Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Кіраваць беларускім хакеем паставілі алімпійскага чэмпіёна па веславанні

Аляксандр Багдановіч стаў новым кіраўніком федэрацыі хакея Беларусі. Ён замяніў на гэтай пасадзе Дзмітрыя Баскава, якога дыскваліфікавалі на 5 гадоў.

Багдановіч — алімпійскі чэмпіён, з 2016 па 2019 гады быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Гуляе ў аматарскай хакейнай камандзе ў чэмпіянаце Мінска.
Даляр і еўра абнавілі гадавыя мінімумы

На таргах у Мінску 8 кастрычніка рубель умацаваўся да ўсіх трох асноўных валютаў.

Даляр патаннеў на 1,22 капейкі да 2,4775.

Еўра патаннеў на 2,04 капейкі да 2,8603. Гэта гадавыя мінімум абедзвюх валют.

Расійскі рубель апусціўся на 0,38 капейкі да 3,4412 за 100 адзінак.

У пачатку года курсы валют былі наступныя: даляр — 2,5789, еўра — 3,1680, расійскі рубель — 3,4871.
❗️Супрацоўнік мінскага АМАП знайшоўся ў «амерыканцы»: яго затрымалі па артыкуле «Акт тэрарызму»

Як стала вядома @nashaniva, у СІЗА КДБ знайшоўся былы інспектар аддзела спецыяльнай падрыхтоўкі Мінскага АМАП Эдуард Пестрак. 

Па нашай інфармацыі, яго абвінавачваюць па артыкуле «Акт тэрарызму», па якім летам былі масавыя затрыманні. 

Мама і жонка Эдуарда адмовіліся размаўляць з журналістамі, інфармацыю гэтую не пацвердзілі, але і па сутнасці нічога не сказалі. У сацыяльных сетках мужчына не быў як мінімум з 12 жніўня. 

Эдуард Пестрак нарадзіўся ў 1983 годзе. У мінскай міліцыі служыў з 2007-га. Службу пачынаў у Дэпартаменце аховы, з 2009-га — у АМАП, спачатку кіроўцам, потым начальнікам аддзялення, потым — інспектарам па прафесійнай падрыхтоўцы. 

Сэнс работы Пестрака заключаўся ў баявой падрыхтоўцы супрацоўнікаў — сам ён дасведчаны ўдарнік, займаўся рукапашным боем, кікбоксінгам, ММА.

Паводле крыніц, затрыманне адбылося на момант службы і ў затрыманні бралі ўдзел яго вучні. Мужчыну звольнілі мінулай датай.
У Нацыянальным мастацкім музеі прадаюць кафэ за $20 тысяч

За гэтыя грошы прапануецца усё абсталяванне і мэбля, але само памяшканне знаходзіцца ў дзяржаўнай арэндзе.

«Шчыльнае супрацоўніцтва з музеем пры правядзенні мерапрыемстваў, таксама магчымасць праводзіць свае мерапрыемствы. Кафэ з багатай гісторыяй удзелу ў гастранамічных фестывалях. Ідэальна пасуе для пачатку шляху ў рэстаранным бізнэсе», — пішуць аўтары аб’явы.
Памежная служба Польшчы: у польскіх вайскоўцаў стралялі з беларускага боку

Прэс-сакратарка памежнай службы Польшча Анна Міхальска заявіла, што польскіх вайскоўцаў абстралялі з беларускага боку. У ведамстве мяркуюць, што выкарыстоўвалі халастыя патроны. Ніхто не пацярпеў.

У ДПК Беларусі абвяргаюць заявы польскіх калег, кажучы, што за мінулыя суткі зброя не ўжывалася па беларуска-польскай мяжы.
Вярхоўны суд ухваліў пазоў Мінюста аб ліквідацыі «Гавары праўду».
На суд над палітзняволеным былым следчым Ягорам Вяршыніным прывялі ў якасці сведкі зняволенага Яўгена Юшкевіча — яшчэ аднаго былога следчага

Пра гэта піша @viasna96.

Вяршыніна абвінавачваюць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак — ва ўдзеле ў Маршах 23 і 30 жніўня ў Мінску. Ягор віны не прызнаў.

У якасці сведкі на суд у кайданках за спінай прывялі былого следчага Яўгена Юшкевіча, якога ўтрымліваюць на Валадарцы і вінавацяць у тэрарызме.

Юшкевіча дапытваюць па гэтай справе, таму што, па абвінавачванні, Вяршынін браў удзел у Маршах менавіта з ім — сваім найлепшым сябрам.

З паказанняў Яўгена стала вядома, што, акрамя арт. 289 КК, яму выставілі абвінавачванне па арт. 342 КК за ўдзел у Маршы 16 жніўня. Па масавых мерапрыемствах 23 і 30 жніўня ён праходзіць у якасці сведкі.

Ягор Вяршынін больш за 6 гадоў адпрацаваў у Следчым камітэце.

«Усё робім правільна!» Топ-следчы Яўген Юшкевіч даў інтэрв'ю з СІЗА
Дзевяцікласнікі будуць здаваць экзамен па працоўным навучанні. Папрасілі настаўнікаў пракаментаваць будучыя новаўвядзенні

Міністр адукацыі зноў нагадаў: з 2023 года ў сярэдняй адукацыі чакаюцца новыя змены. Перш за ўсё, плануецца аб’яднаць выпускныя экзамены з ЦТ.

А вось дзевяцікласнікам замест звыклага набору экзаменаў прапаноўваюць пачаць здаваць яшчэ працоўнае навучанне.

Навошта сучасным дзецям «труды» ды яшчэ з экзаменаваннем? Спыталі ў беларускіх настаўнікаў, якая карысць будзе (ці не) ад такой патэнцыйнай рэформы.

Чытайце па спасылцы
«Белавія» працягнула спыненне палётаў у 28 еўрапейскіх гарадоў

Бан будзе дзейнічаць як мінімум да 14 снежня.
Сёння і заўтра прадаём новыя нумары «Нашай гісторыі», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» ў Рэдакцыі. І афармляем падпіску ўсім ахвотным

Сёння, 8 кастрычніка, з 16.00 да 20.00. А ў суботу 9 кастрычніка - з 12:00 да 18:00. Адрас: Энгельса, 34А

Таксама мы будзем прымаць падпіску на канец паўгоддзя. Гэта шанец для тых, хто не хоча замарочвацца з квітанцыямі і іх аплатай у банку.

Гэта 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам за Ліцэем БДУ.

Падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплаты карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы каштуюць 3 рублі.
Адвакат: Саакашвілі схуднеў з-за галадоўкі на 12 кілаграмаў

Паводле заявы адваката былога прэзідэнта Грузіі Бекі Басілая, з-за галадоўкі Міхаіл Саакашвілі страціў 12 кг, і яго стан пагаршаецца з кожным днём.

Саакашвілі затрымалі ў Грузіі 1 кастрычніка. Палітык прыехаў у краіну пасля васьмі гадоў эміграцыі, каб удзельнічаць у пратэсных акцыях пасля выбараў, але быў затрыманы і змешчаны пад арышт. Супраць яго заведзеныя чатыры крымінальныя справы, агулам яму пагражае да шасці гадоў турмы.

Адразу пасля арышту Саакашвілі абвясціў галадоўку.
Шматдзетны бацька, 20 год працаваў на чыгунцы. Што вядома пра рабочага, чые кадры допыту круціла дзяржТБ

Пасля масавых арыштаў работнікаў буйных прадпрыемстваў на дзяржаўных тэлеканалах сталі з'яўляцца відэа іх допытаў.

На адным з іх — былы чыгуначнік Сяргей Дзюба, якога затрымалі па справе аб здрадзе дзяржаве.

Што вядома пры мужчыну і ў чым яго абвінавачваюць, чытайце па спасылцы
У Беларусі абкладуць падаткам тавары з Ozon, Wildberries i Aliexpress?

На сайце Мінфіна Беларусі апублікаваны дакумент «Інфармацыя аб асноўных зменах, якія ўносяцца ў Падатковы кодэкс». У праекце гаворыцца пра «ўвядзенне абавязку па вылічэнні і выплаце ПДВ замежнымі арганізацыямі і замежнымі ІП пры электроннам дыстанцыйным продажы тавараў». Нагадаем, памер ПДВ у Беларусі — 20%.

