Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Японскі дызайнер спрабуе ўвесці ў моду шкарпэткі з дзіркай

Дызайнер Такаюкі Фукудзава «прыдумаў» шкарпэткі з дзіркай на вялікім пальцы, аформленай у арыгінальным стылі. Ён доўгі час думаў, што можна зрабіць з дзіравымі шкарпэткамі, якія амаль цэлыя, але насіць іх ужо не прынята ў грамадстве. У выніку ён крыху «ўпрыгожыў» — па словах японца, такое рашэнне не толькі эканамічнае, але і экалагічнае.

Фукудзава лічыць, што ўвядзенне трэнду на дзіравыя шкарпэткі адпавядае мэтам ўстойлівага развіцця. Гэта так жа важна, як адмова ад пластыкавых пакетаў, сарціроўка смецця ці выкарыстанне вентылятара замест кандыцыянера.
‼️«Міліцыянеры ў шоку, баяцца, што праслухоўвалі кожнага». Былыя сілавікі пра тое, як адрэагавалі на злівы ў МУС

Працу ў раённых аддзелах унутраных спраў пераводзяць на паперу, камунікацыю анлайн — на ліставанне звычайнай поштай. Былыя сілавікі расказалі @nashaniva, як іх дзейныя калегі адрэагавалі на злівы хакераў і расследаванні, што праводзіліся апошнім часам.

«Караеў нават на званкі ад сваіх знаёмых не адказваў»

Чытайце больш па спасылцы
Хлопец на першым спатканні стрэліў у дзяўчыну з пнеўматычнага пісталета

Інцыдэнт адбыўся на выхадных. 18-гадовая дзяўчына звярнулася ў бальніцу хуткай дапамогі з ранай на назе. Медыкі выявілі, што ў яе стралялі з пнеўматычнага пісталета, і звярнуліся ў міліцыю.

Як аказалася, дзяўчына пазнаёмілася ў інтэрнэце з 17-гадовым хлопцам. Пара перапісвалася, а пасля дамовілася на спатканне, але яно скончылася тым, што падлетак дастаў пісталет і стрэліў у дзяўчыну.

Хлопец прызнаў віну, але свой учынак патлумачыць не змог.
Мікіта Мікада распавёў, што тэма дапамогі беларускім сілавікам для яго закрыта, як і тэма беларускага IT

Пра гэта дзін з заснавальнікаў кампаніі распавёў у інтэрв'ю DW.

Па яго словах, з Беларусі эмігравала шмат супрацоўнікаў. Ва ўкраінскім офісе працуе больш за 100 чалавек, таксама кампаніі давялося адкрываць юрасобу ў Польшчы, бо туды выехала шмат беларусаў.

— Да мінулага года ў кампаніі накшталт PandaDoc прыходзілі не толькі беларусы, але і замежнікі. Нам удавалася прывозіць людзей у Беларусь. А цяпер гэта немагчыма. Мы назіраем адток талентаў, — рэзюмаваў спецыяліст.

Аб тым, ці атрымалася знайсці новыя таленты дзякуючы праграме дапамогі сілавікам, Мікада сказаў:

— Не думаю. Мая ініцыятыва з кампаніяй не была звязаная наогул ніяк. Яна закрыта, і тэма закрыта. Калі ў Беларусі зменіцца сітуацыя, з радасцю будзем інвеставаць у рэгіён, але пакуль што я не бачу нейкіх перспектыў, — сказаў ён.
У інтэрнэце з’явілася новая аптычная блытаніна: што гэта за жывёла?

Фота лахматай істоты апублікавалі на форуме Reddit у лютым, але вірусным стала яно толькі цяпер. У інтэрнэце спрабуюць разгадаць, што гэта такое.

Але насамрэч усё проста — гэта фота сабакі, якая спрабуе развярнуцца ў скачку, проста поўсць стварае аптычную блытаніну.
Блогеру Vadimati афіцыйна выставілі абвінавачванне

Цяпер Вадзім Ермашук — абвінавачваны па арт. 368 КК «Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў», паведамляе @nebovkletku.

Віну ён не прызнаў. На гэтым тыдні яго этапуюць у Гродна.
На «Нафтане» працягваюцца затрыманні

Сёння раніцай супрацоўнікамі КДБ на працоўным месцы была затрыманая Наталля Вусько — інжынер планава-дагаворнага сектара ААТ «Нафтан». Пра гэта піша @viasna96.

Тым часам, затрыманы ўчора інжынер-канструктар Аляксандр Балонкін на волі, у яго дома прайшоў ператрус.

UPD 12:57. Каля 12:00 на працоўным месцы быў затрыманы Дзмітрый Кайро — электраманцёр заводу «Палімір». Яго павезлі дадому для правядзення ператрусу. Таксама ў машыніста помпаў устаноўкі рыформінгу №5 ААТ «Нафтан» Сяргея Аляксандравіча Плігаўкі дома прайшоў ператрус, цяпер ён дастаўлены на допыт. Вядома, што Сяргей — член стачкі «Нафтана».
Рэферэндум па новай рэдакцыі канстытуцыі Беларусі адбудзецца не пазней за люты 2022 года

Пра гэта на адмысловай нарадзе заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Я не знайшоў пераходных палажэнняў, якія даюць адказы на пытанні, як будуць дзейнічаць органы ўлады пасля прыняцця Канстытуцыі, як будзе фармавацца Усебеларускі народны сход, як будзе працаваць упаўнаважаны па правах чалавека? У праекце не прадугледжаны дэкрэты. У такім выпадку што будзе з ужо выдадзенымі? Няма адказу, якім будзе механізм правядзення выбараў у адзіны дзень галасавання пры датэрміновым роспуску палат парламента», — заявіў ён.
За надпіс «БЧБ жыве!» 19-гадовую студэнтку адлічылі з віцебскай ВНУ і цяпер судзяць

27 верасня ў Віцебску пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт. 341 КК («Апаганьванне і псаванне маёмасці») у дачыненні да 19-гадовай Юліі Алейнік. Яе абвінавачваюць у тым, што на бетоннай трубе яна напісала 7 літар: «БЧБ жыве». Дзяўчыну ўжо адлічылі з трэцяга курса ўніверсітэта, паведамляе «Віцебская вясна».

Сваімі дзеяннямі, на думку пракурора Лазарэнкі, дзяўчына «знізіла эстэтычныя характарыстыкі гэтай маёмасці, што пацягнула неабходнасць ліквідавання названых надпісаў шляхам зафарбоўвання».

Прычыненая шкода складае 28 рублёў 17 капеек. Грошы пайшлі на паліва для аўтамабіля і на заробак маляру, а таксама — на набыццё 6 кілаграмаў акрылавай фарбы.

Юлія Алейнік цалкам прызнала сваю віну. З 6 па 8 ліпеня яна знаходзілася ў віцебскім ізалятары па гэтай справе. Апроч таго, у жніўні 2020 году, яе штрафавалі ва Ушачах за распаўсюд улётак з надпісам «Несумленныя выбары». Цяпер ёй пагражае арышт да 3 месяцаў.
Наша Ніва
Рэферэндум па новай рэдакцыі канстытуцыі Беларусі адбудзецца не пазней за люты 2022 года Пра гэта на адмысловай нарадзе заявіў Аляксандр Лукашэнка. «Я не знайшоў пераходных палажэнняў, якія даюць адказы на пытанні, як будуць дзейнічаць органы ўлады пасля…
Па словах Лукашэнкі, абноўленая канстытуцыя павінна ўлічваць нюансы, каб не дапусціць апанентаў да ўлады

«Мы пасля мінулага года разумеем, што іх дапусціць да ўлады нельга. Таму што гэта не толькі нас ліквідуюць. Ладна б нас... знішчаць краіну! Таму канстытуцыя новая павінна ўлічваць гэтыя нюансы. І гэта больш будзе тычыцца органаў улады, іх паўнамоцтваў, функцый».

Таксама Лукашэнка падкрэсліў, што пры змяненні канстытуцыі трэба адказваць на два асноўныя пытанні: навошта гэта робіцца і каму гэта трэба. Пры гэтым адказу на пытанне, што гэтага не трэба рабіць, быць не павінна, піша БелТА.
Вызвалілі двух супрацоўнікаў «Гродна Азота»

Як стала вядома праваабаронцам @viasna96, затрыманы пасля начной змены 23 верасня ў цэху «Аміяк-3» Андрэй Башан і супрацоўнік «Хімвалакно» Вадзім Яфіменка цяпер на волі.

