Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Латвія ўводзіць жорсткі лакдаўн з 20 кастрычніка да 15 лістапада, з 20.00 да 5.00 уводзіцца каменданцкая гадзіна

Распаўсюд каранавіруса становіцца некантраляваным, з 13 кастрычніка ў краіне штодня фіксуюць больш за 2000 выпадкаў, у бальніцах з кавідам — каля 25 000 чалавек.
У сюжэце БТ пра кадравыя перастаноўкі ў КДБ заблюрылі твары ўсіх сілавікоў

«Мы не можам паказаць іх твары і назваць прозвішчы, хаця гэтыя людзі і самі не любяць свяціцца», — рапартуе журналістка.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў панядзелак, 18 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Сусветныя цэны на прадукты харчавання цяпер самыя высокія за апошнія 46 гадоў. Што адбываецца?

Сябраваў з Шапірам і быў звольнены нібыта за «абасраных кароў». Расказваем пра экс-міністра сельскай гаспадаркі, які патрапіў у скандальны зліў

«Адскок дохлай коткі». Эканамісты расказалі, ці ўключыў Нацбанк друкарскі станок і калі ён можа гэта зрабіць

Што значаць геаметрычныя знакі на беларускіх купюрах, якія супадаюць са знакамі зладзеяў з серыяла «Гульня ў кальмара»?

«Да Сліжэўскага было вельмі шмат пытанняў: маўляў, рэагаваў не так хутка і не так радыкальна». Перамены ў Мінюсце: міністрам прызначылі сілавіка. За што знялі Сліжэўскага і што будзе далей?

Крыніцы: былога начальніка Ганцавіцкага РАУС спачатку адправілі ў калгас, а адтуль забралі ў Навінкі праз пагрозу суіцыдам

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
Кавід і грып. Чаго чакаць ад дзвюх пандэмій адначасова і што рабіць?

Дзякуючы супрацькавідным мерам перасцярогі, летась эпідэмія грыпу была не надта выражаная. Аднак замежныя эксперты лічаць, што гэтай зімой сезонная пандэмія грыпу зноў набярэ размах. Вось што трэба ведаць пра спалучэнне пандэмій кавіду і грыпу.

Чытайце па спасылцы
Гэтую з’яву называюць будучыняй інтэрнэту. Што трэба ведаць пра метасусвет?

Сацсетка Facebook нядаўна абвясціла, што збіраецца наняць у Еўропе 10 тысяч чалавек для распрацоўкі метасусвету. Магчыма, гэта будучыня Інтэрнэту.

Што гэта такое?

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Дзяржпрапаганда абвінавачвае дэмсілы ў раз’яднанасці. А як на самай справе?

Не раз у бок беларускай апазіцыі гучала крытыка пра раз'яднанне, пра наяўнасць мноства асобных ініцыятыў. Маўляў, не час для амбіцый асобных палітыкаў: трэба аб'яднацца і выступіць з адзінай пазіцыяй. Актыўна крытыкуе раз'яднанасць дэмакратычных сілаў і беларуская прапаганда.

І вось нядаўна Павел Латушка звярнуўся да офіса Святланы Ціханоўскай, членаў Каардынацыйнай рады і агулам да ўсіх прадстаўнікоў дэмсіл з заклікам аб’яднацца і выпрацаваць адну стратэгію па вырашэнні беларускага крызісу.

Што атрымліваецца з гэтай прапановы, чытайце па спасылцы
У Бабруйскай бальніцы хуткай дапамогі здарыўся пажар

Здарылася ўзгаранне ў палаце кардыялагічнага аддзялення. З паверха эвакуявалі 38 пацыентаў, ніхто не пацярпеў.

Папярэдняя прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Ва Украіне, якая мае падобны да Беларусі ўзровень вакцынацыі, рэкорд па колькасці смерцяў ад кавіду: 538 за дзень

За суткі 18 кастрычніка ва Украіне зафіксавалі 15 579 выпадкаў захворвання на кавід і 538 смерцяў. Шпіталізавалі з кавідам ці падазрэннем на яго 2 852 чалавекі, ачунялі 776 чалавек.

Ва Украіне, як і ў Беларусі, узровень вакцынацыі адзін з самых нізкіх у Еўропе. Ва Украіне поўны курс вакцынацыі прайшлі 14,7% насельніцтва, у Беларусі — 18,6%. Гэта значна ніжэй, чым у суседніх Польшчы (52%) і Літве (58,8%).

Нягледзячы на доступ да заходніх вакцын, насельніцтва Украіны вакцынуецца неахвотна, краіна стала адной з апор кавід-дысідэнцтва. У краіне распаўсюджаная практыка ўнясення ў базу вакцынаваных з выдачай сертыфіката за грошы.

Таксама ўкраінскія медыя паведамляюць пра дактароў, якія за грошы ўводзяць украінцам замест вакцыны фізраствор, а саму вакцыну выліваюць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхар Асіповічаў краў з крамаў скрыні з ахвяраваннямі

Ахоўнік крамы па камерах убачыў, як наведвальнік выносіць царкоўную скрыню з грашыма. Пра здарэнне паведаміў у міліцыю, мужчыну затрымалі.

29-гадовы жыхар райцэнтра не паспеў патраціць 668 рублёў, якія былі ў скрыні. Завялі крымінальную справу.
Небывала пашанцавала. Даляр падае і падае — што адбываецца?

З пачатку месяца курс даляра падае і ўжо апусціўся ніжэй за 2,45 рубля. Час бегчы мяняць валюту і папаўняць рублёвыя ўклады?

Тлумачым разам з экспертамі, чаму так адбываецца і ці надоўга гэта тэндэнцыя.

Чытайце па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Зірніце, як палае 880 тон саломы

У Івацэвіцкім раёне ўчора загарэўся склад. У жніўні там жа згарэў саламяны замак, які пабудавалі да раённых «Дажынак». Міліцыя сцвярджала, што яго спаліў 36-гадовы бульдазерыст.
Мінздароўя растлумачыла, чаму прыпыніла аказанне планавай меддапамогі

Гаворка ідзе пра дыспансерызацыю, скрынінгі, рэабілітацыйную дапамогу, фізіятэрапеўтычныя працэдуры, маніпуляцыі ў аддзяленнях дзённага знаходжання.

«Улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, сёння Міністэрству аховы здароўя падаецца мэтазгодным паставіць больш жорсткія рамкі ў працы амбулаторна-паліклінічнага звяна. Пры гэтым загадам павялічваецца час працы КТ-кабінетаў у Мінску. Гэта дапаможа павысіць частату выяўлення і забяспечыць своечасовую шпіталізацыю і аказанне дапамогі пацыентам з COVID-19. Акрамя таго, вызваляючы медыкаў ад планавай дапамогі, мы павялічваем колькасць кантактных брыгад на выездах. Сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй прымушае расстаўляць прыярытэты», — гаворыцца ў паведамленні.
Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх фарміраванняў

Услед за «Рабочым рухам» і «дзе.чат» экстрэмісцкім фарміраваннем прызналі супольнасць грамадзян, аб’яднаных тэлеграм-каналам і чатам «Буслы ляцяць».
Фотафакт: як праходзіць нарада па барацьбе з каранавірусам у Лукашэнкі

Абласныя кіраўнікі ўдзельнічаюць у ёй анлайн, але не выконваюць масачны рэжым.
Заўтра ў Беларусі можа выпасці першы снег, таксама будзе моцны вецер

Ноччу на захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у ранішнія гадзіны на паўночным усходзе краіны магчымы мокры снег, гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман.

Раніцай і днём месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. У сувязі з гэтым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
Кіраўнік Мінздароўя сцвярджае, што сітуацыя з каранавірусам у Беларусі пад кантролем

Дакладваючы Лукашэнку аб сітуацыі з кавідам у Беларусі, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сказаў:

«Я хачу без слёз, без стогнаў сказаць: сітуацыя цалкам кантраляваная, праводзіцца ўвесь комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку, на прыпыненне эпідэмічнага працэсу і на лячэнне пацыентаў, пра які ў тым ліку сёння ідзе гаворка», — сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

У той жа час ён адзначыў, што чацвёртая хваля вылучаецца высокім ростам захворвання, з якім краіна яшчэ не сутыкалася.

Нагадаем, учора Міністэрства аховы здароўя праз кавід прыпыніла аказанне планавай медыцынскай дапамогі.

За апошнія дні ў Беларусі былі абноўленыя рэкорды па колькасці новых выпадкаў кавіду за дзень і па колькасці смерцяў.

Беларусь займае адно з апошніх месцаў у Еўропе па ўзроўні вакцынацыі.
Вакцынацыя ў 11 разоў зніжае імавернасць смерці ад кавіду — даследаванне

Прафесар Школы грамадскай аховы здароўя пры Універсітэце Джорджа Вашынгтона Леана Вен распавяла CNN, што вакцыны зніжаюць імавернасць інфікавання кавідам у шэсць разоў, а імавернасць смерці — у 11 разоў.

«Аднак вакцыны супраць COVID-19 не засцерагаюць вас на 100%, як любая іншая вакцына або лячэнне не з'яўляецца 100-працэнтна эфектыўнымі».

Найчасцей у групу рызыкі трапляюць людзі старэйшага ўзросту са спадарожнымі хваробамі і асобы з аслабленым імунітэтам.

Акрамя таго, рызыкі ўзрастаюць пры наяўнасці іншых інфекцый у арганізме.

Непрышчэпленыя асобы трапляюць у бальніцы з-за кавіду ў 17 разоў часцей, чым цалкам вакцынаваныя.