Іракскія мігранты з Беларусі ідуць у Германію — з пачатку месяца больш за 600 чалавек, баракі перапоўненыя
Што адбываецца? Чытайце па спасылцы
Што адбываецца? Чытайце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⁉️ Нецвярозы дальнабойшчык на фуры паспрабаваў па сустрэчцы ўехаць у Мінск
Супрацоўнікі ДАІ ўбачылі, як у горад па сустрэчцы заязджае фура. Інспектары паспрабавалі спыніць кіроўцу, але той не рэагаваў. Праз некалькі хвілін міліцыянтам удалося спыніць грузавік. За рулём знаходзіўся нецвярозы кіроўца. У яго арганізме было 1,77 праміле алкаголю.
Дальнабойшчык патлумачыў, што сёння вярнуўся з рэйса і выпіў 300 грам каньяку. Чаму сеў за стырно ў такім стане, кіроўца адказаць не змог.

Бустарныя вакцыны: што гэта такое, ці рабіць іх супраць COVID-19 і чаму вакол іх разгарнулася сусветная спрэчка
Пакуль у Беларусі поўны курс вакцынацыі ад кавіду прайшло крыху больш за 15% насельніцтва, багатыя краіны сутыкаюцца з іншай дылемай: рабіць ці не дадатковыя, бустарныя дозы.
З аднаго боку, стала відавочна, што толькі вакцынацыяй пандэмію не перамагчы, бо з цягам часу эфектыўнасць зробленай прышчэпкі паніжаецца. З іншага — ёсць сумневы ў карысці бустарнай вакцыны супраць цяжкіх выпадкаў кавіду.
А яшчэ пытанне, ці маральна марнаваць вакцыны на бустарныя дозы ў багатых краінах, пакуль шмат дзе ў свеце не могуць атрымаць нават першай прышчэпкі.
Разбіраемся, што пра гэта думаюць палітыкі, навукоўцы і дактары.

Памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Сяргей Герасімец
Яму было 55 гадоў.
Гол Герасімца ў 1995 годзе прынёс зборнай Беларусі, якая існавала толькі тры гады, сенсацыйную перамогу над Нідэрландамі ў Мінску.

«Ніякі дождж не можа ісці вечна»
Пайшоў трэці месяц, як галоўны рэдактар «Нашай Нівы» ўтрымліваецца ў СІЗА па абсурдным абвінавачванні. Ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзіцца. За два месяцы следства так і не здолела скончыць справу, дзе налічыла ўрон у 3.5 тысячы рублёў, таму тэрмін утрымання пад вартай працягнулі яшчэ на месяц — да 18 кастрычніка.
Ягор і за кратамі трымаецца сваіх прынцыпаў і нават падбадзёрвае ўсіх, хто яму піша. Пішыце яму на адрас: Мінск, Валадарскага, 2, СІЗА №1, 220030 Марціновічу Ягору Аляксандравічу
А як наш рэдактар з-за кратаў падтрымлівае беларусаў, чытайце па спасылцы.

У адным з міграцыйных цэнтраў у Літве здарылася бяда: памёр 11-гадовы хлопчык
Бацьку з сынам прывезлі ў Цэнтр прыёму бежанцаў у Рукле яшчэ 6 жніўня. Справа ў тым, што дзіця было цяжка хворае, ляжачае. Па словах бацькі, інваліднасць хлопчык атрымаў на радзіме яшчэ год таму пасля траўмы.
Сёння раніцай дзіцяці стала горш, яго забрала хуткая, але дактары не змаглі ўратаваць хлопчыка.

На 19-м кіламетры ўнутранага кальца МКАД адбылася аварыя, пасля якой загарэўся легкавы аўтамабіль. Машына згарэла цалкам, следчыя паведамляюць, што ў ёй былі людзі.
Колькі — пакуль невядома.
Ускладнены рух па МКАД ад Партызанскага праспекта ў кірунку Кіжаватава.

Макей: Грошы, якія ААН вылучала для людзей з інваліднасцю, ішлі на падтрымку пратэстоўцаў
У каментары тэлеканалу «Беларусь 1» Уладзімір Макей расказаў, што паведаміў генеральнаму сакратару ААН Антонія Гутэрышу, як некаторыя прадстаўнікі каманды арганізацыі ў Беларусі выкарыстоўвалі грошы, які выдзяляліся для людзей з інваліднасцю, на падтрымку людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях.
Падрабязнасці расследавання Макей паабяцаў раскрыць пазней. Па яго словах, генеральны сакратар ААН быў не ў курсе такіх спраў.
«Мы папярэдзілі генеральнага сакратара пра гэта, хоць раней мы дамовіліся не даводзіць да агульнага ведама гэтыя факты, але раз гэтая арганізацыя парушыла дамоўленасці, то са свайго боку таксама мы зробім адпаведныя высновы і праінфармуем і наша грамадства, і ўсіх нашых партнёраў у рамках ААН», — рэзюмаваў міністр.

Наша Ніва
На 19-м кіламетры ўнутранага кальца МКАД адбылася аварыя, пасля якой загарэўся легкавы аўтамабіль. Машына згарэла цалкам, следчыя паведамляюць, што ў ёй былі людзі. Колькі — пакуль невядома. Ускладнены рух па МКАД ад Партызанскага праспекта ў кірунку Кіжаватава.
‼️ У аўто, якое загарэлася пасля сутыкнення з фурай на МКАД, было чацвёра чалавек — усе загінулі, паведамілі следчыя.
Турэмныя ўніверсітэты: баксёр Аляксей Кудзін перайшоў на беларускую мову
Жанчыне, якая яму піша, чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе спачатку адказаў па-руску. А другі ліст быў ужо па-беларуску. «Адразу ўспомніў дарогу ў свой родны горад Маладзечна, які вельмі люблю і ніколі не кіну», — піша ён у адказ на паштоўку.
У жніўні 2021 года Аляксея асудзілі на два з паловай гады калоніі пасля экстрадыцыі з Расіі за тое, што ў жніўні 2020 года ён даў адпор сілавікам на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Маладзечне.
Цяпер ён знаходзіцца ў турме нумар 8, што ў Жодзіне.

Пасля няўдалай спробы абрацца кіраўніком Міжнароднай федэрацыі хакея Сяргей Ганчароў заявіў, што сыходзіць са спорту.
Пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах Ганчароў адмовіўся вылучаць сваю кандыдатуру ў Раду IIHF і на пасаду віцэ-прэзідэнта.
Сяргей Ганчароў быў членам Рады (галоўнага выканаўчага органа) Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) з 2016 года.

Гэтая спрэчка адвеку: выкручваць ці зразаць грыбы? Міколагі шмат разоў мянялі думку наконт гэтага.
А што навука думае пра гэта цяпер, чытайце па спасылцы.

Мінус 6 працэнтаў для сяброў Пуціна
З'явіліся экзіт-полы выбараў у Германіі. Сацыял-дэмакраты і хрысціянскія дэмакраты ідуць нос у нос.
Калі сацдэмы захаваюць сваю мінімальную перавагу, канцлерам стане Олаф Шольц. Здаецца, новы ўрад будзе трохпартыйным. Ва ўрадавую кааліцыю маюць увайсці "Зялёныя" (левыя лібералы) і "Свабодныя дэмакраты" (лібералы).
Звяртае ўвагу горшы, чым на мінулых выбарах, вынік крайне правых і крайне левых, якіх падтрымлівала Масква. Die Linke ўвогуле апынуліся на мяжы выбарчага бар’еру.
Чытайце таксама: чаго чакаць ад Олафа Шольца, імавернага новага канцлера Германіі?

Па АНТ выйшаў сюжэт пра затрыманых рабочых: 13 чалавек абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве і экстрэмізме
Ім таксама прыпісваюць удзел у арганізацыі "Рабочы рух", якая ставіць на мэце спыненне працы на прадпрыемствах — перадусім на «Гродна Азоце». Назвалі і «замежных куратараў» — гэта спецслужбы Амерыкі і Літвы, сцвярджаюць журналісты.
Якія доказы «падрыўной дзейнасці» прад'яўляюць у сюжэце? Урыўкі zoom-канферэнцый, фрагмент допыту чалавека, імя і прозвішча якога не называюцца, — усё.
Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Мы ўжо рабілі агляд букмекерскіх прагнозаў адносна Нобелеўскай прэміі міру (нагадаем, у спісе прэтэндэнтаў ёсць Святлана Ціханоўская).
А цяпер чарга паваражыць пра лёс літаратурнага Нобеля, яго ўручаць 7 кастрычніка.
Чые шансы найвышэйшыя: Муракамі, Уліцкай, Роўлінг, Этвуд? Чытайце па спасылцы.

Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі на выхадных, 25-26 верасня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
«Калі ты ў паніцы, нельга пераходзіць мяжу». Гутарка з акцёрам Іллём Ясінскім, якому на маршы зламалі пазванкі, а пасля завялі крыміналку
Наватары: як у Расіі сфальсіфікавалі выбары з дапамогай электроннага галасавання
Гэта не футурыстычны рамонт, а вынік патопу. Гісторыя адной кватэрнай катастрофы
Бустарныя вакцыны: што гэта такое, ці рабіць іх супраць COVID-19 і чаму вакол іх разгарнулася сусветная спрэчка
«Ніякі дождж не можа ісці вечна». Як Ягор Марціновіч з-за кратаў падтрымлівае беларусаў
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot