Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
У адным з міграцыйных цэнтраў у Літве здарылася бяда: памёр 11-гадовы хлопчык

Бацьку з сынам прывезлі ў Цэнтр прыёму бежанцаў у Рукле яшчэ 6 жніўня. Справа ў тым, што дзіця было цяжка хворае, ляжачае. Па словах бацькі, інваліднасць хлопчык атрымаў на радзіме яшчэ год таму пасля траўмы.

Сёння раніцай дзіцяці стала горш, яго забрала хуткая, але дактары не змаглі ўратаваць хлопчыка.
На 19-м кіламетры ўнутранага кальца МКАД адбылася аварыя, пасля якой загарэўся легкавы аўтамабіль. Машына згарэла цалкам, следчыя паведамляюць, што ў ёй былі людзі.
Колькі — пакуль невядома.

Ускладнены рух па МКАД ад Партызанскага праспекта ў кірунку Кіжаватава.
Макей: Грошы, якія ААН вылучала для людзей з інваліднасцю, ішлі на падтрымку пратэстоўцаў

У каментары тэлеканалу «Беларусь 1» Уладзімір Макей расказаў, што паведаміў генеральнаму сакратару ААН Антонія Гутэрышу, як некаторыя прадстаўнікі каманды арганізацыі ў Беларусі выкарыстоўвалі грошы, які выдзяляліся для людзей з інваліднасцю, на падтрымку людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях.

Падрабязнасці расследавання Макей паабяцаў раскрыць пазней. Па яго словах, генеральны сакратар ААН быў не ў курсе такіх спраў.

«Мы папярэдзілі генеральнага сакратара пра гэта, хоць раней мы дамовіліся не даводзіць да агульнага ведама гэтыя факты, але раз гэтая арганізацыя парушыла дамоўленасці, то са свайго боку таксама мы зробім адпаведныя высновы і праінфармуем і наша грамадства, і ўсіх нашых партнёраў у рамках ААН», — рэзюмаваў міністр.
Турэмныя ўніверсітэты: баксёр Аляксей Кудзін перайшоў на беларускую мову

Жанчыне, якая яму піша, чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе спачатку адказаў па-руску. А другі ліст быў ужо па-беларуску. «Адразу ўспомніў дарогу ў свой родны горад Маладзечна, які вельмі люблю і ніколі не кіну», — піша ён у адказ на паштоўку.

У жніўні 2021 года Аляксея асудзілі на два з паловай гады калоніі пасля экстрадыцыі з Расіі за тое, што ў жніўні 2020 года ён даў адпор сілавікам на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Маладзечне.

Цяпер ён знаходзіцца ў турме нумар 8, што ў Жодзіне.
Пасля няўдалай спробы абрацца кіраўніком Міжнароднай федэрацыі хакея Сяргей Ганчароў заявіў, што сыходзіць са спорту.

Пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах Ганчароў адмовіўся вылучаць сваю кандыдатуру ў Раду IIHF і на пасаду віцэ-прэзідэнта.

Сяргей Ганчароў быў членам Рады (галоўнага выканаўчага органа) Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) з 2016 года.
Гэтая спрэчка адвеку: выкручваць ці зразаць грыбы? Міколагі шмат разоў мянялі думку наконт гэтага.

А што навука думае пра гэта цяпер, чытайце па спасылцы.
Мінус 6 працэнтаў для сяброў Пуціна

З'явіліся экзіт-полы выбараў у Германіі. Сацыял-дэмакраты і хрысціянскія дэмакраты ідуць нос у нос.

Калі сацдэмы захаваюць сваю мінімальную перавагу, канцлерам стане Олаф Шольц. Здаецца, новы ўрад будзе трохпартыйным. Ва ўрадавую кааліцыю маюць увайсці "Зялёныя" (левыя лібералы) і "Свабодныя дэмакраты" (лібералы).

Звяртае ўвагу горшы, чым на мінулых выбарах, вынік крайне правых і крайне левых, якіх падтрымлівала Масква. Die Linke ўвогуле апынуліся на мяжы выбарчага бар’еру.

Чытайце таксама: чаго чакаць ад Олафа Шольца, імавернага новага канцлера Германіі?
Па АНТ выйшаў сюжэт пра затрыманых рабочых: 13 чалавек абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве і экстрэмізме

Ім таксама прыпісваюць удзел у арганізацыі "Рабочы рух", якая ставіць на мэце спыненне працы на прадпрыемствах — перадусім на «Гродна Азоце». Назвалі і «замежных куратараў» — гэта спецслужбы Амерыкі і Літвы, сцвярджаюць журналісты.

