Наша Ніва
25.8K subscribers
63.7K photos
9.66K videos
2 files
49.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ціктокер з Брэста выбачаецца перад КДБ са слязьмі на вачах — што гэта было?

18-гадовы берасцеец Аляксандр мае даволі паспяховы акаўнт у Ціктоку: амаль 112 тысяч падпісчыкаў і 5 мільёнаў лайкаў. Асобныя ролікі маюць больш за сотню тысяч праглядаў. У сваіх роліках хлопец фактычна «пераказвае» актуальныя, на яго думку, навіны.

Але ў апошнім відэа Аляксандр нечакана просіць прабачэння ў КДБ і свайго ўніверсітэта, а таксама просіць працягнуць кантракты яго бацькам, якіх звальняюць з працы.

«Наша Ніва» пагаварыла з хлопцам, каб зразумець, чаму ён вырашыў запісаць пакаяльнае відэа.
Расія пагражае спыніць транзіт нафты праз Беларусь "на фоне дзеянняў уладаў рэспублікі"

"Транснафта" дапускае прыпыненне дзейнасці даччынага прадпрыемства ў Беларусі — "Захад-Транснафтапрадукт". Гэта прадпрыемства пастаўляе нафтапрадукты ад расейскіх і беларускіх НПЗ транзітам праз Беларусь у Венгрыю і Латвію, такое рашэнне можа быць прынята на фоне дзеянняў беларускіх уладаў.

Пра гэта паведаміў сам прэзідэнт кампаніі Мікалай Токараў.

"У справу ўключыліся праваахоўнікі, пракуроры, падаткавікі, вельмі шмат ведамстваў, якія прыходзяць не дапамагчы, а наглядаць, правяраць і што-небудзь яшчэ рабіць. Таму мы, вядома, глядзець спакойна на гэта не будзем", — тлумачыць ён сваё рашэнне.

З пачатку года Менск амаль утрая павялічыў стаўку падатку на прыбытак для прадпрыемстваў, якія займаюцца транзітам расейскай нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі, — з 18% да 50% і ўвёў экалагічны падатак.

"Транснафта" лічыць, што эканамічнае становішча яе "дочкі" "пагоршанае ўручную" ўладамі Беларусі.
У Кіеве на 85-м годзе жыцця памёр першы дырэктар Чарнобыльскай АЭС Віктар Бруханаў. Менавіта пры ім здарылася найвялікшая ў гісторыі чалавецтва атамная катастрофа

Віктар Бруханаў быў асуджаны на 10 год зняволення, але ў калоніі правёў толькі палову тэрміну.

У гучным серыяле HBO "Чарнобыль" ролю дырэктара Бруханава сыграў брытанскі акцёр, надзвычай падобны да свайго прататыпа, — Кон О'Ніл (на фота ён злева).
Затрыманая дзяўчына з вядомага фота, зробленага падчас паслявыбарчых пратэстаў

Яе завуць Злата Януковіч, яна студэнтка 3 курса хімфака БДУ.
"Турма, канечне, сурагат жыцця. Але дае добрае разуменне, на што пасля выхаду адсюль варта (а на што — не варта) выдаткоўваць час", — піша з няволі наш калега Андрэй Скурко.

Філасофскае і будзённае пераплятаецца ў яго лістах, урыўкамі з якіх падзялілася яго жонка.

Прачытаць іх можна па спасылцы.

Таксама будзем удзячныя ўсім, хто падтрымае нашых калег у зняволенні лістом, паштоўкай, грашовым пераводам:

Скурко Андрэй Генадзевіч
Марціновіч Ягор Аляксандравіч
Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, 220030
«За кілаграм мяса плаціцца 20 цэнтаў зверху наяўнымі». Як працуюць «шэрыя схемы» мясакамбінатаў

На мінулым тыдні стала вядома пра затрыманне дырэктараў Слуцкага і Пінскага мясакамбінатаў, а таксама некаторых работнікаў гэтых прадпрыемстваў. Сілавікі паведамлялі, што яны разам з прадстаўнікамі айчынных і замежных прадпрымальнікаў стварылі «злачынную структуру».

