Наша Ніва
27.5K subscribers
58.7K photos
9.11K videos
2 files
44.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Зміцер Дашкевіч прапанаваў правесці «Ноч расстраляных паэтаў» у іншым фармаце

29 кастрычніка 1937 года ў Курапатах былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай культуры. Апошнія гады там праходзілі мемарыяльныя мерапрыемствы, на якіх ўшаноўвалі памяць расстраляных, чытаючы іх творы.

Зміцер Дашкевіч прапанаваў змяніць фармат акцыі, паколькі ў сённяшніх умовах небяспечна ладзіць нейкія мерапрыемствы.

«29 кастрычніка мы чарговы раз будзем узгадваць чорную ноч у гісторыі Беларусі (…) Такога злачынства, кажа Уладзімер Арлоў, ня ведае гісторыя ніводнай Еўрапейскай дзяржавы. (…) Хацелася б 29 кастрычніка сустрэцца ў Курапатах — і, узгадваючы нявінна забітых, разважыць пра тое разам. Ды сем злейшых сіл духаў [адсылка да Евангелля] так узбясіліся, што і гэтага ўжо не зробіш.

Але 29 кастрычніка запрашаю кожнага на сваім месцы ўзгадаць «Ноч расстраляных паэтаў»: пад хэштэгам #Ночпаэтаў запішыце верш, прачытайце твор, паразважайце пра прычыны таго, што з намі адбывалася і адбываецца», — напісаў Дашкевіч.
Сёння раніцай гарэў блок падачы кіслароду на тэрыторыі бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску

У выніку пажару пашкоджана запорная арматура. Падача кіслароду была пераключана на рэзервную сістэму.

Як паведамляе канал Мінгарвыканкама, сістэма медыцынскага газазабеспячэння ў БХМП функцыянуе ў штатным рэжыме.
Міністэрства гандлю расказала, чаму выраслі цэны

У верасні прырост спажывецкіх цэн у цэлым склаў 10,2 працэнта, цэн на сацыяльна значныя тавары — 9,9 працэнта.

 Чытаць больш
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Глыбокім мужчына пабіўся з пенсіянерамі ў чарзе ў паліклініцы, а пасля сам прыйшоў у міліцыю

12 кастрычніка ў глыбоцкай паліклініцы здарыўся канфлікт — мужчына хацеў трапіць да доктара без чаргі. Два пенсіянеры абурыліся нахабнымі паводзінамі, а сварка скончылася тым, што аднаго пенсіянера ўдарылі шапкай, а другі атрымаў кулаком у твар.

У выніку мужчына, які пабіўся ў паліклініцы, сам прыйшоў у міліцыю. На яго склалі пратаколы за хуліганства.
«ГУБАЗіК трохі перабольшыў». Юрыст каментуе новую пастанову пра экстрэмізм

Учора ГУБАЗіК пачаў палохаць: выйшла новая пастанова Саўміна, і падпісчыкам экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў і чатаў будзе пагражаць крымінальная адказнасць. На наступны дзень дакумент нарэшце афіцыйна апублікавалі.

«Наша Ніва» спытала ў юрыста, што важнага змянілася і ці сапраўды цяпер падпіска на «не той канал» пагражае калоніяй?

«У дакуменце няма нормаў, якія б вызначалі крымінальную адказнасць. Там няма нічога такога, што б дало магчымасць ГУБАЗіКу прыцягваць удзельнікаў чатаў да крымінальнай адказнасці за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні.

Як гэта звычайна і бывае ў пастановах Савета міністраў, якія прымаюцца ў працяг закона, гэтая пастанова мае працэсуальны характар, то-бок, вызначае парадак працы і ўзаемадзеяння дзяржворганаў.

Адпаведна, выглядае, што ГУБАЗіК трохі перабольшыў, як гэта было неаднаразова за мінулы год», — кажа юрыст Андрэй Мачалаў.

Чытайце больш па спасылцы
Вядомая амерыканская тэлевядучая Опра Уінфры параіла амерыканцам прачытаць кнігу беларускага пісьменніка

На сайце Уінфры з’явілася рэкамендацыя амерыканскім чытачам азнаёміцца з кнігай Сашы Філіпенкі «Чырвоны Крыж». Гэта заўважыў гендырэктар выдавецтва «Время» Барыс Пастэрнак.

Як адзначае @the_village_me, у 2004 годзе Уінфры раіла прачытаць «Ганну Карэніну», і за некалькі месяцаў людзі разабралі мільённы наклад гэтай кнігі.

Больш навінаў — на Nashaniva.com
Легендарны рэстаран «Журавінка» прадаюць за $75 мільёнаў

Пакупніку за такую суму прапануюць шматфункцыянальны комплекс плошчай больш за 10 тысяч «квадратаў» у цэнтры Мінска, у структуры якога ёсць гатэль, офісныя плошчы, рэстараны, банк, кафэ.

У 2017 годзе будынак выстаўлялі на продаж за даўгі, але тады за яго хацелі 18 мільёнаў рублёў. За чатыры гады комплекс падаражэў у 10 разоў.
«СБ» пахвалілася, што скакун Недасекаў купіў навюткую БМВ, «якой зайздросціць Ціманоўская». Колькі каштуе такое аўто?

«
Советская Белоруссія» выпусціла артыкул пра Максіма Недасекава, які атрымаў на Алімпіядзе бронзу ў скачках у вышыню. У тэксце ўпікнулі Ціманоўскую і расказалі пра новую машыну спартоўца.

«Мы з Максімам атрымліваем асалоду ад цёплай восені ў роднай Беларусі, з акна яго новага аўто глядзім, як, кружачыся, падае на зямлю і бліскучы капот залатое лісце. Гэта заўсёды прыемна, калі праца чалавека ацэньваецца годна. Вось і спартыўныя поспехі Недасекава дазволілі яму атрымаць асалоду ад куплі навюткага вытанчанага BMW. Вельмі нятаннага. І не ў крэдыт. Гэта да пытання аб тым, як беларуская дзяржава клапоціцца пра сваіх герояў. Уяўляю, як раздзірае ад зайздрасці Ціманоўскую!»

Па спасылцы расказваем, што за машына і колькі яна каштуе.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Салдата, які збег з палігона, асудзілі на 7 гадоў калоніі

Такое рашэнне ў дачыненні да 19-гадовага Аляксандра Караткевіча прыняў суд Глыбоцкага раёна.

Караткевіч збег 2 красавіка з палігона на Брэстчыне. Хлопец угнаў грузавік, з сабой у яго была зброя. Аўтамабіль знайшлі на абочыне ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, а салдата знайшлі праз два дні ў адной з вёсак таго ж раёна. Пра гэта міліцыі паведамілі мясцовыя жыхары.
«Мы зробім так, каб Беларусь пачала захлынацца гэтымі мігрантамі». Прадстаўнік польскага ўрада расказаў пра сітуацыю на мяжы

Якія ў Польшчы доказы, што патокам мігрантаў праз яе ўсходнюю мяжу кіруюць беларускія ўлады і як Варшава хоча вырашыць мігранцкі крызіс? Пра гэта ў інтэрв'ю расказаў прэс-сакратар міністра-каардынатара польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын.

Чытайце па спасылцы
Лаўроў заявіў, што абмяркоўваў з Макеем працу расійскіх СМІ ў Беларусі

Пра гэта міністр замежных спраў Расіі заявіў падчас візіту ў Мінск, дзе ён бярэ ўдзел у працы Савета міністраў замежных спраў СНД

«Пытанне гэта абмяркоўвалася. Я размаўляў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. У нас ёсць агульнае разуменне неабходнасці зрабіць усё, каб расійскія СМІ ў Беларусі і беларускія СМІ ў Расіі працавалі ў максімальна камфортных умовах. У нас ёсць некаторыя ідэі, якія мы будзем рэалізоўваць у найбліжэйшы час», — цытуе Сяргея Лаўрова ТАСС.

