Фотафакт: беларускія парламентарыі сустракаюцца з дэлегацыяй з Венесуэлы
Статыстыка па кавіду ў паўднёваамерыканскай краіне лепшая за беларускую: у 28-мільённай краіне зафіксавана 378 тысяч выпадкаў кавіду і 4558 смерцяў (у Беларусі афіцыйна — 550 тысяч і 4228 смерцяў). Па тэмпах вакцынацыі дзве краіны падобныя: у Венесуэле поўнасцю вакцынаваны 21% насельніцтва (у РБ — 17%).

Не змаглі навесіць падаткі і ўзяліся за «варожасць»? Расказваем пра новую справу супраць Тутбая
Пяты месяц 11 супрацоўнікаў найбуйнейшага беларускага анлайн-медыя знаходзяцца за кратамі. Іх абвінавачваюць ва ўхіленні ў сплаце падаткаў: нібыта кампанія незаконна далучылася да рэзідэнтаў ПВТ, каб плаціць менш падаткаў. Сярод фігурантаў ёсць і журналісты, якія па сваіх службовых абавязках не звязаныя з юрыдычнай і фінансавай дзейнасцю кампаніі.
І вось сёння Следчы камітэт заяўляе, што заведзена яшчэ адна крымінальная справа — цяпер за распальванне варожасці. Пакуль імёны фігурантаў не называюць, але крыніцы паведамляюць, што навесіць новы артыкул, па якім пагражае да 12 гадоў калоніі, могуць акурат на журналістаў і рэдактараў.
Чытайце далей па спасылцы
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Аўдыторыя тэлеграм-канала Сцяпана Пуцілы апусцілася ніжэй за 1 мільён падпісчыкаў
Колькасць падпісчыкаў тэлеграм-канала «Нехта Лайф», прызнанага экстрэмісцкім у Беларусі, апусцілася ніжэй адзнакі ў 1 мільён падпісчыкаў. У гісторыі байнэту гэта быў першы і адзіны канал-мільённік.
Падчас пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі канал здолеў сабраць гіганцкую аўдыторыю і літаральна за некалькі дзён вырасці з 300 тысяч да 2,2 мільёна падпісчыкаў.
Стваральнік канала і аўтар рэзанансных відэа на ютубе Сцяпан Пуціла ўключаны ўладамі Беларусі ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Колішні рэдактар рэсурса Раман Пратасевіч 23 мая быў затрыманы пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair.

Кубракоў: За каментары пра гібель супрацоўніка КДБ затрымана каля 200 чалавек
Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў у Брэсце.
«У інтэрнэце пішуць пра заклікі ісці і забіваць не толькі супрацоўнікаў КДБ, але і іншых грамадзян, якія маюць іншае меркаванне. Як толькі іх затрымліваюць, усе ўспамінаюць пра свае сем'і, пра родных і блізкіх. Ва ўсіх ёсць сем'і, і ў супрацоўніка КДБ, які загінуў пры выкананні, таксама ёсць сям'я, ён аддаў сваё жыццё за Радзіму. Таму ўсіх заклікаю задумацца, аб'яднацца і жыць спакойна ў нашай краіне. Хачу папрасіць кіраўнікоў прадпрыемстваў, каб даводзілі да работнікаў, як трэба сябе паводзіць на вуліцы і як трэба сябе паводзіць у інтэрнэце», — цытуе міністра БелТА.

У Беларусі стварылі пункты для бежанцаў. Па дапамогу звярнулася больш за 350 чалавек
У Гомельскай і Віцебскай абласцях створаныя спецыяльныя пункты дапамогі бежанцам. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Па яго словах, сілавікі кантралююць сітуацыю, ніякіх праблем з мігрантамі, якія прыязджаюць у Беларусь, каб пасля патрапіць у ЕС, няма.
Чытайце больш

Мінінфарм будзе разглядаць просьбу аб аднаўленні доступу да сайта беларускай «Камсамолкі»
У паведамленні Мінінфарма гаворыцца, што ведамства не атрымлівала дакументаў аб спыненні працы беларускага прадстаўніцтва КП, але атрымала ліст з просьбай аднавіць доступ да заблакаванага сайта «Касмамольскай праўды ў Беларусі».
Цяпер у Мінінфарме будуць разглядаць гэты ліст.

Расія да канца года ўвядзе іспыты для будаўнікоў з Беларусі
Як расказаў ТАСС прэзідэнт нацыянальнага аб’яднання будаўнікоў Антон Глушкоў, ад лістапада ўсе замежныя рабочыя, акрамя вакцынацыі і праверкі МУС, павінны будуць здаваць іспыт.
«Як толькі скончым арганізацыю кваліфікацыйнай праверкі ва Узбекістане і пакажам яе вынікі, з гатовым прадуктам будзем выходзіць і сустракацца з калегамі з Таджыкістана і Беларусі. Думаю, да канца года запусцім іспыты і там, і там. У прыватнасці, з Беларуссю ўжо вядзём перамовы, неўзабаве правядзём сустрэчы», — сказаў Глушкоў.
Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра дыстанцыйны тэарэтычны іспыт, арганізацыяй якога займаецца яго арганізацыя. Тэставанне на 80% складаецца з прафесійных пытанняў у залежнасці ад абранай спецыяльнасці і на 20% — з нюансаў у нарматывах аховы працы.