Такая мера накіравана на «выраўноўванне ўмоў падаткаабкладання ПДВ тавараў, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі».

Цяпер беларускія крамы выплачваюць ПДВ пры рэалізацыі тавараў, а замежныя прадаўцы пры электронным продажы тавараў не з'яўляюцца плацельшчыкамі ПДВ.

Дадзеная норма ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2022 года.

З праекта незразумела, якім чынам будзе ажыццяўляцца аплата ПДВ, хто будзе плаціць ПДВ (інтэрнэт-пляцоўка альбо сам пакупнік). З цяперашняга праекта таксама незразумела, ці падаражэюць тавары для канчатковага беларускага спажыўца замежных інтэрнэт-крам.
Наша Ніва
На суд над палітзняволеным былым следчым Ягорам Вяршыніным прывялі ў якасці сведкі зняволенага Яўгена Юшкевіча — яшчэ аднаго былога следчага Пра гэта піша @viasna96. Вяршыніна абвінавачваюць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак — ва ўдзеле…
Палітзняволенага экс-следчага Ягора Вяршыніна пакаралі 2 гадамі калоніі за ўдзел у двух маршах

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 8 кастрычніка асудзілі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу 31-гадовага Ягора Вяршыніна — палітзняволенага былога следчага.

Суддзя Дзмітрый Карсюк за дзень разглядзеў справу супраць палітвязня і пакараў яго двума гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Такое пакаранне запрасіў пракурор Арцём Цвяткоў, піша @viasna96.
У Мінску не збіраюцца ўводзіць татальны масачны рэжым у транспарце, бо не ведаюць, як гэта працуе

У Брэсце і Магілёве зрабілі больш жорсткім масачны рэжым у транспарце — цяпер кіроўца мае права не ехаць, пакуль усе пасажыры не апрануць маскі. Журналісты «Мінск-Навінаў» пацікавіліся, ці будзе тое ж самае ў Мінску.

— Яшчэ невядома, як гэты механізм працуе. Я не гатовы адказаць на гэтае пытанне, таму што такія рашэнні ў першую чаргу прымаюць органы ўлады. Мы такіх прапаноў не давалі, — пракаментавалі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Тым часам, Мінздароўя з 9 кастрычніка абавязала насіць маскі ў грамадскіх месцах і трымаць дыстанцыю.
Мінфін растлумачыў, якія змены рыхтуюць для самазанятых і колькі яны будуць плаціць

Як тлумачыць Мінфін, зменамі ў Падатковы кодэкс прапануецца пашырыць кола самазанятых і «значна спрасціць адміністраванне іх дзейнасці».

Адказваем на пытанні па спасылцы
Журналісты-лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру: што яны пісалі пра Беларусь

Сёння Нобелеўскі камітэт назваў лаўрэатаў прэміі міру за 2021 год. Узнагароду атрымалі журналісты — філіпінка Марыя Рэса і расіянін Дзмітрый Муратаў.

На прэмію прэтэндавалі 234 чалавекі і 95 арганізацый, сярод фаварытаў былі Святлана Ціханоўская, Сусветная арганізацыя аховы здароўя, Аляксей Навальны, Грэта Тунберг. У параўнанні з імі кандыдатуры Рэсы і Муратава не так прываблівалі ўвагу. Але яны таго вартыя. Да таго ж выданні гэтых журналістаў у свой час не прайшлі міма падзей у Беларусі.

Мы паглядзелі, што Рэса і Муратаў пісалі пра Беларусь.

Чытайце па спасылцы
«Перадусім не хапае цябе» Паглядзіце, якія кранальныя лісты Ягор Марціновіч дасылае жонцы з турмы (і графік кахання!)

Пайшоў чацвёрты месяц з моманту затрымання галоўнага рэдактара «Нашай Нівы». Ён знаходзіцца ў ізалятары па абсалютна абсурдным абвінавачванні нібыта за нясплату камунальных паслуг.

Нават за кратамі Ягор стараецца падбадзёрыць людзей на волі.

Паглядзіце, якія кранальныя лісты ён піша сваёй жонцы, з якой яны разам 13 год, яшчэ са студэнцкіх часоў.

Чытайце па спасылцы.