Сусветныя цэны на прадукты харчавання цяпер самыя высокія за апошнія 46 гадоў. Што адбываецца?
Не паспеў свет звыкнуцца з пандэміяй, недахопам камп’ютарных чыпаў, рэкорднымі цэнамі на нафту і газ у Еўропе, як падкралася іншая напасць — цэны на прадукты харчавання дасягнулі 10-гадовага максімуму, за год яны выраслі прыкладна на 33%.
Непагадзь, недахоп працоўнай сілы і абсталявання, энергетычны крызіс, чума свіней у Кітаі, а таксама праблемы ў ланцугах паставак, звязаныя з кавідам, выклікалі няўхільны рост цэн ва ўсім свеце на асноўныя прадукты: ялавічыну, пшаніцу, цукар, алей.
Разбіраемся, што стала прычынай такога росту цэн і чаго чакаць далей.
Чытайце па спасылцы

У Альшанах, дзе ніхто не хоча прышчапляцца, разам з пунктам вакцынацыі закрылі і рынак
Па словах санітарнага доктара раёна Антона Маджары, на такую радыкальную меру прыйшлося пайсці з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў аграгарадку. Маджара сцвярджае, што на рынку была выяўлена вялікая колькасць парушэнняў санітарных нормаў. Ён пачне функцыянаваць толькі пасля ліквідацыі ўсіх парушэнняў.
Нагадаем, што менавіта на рынку працаваў пункт вакцынацыі, за тры тыдні працы якога там вакцынаваўся толькі адзін чалавек, і той — не з Альшанаў. Нежаданне вакцынавацца ў мясцовай раёнцы звязвалі з рэлігійнымі перакананнямі мясцовых.
«Людзі пыталіся, ці будзе грахом прышчапляцца». Што пастар з Альшанаў кажа пра вакцынацыю?

Кіраўнік ЕБРР: Аднаўленне інвестыцый у Беларусь не плануецца з-за росту аўтарытарызму
Гаворачы пра Беларусь, прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Адыль Рэно-Басо падкрэсліла, што ўстанова падтрымлівае краіны, якія паслядоўна рэалізуюць дэмакратычныя прынцыпы. У Беларусі банк прыпыніў інвестыцыі ў дзяржсектар са жніўня 2020 года.
Раней ЕБРР ужо замарожваў супрацоўніцтва з дзяржсектарам Беларусі ў сувязі з санкцыямі ЕС. Да 2016 года з-за санкцый ЕБРР фінансаваў у Беларусі толькі праекты ў прыватным сектары.
З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ў 1992 годзе банк прадаставіў 3 млрд еўра для праектаў у розных сектарах эканомікі. У 2019 годзе ЕБРР усталяваў новы рэкорд сваёй дзейнасці ў Беларусі, уклаўшы больш за 390 млн еўра ў 24 праекты ў прыватным і дзяржаўным сектарах.

Міністр спорту Кавальчук матэматычна падвёў вынікі Алімпіяды ў Токіа
У эфіры СТБ чыноўніка зноў спыталі наконт выступленняў беларускіх спартоўцаў. Адказ атрымаўся арыгінальным.
– Завяршыўся наш такійскі ваяж. Вы далі ацэнку здавальняюча з плюсам. Чаму, па якіх крытэрах ішлі? Па колькасці заваяваных медалёў, па якасці выканання ці таму, што не зрабілі тое, што маглі зрабіць?
– Калі браць у цэлым, 205 краін, 339 камплектаў узнагарод. Палічыце, 339, у кожным выглядзе па тры, падзяліце на 205 краін.
<…>
– Калі падзяліць, то ў сярэднім на адну краіну дзесьці пяць медалёў атрымліваецца. У нас сем медалёў. У нас ёсць традыцыйныя віды спорту, у якіх сістэма выбудавана – вельмі добрая сістэма. Ёсць віды спорту, якія, напэўна, не апраўдалі нашы чаканні, – сказаў Кавальчук.
Нагадаем, што на гульнях у Японіі беларусы ўсталявалі абсалютны антырэкорд: менш медалёў, чым сёлета, не было ніколі.

На пачатку таргоў у Мінску амерыканская валюта пераадолела псіхалагічную рысу, апусціўшыся ніжэй за 2,45 рубля
Даляр патаннеў на 0,35 капейкі да 2,4477. У пачатку года даляр каштаваў 2,5789.
Еўра сёння патаннеў да 2,8357. Гэта таксама чарговы гадавы мінімум. У пачатку года еўра каштаваў амаль 3 рублі 17 капеек. Тут падзенне склала 33 капейкі.
Таргі працягваюцца.

Разам з буракамі на Жабінкаўскі цукровы завод прывезлі гранату часоў Першай сусветнай
Работнікі завода сарціравалі буракі, якія прывезлі з поля. Карняплоды праходзілі праз камнепастку. Сярод буракоў убачылі дзіўны металічны прадмет шарападобнай формы і спынілі лінію.
Група сапёраў высветліла, што гэта граната часоў Першай сусветнай вайны.
Небяспечную знаходку вывезлі і знішчылі.

Наша Ніва
Лукашэнка зняў з пасады міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага Сліжэўскі займаў гэтае крэсла з 13 снежня 2011 года.
Сліжэўскага заменіць былы намеснік міністра ўнутраных спраў Сяргей Хаменка.
«Сэксуальная арыентацыя часта без адхіленняў». У Беларусі склалі партрэт тыповага педафіла
Выкладчык Акадэміі міліцыі правёў даследаванне: апытаў каля 500 асуджаных за педафілію, каб вызначыць партрэт тыповага злачынцы.
Насуперак стэрэатыпам, большасць злачынцаў — гетэрасэксуалы, выхоўваліся ў поўнай сям’і і ніводны не сказаў, што сам быў ахвярай згвалтавання. Ёсць педафілы і сярод жанчын.
Чытайце больш

Андрэю Скурко працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. Тры месяцы з ім не праводзяць следчых дзеянняў
Пра гэта напісала жонка нашага калегі Паўліна.
«Справа прасоўваецца так, што за тры месяцы на Валадарцы Андрэя ніводнага разу не дапыталі. З ім не праводзілі ніякіх следчых дзеянняў.
Яго трымаюць абы трымаць – з абвінавачаннем у недаплаце камуналкі. Адпусціць да сям'і яго нельга – страшны злачынца, ён можа ціснуць на сведак і знішчаць доказы, так патлумачыў нам следчы.
17 чысла Андрэй не прыехаў дамоў - гэта значыць, яму працягнулі тэрмін утрымання яшчэ на месяц.
Нічога, зайчыкі, мы ўсё перажывём. А потым зладзім вялікі вечар танцаў у верхнім горадзе.
Але танцаваць – не значыць забыць. Можна все на світі вибачити, сину, – але толькі не тугу і слёзы дзяцей. І гэта я для сябе пастанавіла».

Лукашэнка пужае дыверсіямі падчас правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму
«У якасці адной з магчымых дат чарговай спробы рэвалюцыі (дня «Х», як яны лічаць) разглядаецца перыяд правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму», — пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні ў сістэме дзяржаўнай бяспекі.
Ён дадаў, што задзейнічаюцца санкцыі. «Фінансуюцца пратэсты, экстрэмізм, тэрарызм. Падбіраюцца і рыхтуюцца баевікі. Мы гэта не проста ведаем, мы з гэтым працуем. (…) Створаныя пад кантролем спецслужбаў палітэмігранцкія цэнтры ў Варшаве і Вільні нацэльваюць радыкалаў на акцыі застрашвання ў дачыненні да грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, сілавых органаў. Дабраліся і да судзейскага корпуса», — заявіў Лукашэнка.
Ён распавёў, што дыверсіі плануюцца на аб'ектах абароннага комплексу, эканомікі, жыццезабеспячэння.

Мінздароўя часова спыніла аказанне планавай меддапамогі
У ведамстве падпісаны загад, які часова спыняе аказанне планавай меддапамогі ў амбулаторна-паліклінічных установах. У тым ліку дыспансерызацыю, скрынінгавыя мерапрыемствы, аказанне рэабілітацыйнай дапамогі, выкананне фізіятэрапеўтычных працэдур, лячэнне ў аддзяленнях дзённага знаходжання, аказанне планавай стаматалагічнай дапамогі.
Таксама ўнесеныя змены ў графік працы паліклінік Мінска.
Такога не было з першай хвалі каранавіруса.