Сайт «КП у Беларусі» быў заблакаваны 29 верасня пасля артыкула Генадзя Мажэйкі з каментаром аднакласніцы Андрэя Зельцэра. 1 кастрычніка журналіст быў затрыманы. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Больш навінаў — на Nashaniva.com
На сайце Мінздароўя з’явілася інтэрактыўная карта пунктаў вакцынацыі

На карце можна знайсці інфармацыю пра час працы кожнага з пунктаў і кантакты.
Кіраўнік Віцебска прыйшоў у рэдакцыю газеты абмяркоўваць надзённыя пытанні і каранавірус. Вядома, без маскі

Мікалай Арлоў сустрэўся з калектывам газеты «Віцьбічы». Кіраўнік Віцебскага гарвыканкама прызнаўся, што яго турбуе «некаторая інфантыльнасць грамадства, якая асабліва праяўляецца ў штодзённым, будзённым жыцці і ў стаўленні да працы жыллёва-камунальных службаў».

Чыноўнік звярнуў увагу журналістаў на асвятленне ў газеце тэмы пандэміі. Арлоў мяркуе, што насельніцтва павінна разумець усю глыбіню праблемы і сур'ёзна ставіцца як да свайго здароўя, так і да тых, хто побач жыве і працуе.

У Беларусі ўвялі абавязковае нашэнне масак у грамадскіх месцах. Чыноўнікам закон не пісаны
«Сусед адной з дачок міністра сельскай гаспадаркі. Задача — яго на месца паставіць» — новы зліў былых сілавікоў

Аб'яднанне былых сілавікоў апублікавала сёння аўдыязапіс размовы з галасамі, падобнымі да галасоў начальніка Дзяржынскага РАУС Яўгена Жылінскага і намеснкіа начальніка крымінальнай міліцыі УУС Мінаблвыканкама Ігара Качалава. Падчас размовы ідзе абмеркаванне «працы» па Каліноўскім. Галасы называюць яго суседам дачкі міністра сельскай гаспадаркі і яго, як вынікае з размовы, на самым высокім узроўні «папрасілі паставіць на месца».

«Ну, вось у іх сваркі, так бы мовіць, там суседскія. Ну, і вось аж дайшло да верху. Да нас ні хр*** не звярталіся, а вось па самаму-самаму верху прайшліся, спусціліся да міністра і пасля міністр ужо спусціўся паніжэй», — расказвае першы голас, падобны да голаса Жылінскага.
«Карацей, як такавая палітыка тут не палітыка, да?» — удаклядняе другі голас, падобны да голаса Качалава.
«Увогуле ніякай, абсалютна. Тут проста задача стаіць, каб яго на  месца паставіць», — адказвае першы голас.

Больш падрабязна, пра што ішла гаворка ў аўдыя, чытайце па спасылцы.
Інжынера звольнілі з EPAM за гамафобныя каментары ў інтэрнэце

Скандал у Linkedin каштаваў завадатару пасады. Адзін распрацоўшчык пажартаваў, што не знайшоў мужа-праграміста, каб не працаваць на вуліцы, і пакінуў рэкруцёрам свае кантакты. У каментары прыйшоў сістэмны інжынер з EPAM Мікіта Пастухоў і рэзка выказаўся пра гомасэксуалаў (цяпер гэтыя каментары ўжо выдаленыя). У выніку Пастухоў быў звольнены.

Чытайце больш па спасылцы
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі?

Цяпер больш за 70% прадаваных у Беларусі новых аўто зроблены ў Расіі. З аднаго боку, купля ў салоне дае некалькі гадоў гарантыі на машыну, а таксама магчымасць карыстацца фінансавымі інструментамі накшталт лізінгу і крэдыту, калі не хапае сваіх сродкаў.

З іншага — выбар варыянтаў і мадэляў абмежаваны, а таму аўтамабіль з Еўропы з прабегам нярэдка бачыцца цалкам разумнай альтэрнатывай.

