Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Маладзёны здзекаваліся з інваліда — збівалі, прыпякалі цыгарэты і заціскалі пальцы

У Мінску затрымалі двух маладых хлопцаў. Міліцыя падазрае іх у здзеках з інваліда.

Як паведамляе міліцыя, у пачатку кастрычніка яны завабілі ў кватэру 21-гадовага хлопца-інваліда.

«На працягу некалькіх дзён госця ўтрымлівалі пад замком і здзекаваліся з яго ў прысутнасці іншых людзей: прымушалі распранацца, танцаваць на зэдліку, збівалі, прыпякалі да цела цыгарэты і заціскалі абцугамі пальцы. Усё здымалася на мабільны тэлефон», — гаворыцца ў прэс-рэлізе МУС.

Інваліда планавалі прымусіць збіраць шклатару, а грошы забіраць. У адну з такіх вылазак пацярпелы ўцёк.

Распачатая крымінальная справа за незаконнае пазбаўленне волі.
Адвакатку Ціханоўскага, Дзядка і Бабарыкі адхілілі ад працы

Супраць Наталлі Мацкевіч пачалі дысцыплінарную вытворчасць, піша @radiosvaboda са спасылкай на Аляксандра Дзядка. Апошнім часам Мацкевіч абараняла яго сына Мікалая.

Паводле Аляксандра Дзядка, ён валодае дакладнай інфармацыяй, што Мацкеівч ад працы ўжо адхілілі:

«Стаіць пытанне пра пазбаўленне яе ліцэнзіі. У майго сына ў выніку ўвогуле прававая катастрофа — ён падчас судовага следства другі раз застаецца без абароны. Спачатку пазбавілі ліцэнзіі Яўгена Маслава, цяпер пад такой жа пагрозай Наталля Мацкевіч. Лічу, што гэта мэтанакіраванае пазбаўленне права на абарону людзей, якія не ўгодныя рэжыму», — сказаў Аляксандр Дзядок.

Сама адвакатка ад каментара адмовілася.

Наталля Мацкевіч абараняла шмат каго з палітвязняў, у тым ліку Віктара Бабарыку і Сяргея Ціханоўскага.
У Польшчы затрымалі пенсіянера, якога падазраюць у шпіянажы на карысць Беларусі

Пра гэта заявіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.

Затрыманага абвінавацілі ў шпіянажы на карысць КДБ Беларусі. Затрыманы служыў у спецназе з 1981 года, а потым у міліцыі і паліцыі.

Падазраваны арыштаваны на тры месяцы.

Жарын адзначыў, што нельга выключыць далейшыя арышты ў гэтай справе.
У Хойніцкім раёне трактарыст араў зямлю і знайшоў старажытны склеп

Трактарыст працаваў каля вёскі Алексічы, як раптам у полі ўтварылася вялікая яміна. Ён выйшаў паглядзець і ўбачыў унутры нейкае збудаванне. Аказалася, што гэта старажытны склеп, пішуць «Хойніцкія навіны».

Тэрыторыю абгарадзілі, знаходку ахоўвае міліцыя.

Археолагі мяркуюць, што знойдзены склеп належыць да роду Аскеркаў, бо недалёка ад таго месца ў 2019 годзе была знойдзена магільная пліта з імёнамі дзевяці пахаваных прадстаўнікоў роду. На месцы археалагічнай знаходкі знайшлі труну, увенчаную фігуркамі анёлаў. Ёсць вялікая верагоднасць, што пры больш дэталёвым вывучэнні мясцовасці, удасца выявіць іншыя пахаванні.
Новы рэкорд па каранавірусе: 2060 афіцыйна зафіксаваных дзённых выпадкаў па краіне.

Памерлі 17 чалавек — гэта яшчэ адзін сумны рэкорд пандэміі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Лошыцкім парку конь праваліўся ў яміну

Сёння раніцай у МНС звярнуўся мужчына, які памедаміў, што яго конь праваліўся ў яміну ў Лошыцкім парку і не можа вылезці.

Жывёлу даставалі 9 чалавек. Ніхто не пацярпеў.
Ціханоўскую і Латушку падазраюць у прысваенні ўлады. А раней такія справы заводзілі?

Следчы камітэт завёў чарговую крымінальную справу супраць Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі. Гэтым разам іх падазраюць у самавольным прысваенні ўлады (арт.382 КК). У параўнанні з папярэднімі прэтэнзіямі сілавікоў гэта даволі дробная справа, па якой пагражае да двух год зняволення, і па гэтым артыкуле Ціханоўскую і Латушку нават не змаглі б утрымліваць у СІЗА да суда.

Назва артыкула хоць і гучыць экзатычна, але такія справы заводзілі і раней, праўда, фігуранты не былі такімі медыйнымі.

Чытайце далей
У Мінску недалёка ад парка Чалюскінцаў маршрутка ўрэзалася ў слуп

Ад удару заціснула жанчыну, яе давялося даставаць ратавальнікам. Усяго ў салоне знаходзілася восем чалавек.
Шматпакутны прышчэпачны пункт у Альшанах закрыюць — няма ахвотных вакцынавацца

Пра гэта праз раённую газету аб’явіў галоўны доктар раёна Віктар Майсюк.

Прычына ў адсутнасці ахвотных вакцынавацца — за тры тыдні працы (пункт працаваў па суботах) там прышчапіўся толькі адзін чалавек, і той не з Альшан.

У адказ улады разглядаюць магчымасць закрыцця базару, каб спыніць магчымы распаўсюд каранавіруса.
Пуцін не прыляціць у Мінск, але паляціць на Валдай удзельнічаць у дыскусійным клубе

Нядаўна стала вядома, што прэзідэнт Расіі не прыедзе ў Мінск на саміты СНД і ЕАЭС 14 і 15 кастрычніка. Пуцін будзе ўдзельнічаць у іх у фармаце відэаканферэнцыі.

Ягоны візіт шырока анансаваўся ў СМІ па выніках перамоваў з Лукашэнкам 9 верасня ў Маскве.

Сярод магчымых прычын непрыезду называюць каранавірус, а таксама сітуацыю з закрыццём «Камсамольскай праўды ў Беларусі».

Адметна, што сёння быў абвешчаны вочны ўдзел Пуціна ў пасяджэнні Валдайскага дыскусійнага клуба, якое адбудзецца на наступным тыдні.

Кіраўнік Расіі не быў у Беларусі з 2019 года. Лукашэнка пасля выбараў ужо 6 разоў лятаў да Пуціна.