Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Шматпакутны прышчэпачны пункт у Альшанах закрыюць — няма ахвотных вакцынавацца

Пра гэта праз раённую газету аб’явіў галоўны доктар раёна Віктар Майсюк.

Прычына ў адсутнасці ахвотных вакцынавацца — за тры тыдні працы (пункт працаваў па суботах) там прышчапіўся толькі адзін чалавек, і той не з Альшан.

У адказ улады разглядаюць магчымасць закрыцця базару, каб спыніць магчымы распаўсюд каранавіруса.
Пуцін не прыляціць у Мінск, але паляціць на Валдай удзельнічаць у дыскусійным клубе

Нядаўна стала вядома, што прэзідэнт Расіі не прыедзе ў Мінск на саміты СНД і ЕАЭС 14 і 15 кастрычніка. Пуцін будзе ўдзельнічаць у іх у фармаце відэаканферэнцыі.

Ягоны візіт шырока анансаваўся ў СМІ па выніках перамоваў з Лукашэнкам 9 верасня ў Маскве.

Сярод магчымых прычын непрыезду называюць каранавірус, а таксама сітуацыю з закрыццём «Камсамольскай праўды ў Беларусі».

Адметна, што сёння быў абвешчаны вочны ўдзел Пуціна ў пасяджэнні Валдайскага дыскусійнага клуба, якое адбудзецца на наступным тыдні.

Кіраўнік Расіі не быў у Беларусі з 2019 года. Лукашэнка пасля выбараў ужо 6 разоў лятаў да Пуціна.
Суд у Мінску чакана адхіліў скаргу на арышт журналіста «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйкі. Ён застанецца за кратамі.
У тэлеграм-канале ГУБАЗіК з'явілася інфармацыя пра тое, што 12 кастрычніка была прынята пастанова Саўміна № 575 «Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму». Яна вызначае парадак дзеяння палажэнняў закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму».

Па словах ГУБАЗіК, па новай пастанове (яна яшчэ не ўступіла ў сілу) падпісчыкі экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў і чатаў будуць лічыцца ўдзельнікамі экстрэмісцкага фарміравання. Сілавікі пужаюць, што ім будзе пагражаць крымінальная адказнасць па артыкуле 361-1 КК.

Сам тэкст пастановы яшчэ не апублікаваны, таму пакуль не зразумела, якім чынам будзе дзейнічаць закон.

Пры гэтым хочам адзначыць, што ні тэлеграм-канал, ні сайт «Нашай Нівы» не з'яўляюцца экстрэмісцкімі.
Гісторыя звычайнага цуду. Як Японія дамаглася поспеху ў барацьбе з кавідам

Зараз у Японіі колькасць заражэнняў дасягнула самага нізкага ўзроўню больш чым за год, і гэта дае падставы спадзявацца, што дрэнны перыяд для японскай эканомікі ўжо скончаны.

Простыя метады барацьбы прывялі да неверагодных вынікаў.


Чытайце па спасылцы
Улады Чарнагорыі апублікавалі спіс людзей, што атрымалі «залаты пашпарт». У яго трапіў і беларускі бізнэсмен з ТОП-40

У некаторых краінах свету ёсць інстытут «залатога пашпарта» — трэба інвеставаць пэўную суму грошай у эканоміку, каб атрымаць пашпарт без дадатковых умоваў. І вось, улады Чарнагорыі апублікалі спіс асоб, якія атрымалі «залатыя пашпарты» за апошні час. 

Каб атрымаць грамадзянства гэтай дробнай краіны па-за межамі ЕС, заяўніку трэба інвеставаць у нерухомасць ад 250 тысяч еўра на поўначы краіны, або ад 450 тысяч еўра на поўдні. 

У апублікаваным спісе большасць — расіяне. Але ёсць двое беларусаў.

Хто гэта і чым яны вядомыя, чытайце па спасылцы
Замоўчвалі дамоўныя матчы і прызначалі патрэбных суддзяў. Апублікаваны даклад аб парушэннях у беларускім футболе

Фонд спартыўнай салідарнасці апублікаваў даклад аб парушэннях палажэнняў Міжнароднай федэрацыі футбола і Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый з боку Беларускай федэрацыі футбола.

Аўтары даклада сцвярджаюць пра адміністрацыйны ціск на судзейскі футбольны корпус з мэтай атрымання неабходных вынікаў у канкрэтных матчах, пакрывальніцтва ўдзельнікаў дамоўных матчаў і недастатковае прыняцце мер па «дагаварняках», а таксама іншыя парушэнні АБФФ.