Якія доказы «падрыўной дзейнасці» прад'яўляюць у сюжэце? Урыўкі zoom-канферэнцый, фрагмент допыту чалавека, імя і прозвішча якога не называюцца, — усё.

Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА КДБ.
Мы ўжо рабілі агляд букмекерскіх прагнозаў адносна Нобелеўскай прэміі міру (нагадаем, у спісе прэтэндэнтаў ёсць Святлана Ціханоўская).

А цяпер чарга паваражыць пра лёс літаратурнага Нобеля, яго ўручаць 7 кастрычніка.

Чые шансы найвышэйшыя: Муракамі, Уліцкай, Роўлінг, Этвуд? Чытайце па спасылцы.
Прастытуткі ў Мінску стварылі базу нумароў, каб выяўляць міліцыянераў

Аператыўнікі Заводскага РУУС распавялі «Мінск-Навінам», як выяўляюць і ловяць людзей, якія аказваюць інтымныя паслугі за грошы.

Міліцыянеры апісалі адну са стандартных схем: супрацоўнік стварае акаўнт на спецыяльным сайце, пасля дамаўляецца на сустрэчу, дзе і адбываецца затрыманне. Але, як адзначаецца, у апошні час прадстаўнікі інтым-сферы стварылі ўласную базу тэлефонаў, з якіх пад выглядам кліентаў з імі звязваліся міліцыянеры.

Верагодна, у некаторых выпадках справа даходзіць далей за сустрэчу, бо ў артыкуле адзін з супрацоўнікаў міліцыі распавёў пра тое, якая з прастытутак запомнілася яму больш за ўсё: «Дама с весом килограмм под 140. Ее тело было покрыто синяками, а из сетчатых колгот торчали черные волосы, над губой росли усы. И что самое интересное, она пользовалась спросом у клиентов».

Таксама ў тэксце адзначаецца, што міліцыянты ніколі не ідуць «на справу» па адным: заўсёды застаецца хтосьці на падстрахоўцы.
Канец эпохі: IKEA здымае з вытворчасці плюшавую акулу

У красавіку 2022 года з крам IKEA знікне знакамітая цацка Blahaj у выглядзе сіняй акулы. У 2015 годзе цацку ўжо прыбіралі з прылаўкаў, аднак пасля хвалі абурэння вярнулі назад.

Акула даўно стала інтэрнэт-мемам, а ў краінах, дзе няма крам IKEA, людзі набывалі цацку па завышаных цэнах.
«Ляжала па падлозе і думала толькі, чаму так адбываецца». Былая дзяўчына саўласніка мінскай трэнажоркі паказала сляды дзікіх пабояў

Усё адбылося ў Грузіі ў канцы жніўня. Пара паехала туды пажыць на нейкі час. Дзяўчыне дагэтуль балюча ўспамінаць тое, што адбылося — падчас размовы яна зрываецца на слёзы і спрабуе саўладаць з голасам, які дрыжыць. Гісторыяй яна рашылася падзяліцца толькі праз месяц пасля здарэння.

Што здарылася і ці завяла справу міліцыя, чытайце па спасылцы

🆘Куды звяртацца ў сітуацыях хатняга гвалту?
▫️8(017)317-32-32 — кругласуткавая гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту.
▫️8(029)610-83-55 — прытулак для пацярпелых жанчын ад грамадскага аб'яднання «Радзіслава».
▫️8(044)704-05-53 — «Крызісны пакой» у Ленінскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнай абароны насельніцтва.
▫️8(033)603-20-32 (будні з 9.00 да 18.00) — грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын».
Якія рэгіёны лідзіруюць па вакцынацыі?

Мінздароўя ў нядзелю апублікавала рэгіянальную статыстыку па вакцынацыі. Першую дозу вакцыны супраць кавіду атрымалі 2,009 млн чалавек, поўны курс прайшлі — 1,571 млн (16,8%).

▫️Па колькасці прышчэпленых лідзіруе Мінск — 351,4 тысячы (17,5%);
▫️Гомельская вобласць — 279,5 тысяч (20,3%);
▫️Брэсцкая вобласць — 193,1 тысячы (14,4%);
▫️Мінская вобласць — 183,9 тысячы (12,5%);
▫️Магілёўская вобласць — 178,6 тысяч (17,6%);
▫️Гродзенская вобласць — 169,6 тысяч (16,7%);
▫️Віцебская вобласць — 166,1 тысяч (14,8%).