Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Зірніце, як палае 880 тон саломы

У Івацэвіцкім раёне ўчора загарэўся склад. У жніўні там жа згарэў саламяны замак, які пабудавалі да раённых «Дажынак». Міліцыя сцвярджала, што яго спаліў 36-гадовы бульдазерыст.
Мінздароўя растлумачыла, чаму прыпыніла аказанне планавай меддапамогі

Гаворка ідзе пра дыспансерызацыю, скрынінгі, рэабілітацыйную дапамогу, фізіятэрапеўтычныя працэдуры, маніпуляцыі ў аддзяленнях дзённага знаходжання.

«Улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, сёння Міністэрству аховы здароўя падаецца мэтазгодным паставіць больш жорсткія рамкі ў працы амбулаторна-паліклінічнага звяна. Пры гэтым загадам павялічваецца час працы КТ-кабінетаў у Мінску. Гэта дапаможа павысіць частату выяўлення і забяспечыць своечасовую шпіталізацыю і аказанне дапамогі пацыентам з COVID-19. Акрамя таго, вызваляючы медыкаў ад планавай дапамогі, мы павялічваем колькасць кантактных брыгад на выездах. Сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй прымушае расстаўляць прыярытэты», — гаворыцца ў паведамленні.
Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх фарміраванняў

Услед за «Рабочым рухам» і «дзе.чат» экстрэмісцкім фарміраваннем прызналі супольнасць грамадзян, аб’яднаных тэлеграм-каналам і чатам «Буслы ляцяць».
Фотафакт: як праходзіць нарада па барацьбе з каранавірусам у Лукашэнкі

Абласныя кіраўнікі ўдзельнічаюць у ёй анлайн, але не выконваюць масачны рэжым.
Заўтра ў Беларусі можа выпасці першы снег, таксама будзе моцны вецер

Ноччу на захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у ранішнія гадзіны на паўночным усходзе краіны магчымы мокры снег, гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман.

Раніцай і днём месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. У сувязі з гэтым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
Кіраўнік Мінздароўя сцвярджае, што сітуацыя з каранавірусам у Беларусі пад кантролем

Дакладваючы Лукашэнку аб сітуацыі з кавідам у Беларусі, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сказаў:

«Я хачу без слёз, без стогнаў сказаць: сітуацыя цалкам кантраляваная, праводзіцца ўвесь комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку, на прыпыненне эпідэмічнага працэсу і на лячэнне пацыентаў, пра які ў тым ліку сёння ідзе гаворка», — сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

У той жа час ён адзначыў, што чацвёртая хваля вылучаецца высокім ростам захворвання, з якім краіна яшчэ не сутыкалася.

Нагадаем, учора Міністэрства аховы здароўя праз кавід прыпыніла аказанне планавай медыцынскай дапамогі.

За апошнія дні ў Беларусі былі абноўленыя рэкорды па колькасці новых выпадкаў кавіду за дзень і па колькасці смерцяў.

Беларусь займае адно з апошніх месцаў у Еўропе па ўзроўні вакцынацыі.
Вакцынацыя ў 11 разоў зніжае імавернасць смерці ад кавіду — даследаванне

Прафесар Школы грамадскай аховы здароўя пры Універсітэце Джорджа Вашынгтона Леана Вен распавяла CNN, што вакцыны зніжаюць імавернасць інфікавання кавідам у шэсць разоў, а імавернасць смерці — у 11 разоў.

«Аднак вакцыны супраць COVID-19 не засцерагаюць вас на 100%, як любая іншая вакцына або лячэнне не з'яўляецца 100-працэнтна эфектыўнымі».

Найчасцей у групу рызыкі трапляюць людзі старэйшага ўзросту са спадарожнымі хваробамі і асобы з аслабленым імунітэтам.

Акрамя таго, рызыкі ўзрастаюць пры наяўнасці іншых інфекцый у арганізме.