Чытаць больш
«Скончылася літаральна два дні таму». З паліклінік знікла кітайская вакцына?

Тыя, хто вырашыў прышчапіцца, кажуць, што кітайскую вакцыну вылавіць ужо немагчыма. Ці так гэта насамрэч? Разбіраемся ў сітуацыі.

Чытайце па спасылцы
Распрацоўшчыкі: Эфектыўнасць «Спутніка лайт» да дэльта-штама складае 70%

Такія даныя прывёў Расійскі фонд прамых інвестыцый са спасылкай на даследаванне Цэнтра Гамалеі, які і распрацаваў вакцыны.
Прычым паведамляецца, што ва ўзроставай групе да 60 гадоў эфектыўнасць вакцыны перавысіла 75%.

У Беларусі «Спутнікам лайт» прышчапляюць пераважна студэнтаў і прызыўнікоў.

Больш навінаў — на Nashaniva.com
Вагон у кіеўскім метро ператварылі ў кірмаш — гэта была акцыя супраць нелегальнага гандлю

Кіеўскі метрапалітэн ператварыў адзін з вагонаў падземкі ў месца продажу тавараў і паслуг. Гэта была акцыя супраць нелегальнага гандлю ў метро, патлумачыла намесніца начальніка сталічнай падземкі Наталля Макагон.

Арганізатары зладзілі ў звычайным вагоне манікюрны салон, цырульню і прадуктовы кірмаш. «Перакананая, што музыка павінна быць у канцэрт-холах, гандаль — у гандлёвых цэнтрах або фермерскіх крафтавых шэрагах, усе астатнія паслугі — у салонах, крамах, дакладна не ў метро», — адзначыла Макагон.
На Брэстчыне за невыкананне антыкавідных мерапрыемстваў закрываюць прадпрыемствы і крамы

13 кастрычніка па выніках праверкі, праведзенай спецыялістамі Бярозаўскага раённага ЦГіЭ, прыпыненая праца прадпрыемстваў «Бяроза-Лада» і «Бярозаўскае АТП» за парушэнне прафілактычных і санітарна-супрацьэпідэміялагічных мер.

Дзейнасць арганізацый будзе адноўлена пасля ліквідацыі ўсіх выяўленых недахопаў.

Раней у Бярозе былі зачыненыя крамы «Стэсіс» і «АРС».

Якія канкрэтна парушэнні былі выяўленыя, не паведамляецца.

Поўная карціна дня — на Nashaniva.com
«Майго сына другі раз пазбаўляюць адваката». Бацька Міколы Дзядка расказвае, што адбываецца па справе сына

Сёння стала вядома, што адвакатку Наталлю Мацкевіч, якая абараняла Віктара Бабарыка, Сяргея Ціханоўскага, а таксама Міколу Дзядка, адхілілі ад працы. Гэта другі раз, калі анархіста пазбаўляюць адваката.

Суд над Дзядком распачаўся 29 чэрвеня, на другім пасяджэнні Дзядок заявіў, што яго катаваў ГУБАЗіК. З 6 ліпеня суд спынілі для правядзення комплекснай экспертызы наконт нібыта распальвання варожасці.

Як зараз рухаецца справа Дзядка, @nashaniva расказаў ягоны бацька, былы суддзя Аляксандр Дзядок.

Чытайце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На беларуска-польскай мяжы ездзяць машыны з дынамікамі

Яны ў рэжыме 24/7 транслююць на чатырох мовах паведамленне аб недапушчальнасці нелегальнага перасячэння мяжы.

Поўная карціна дня — на Nashaniva.com
У Беларусі ўвялі абавязковае нашэнне масак у грамадскіх месцах. Чыноўнікам закон не пісаны

З 9 кастрычніка ў Беларусі стала абавязковым нашэнне маскі ў грамадскіх месцах. Гэта правіла, стандартнае шмат у якіх краінах, беларускія ўлады ўвялі ўпершыню праз 1,5 года пандэміі. За яго невыкананне пужаюць штрафам да 870 рублёў.

«Наша Ніва» паглядзела, як выконваюць антыкавідныя правілы тыя, хто патрабуе ад грамадзян выканання гэтых правілаў і хто будзе нас штрафаваць. Спойлер: дрэнна.

Больш падрабязна па спасылцы