Чытайце больш
Палякі знайшлі каля беларускай мяжы цела маладога сірыйца

У ваколіцах Клімаўкі (Падляшша), у зоне надзвычайнага становішча, знайшлі цела маладога чалавека. Дакументы сведчаць аб тым, што гэта 24-гадовы сірыец, які раней знаходзіўся ў Беларусі, паведаміў прэс-сакратар паліцыі Падляшша Томаш Крупа, паведамляе Радыё Свабода.

Крупа сказаў, што цела было знойдзена ў сераду падчас патрулявання тэрыторыі паліцэйскім верталётам. Цела мужчыны было знойдзена ў полі, дадаў ён. — Папярэднія высновы сведчаць аб тым, што сірыец раней знаходзіўся ў Беларусі: у дакументах ёсць беларуская віза.

Расследаванне абставінаў і прычын смерці мужчыны праводзіць пракуратура.

Гэта пяты падобны выпадак у Польшчы на мяжы з Беларуссю.
«Маці расстралянага вырашыла: сына забралі на руднікі». Гутарка з праваабаронцам, што дабіваецца адмены смяротнага пакарання

Андрэй Палуда больш за дзесяць год змагаецца за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Наша краіна застаецца адзінай у Еўропе і на ўсёй постсавецкай прасторы, дзе ад імя дзяржавы расстрэльваюць людзей.

Сёлета з Крымінальнага кодэкса хацелі выключыць смяротнае пакаранне, але ў выніку да гэтага не дайшло. Больш за тое, цяпер «расстрэльныя» артыкулы вісяць і над некаторымі палітвязнямі.

Мы спыталі ў Андрэя, каго часцей за ўсё прыгаворваюць да расстрэлу, чаму памілавалі забойцаў настаўніцы ў Чэрыкаве і як сваякі асуджаных перажываюць расстрэл.

▫️«Праблема гучных спраў, што на следства ідзе ціск: раскрыць любой цаной. А гэта значыць, што могуць быць пакараныя невінаватыя, могуць быць дапушчаныя парушэнні пры вядзенні следства».
▫️«Наяўнасць смяротнага пакарання павышае ўзровень агрэсіі ў грамадстве. Па сутнасці, мы жывём у сітуацыі канвеера смерці».

Чытайце па спасылцы
Сын Гуцэрыева прадаў Paritetbank

12 кастрычніка адбылася ўгода па продажы акцый ААТ «Парытэтбанк», якія належалі Саіду Гуцэрыеву, расійскаму прадпрымальніку Расіму Ісмаілаву, паведамілі прадстаўнікі банка.

Кіпрская кампанія Beristore Holdings Limited, асноўным бенефіцыярам якой з’яўляецца Гуцэрыеў-малодшы, валодала 99,83% акцый беларускага банка з красавіка 2020 года.

Сума ўгоды не раскрываецца.

«Змена асноўнага ўладальніка банка не паўплывае на яго аперацыйную дзейнасць. Paritetbank працягне выконваць усе абавязацельствы перад кліентамі ў поўным аб'ёме. Усе дамовы, заключаныя кліентамі з банкам, працягваюць дзейнічаць, іх умовы застаюцца нязменнымі», — пракаментавалі ў банку.

Міхаіл Гуцэрыеў, якога называюць «кашальком Лукашэнкі» нядаўна трапіў пад заходнія санкцыі. Яго сын Саід прадаў долю ў дзвюх крыптабіржах Віктару Пракапеню, сышоў з кіраўніцтва нафтаперапрацоўчай кампаніі «ФортэІнвест», а цяпер прадаў акцыі беларускага банка.
«Калі-небудзь я напішу пра гэтыя сны ў сутарэннях Пішчалаўскага замка». Пра што Валянцін Стэфановіч піша з-за кратаў

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» сёння адзначае свой 49-ы Дзень народзінаў. Вось ужо прайшло тры месяцы, як ён за кратамі.

У лістах ён дасылае разважанні пра свабоду і адчуванне горада, а таксама дзеліцца тым, як бавіць час.

Чытайце па спасылцы