Праект абноўленай канстытуцыі Беларусі будуць яшчэ месяц дапрацоўваць
Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка, піша РІА Навіны са словаў Наталлі Качанавай.
Адна з магчымых навацый — даць Лукашэнку званне пажыццёвага члена ўсебеларускага народнага сходу.

Наша Ніва
Праект абноўленай канстытуцыі Беларусі будуць яшчэ месяц дапрацоўваць Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка, піша РІА Навіны са словаў Наталлі Качанавай. Адна з магчымых навацый — даць Лукашэнку званне пажыццёвага члена ўсебеларускага народнага сходу.
Як будуць дапрацоўваць канстытуцыю Беларусі? Складаны алгарытм
1️⃣ Будзе створана новая працоўная група, якая будзе дапрацоўваць праект канстытуцыі. З ёй Лукашэнка будзе сустракацца часцей (з канстытуцыйнай камісіяй у працэсе яе працы ён не сустракаўся) і даваць адказы на яе пытанні. Яшчэ адно пасяджэнне будзе, калі на руках ўжо будзе гатовы праект, гатовы для вынясення на абмеркаванне.
2️⃣ Пасля працоўнай групы праект перададуць яшчэ адной групе, якую складуць з юрыстаў.
3️⃣ Пасля групы юрыстаў Аляксандр Лукашэнка мае намер яшчэ раз азнаёміцца з праектам і ўжо пасля гэтага выносіць яго на рэферэндум, які павінен адбыцца да канца лютага.

Як будуць дапрацоўваць канстытуцыю Беларусі? Складаны алгарытм 1️⃣ Будзе створана новая працоўная група, якая будзе дапрацоўваць праект канстытуцыі. З ёй Лукашэнка будзе сустракацца часцей (з канстытуцыйнай камісіяй у працэсе яе працы ён не сустракаўся) і…
Пытанне смяротнага пакарання ў Беларусі, магчыма, пазней вынясуць на асобны рэферэндум
Пра гэта заявіў старшыня канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.
Паводле ягоных словаў, смяротнае пакаранне — вельмі адчувальная тэма ў грамадстве, таму спачатку трэба ўсё дасканала вывучыць, каб пасля паставіць пытанне на рэферэндуме. Цяпер жа пытанне адмены смяротнага пакарання прызнана немэтазгодным.

Некаторыя крыніцы паведамляюць пра тое, што Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Польшчы выціскаць мігрантаў на тэрыторыю Беларусі. Гэта не зусім так
Такое рашэнне прынята толькі ў дачыненні да 32 афганскіх нелегалаў, якія больш за месяц знаходзяцца ў раёне памежнай вёскі Уснаж-Гурны. Іх не прапускаюць ні ў Польшчу, ні ў Беларусь.
Польшчу абавязалі даць людзям ваду, ежу, аказаць медыцынскую і юрыдычную дапамогу і даць часовы прытулак.
Са жніўня каля 9400 чалавек спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускага боку. 1200 чалавек затрымалі, 8200 — адправілі назад.

Палітзняволеную Наталлю Хершэ перавядуць у мужчынскую турму? Стала вядома, што Наталлю збіраюцца перавесці з калоніі ў турму. Такое рашэнне прыняў суд на выязным пасяджэнні. Цяпер палітзняволеная адбывае пакаранне ў Гомелі, куды яе этапіруюць — няясна. Асабліва…
Наталлю Хершэ пераводзяць у магілёўскую мужчынскую турму
Пра гэта піша @radiosvaboda са спасылкай на брата палітзняволенай.
Вось тут мы пісалі, чаму перавод жанчын у турму — з’ява рэдкая для Беларусі.

❗️Крыніцы: затрыманы вядомы бізнэсмен, уласнік «Тытана», «Цівалі» і «Трума» Віталь Сініцкі. Ён сам напісаў на сябе заяву Як стала вядома @nashaniva, затрыманы буйны дзеяч сталічнай нерухомасці Віталь Сініцкі. Ён кіруе кампаніяй «Сігмаполюс», якой належаць…
Камітэт дзяржкантролю заявіў пра затрыманне ўласніка некалькіх гандлёвых цэнтраў. Хутчэй за ўсё гаворка пра Віталя Сініцкага
Ведамствам выяўлена, што заснавальнік і фактычны кіраўнік юрасобы выкарыстаў незаконную схему драблення бізнэсу з мэтай памяншэння памеру падатковых адлічэнняў. Для гэтага ён арганізаваў размеркаванне выручкі, атрыманай ад здачы памяшканняў у арэнду, паміж 16 афіляванымі структурамі.
КДК сцвярджае, што бізнэсовец не даплаціў падаткаў на 10 мільёнаў рублёў.
Учора мы паведамлялі пра затрыманне уласніка «Тытана», «Цівалі» і «Трума» Віталя Сініцкага. Па нашай інфармацыі, ён сам напісаў заяву на сябе, каб праверылі законнасць вядзення ім бізнэсу, пасля чаго быў затрыманы.