Па іх словах, сэнс структуры быў у тым, што прадпрымальнікі плацілі хабары «за станоўчае вырашэнне пытанняў па адгрузцы мясной прадукцыі прадпрыемства на выгадных умовах і добрай якасці». Сілавікі адзначалі, што разавая сума хабару вагалася ад 10 да 13 тысяч даляраў. Аднак якім чынам дзейнічала схема, афіцыйна не паведамлялася.

«Наша Ніва» знайшла прадпрымальніка, які сам калісьці працаваў з мясакамбінатамі па агучаных сілавікамі схемах. І ён расказаў, як у краіне дзейнічае «схематоз».

Яго тлумачэнні чытайце па спасылцы.
Заўтра ў Беларусі будзе адзначацца Дзень маці. Знаходзяць магчымасць павіншаваць сваіх матуль і палітвязні.

Радаснымі эмоцыямі падзялілася мама 21-гадовага Марка Салонікава, пакаранага 4 гадамі і 6 месяцамі калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сын змог праз знаёмых павіншаваць любімую матулю прыгожым букетам. Сюрпрыз выйшаў на славу!
Сям’я з горада Садберы ў Брытаніі ў сувязі з пераездам вырашыла развітацца са статуямі сфінксаў, якія ўпрыгожвалі іх сад, выставіла іх на аўкцыён – і нечакана разбагацела.

Аказалася, што статуі насамрэч былі выраблены ў Старажытным Егіпце і іх узрост налічвае тысячы гадоў. Калі б гаспадары ведалі гэтую акалічнасць, мо не сталі б папраўляць адну са скульптур звычайным цэментам. Сфінксы трапілі да іх 15 гадоў таму з іншага аўкцыёну.

Сям’я планавала атрымаць за сваіх сфінксаў 400—700 даляраў, а атрымала каля $265 тысяч. Статуі выкупіла адна міжнародная мастацкая галерэя, дакладны ўзрост скульптур яшчэ будуць вызначаць эксперты.

Больш навінаў — на Nashaniva.com
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Невядомы з лука забіў як мінімум чатырох чалавек у нарвежскім горадзе Конгсберг, што за 80 кіламетраў ад Осла

З паведамленняў мясцовай паліцыі вядома, што падазраванага ўжо злавілі, ён дзейнічаў у адзіночку.

Як пішуць нарвежскія СМІ, зламыснік пачаў страляць з лука па людзях у адным з супермаркетаў горада.

Пакуль паліцыя паведамляе, што колькасць ахвяр і матыў нападу невядомыя. Пацярпелыя дастаўленыя на лячэнне ў найбліжэйшыя бальніцы. Але выданне «Вердэнс ганг» піша ўжо пра 4 загінулых.
На нацыянальным прававым партале з’явіўся тэкст той самай пастановы Саўміна «Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму». Што змянілася?

Выглядае, што асноўныя змены такія: цяпер прызнаваць экстрэмістамі можа не толькі суд, але і КДБ з МУС наўпрост, пры гэтым яны могуць прызнаваць «экстрэмісцкімі» адразу «фарміраванні» — групы людзей, якія, на думку органаў, нечым звязаныя, і з'яўляюцца «экстрэмісцскімі».

Раней МУС ці КДБ давалі заключэнне, а канчатковае рашэнне прымаў суд.

Пра адказнасць за падпіскі на рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі, у дакуменце нічога не сказана.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў сераду, 13 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Дармаед я ці не? Разбіраемся, каго прымусяць плаціць за ацяпленне ў пяць разоў больш

Ціханоўскую і Латушку падазраюць у прысваенні ўлады. А раней такія справы заводзілі?

Улады Чарнагорыі апублікавалі спіс людзей, што атрымалі «залаты пашпарт». У яго трапіў і беларускі бізнэсмен з ТОП-40

«Скончылася літаральна два дні таму». З паліклінік знікла кітайская вакцына?

«Майго сына другі раз пазбаўляюць адваката». Бацька Міколы Дзядка расказвае, што адбываецца па справе сына

У Беларусі ўвялі абавязковае нашэнне масак у грамадскіх месцах. Чыноўнікам закон не пісаны

Ціктокер з Брэста выбачаецца перад КДБ са слязьмі на вачах — што гэта было?

«Турма дае разуменне, на што на свабодзе варта выдаткоўваць час». Андрэй Скурко з СІЗА — пра Маркеса, Танка і чабор 

«За кілаграм мяса плаціцца 20 цэнтаў зверху наяўнымі». Як працуюць «шэрыя схемы» мясакамбінатаў

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
Рэаліі жыцця: калі хочацца есці, а ежу праглынуць не атрымліваецца

Вядомы журналіст і вандроўнік Сяргей Плыткевіч засведчыў сапраўдную жыццёвую драму. Са шчаслівым канцом.
«Матулька, самая любая, вярніся, я сумую». Паглядзіце, якія кранальныя лісты дасылаюць палітзняволеныя жанчыны сваім дзецям (і наадварот)

14 кастрычніка адным жанчынам у Беларусі ўручаюць ордэны Маці, а іншым — не факт, што перададуць перадачу з цёплымі рэчамі і сродкамі гігіены.

У Дзень маці згадваем частку жанчын-палітвязняў, якіх разлучылі з іх маленькімі дзецьмі. Цяпер выхоўваць іх і перадаваць словы любові яны могуць толькі праз лісты і малюнкі.

Чытайце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Перу паліцэйскія прыклеілі нож да дрона, каб уратаваць голуба

Птушка заблыталася ў вяроўцы і павісла ўніз галавой на кабелі, расцягнутым над гарадской вуліцай. Паліцэйскія прыклеілі да беспілотніка нож, паднялі яго ў паветра і перарэзалі вяроўку.

Вызвалены голуб змог зляцець, але неўзабаве яго злавілі мясцовыя жыхары, каб зняць з лап рэшткі вяроўкі.
Зміцер Дашкевіч прапанаваў правесці «Ноч расстраляных паэтаў» у іншым фармаце

29 кастрычніка 1937 года ў Курапатах былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай культуры. Апошнія гады там праходзілі мемарыяльныя мерапрыемствы, на якіх ўшаноўвалі памяць расстраляных, чытаючы іх творы.

Зміцер Дашкевіч прапанаваў змяніць фармат акцыі, паколькі ў сённяшніх умовах небяспечна ладзіць нейкія мерапрыемствы.

«29 кастрычніка мы чарговы раз будзем узгадваць чорную ноч у гісторыі Беларусі (…) Такога злачынства, кажа Уладзімер Арлоў, ня ведае гісторыя ніводнай Еўрапейскай дзяржавы. (…) Хацелася б 29 кастрычніка сустрэцца ў Курапатах — і, узгадваючы нявінна забітых, разважыць пра тое разам. Ды сем злейшых сіл духаў [адсылка да Евангелля] так узбясіліся, што і гэтага ўжо не зробіш.

Але 29 кастрычніка запрашаю кожнага на сваім месцы ўзгадаць «Ноч расстраляных паэтаў»: пад хэштэгам #Ночпаэтаў запішыце верш, прачытайце твор, паразважайце пра прычыны таго, што з намі адбывалася і адбываецца», — напісаў Дашкевіч.
Сёння раніцай гарэў блок падачы кіслароду на тэрыторыі бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску

У выніку пажару пашкоджана запорная арматура. Падача кіслароду была пераключана на рэзервную сістэму.

Як паведамляе канал Мінгарвыканкама, сістэма медыцынскага газазабеспячэння ў БХМП функцыянуе ў штатным рэжыме.