Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Гэтая мілая лама Фіфі можа дапамагчы стварыць лекі ад кавіду

Новы прэпарат распрацоўвае група навукоўцаў брытанскага Інстытута Разалінды Франклін з дапамогай лам.

Асноўны кампанент новай тэрапіі — нанацелы, то-бок маленькія і больш простыя версіі антыцелаў, якія арганізмы лам і вярблюдаў вырабляюць у адказ на інфекцыю.

Калі ён пройдзе тэсціраванне на людзях, яго можна будзе выкарыстоўваць у форме звычайнага назальнага спрэю.

Пакуль што дзеянне прэпарату праверылі на грызунах. Жывёлы, інфіцыраваныя вірусам кавіду, цалкам ачунялі за шэсць дзён.

Як дзейнічаюць новыя лекі — чытайце па спасылцы.
У Нью-Ёрку праходзіць сесія Генеральнай Асамблеі ААН, на якой лідары краін абмяркоўваюць розныя міжнародныя праблемы і шляхі іх вырашэнняў. І сярод змены клімату, пандэміі, М’янмы і Афганістана пачэснае месца займае Беларусь, па якой ужо прайшліся і суседзі, і не суседзі.

Што значыць наскок на Беларусь у ААН?

Тлумачыць журналіст «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч. Яго меркаванне чытайце па спасылцы.
832 тысячы масак, 365 тысяч рэспіратараў, 505 тысяч медыцынскіх шапачак, 367 камбінезонаў, а таксама медыкаменты агульнай сумай у 1 416 000 рублёў — Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Венесуэле за кошт сродкаў бюджэту, прадугледжаных на выпадак стыхійных бедстваў.
Лукашэнка зняў з пасады пасла ў Чэхіі

Валерый Курдзюкоў больш не пасол Беларусі ў Чэхіі. Адпаведны загад падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Прычыны не называюцца.

Курдзюкоў працаваў у Чэхіі з чэрвеня 2015 года.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Украінец пасварыўся са сваякамі і пайшоў шукаць лепшай долі ў Беларусі. Але быў дэпартаваны і атрымаў забарону на ўезд на два гады

70-гадовы мужчына з сяла на Львоўшчыне пасля сваркі са сваякамі ўзяў з сабой ежу на суткі, пашпарт, тэлефон, грошы і пайшоў у бок Беларусі. Украінец амаль дайшоў да вёскі Люты Бор, але яго злавілі на сенавале памежнікі.

У выніку селяніна дэпартавалі і забаранілі ўезд у Беларусь на два гады.
Былы гулец зборнай Расіі па футболе падаў у суд на фэйсбук. Уся справа ў ягоным прозвішчы, з-за якога баняць карыстальнікаў

Алгарытмы сацсеткі лічаць прозвішча Дзмітрыя Хахлова абразлівым і выдаляюць усе допісы з яго згадкай.

«Загвоздка ў тым, што маё прозвішча блакуюць. Таму ні я, ні мае сябры і знаёмыя не можам нармальна карыстацца фэйсбукам і інстаграмам. Мне шмат людзей патэлефанавалі і сказалі, што пры любым згадванні блакуецца маё прозвішча. А яны трапляюць у бан на тыдзень. Упершыню мы гэта заўважылі ў канцы гэтай вясны», — кажа Хахлоў.

Былы футбаліст падаў пазоў у суд у Маскве. Пасяджэнне прызначанае на 5 кастрычніка.

Сацсетка лічыць, што кантэнт са словам «хахлы» парушае правілы супольнасці і блакуе карыстальнікаў.

Цікавы факт: у 1999 годзе перад гульнёй Расіі і Украіны адна з газет выйшла з фразай «Бей, Хахлоў, ратуй Расію» на галоўнай старонцы.
«Нельга падымаць цану на яйкі? Падымем на віно». Прадстаўнік рытэйлу расказаў, як гандаль абыходзіць дзяржрэгуляванне цэн

У Беларусі ўжо больш за паўгода стрымліваюцца цэны на асобныя катэгорыі прадуктаў. На днях дзеянне пастановы працягнулі да 31 снежня. Увогуле, МАРГ прызнаваўся, што сёння дзяржава кантралюе больш за палову ўсіх цэн на прадукты, раз-пораз дазваляючы расці тым ці іншым таварам.

Але, як адзначаюць чытачы, прадукты заўважна даражэюць, і далёка не на 0,2% у месяц. Як так адбываецца? Распыталі ў прадстаўніка рытэйлу.

Чытайце па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Прэзідэнт Бразіліі хацеў паесці піцы ў Нью-Ёрку, але яго не пусцілі ў рэстаран, бо ён не прышчэплены

Жаір Балсанару прыляцеў у ЗША на сесію Генасамблеі ААН і захацеў паесці піцы. Але яго не пусцілі без прышчэпкі ўнутр рэстарана, давялося есці на вуліцы.

Балсанару публічна і паслядоўна адмаўляў небяспеку каранавіруса, хаця летась перахварэў на яго. Ён не хоча вакцынавацца, бо лічыць гэта бессэнсоўным, калі ў яго ёсць антыцелы.
«Прыходзілі па артыкуле аб здрадзе дзяржаве». Што вядома пра завадчан, якія зараз у СІЗА КДБ?

На некалькіх дзяржаўных заводах і прадпрыемствах — новая хваля затрыманняў. Праваабаронцы паведамляюць, што пяцярых змясцілі ў СІЗА КДБ. @nashaniva даведалася падрабязнасці.

Што вядома пра затрыманых, чытайце па спасылцы
Ва Украіне адбыўся землятрус

Сіла падземных штуршкоў склала 4,3 бала па шкале Рыхтэра. Падземныя штуршкі раніцай адчуваліся ў Цярнопальскай, Хмяльніцкай, Вінніцкай і Чарнавіцкай абласцях.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся непадалёк Чарткова (Цярнопальская вобласць), у раёне ракі Днестр. Штуршкі былі зафіксаваныя на глыбіні 10 км, практычна на мяжы Цярнопальскай і Івана-Франкоўскай абласцей, піша РБК-Украіна.

Паведамленняў аб разбурэннях і ахвярах пакуль няма.

«Па класіфікацыі землятрус адносіцца да умераных, адчуваецца людзьмі ўнутры памяшкання. Прадметы, якія вісяць, моцна хістаюцца. Карціны зрушваюцца з месца», — гаворыцца ў паведамленні Цэнтра спецыяльнага кантролю.
Кіраўнік Wargaming ўзначаліў топ-100 самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі паводле версіі «Ежедневніка». Машэнскі з першага радка апусціўся на шосты

У топ-100 самых паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў, які склаў сёлета «Ежедневнік», Віктар Кіслы змясціў лідара апошніх двух рэйтынгаў Аляксандра Машэнскага, уладальніка «Санта Брэмар» і «Савушкава».

У дзясятку таксама ўваходзяць:

▫️Аляксей Алексін (Энерга-Ойл, 4-е месца ў 2019-м),
▫️Аркадзь Добкін (EPAM Systems, 2-е ў 2019-м),
▫️Аляксандр Луцэнка (Sodrugestvo Group S.A, 5-е ў 2019-м),
▫️Мікалай Варабей (Інтэрсэрвіс, Абсалютбанк, 16-м у 2019-м),
▫️Аляксандр Машэнскі (1-е месца ў 2019-м),
▫️Віктар Пракапеня (9-е ў 2019-м),
▫️Уладзімір Васілька і Сяргей Літвін («Еўрагандаль», 14-е і 15-м у 2019-м),
▫️Аляксандр Цэнцер (А-100, 11-е ў 2019-м).
Жыхарка Нарачы знайшла баравік, шапка якога ледзь змясцілася ў вядро

Фота незвычайнай знаходкі публікуе «Рэгіянальная газета».

Па словах чытачкі, ножка грыба была чарвівая, а вось вялікая шапка цалкам здаровая і ледзь змясцілася ў вядро.

Дзяўчына заўважае, што сёлета шмат вялікіх баравікоў.
Дырэктар Жабінкаўскага цукровага завода: Не бачым прычын росту цэн на цукар мінімум да Новага года

Ігар Балтрамеюк пракаментаваў ажыятажны попыт на цукар, які склаўся ў апошні час:

«Цяпер на прадпрыемстве ёсць дастатковая колькасць гэтага прадукту. Многія чамусьці думаюць, што цукар новага ўраджаю будзе каштаваць даражэй. Гэтыя здагадкі не маюць пад сабой падставы. Цукар — гэта сацыяльна значны тавар, і цэны на яго рэгулююцца дзяржавай. Мы як спецыялісты не бачым прычын для росту цаны на цукар мінімум да Новага года».

Цукру засталося на тры дні? Разбіраемся з масавымі скаргамі чытачоў на адсутнасць прадукту ў крамах
Наша Ніва
«Прыходзілі па артыкуле аб здрадзе дзяржаве». Што вядома пра завадчан, якія зараз у СІЗА КДБ? На некалькіх дзяржаўных заводах і прадпрыемствах — новая хваля затрыманняў. Праваабаронцы паведамляюць, што пяцярых змясцілі ў СІЗА КДБ. @nashaniva даведалася падрабязнасці.…
Лукашэнка заявіў пра шпіёнаў на прадпрыемствах, якія інфармуюць калектыўны Захад пра спробы абысці санкцыі

Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка і віцэ-прэм'ера Юрыя Назарава, піша БелТА.

