Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Forwarded from Нашы дзеткі
👨‍👩‍👧‍👦 Шукайце ў продажы часопісы «Дуду» (для меншых дзетак) і «Асцярожна: дзеці!» (для старшых дзетак)

У першым — новая Пластыляндыя, верш Андрэя Скурко, апошняя прыжыццёвая публікацыя Кастуся Севярынца — верш «Лік у кошыку» на веданне грыбоў і лічэнне адначасова, а таксама заданні на развіццё логікі і маторыкі. І навуковая старонка!

У другім — настолка «Даследаванне Марса», комікс «Паляўнічыя на метэарыты» і апавяданне з серыі «Расследуюць дзеці» «Касмічная справа Юлі і Аўгуста».

Пытайцеся ў кнігарнях і супермаркетах!
«Адскок дохлай коткі». Эканамісты расказалі, ці ўключыў Нацбанк друкарскі станок і калі ён можа гэта зрабіць

За верасень шырокая грашовая маса — грошы людзей на рахунках, сродкі прадпрыемстваў у банках і каштоўных паперах — павялічылася на 1,1 мільярд рублёў і склала 50,8 мільярда.

Для многіх гэтая навіна стала падставай для занепакоенасці. Ці азначае рост аб’ёму грошай той факт, што ў Беларусі ўключылі друкарскі станок?

Разбіраемся з эканамістамі
Што значаць геаметрычныя знакі на беларускіх купюрах, якія супадаюць са знакамі зладзеяў з серыяла «Гульня ў кальмара»?

Рэйтынгі рве новы серыял Netflix «Гульня ў кальмара». На масках памочнікаў галоўнага злодзея ў ім — геаметрычныя фігуры квадрата, трохкутніка і круга. У сацыяльных сетках зубаскаляць, што на самых хадавых беларускіх купюрах: 10, 20 і 50 рублёў, — такія ж самыя знакі.

Што яны значаць?

Аказваецца, гэтыя знакі — агульныя для банкнот многіх валют свету тактыльныя абазначэнні, па якіх слабавідушчыя людзі могуць зразумець намінал купюры.

Аналагічным чынам памячаюцца, напрыклад, украінскія грыўні. 
«Да Сліжэўскага было вельмі шмат пытанняў: маўляў, рэагаваў не так хутка і не так радыкальна». Перамены ў Мінюсце: міністрам прызначылі сілавіка. За што знялі Сліжэўскага і што будзе далей?

Папрасілі патлумачыць сённяшнія кадравыя перастаноўкі былога адваката Андрэя Мачалава:

«За што яго мяняюць? Гэта адлюстраванне сённяшняй сітуацыі ў краіне. Для юрыстаў і адвакатаў цяпер вельмі дзіўна, што былы намеснік міністра МУС, нават без вышэйшай юрыдычнай адукацыі раптам становіцца міністрам юстыцыі. Акцэнты зразумелыя на 100 працэнтаў».

Чытайце цалкам па спасылцы
Жазэп Барэль: Патрэбны новыя меры супраць Беларусі

Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль заявіў, што выступае за дадатковыя абмежавальныя меры супраць Беларусі, аднак у той жа час папярэдзіў, што для гэтага неабходна згода ўсіх краін Еўрасаюза.

Барэль нагадаў, што выпрацоўка адзінай пазіцыі ў ЕС — не заўсёды простая задача.

«Напрыклад, у выпадку з Эфіопіяй я лічу, што трэба прыняць нашмат больш мер, аднак краіны ЕС не могуць дамовіцца аб тым, каб пайсці на рашучыя крокі. І гэта прытым, што ў Эфіопіі — найгоршая ва ўсім свеце гуманітарная сітуацыя», — адзначыў ён.
Наша Ніва
МУС прызнала сайт з картай дваровых чатаў дзе.чат экстрэмісцкім фарміраваннем Гэта першы падобны выпадак.
Аказалася, што ў спіс «экстрэмісцкіх фарміраванняў» сёння была ўнесена таксама ініцыятыва «Рабочы рух/Пашыраны круглы стол» (сайт і тэлеграм-канал). Спіс апублікаваны на сайце МУС.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як у якой бязлітаснай барацьбе праходзіў першы чэмпіянат свету па гульні з паветраным шарыкам у іспанскім горадзе Тарагона!