Яшчэ ў адным абласным горадзе ўвялі масачны рэжым у транспарце
Афіцыйная забарона на перавозку пасажыраў без медыцынскіх масак уведзеная з 9 кастрычніка ў Магілёве, паведамляе mogilev.online.
«Перавозка насельніцтва грамадскім транспартам, у тым ліку маршрутнымі таксі, без выкарыстання пасажырамі індывідуальнай маскі ажыццяўляцца не будзе», — гаворыцца ў паведамленні мясцовага гарвыканкама.
Нагадаем, раней кантроль за нашэннем маскі ў грамадскім транспарце ўзмацнілі ў Брэсце. Як заявіў мэр горада Аляксандр Рагачук, да парушальнікаў будуць падыходзіць «з усёй строгасцю» — аж да спынення транспартнага сродку і высаджвання «бязмасачнікаў».

Інтэрпал шукае беларускую візажыстку Кацю Эйфарыю — што вядома?
У базе асоб, якіх шукае Інтэрпал, заўважылі 31-гадовую ўраджэнку Гродна Кацярыну Рышкевіч. Яна больш вядомая пад псеўданімам «Каця Эйфарыя». У чым яе падазраюць? Што будзе цяпер — яе выдадуць?
«Наша Ніва» паспрабавала разабрацца.
Чытайце па спасылцы
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
У базе асоб, якіх шукае Інтэрпал, заўважылі 31-гадовую ўраджэнку Гродна Кацярыну Рышкевіч. Яна больш вядомая пад псеўданімам «Каця Эйфарыя». У чым яе падазраюць? Што будзе цяпер — яе выдадуць?
«Наша Ніва» паспрабавала разабрацца.
Чытайце па спасылцы
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
У Стоўбцах знайшлі парэшткі каталіцкага манаха XVII стагоддзя
Фабіян Малішоўскі памёр у 1644 годзе, і яго магіла стала месцам паломніцтва мясцовага насельніцтва.
Парэшткі ўдалося выявіць дзякуючы старажытнаму апісанню і плану пахаванняў. Знойдзеныя таксама часткі труны.
Чытаць больш

Пад Асіповічамі фура збіла насмерць дваіх мужчын, якія мянялі кола
Трагедыя здарылася сёння днём на трасе Мінск — Гомель каля вёскі Ясень. 38-гадовы кіроўца Fiat Ducato спыніўся для замены кола. Яму дапамагаў 33-гадовы пасажыр. Іх збіла грузавая Scania пад кіраўніцтвам 43-гадовага мінчука, мужчыны загінулі.

Бізнэсу далі адтэрміноўку па касавых апаратах да 1 лютага 2022 года
Раней паведамлялася, што з 10 кастрычніка многім «іпэшнікам» у сферы гандлю і паслуг упершыню давядзецца абзавесціся касавымі апаратамі.
Сёння Міністэрства па падатках і зборах паабяцала адтэрміноўку да 1 лютага 2022 года. Але трэба заключыць дамову на рэгістрацыю і абслугоўванне касавага абсталявання з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах», гаворыцца ў лісце МПЗ.
Планавалася, што штраф за адсутнасць касы або яе няправільнае выкарыстанне быў бы для фізасобы або індывідуальнага прадпрымальніка да 100 базавых (2900 рублёў), для юрыдычнай асобы — у 2 разы большы.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Токіа адбыўся магутны землятрус
Магутны землятрус магнітудай 6,1 адбыўся ў чацвер побач з японскай сталіцай. Пра гэта паведаміла нацыянальнае метэаралагічнае ўпраўленне краіны.
Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся на мяжы прэфектур Токіо і Ціба. Пагроза цунамі адсутнічае, аднак могуць узнікнуць паўторныя штуршкі. Пяць чалавек пацярпелі.

«Я ўзяў камеру і апынуўся пад сценамі Акрэсціна». Рэжысёр Андрэй Куціла зняў новы фільм пра беларусаў, дзе кожны знойдзе сябе
Новы фільм пра падзеі пасля выбараў у Беларусі «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы патрапіў у асноўны конкурс дакументальнага кіно Варшаўскага кінафестывалю. Там адбудзецца прэм’ерны паказ стужкі, што здымалася са жніўня 2020-га года.
Спыталі ў рэжысёра, хто стаў галоўным героем, калі новае кіно пра сябе змогуць паглядзець усе беларусы і што далося яму цяжэй за ўсё падчас здымак такой псіхалагічна складанай тэмы.
Чытайце па спасылцы
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Новы фільм пра падзеі пасля выбараў у Беларусі «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы патрапіў у асноўны конкурс дакументальнага кіно Варшаўскага кінафестывалю. Там адбудзецца прэм’ерны паказ стужкі, што здымалася са жніўня 2020-га года.
Спыталі ў рэжысёра, хто стаў галоўным героем, калі новае кіно пра сябе змогуць паглядзець усе беларусы і што далося яму цяжэй за ўсё падчас здымак такой псіхалагічна складанай тэмы.
Чытайце па спасылцы
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Мукавозчык: Беларускі банк закрыў мой рахунак з-за санкцый
Пра гэта Мукавозчык напісаў у сваёй калонцы на сайце «Советской Белоруссии».
Са слоў Мукавозчыка, ён атрымаў смс аб тым, што банк спыняе з ім супрацоўніцтва.
«Трапіў у еўрапейскі санкцыйны спіс. І па гэтай прычыне, як, запінаючыся, патлумачыла мне дзяўчына па тэлефоне, «банк мае права ў адпаведнасці з правіламі… вы чыталі… у падпісаным дагаворы…» і гэтак далей», — напісаў прапагандыст.
Нагадаем, у чэрвені ЕС увёў чацвёрты пакет санкцый, у спісе аказаўся і Андрэй Мукавозчык.
Асаблівасць меркаванняў Мукавозчыка ў тым, што яны публікуюцца на старонках «СБ», але адрасаваныя не чытачам «СБ».

Чарговая ахвяра міграцыйнага крызісу — на літоўскай мяжы знайшлі цела ланкійца
Тэлеканал «Беларусь 1» паведаміў пра новую смерць на мяжы. 5 кастрычніка ў кустах у 500 метрах ад беларуска-літоўскай мяжы быў знойдзены труп мужчыны. Побач знайшлі мабільны тэлефон, пластыкавыя карты і дакументы на імя 29-гадовага грамадзяніна Шры-Ланкі Рыгавана Кірушантана.
Прычына смерці высвятляецца.

Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў чацвер, 7 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
«Не вытрымліваюць нервы, пасля дзяжурстваў плачаш». Дактары пра разгар чацвёртай хвалі каранавіруса
«А на хвосціку — сцяжок, А у лапках — піражок!» Выдавец назваў шэдэўрамі дзіцячыя вершы Андрэя Скурко, якія той піша ў СІЗА
Пасадзейнічала Наталля Качанава. Вясковую школу ў Жыровічах перавялі на рускую мову
Публіцыст і рэдактар Пётр Кузняцоў пра тое, чаму застаецца ў Беларусі: «Тут, дзякуй богу, пакуль не ЦАР, яшчэ галовы не рэжуць»
Не змаглі навесіць падаткі і ўзяліся за «варожасць»? Расказваем пра новую справу супраць Тутбая
Інтэрпал шукае беларускую візажыстку Кацю Эйфарыю — што вядома?
«Я ўзяў камеру і апынуўся пад сценамі Акрэсціна». Рэжысёр Андрэй Куціла зняў новы фільм пра беларусаў, дзе кожны знойдзе сябе
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

Канец легендзе крымінальнага свету. Расследавальнікі ЗША сцвярджаюць, што ідэнтыфікавалі серыйнага забойцу Задыяка
Яго гісторыя — адна з самых вядомых у ЗША нераскрытых крымінальных спраў за апошнія паўстагоддзя.
У перыяд паміж 1968 і 1969 гадамі Задыяк забіў у Паўночнай Каліфорніі пяць чалавек. Забойца дражніў паліцыю праз тое, што рассылаў у газеты лісты з пагрозамі забойстваў, але праз нейкі час раптоўна перастаў выходзіць на сувязь. У лістах Задыяк выкарыстоўваў шыфры і сцвярджаў, што калі нехта здолее іх расшыфраваць, гэта дапаможа раскрыць асобу Задыяка. Таксама забойца распавёў, што ён забіў 37 чалавек, аднак афіцыйна гэта не пацверджана.

«Часта пытаюць, чаму вы ўжо не здасцеся? Я адказваю: проста не маем права». Пра што кажа Святлана Ціханоўская напярэдадні Нобеля
Сёння ў Осла аб'явяць пераможцу Нобелеўскай прэміі міра. Сёлета ў спісах прэтэндэнтаў 329 кандыдатаў, сярод якіх і Святлана Ціханоўская. Беларуска ў топе лідараў разам з Аляксеем Навальным, Грэтай Тунберг і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.
«Наша Ніва» пагаварыла з Ціханоўскай напярэдадні цырымоніі ўручэння.
▫️«Намініравана не Святлана Ціханоўская як індывідуум, а барацьба беларусаў. Кожны ўклаўся ў гэтую намінацыю. Я лічу, што беларусы заслугоўваюць прэміі».
▫️«На інтэрв'ю мне задаюць пытанне: «Можа, вы ўжо прайгралі?» Добра. Уявіце, калі б мы прынялі такое рашэнне — давайце апусцім рукі, палітвязні будуць вызваленыя? Не. Нічога не зменіцца. У нас няма зваротнага шляху».
▫️«Тое, што зараз у Беларусі адносна няма бачнай актыўнасці, — гэта толькі таму, што патрэбна берагчы людзей. Ужо дастаткова ахвяр, дастаткова палітвязняў».
Гутарку цалкам чытайце па спасылцы