Forwarded from Наша гісторыя
Сёння і заўтра прадаём новыя нумары «Нашай гісторыі», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» ў Рэдакцыі. І афармляем падпіску ўсім ахвотным
Сёння, 8 кастрычніка, з 16.00 да 20.00. А ў суботу 9 кастрычніка - з 12:00 да 18:00. Адрас: Энгельса, 34А
Таксама мы будзем прымаць падпіску на канец паўгоддзя. Гэта шанец для тых, хто не хоча замарочвацца з квітанцыямі і іх аплатай у банку.
Гэта 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам за Ліцэем БДУ.
Падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплаты карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы каштуюць 3 рублі.

У Мінфіне патлумачылі, хто не будзе плаціць падатак на кватэру
Некаторыя катэгорыі грамадзян будуць вызваленыя ад выплаты новага падатку на нерухомасць, які з’явіцца ў 2022 годзе. Раней міністэрства фінансаў апублікавала праект, у адпаведнасці з якім фізасобы, якія цалкам альбо часткова валодаюць кватэрамі, становяцца плацельшчыкамі падатку на нерухомасць.
Ад выплаты падатку будуць вызваленыя пенсіянеры, недзеяздольныя грамадзяне, інваліды 1-й і 2-й групы, непаўналетнія, члены шматдзетных сем’яў, вайскоўцы тэрміновай службы і тыя, хто праходзіць альтэрнатыўную службу, а таксама ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
Сума новага падатку будзе фарміравацца на аснове разліковага кошту 1 квадратнага метра тыпавога капітальнага будынка на 1 студзеня, а таксама агульнай плошчы жылога памяшкання і стаўкі падатку ў памеры 0,1%.

Збор бульбы на Лідчыне скончыўся бойкай. Адзін чалавек шпіталізаваны
У сярэдзіне верасня навучэнцаў аднаго з ліцэяў Ліды адправілі збіраць бульбу, піша «Лідская газета». У працэсе ўзнікла сварка: адзін з хлопцаў зрабіў заўвагу аднагрупнікам, маўляў, яны кепска працуюць. У адказ трое падлеткаў павалілі хлопца на зямлю, пасля чаго адзін з іх ударыў аднагрупніка нагой па галаве.
Пацярпелы быў шпіталізаваны ў Лідскую бальніцу. Па факце бойкі адбываецца праверка.

Раманчук: Трэба, каб Пазняк ехаў у краіну і паспрабаваў з чыстага ліста размаўляць з уладамі Беларусі
Эканаміст Яраслаў Раманчук у інтэрв'ю выказаўся пра небяспеку санкцый і што сёння трэба тэрмінова зрабіць для дыялогу ў краіне. Аналітык мяркуе, што эканамічныя санкцыі Захаду вядуць да страты суверэнітэту на карысць Расіі.
Чытайце больш па спасылцы

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Батумі абваліўся пяціпавярховы жылы дом, ёсць ахвяры
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы 26 мая. Па папярэдняй інфармацыі, ёсць ахвяры.
Прычыны абвалу пакуль невядомыя.

А 12-й гадзіне ў Осла будзе абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
Сярод 329 прэтэндэнтаў — Святлана Ціханоўская. Па спасылцы можна прачытаць інтэрв’ю з ёй напярэдадні цырымоніі ўручэння.
Жывая трансляцыя ўжо пачалася. Паглядзець яе можна тут:
https://youtu.be/7xRsj4oBixs

У верасні 2020 года нобелеўскі лаўрэат Дзмітрый Муратаў падпісаў адкрыты ліст з асуджэннем гвалту і рэпрэсій у Беларусі і падтрымкай беларускай грамадзянскай супольнасці
«Виновные в издевательствах над гражданами своей страны должны быть наказаны. Выражаем свою поддержку тем, кто каждый день мирно и без оружия выходит на улицы белорусских городов отстаивать свою свободу».
Цалкам ліст можна прачытаць па спасылцы:
https://echo.msk.ru/blog/echomsk/2707575-echo/
«Виновные в издевательствах над гражданами своей страны должны быть наказаны. Выражаем свою поддержку тем, кто каждый день мирно и без оружия выходит на улицы белорусских городов отстаивать свою свободу».
Цалкам ліст можна прачытаць па спасылцы:
https://echo.msk.ru/blog/echomsk/2707575-echo/
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская пракаментавала вынікі Нобелеўскай прэміі міру
Яна адзначыла важнасць журналісцкай працы і свабоды слова ў цяперашні час, а таксама сказала, што на месцы Рэсы і Муратава маглі быць і беларускія журналісты: Лубнеўская, Андрэева, Скурко і іншыя.
Лідарка апазіцыі падзякавала за працу ўсім беларускім журналістам.

Кіраваць беларускім хакеем паставілі алімпійскага чэмпіёна па веславанні
Аляксандр Багдановіч стаў новым кіраўніком федэрацыі хакея Беларусі. Ён замяніў на гэтай пасадзе Дзмітрыя Баскава, якога дыскваліфікавалі на 5 гадоў.
Багдановіч — алімпійскі чэмпіён, з 2016 па 2019 гады быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Гуляе ў аматарскай хакейнай камандзе ў чэмпіянаце Мінска.

Даляр і еўра абнавілі гадавыя мінімумы
На таргах у Мінску 8 кастрычніка рубель умацаваўся да ўсіх трох асноўных валютаў.
Даляр патаннеў на 1,22 капейкі да 2,4775.
Еўра патаннеў на 2,04 капейкі да 2,8603. Гэта гадавыя мінімум абедзвюх валют.
Расійскі рубель апусціўся на 0,38 капейкі да 3,4412 за 100 адзінак.
У пачатку года курсы валют былі наступныя: даляр — 2,5789, еўра — 3,1680, расійскі рубель — 3,4871.

❗️Супрацоўнік мінскага АМАП знайшоўся ў «амерыканцы»: яго затрымалі па артыкуле «Акт тэрарызму»
Як стала вядома @nashaniva, у СІЗА КДБ знайшоўся былы інспектар аддзела спецыяльнай падрыхтоўкі Мінскага АМАП Эдуард Пестрак.
Па нашай інфармацыі, яго абвінавачваюць па артыкуле «Акт тэрарызму», па якім летам былі масавыя затрыманні.
Мама і жонка Эдуарда адмовіліся размаўляць з журналістамі, інфармацыю гэтую не пацвердзілі, але і па сутнасці нічога не сказалі. У сацыяльных сетках мужчына не быў як мінімум з 12 жніўня.
Эдуард Пестрак нарадзіўся ў 1983 годзе. У мінскай міліцыі служыў з 2007-га. Службу пачынаў у Дэпартаменце аховы, з 2009-га — у АМАП, спачатку кіроўцам, потым начальнікам аддзялення, потым — інспектарам па прафесійнай падрыхтоўцы.
Сэнс работы Пестрака заключаўся ў баявой падрыхтоўцы супрацоўнікаў — сам ён дасведчаны ўдарнік, займаўся рукапашным боем, кікбоксінгам, ММА.
Паводле крыніц, затрыманне адбылося на момант службы і ў затрыманні бралі ўдзел яго вучні. Мужчыну звольнілі мінулай датай.

У Нацыянальным мастацкім музеі прадаюць кафэ за $20 тысяч
За гэтыя грошы прапануецца усё абсталяванне і мэбля, але само памяшканне знаходзіцца ў дзяржаўнай арэндзе.
«Шчыльнае супрацоўніцтва з музеем пры правядзенні мерапрыемстваў, таксама магчымасць праводзіць свае мерапрыемствы. Кафэ з багатай гісторыяй удзелу ў гастранамічных фестывалях. Ідэальна пасуе для пачатку шляху ў рэстаранным бізнэсе», — пішуць аўтары аб’явы.

Памежная служба Польшчы: у польскіх вайскоўцаў стралялі з беларускага боку
Прэс-сакратарка памежнай службы Польшча Анна Міхальска заявіла, што польскіх вайскоўцаў абстралялі з беларускага боку. У ведамстве мяркуюць, што выкарыстоўвалі халастыя патроны. Ніхто не пацярпеў.
У ДПК Беларусі абвяргаюць заявы польскіх калег, кажучы, што за мінулыя суткі зброя не ўжывалася па беларуска-польскай мяжы.

На суд над палітзняволеным былым следчым Ягорам Вяршыніным прывялі ў якасці сведкі зняволенага Яўгена Юшкевіча — яшчэ аднаго былога следчага
Пра гэта піша @viasna96.
Вяршыніна абвінавачваюць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак — ва ўдзеле ў Маршах 23 і 30 жніўня ў Мінску. Ягор віны не прызнаў.
У якасці сведкі на суд у кайданках за спінай прывялі былого следчага Яўгена Юшкевіча, якога ўтрымліваюць на Валадарцы і вінавацяць у тэрарызме.
Юшкевіча дапытваюць па гэтай справе, таму што, па абвінавачванні, Вяршынін браў удзел у Маршах менавіта з ім — сваім найлепшым сябрам.
З паказанняў Яўгена стала вядома, што, акрамя арт. 289 КК, яму выставілі абвінавачванне па арт. 342 КК за ўдзел у Маршы 16 жніўня. Па масавых мерапрыемствах 23 і 30 жніўня ён праходзіць у якасці сведкі.
Ягор Вяршынін больш за 6 гадоў адпрацаваў у Следчым камітэце.
«Усё робім правільна!» Топ-следчы Яўген Юшкевіч даў інтэрв'ю з СІЗА