Правілы такой гульні надзвычай простыя: трэба ўтрымаць шарык у паветры як мага даўжэй і не перашкаджаць свайму суперніку. Пры гэтым пляцоўка 8 на 8 метраў застаўленая рознымі рэчамі: аўто, крэслы, стол, канапа.

Ідэя такіх спаборніцтваў узнікла дзякуючы вірусным відэа з ціктока братоў Антоніа і Дыега Арэдонда з Арэгона. Хлопцы так забаўляліся падчас каранціну.

Першым чэмпіёнам свету па гульні з паветраным шарыкам стаў перуанец Франчэска дэ ла Крус, ён перамог немца Яна Спіса з лікам 6:2. Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі гульцы з 32 краін.

Папярэджваем: на відэа каментатары ну вельмі эмацыйна рэагуюць на гульню!
Вячаслаў Арлоўскі, прадстаўнік ГУБАЗіК, у інтэрв'ю СБ агучыў ідэю пазбаўляць грамадзянства людзей, якія з'ехалі з Беларусі:

«Людзі, якія збеглі з нашай краіны, ненавідзяць яе і сёння працуюць у інтарэсах заходніх краін, не павінны мець права называцца беларусамі.

Калі яны адвярнуліся ад краіны, чаму краіна не можа адвярнуцца ад іх? У выніку яны не змогуць прыехаць у Беларусь у вольным парадку, не змогуць удзельнічаць у электаральных працэсах, грамадска-палітычным жыцці дзяржавы».
Сёння інжынеру-праграмісту з Мінска Віктару Лебедзеву прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі» за абразлівы каментар на адрас Чамаданавай пад пастом пра суд за абразу Чамаданавай

26 студзеня праграміст пакінуў каментар пад пастом з навіной пра суд, на якім чалавека за абразу Чамаданавай асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» і абавязалі выплаціць на карысць пацярпелай 5000 рублёў.

Цяпер свае маральныя пакуты былая прэс-сакратарка МУС ацаніла ў 3000 рублёў.
Крыніцы: былога начальніка Ганцавіцкага РАУС спачатку адправілі ў калгас, а адтуль забралі ў Навінкі праз пагрозу суіцыдам

43-гадовага Віталя Куляшова знялі з пасады начальніка Ганцавіцкага РАУС у жніўні. Ён прабыў у гэтым статусе менш за два гады.

Як стала вядома «Нашай Ніве», пасля адстаўкі Куляшова паставілі кіраўніком «калгаса» на малой радзіме. А нядаўна яго накіравалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя, што ў Навінках.

Што вядома, чытайце па спасылцы.
Латвія ўводзіць жорсткі лакдаўн з 20 кастрычніка да 15 лістапада, з 20.00 да 5.00 уводзіцца каменданцкая гадзіна

Распаўсюд каранавіруса становіцца некантраляваным, з 13 кастрычніка ў краіне штодня фіксуюць больш за 2000 выпадкаў, у бальніцах з кавідам — каля 25 000 чалавек.
У сюжэце БТ пра кадравыя перастаноўкі ў КДБ заблюрылі твары ўсіх сілавікоў

«Мы не можам паказаць іх твары і назваць прозвішчы, хаця гэтыя людзі і самі не любяць свяціцца», — рапартуе журналістка.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў панядзелак, 18 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Сусветныя цэны на прадукты харчавання цяпер самыя высокія за апошнія 46 гадоў. Што адбываецца?

Сябраваў з Шапірам і быў звольнены нібыта за «абасраных кароў». Расказваем пра экс-міністра сельскай гаспадаркі, які патрапіў у скандальны зліў

«Адскок дохлай коткі». Эканамісты расказалі, ці ўключыў Нацбанк друкарскі станок і калі ён можа гэта зрабіць

Што значаць геаметрычныя знакі на беларускіх купюрах, якія супадаюць са знакамі зладзеяў з серыяла «Гульня ў кальмара»?

«Да Сліжэўскага было вельмі шмат пытанняў: маўляў, рэагаваў не так хутка і не так радыкальна». Перамены ў Мінюсце: міністрам прызначылі сілавіка. За што знялі Сліжэўскага і што будзе далей?

Крыніцы: былога начальніка Ганцавіцкага РАУС спачатку адправілі ў калгас, а адтуль забралі ў Навінкі праз пагрозу суіцыдам

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot