Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маэстра лаканічнасці: галоўны трэнер зборнай Украіны па футболе 37 словамі адказаў на 8 пытанняў

Перадматчавая прэс-канферэнцыя Аляксандра Петракова перад гульнёй з Фінляндыяй атрымалася асаблівай — адказваючы на ​​восем пытанняў, трэнер сказаў усяго 37 слоў.

Як адзначаюць журналісты, раней такога за Петраковым не заўважалі. Але калі яго спыталі, што здарылася, трэнер адказаў, што так зараз будзе заўсёды.
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасць»

Пра беларускую мару «замуж за айцішніка», перажыванні мужчын пры расставанні і тое, чаму праграмісты разводзяцца са сваімі жонкамі – задалі няёмкія пытанні пра адносіны псіхолагу ў ІТ.

🤍«Маладыя айцішнікі, якія пабудавалі паспяховую кар’еру, не могуць знаходзіцца больш са сваімі паловамі».
🤍«Папулярны тып адносін — людзі сустракаюцца толькі месяцы два-тры, а пасля наступны партнёр».
🤍«Часцей за ўсё айцішніка можна сустрэць у ціндары».

Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся, чытайце тут.
🍄У Германіі большасць лясных грыбоў да гэтага часу забруджаныя радыяцый з прычыны аварыі на ЧАЭС

95% узораў усіх дзікарослых грыбоў, сабраных у Германіі за апошнія шэсць гадоў, усё яшчэ ўтрымліваюць радыеактыўнае забруджванне пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Што праўда, ні ў адным з пратэставаных узораў не перавышаная дапушчальная мяжа ў 600 Бк/кг.

Але нямецкі рэгулятар падкрэслівае, што лясныя грыбы падвяргаюцца забруджванню значна даўжэй, чым іншыя сельскагаспадарчыя прадукты.
«Сказалі, мы павінны грошы за тое, што скралі, з’елі, разбілі». З мінчука пры звальненні спісалі 1200 рублёў

«З людзей пры звальненні патрабуюць грошы і без падстаў прыпісваюць нейкія недастачы. Сказалі, што мы павінны па 1200 рублёў аддаць за тое, што нібыта скралі, з’елі, разбілі. Прытым што я выходжу з працы праз пост аховы, сумкі і кішэні правяраюць, каб не вынес нічога».

Не краў, а аказаўся вінен вялікую суму за недастачу – мінчук падзяліўся няпростай гісторыяй звальнення.
«Знак падбадзёрвання ўсім супрацоўнікам СМІ»

У Ляйпцыгу завочна ўручылі прэмію за свабоду СМІ беларускім журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай, якія адбываюць двухгадовы тэрмін зняволення ў калоніі.
Сваёй працай яны «далі магчымасць пачуць голас свабоднай журналістыкі ў аўтакратычным рэжыме», гаворыцца ў заяве Фонду ў справах СМІ.
За сваю працу 27-гадовая Бахвалава і 24-гадовая Чульцова «вымушаныя пакутаваць ад рэпрэсій рэжыму, як і многія іншыя» беларусы.

Фонд настойліва заклікаў улады Беларусі вызваліць журналістак.

Як адзначаецца ў заяве, узнагарода – гэта «знак падбадзёрвання ўсім супрацоўнікам СМІ, а таксама дзеячам грамадзянскай супольнасці – не толькі ў Беларусі».

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года падчас жывой трансляцыі з акцыі памяці загінулага беларускага актывіста Рамана Бандарэнкі. Журналісткі рабілі стрым для польскага тэлеканала, які прызнаны беларускімі ўладамі экстрэмісцкім.
Сёння, 9 кастрычніка, працяг продажаў новых нумароў «Нашай гісторыі», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» ў Рэдакцыі.

Чакаем вас з 12:00 да 18:00. Адрас: Энгельса, 34А

Таксама мы будзем прымаць падпіску на канец паўгоддзя. Гэта шанец для тых, хто не хоча замарочвацца з квітанцыямі і іх аплатай у банку.

Гэта 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам за Ліцэем БДУ.

Падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплаты карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы каштуюць 3 рублі.
Масачны рэжым стаў абавязковым. Якім можа быць штраф?

Масачны рэжым і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах сталі абавязковымі з 9 кастрычніка.

Кантраляваць выкананне патрабаванняў будуць у тым ліку і супрацоўнікі МУС.

Колькі можна страціць грошай, калі не надзець маску? Чытайце
На мінскай ЦЭЦ-3 – аварыя. З-за гэтага спыненая падача пары на два сталічныя заводы

Без пары для забеспячэння працэсу пастэрызацыі прадукцыі засталіся Мінскі малочны завод №1 на вул. Солтыса, 185, і ААТ «Крыніца» на вул. Радыяльнай, 52.

«Маем складскі запас гатовай прадукцыі для забеспячэння насельніцтва», – запэўнівае МНС.

Як мяркуецца, прычына інцыдэнту – знос экраннага трубаправода катла.
😷Што больш эфектыўна: «Спутнік» або кітайская вакцына?

Статыстыка паказвае, што захворванне лягчэй пераносяць тыя, хто зрабіў прышчэпку, у адрозненне ад тых, хто адмовіўся.

У Беларусі даступныя тры варыянты вакцын. Якую абраць? А каму мо лепш і «Спутнік Лайт»?

Чытайце
Афіцыйныя лічбы Мінздароўя

За суткі ў Беларусі захварэлі на COVID-19 1998 чалавек. Памерлі 16.

Афіцыйныя лічбы мала дэманструюць усплёск захворвання ў краіне. Месяц яны трымаюцца прыкладна на адным узроўні.

МІж тым ад сённяшняга дня ў Беларусі стала абавязковым нашэнне масак і прытрымліванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах.

Якім можа быць штраф?
Названыя 100 самых дарагіх брэндаў свету ў 2021 годзе

У 2020 годзе сусветная эканоміка перажыла адзін з горшых спадаў з часоў Вялікай дэпрэсіі. Тым не менш, у некаторых кампаній атрымалася дамагчыся росквіту.

Узначальвае топ трэці год запар Amazon. Падрабязней тут.
Ізраільскія археолагі знайшлі старажытную прыбіральню, якой 2700 гадоў

Ізраільскія археолагі абвясцілі, што яны знайшлі туалет 2700-гадавой даўніны, прызначаны для прыватнай хатняй гаспадаркі, а не для грамадскага карыстання. Магчыма, яны таксама знайшлі тагачасныя асвяжальнікі паветра.

«У старажытнасці прыватныя туалетныя кабінкі былі вельмі рэдкія, і на сёння іх знойдзена ўсяго некалькі», – сказаў дырэктар раскопак Яакаў Біліг.

Толькі багатыя маглі дазволіць сабе прыбіральні. Тут больш цікавостак
У Томску паліцыянты на некалькіх машынах зладзілі пагоню за трактарам, які адмовіўся падпарадкавацца іх патрабаванню спыніцца. Праз 10 хвілін, толькі на выездзе з горада, кіроўца здаўся.

Вы бачыце, што робіць беларуская тэхніка?
Дзеля Купалаўскага давялося даехаць «аж да Берліна». У Германіі купалаўцы паказалі «Войцек»

У Берліне на фестывалі Radar Ost з аншлагам адбылася прэмʼера спектакля знакамітых беларускіх «купалаўцаў».

У Беларусі для іх фактычна абвешчана забарона на прафесію. Mногія з незалежных купалаўцаў знаходзяцца ў Беларусі, некаторыя выехалі за мяжу, адзінага месца для рэпетыцый тэатра няма. Арганізаваць працу ў такіх умовах вельмі складана, але новыя праекты рыхтуюцца, ёсць планы на выступленні ў Польшчы, Украіне. Рэжысёр Раман Падаляка распавёў пра тое, як жывецца тэатру ў выгнанні.
65,2 % беларусаў адносяць сябе да сярэдняга класа

Але прыналежнасць да сярэдняга класа і адчуванне сябе гэтым класам — розныя рэчы.

Лічыце сябе сярэднім класам? Праверце, ці так гэта
Палітзняволеным музыкам з гурта Irdorath працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Уладзіміру і Надзеі Калач — на адзін месяц, Пятру Марчанку, Юліі Марчанка (Юніцкай), Антону Шніпу — на тры месяцы, паведамляюць праваабаронцы.

Іх абвінавачваюць паводле артыкула 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за выступленне падчас масавых шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года.
Такога ў Мінску не было з часоў вайны. А ў 2020 годзе гэта здарылася.

Летась упершыню за тры чвэрці стагоддзя скарацілася колькасць жыхароў сталіцы.

Тут падрабязнасці.