Непрышчэпленыя асобы трапляюць у бальніцы з-за кавіду ў 17 разоў часцей, чым цалкам вакцынаваныя.
«У характарыстыцы будзе бачна, ты змагар ці ябацька». Як выглядаюць новыя правілы прыёму на працу ў дзяржпрадпрыемствах

На лаяльнасць да ўлады будуць правяраць пры прыёме на працу? Нядаўна прыняты дэкрэт №6 робіць больш жорсткімі патрабаванні да супрацоўнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый.

Адзін з кадравікоў падзяліўся з «Нашай Нівай» страхамі адносна таго, да чаго могуць прывесці новыя правілы гульні.

Чытайце па спасылцы
Лукашэнка прызначыў намеснікам кіраўніка Акадэміі навук экс-камандзіра «Альфы» КДБ

Намеснікам старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стаў Алег Чарнышоў.

З 2014 года ён працаваў на пасадзе намесніка старшыні КДБ, да гэтага быў камандзірам антытэрарыстычнага падраздзялення КДБ – групы «Альфа».

Нагадаем, што ўчора міністрам юстыцыі стаў Сяргей Хаменка, былы намеснік міністра ўнутраных спраў, у якога няма юрыдычнай адукацыі.
Гомельскага валанцёра, які адправіў палітвязням 2500 лістоў, правяраюць на фінансаванне экстрэмізму

Палітвязню Іллю Міронаву, які знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3, могуць інкрымінаваць фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Гэта вынікае з адказу з РАУС Савецкага раёна Гомеля.

Маці Іллі падкрэслівае, што ніякай іншай афіцыйнай інфармацыі пра сапраўдныя прычыны зняволення яе сына яна дагэтуль не атрымала ані ад праваахоўных органаў, ані ад адвакатаў:

— Што яму інкрымінуюць, мне ніхто не паведаміў. Адвакат нават не мае права нумар артыкула назваць. Але яшчэ да арышту Ілля ва УУС напісаў ліст і прасіў сказаць, што з яго маёмасцю, якую ў ліпені ў яго канфіскавалі падчас ператрусу. Прыйшоў адказ на гэты ліст. А там выразна напісана — частка 1-я артыкула 361 — 2.
Кэнсэлінг па-беларуску: праўладныя блогеры адмяняюць выступы нялюбых ім артыстаў і зрываюць мерапрыемствы

У Беларусі адно за адным адмяняюцца канцэрты і масавыя мерапрыемствы. Калі некаторыя скасоўваюць праз каранавірус, то іншыя — справа рук праўладных тэлеграм-каналаў і блогераў-ябацек.

Яны адсочваюць сацсеткі амаль любога выступоўца, які плануе даць канцэрт ці ўзяць удзел у публічным мерапрыемстве. Як толькі ў чалавека знаходзяць фотаздымкі з бела-чырвона-белым сцягам ці асуджэнне гвалту сілавікоў — уздымаецца хваля булінгу.

Як гэта працуе, чытайце па спасылцы
Лукашэнка заняўся кавід-прафілактыкай насельніцтва, але атрымалася толькі горш. Што ён сказаў

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па каранавірусе раскрытыкаваў сілавікоў за кантроль масачнага рэжыму, сказаў, што ніякага прымусу ў пытанні масак і вакцынацыі не будзе, а таксама выказаўся пра «каранафэйкі».

Сабралі цытаты на сайце
Наша Ніва
Лукашэнка заняўся кавід-прафілактыкай насельніцтва, але атрымалася толькі горш. Што ён сказаў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па каранавірусе раскрытыкаваў сілавікоў за кантроль масачнага рэжыму, сказаў, што ніякага прымусу ў пытанні масак і вакцынацыі…
Лукашэнка запатрабаваў не адмяняць аказанне планавай меддапамогі

«Неадкладна падрыхтаваць план мерапрыемстваў, каб не было адмены ніякіх планавых аглядаў, – даручыў ён. – Ніякай адмены планавых маніпуляцый, аперацый, кансультацый быць не павінна».
«Караеў сказаў нас адразу зачыніць на трое сутак». Як у Гродне судзілі заўзятараў, што не ўсталі падчас гімна

Журналістам удалося ананімна пагутарыць з адным з затрыманых заўзятараў і даведацца, чаму ён не ўставаў падчас гімна, як праходзіў суд і пры чым тут Юрый Караеў.

Чытайце гутарку па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
За год карупцыя скарацілася на траціну. У чым прычына?

У 2020 годзе, калі пачаліся масавыя палітычныя працэсы, рэзка скарацілася колькасць карупцыйных злачынстваў — адразу на 30%. Дагэтуль карупцыя ў Беларусі стабільна расла.

У Вярхоўным судзе гэту лічбу называюць «анамальнай», але дыпламатычна адзначаюць, што справа ў тым, што праваахоўнікі сталі дзейнічаць актыўней.

А як на самай справе?
«Мы месяц ужо на піках». Піневіч прагназуе зніжэнне захворванняў на кавід у лістападзе, а таксама 5 мільёнаў прышчэпленых да канца года

«Па нашых аналітычных звестках, мы выйшлі на пікавае значэнне па захворваннях прыкладна каля 3,5 – 4 тыдні таму. Аналагічныя пікі, звязаныя з дэльта-штамам, якія назіраліся ў іншых краінах, як правіла, сведчылі пра двухмесяцовае знаходжанне на высокіх лічбах і потым — даволі рэзкае зніжэнне ўзроўню захворвання. Цяпер мы прыкладна месяц ужо на піках. Думаю, прыкладна лістапад — сярэдзіна лістапада — гэта той перыяд, калі мы пачнем зніжэнне», — растлумачыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Піневіч адзначыў, што ў апошнія тыдні стала больш людзей вакцынавацца: штодня прыкладна па 30 тысяч чалавек. У Мінздароўя прагназуюць да канца года лічбу ў 5 мільёнаў прышчэпленых. Пакуль жа скончылі поўны курс вакцынацыі 1,865 млн чалавек.
Расейскі мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў, набліжаны да Лукашэнкі, следам за МАЗам, БелАЗам і «Белаэранавігацыяй» падаў пазоў у Суд Еўрасаюза ў Люксембургу з патрабаваннем прызнаць незаконнымі санкцыі, уведзеныя супраць яго.

Мільярдэр унесены ў санкцыйныя спіскі з 21 чэрвеня.
Сёння на нарадзе па барацьбе з каранавірусам Лукашэнка гучна заявіў: «Цяпер, глядзіце, рот закрыла ўся дасведчаная Еўропа: ніякай інфармацыі, усё «добра». Але там жа катастрофа. Вазьміце Латвію: крыху больш за мільён насельніцтва — сітуацыя ў сто разоў горшая, чым у Беларусі».

Разабраліся — і аказалася, што насамрэч, лішняя смяротнасць ад кавіду ў Латвіі ў пяць разоў меншая, чым у Беларусі.

Усе лічбы — па спасылцы.
Стала вядома, за што ў Расіі быў асуджаны беларускі праграміст Сяргей Савельеў, які пасля вызвалення перадаў відэаархіў катаванняў у расійскіх турмах.

У 2013 годзе хлопец жыў у Краснадары, знаёмыя папрасілі яго перавезці сістэмны блок на машыне ў іншы горад, але праз некалькі хвілін Савельева спынілі аператыўнікі ФСБ. Падчас ператрусу яны выявілі камп'ютар і «шэсць кілаграм сінтэтычных наркотыкаў» у ім.

Праз два гады суд прызначыў яму дзевяць гадоў зняволення. Пакаранне ён адбываў у Саратаўскай вобласці, дзе з лютага 2016 года па люты 2021 года працаваў адміністратарам відэакамер назірання ў сухотнай бальніцы №1.

Савельева датэрмінова вызвалілі за добрыя паводзіны, чаму часткова спрыяла яго праца. Праграміст захаваў відэазапісы катаванняў зняволеных і сцэн сэксуальнага гвалту на флэшкі і схаваў каля выхаду з турмы. У дзень вызвалення ён забраў флэшкі, так відэархіў, які шакаваў увесь свет, трапіў у рукі праваабаронцаў.