Навошта Лукашэнку новая Канстытуцыя? Разбіраемся з экспертамі
Сёння Лукашэнку прадставілі змены ў новай рэдакцыі канстытуцыі. Не абыйшлося і без яго каментараў: Лукашэнка загадаў «улічваць нюансы», каб не дапусціць да ўлады нейкіх «іх». Таксама ён паведаміў, што рэферэндум па зменах у канстытуцыю пройдзе не пазней за люты 2022 года.
Але ж навошта Лукашэнку ўвогуле штосьці мяняць у галоўным законе краіны? Спыталі ў Арцёма Шрайбмана, Валера Карбалевіча і Аляксандра Класкоўскага.
Вось некаторыя думкі экспертаў:
▫️«Лукашэнка так гэта падае ў Маскве: глядзіце, я не забіўся ў бункер, я мяняю дзяржаўную машыну ў адказ на народны запыт», — кажа Арцём Шрайбман.
▫️«Рытуал рэферэндуму для улады шмат значыць: маўляў, людзі прыйшлі на ўчасткі, галасавалі, значыць прымаюць гэтую ўладу і яе дзеянні», — мяркуе Аляксандр Класкоўскі.
▫️«Выглядае, што гэтая ідэя ўзнікла з падачы Масквы», — кажа Валер Карбалевіч.
Чытайце па спасылцы

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Польская памежная служба апублікавала відэа, на якім, як сцвярджаецца беларускія вайскоўцы дапамагаюць нелегальным мігрантам пераадольваць тэхнічныя бар’еры на мяжы з Польшчай.
На відэа бачна, як людзі пералазяць праз дрот пры дапамозе лесвіцы, пасля людзі з лесвіцай сыходзяць.

Пакуль сядзеў, паставілі прагул. Звольнілі дацэнта Полацкага ўніверсітэта, які працаваў там 14 год
Кандыдат гістарычных навук Віктар Якубаў быў на сутках за рэпост з матэрыялаў тэлеканала, які прызналі экстрэмісцкім. За гэты час яго звольнілі з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта за прагул.
Хто такі Якубаў і што ён кажа пра сваё звальненне?

Медык распавёў, наколькі эфектыўна нашэнне масак
Галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Святаслаў Вельгін распавёў пра важнасць бяспечных паводзінаў насельніцтва. Перш за ўсё гэта сацыяльная дыстанцыя, масачны рэжым, гігіена рук і абмежаванне наведвання масавых мерапрыемстваў.
— Па наяўных дадзеных, калі на двух людзях, якія кантактуюць паміж сабой, надзетыя звычайныя маскі, то верагоднасць заразіцца ў дзесяткі разоў меншая, чым пры знаходжанні без масак, — удакладніў Вельгін.
Таксама медык заклікаў людзей вакцынавацца ад кавіду. Вакцына не абараняе на 100%, але ў прышчэпленых хвароба праходзіць у лёгкай форме.

У Шчучынскім раёне дзве дзяўчынкі 10 і 12 гадоў абрабавалі краму — вынеслі 20 пакетаў. Пасля яшчэ і пачаставаліся скрадзенай гарэлкай
Дзве школьніцы, нягледзячы на строгую забарону бацькоў сябраваць, ноччу праз акно выбраліся з дому і накіраваліся да прыватнай крамы ў сваім аграгарадку. Прадзіравілі пластыкавыя дзверы, адамкнулі замкі — і сталі пакаваць усё, што іх прываблівала: прадукты, цацкі, прыхапілі таксама 20 блокаў цыгарэт, па бутэльцы гарэлкі і шампанскага. Агулам вынеслі 20 пакетаў з таварамі на 200 рублёў.
У падвале дома адной з дзяўчынак выпілі скрадзенай гарэлкі — і заснулі.
Цяпер бацькам дзяўчынак давядзецца адказваць за дробнае хуліганства і наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці.

Крымінальную адказнасць за заклік да санкцый збіраюцца пастрожыць: цяпер максімум — 7 гадоў, а будзе 12
Законапраект аб змяненні Крымінальнага кодэкса ўнесены ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Алегам Белаконевым. У ім артыкул 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі будзе выкладзены ў новай рэдакцыі. Калі закон ухваляць абедзве палаты парламента, то за заклікі да санкцый будуць пагражаць куды большыя тэрміны.
Параўнайце, як караюць і як прапануюць караць паводле арт. 361 «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».
Ч. 1 «Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, або ўчынення акта тэрарызму ці дыверсіі, або ажыццяўленне дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйсненне іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі».
Было: пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў
Стане: пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў
Ч. 2 «Заклікі, звернутыя да замежнай дзяржавы, замежнай або міжнароднай арганізацыі, учыніць дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства».

Стане: пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў
Ч. 3 «Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў».
Было: пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў
Стане: пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 12 гадоў

⚡️⚡️⚡️Новы «Ток» — з Вадзімам Пракоп’евым. Пра чыноўнікаў, сілавікоў і бізнэс пры Лукашэнку
Гаворым пра тое, чаму беларускія ўлады кашмараць бізнэс, пра расійскую бізнэс-культуру, якая можа прыйсці ў Беларусь, пра палітычны крызіс і калі ўсё скончыцца, пра сілавікоў і чаму з імі трэба працягваць размаўляць.
Пра маральную дылему, калі седзячы за мяжой просіш людзей у Беларусі нешта рабіць, пра тое, што далей, бо тысячы ў турмах, а сотні тысяч з'ехалі. І яшчэ пра дзяцінства, пра тое, як падлеткам трапіў у Сувораўскую вучэльню і што адтуль вынес.
👉 Глядзіце на нашым ютуб-канале: https://youtu.be/2bcXKh3TsrQ

YouTube
Вадим Прокопьев: о чиновниках, силовиках и бизнесе при Лукашенко | Ток НН
Вадим Прокопьев — известный белорусский ресторатор, который до 2020 ассоциировался с шумными вечеринками и богемной жизнью. Но незадолго до выборов Прокопьев раскритиковал белорусские власти за игнорирование проблем бизнеса в пандемию, продал свои рестораны…
⚡️⚡️⚡️Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што падчас рэйду КДБ па адным з адрасоў мужчына, узброены паляўнічай стрэльбай, забіў аднаго з супрацоўнікаў. Сілавікі ў адказ застрэлілі мужчыну.
Паводле непацверджанай інфармацыі, загінуў малады айцішнік.
Таксама паведамляецца, што сілавікі адпрацоўвалі кватэры ў межах крымінальнай справы аб тэрарызме.

⚡️⚡️⚡️Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што падчас рэйду КДБ па адным з адрасоў мужчына, узброены паляўнічай стрэльбай, забіў аднаго з супрацоўнікаў. Сілавікі ў адказ застрэлілі мужчыну. Паводле непацверджанай інфармацыі, загінуў малады айцішнік. …
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️Апублікавана відэа забойства супрацоўніка КДБ
АСЦЯРОЖНА: жорсткія кадры! Ёсць нецэнзурная лексіка.
З відэа вынікае, што забіты здымаў усё на камеру ў сябе дома. У кватэры таксама знаходзілася жанчына. Хто яна і што з ёй — невядома.
Калі вы пазналі людзей на відэа (хлопца са стрэльбай ці жанчыну з тэлефонам), напішыце ў @nasa_niva_bot.

Стала вядома, хто страляў у кадэбэшніка: 32-гадовы праграміст Андрэй Зельцэр. Ён працаваў вядучым аналітыкам у ЕРАМ.
Яго пазналі на відэа сябры.
Як распавялі суседзі, Андрэй жыў разам з жонкай у яе кватэры. Гадавалі малога сына, вучня пачатковых класаў. Дзе знаходзіўся малы падчас страляніны, невядома.
Яго пазналі на відэа сябры.
Як распавялі суседзі, Андрэй жыў разам з жонкай у яе кватэры. Гадавалі малога сына, вучня пачатковых класаў. Дзе знаходзіўся малы падчас страляніны, невядома.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пажар на «Нафтане» – гарэла ўстаноўка запаволенага каксавання
Пры запуску ўстаноўкі адбыўся выхад дызельнага паліва і яго ўзгаранне.
Устаноўку планавалі запусціць яшчэ 6 гадоў таму, але яе запуск пастаянна адкладаўся.
На месцы здарэння працуюць 60 ратавальнікаў і 15 адзінак тэхнікі, піша @navapolack.

Пажар на «Нафтане» – гарэла ўстаноўка запаволенага каксавання Пры запуску ўстаноўкі адбыўся выхад дызельнага паліва і яго ўзгаранне. Устаноўку планавалі запусціць яшчэ 6 гадоў таму, але яе запуск пастаянна адкладаўся. На месцы здарэння працуюць 60 ратавальнікаў…
Фота пажару на «Нафтане», узгаранне ліквідавалі ў 22:14.