Раней паведамлялася, што яны ў СІЗА КДБ па справе «справе Рабочага руху», якую ўзбудзілі паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).
У Мінску будуць тры дні правяраць маршруткі. Асаблівы кантроль за наяўнасцю квіткоў у пасажыраў

Падатковая інспекцыя з 28 па 30 верасня ладзіць праверку мінскіх маршрутных таксі.

Як пішуць «Мінск-Навіны», першая ж кантрольная закупка паказала, што ў 15 з 18 пасажыраў не было квіткоў. З гэтага робяць выснову, што кіроўца прыняў грошы і правёў іх міма касы. Таму пасажыраў просяць пры наяўнасці захоўваць праязныя дакументы да канца паездкі.
У Кобрыне 13-гадовы матацыкліст з 15-гадовым пасажырам урэзаліся ў таксі

ДТЗ адбылося ў нядзелю ўвечары. Як паведамляе ДАІ, матацыкліст 2007 года нараджэння не саступіў дарогу легкавіку і ў выніку сутыкнуўся з ім. Пацярпеў сам 13-гадовы кіроўца, а таксама 15-гадовы пасажыр.

Матацыкл даў малым старэйшы брат пасажыра.
Як стала вядома «Нашай Ніве», у рэдакцыях раённых газет па краіне прайшлі «чысткі»: шмат супрацоўнікаў звольнілі.

Калі вам нешта вядома пра гэта, калі ласка, напішыце нам у @nasa_niva_bot..
«Наша шоу ідзе па падпісцы — падпісцы аб нявыездзе». Беларусы на ўкраінскім ТБ пажартавалі пра палітыку

На гумарыстычным праекце «Ліга смеху» жартавалі пра беларускую палітыку. Каманда з Мінска «Шакіра-Шакіра» згадала пра прэзідэнцкі картэж, пасадку самалёта Rynair і закрытыя межы.

https://youtu.be/JvZWMDGgGnY?t=3309

Вось некаторыя з жартаў:

▫️«А серыялы ў вас якія! «Папік» — жыццёва? Жыццёва. «Сваты» — жыццёва? Жыццёва. «Слуга народу»… Для нас, канечне, фэнтазі, але для вас жыццёва».

▫️«Які беларус цяпер можа спакойна з’ехаць за мяжу? — Трактар».

▫️«Як вы думаеце: колькі зойме інтэграцыя з Расіяй? — Залежыць ад таго, колькі Расія зойме».

▫️«Нагадваю, што наша шоу ідзе па падпісцы — па падпісцы аб нявыездзе».
Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі міжнароднага грамадскага аб’яднання «Гендарныя перспектывы»

Арганізацыя 11 гадоў займалася праблемамі хатняга гвалту і палавой дыскрымінацыі. Пасля ператрусу ў офісе з 15 ліпеня спыніла працу агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту.
Еўракамісія ў сераду плануе прапанаваць спыненне дзеяння візавага кодэксу ЕС для людзей, звязаных з беларускім рэжымам. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.
Як партыя Меркель пацярпела наймацнейшае фіяска ў сваёй гісторыі

У нядзелю ў Германіі прайшлі федэральныя выбары — бадай, самыя непрадказальныя за апошні час. ЦВК краіны апублікавала даныя, згодна з якімі першае месца ў выбаршчыкаў атрымала Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (25,7% галасоў). А вось кансерватыўны блок ХДС/ХСС — родная для Меркель партыя — набраў усяго 24,1%, што складае самы нізкі вынік для партыі за ўсю яе гісторыю.

Гісторыя памылак хрысціянскіх дэмакратаў.

Чытайце па спасылцы
Супраць Аляксея Навальнага завялі чарговую крымінальную справу – на гэты раз за стварэнне экстрэмісцкай арганізацыі.

Таксама справы заведзеныя на яго паплечнікаў: Собаль, Албурава, Волкава, Жданава і іншых.