Беларускія кампаніі падалі пазовы да Рады ЕС, каб іх выключылі з санкцыйных спісаў
МАЗ, БелАЗ і «Белаэранавігацыя» падалі пазоў да Рады Еўрасаюза. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным часопісе Еўрасаюза.
Беларускія кампаніі дамагаюцца адмены рашэнняў Рады Еўрасаюза, якімі іх уключылі ў санкцыйныя спісы. Пазовы зафіксавалі ў канцы жніўня — пачатку верасня.
У канцы чэрвеня Рада ЕС зацвердзіла эканамічныя сектаральныя санкцыі. Яны закрануць вядучыя экспартныя галіны: калійную, нафтаперапрацоўчую, а яшчэ тытунёвую. Але фактычна да канца года абмежаванні амаль не закрануць гандаль з краінамі ЕС у гэтых кірунках.

Сябраваў з Шапірам і быў звольнены нібыта за «абасраных кароў», але насамрэч не. Расказваем пра экс-міністра сельскай гаспадаркі, які патрапіў у скандальны зліў
На мінулым тыдні аб'яднанне былых сілавікоў апублікавала скандальны зліў, у якім ішло абмеркаванне суседа дачкі былога міністра сельскай гаспадаркі, «якога трэба паставіць на месца».
«Наша Ніва» высветліла, што гаворка ў зліве ішла пра дачку Леаніда Зайца, цяперашняга кіраўніка Магілёўскага аблвыканкама. Гісторыю суседскай спрэчкі мы ўжо падрабязна апісвалі. Але хто такі сам Леанід Заяц?

МУС прызнала сайт з картай дваровых чатаў дзе.чат экстрэмісцкім фарміраваннем
Гэта першы падобны выпадак.
Гэта першы падобны выпадак.
Расія з 1 лістапада прыпыняе працу свайго прадстаўніцтва пры НАТА
Таксама Расія спыняе працу інфармбюро НАТА ў Маскве.
Міністр Лаўроў заявіў, што Расія больш не будзе рабіць выгляд, што ў найбліжэйшай перспектыве магчымыя нейкія змены ў адносінах з НАТА.

МЗС Беларусі патлумачыла, чаму быў вымушаны з’ехаць пасол Францыі
Нікаля дэ Буян дэ Лакост не завяршыў працэдуру ўступлення на пасаду, Мінск паведаміў Парыжу пра заканчэнне тэрміну згоды на яго прызначэнне.
Паводле інфармацыі @nashaniva, ад’езд пасла быў вынікам нежадання Парыжа ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.

МЗС Беларусі патлумачыла, чаму быў вымушаны з’ехаць пасол Францыі Нікаля дэ Буян дэ Лакост не завяршыў працэдуру ўступлення на пасаду, Мінск паведаміў Парыжу пра заканчэнне тэрміну згоды на яго прызначэнне. Паводле інфармацыі @nashaniva, ад’езд пасла быў…
На сайце пасольства Францыі з'явілася пасланне пасла Нікаля дэ Лакоста беларускаму народу
«Дарагія сябры! Дазвольце мне сёння адправіць вам развітальнае пасланне. Нам з жонкай, на жаль, давядзецца пакінуць Беларусь. Як вы ведаеце, Францыя не прызнала вынікі выбараў 9 жніўня 2020 года, і я не ўручаў свае даверчыя граматы.
Мы правялі тут цяжкія, але незабыўныя дні. У нас было шмат цікавых сустрэч і адкрыццяў. Мы сустрэлі шмат смелых і моцных духам людзей. Мы з жонкай адкрылі для сябе шчодрасць Беларусі і беларусаў. Вы назаўжды застанецеся ў нашых думках. Ведайце, што мы застанемся побач з вамі. Мы заклікаем вас ніколі не губляць надзею на лепшыя дні. Убачымся хутка!» — гаворыцца ў пасланні.

Павел Аракелян прадае свае музычныя інструменты
Джазмен ужо прадаў тэнар-саксафон, засталіся сапрана, труба і флюгельгорн.
Пасля 9 жніўня 2020 года Аракелян закінуў і другую сваю працу — фітнес-трэнера. «Жыць ранейшым жыццём стала немагчыма. Па-іншаму глядзіш на рэчы. Са жніўня навокал катуюць і забіваюць, а тут людзі працягваюць качаць попы і біцэпсы, як быццам нічога і не было», — казаў тады ён.
А пра свае інструменты сёння кажа «Еўрарадыё» так: «У Беларусі з музыкай цяпер усё цалкам спынена. А жыць жа на нешта трэба. Таму вымушана пакуль прадаю інструменты. А там будзе бачна».