«Мы проста не маем права падаць. Трэба ўтрымацца на гэтым узроўні, чаго б нам ні каштавала. Я ведаю, вы ва ўрадзе прынялі шэраг рашэнняў па мінімізацыі ўздзеяння санкцый на нашу эканоміку. Але паглядзіце на сваіх супрацоўнікаў на прадпрыемствах. У мяне ёсць інфармацыя, што мярзотнікаў некалькі там яшчэ дзе-нідзе засталося і яны ставяць перад сабой мэту праінфармаваць калектыўны Захад аб тым, як Пархомчык з Назаравым спрабуюць абысці санкцыі. Шпіёняць фактычна і здаюць інфармацыю туды», — заявіў Лукашэнка.

«Некалькіх мы выявілі. Сядуць, і надоўга. Гэта я шчыра кажу. Але, тым не менш, мы іх павінны бачыць. Адзінкі, але яшчэ засталіся. І гэта не проста людзі, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Гэта людзі, якія свядома за грошы спецслужбаў Захаду шкодзяць нашай эканоміцы, а роўна нашай дзяржаве. На гэта звярніце асаблівую ўвагу дырэктараў і самі глядзіце за гэтымі працэсамі».

«Прыходзілі па артыкуле аб здрадзе дзяржаве». Што вядома пра завадчан, якія зараз у СІЗА КДБ?
З'явіўся зліў з абмеркаваннем падрыхтоўкі сілавікоў да 9 жніўня. «Нацэльваюць: «Хай там якіх пяць тысяч збярэцца». Я кажу: «Таварыш генерал, на***? 200 чалавек сабраліся — і ўсё, пагналі. І будзем х****ць»

Група хакераў апублікавала ў сетцы аўдыязапіс, на якім галасы, падобныя да намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігара Падвойскага і першага намесніка начальніка УУС Мінаблвыканкама Віталя Казлова, абмяркоўваюць падрыхтоўку да 9 жніўня. З размовы вынікае, што былі ідэі даць людзям спачатку сабрацца. Але галасы абмяркоўваюць, што яны выступілі супраць.

«Там была высокая нарада. Магу меркаваць, што адзін з кірункаў надасць упэўненасці нам у тактыцы дзеянняў, — кажа першы голас, падобны на Ігара Падвойскага. — У тым, каб мы фізічна не саромеліся працаваць. Гэта я так думаю. Таму што мы тут мяняем, увогуле, баявыя парадкі. Я ўжо тут, бл***, перакройваю, нацэльваю.

У першую чаргу там вызваліў увесь АМАП з плошчаў. Зранку была нарада, камандуючы сюды прыязджаў, міністр быў, бл***. Усё аддаю войскам, а сам пераключаюся на выбарчыя камісіі, на тэрытарыяльныя. Потым на стэлу пераключаюся».

«А стэла, што ты выконваеш?» — пытаецца другі голас, падобны да Віталя Казлова.

«(…) Дзвесце чалавек сабралася — пачну адразу працаваць», — кажа першы голас.

«Ну, то-бок я таксама начальніку сказаў, пачынаюць збірацца — будзем працаваць, не*** чакаць, бл***», — адзначае другі.

«Там нацэльваюць сумежнікі, кажуць: «Ну, дайце, хай там якіх пяць тысяч набярэцца». Я кажу: «Таварыш генерал, на***, 200 чалавек сабраліся — і ўсё, пагналі. І будзем х****ць. Ну, і буду х****ць з выбарчых участкаў, і таксама не саромецца», — адзначае першы голас.

Між тым, пакуль ніякіх афіцыйных каментароў наконт злітых у сетку аўдыязапісаў МУС не давала.

Нагадаем, 9 жніўня 2020 года у адносінах да пратэстуючых, што выйшлі супраць фальсіфікацыі выбараў да стэлы, ужылі святлошумавыя гранаты, гумовыя кулі і слезацечны газ. Усяго ў гэты вечар і ноч былі затрыманыя каля 3000 чалавек. Ніводнай крымінальнай справы за празмерны гвалт з боку сілавых структур заведзена так і не было.
Наша Ніва
«Прыходзілі па артыкуле аб здрадзе дзяржаве». Што вядома пра завадчан, якія зараз у СІЗА КДБ? На некалькіх дзяржаўных заводах і прадпрыемствах — новая хваля затрыманняў. Праваабаронцы паведамляюць, што пяцярых змясцілі ў СІЗА КДБ. @nashaniva даведалася падрабязнасці.…
Праваабаронцам вядомыя прозвішчы як мінімум 14 затрыманых завадчан

Як паведамляе @viasna96, гэта рабочыя з «Гродна Азот», БМЗ і Беларускай чыгункі. Гэта Сяргей Шэлест, Андрэй Пагерыла, Уладзімір Жураўка, Валянцін Цераневіч, Рыгор Рубан, Вадзім Яфіменка, Дзмітрый Ільюшчанка, Аляксандр Гашнікаў, Ганна Аблаб, Сяргей Дзюба, Арцём Рубан, Аляксей Сідар, Святлана Зыль і Матвей Ведзянееў.

Праваабаронцам пакуль невядома, што ставяць у віну затрыманым.

«Прыходзілі па артыкуле аб здрадзе дзяржаве». Што вядома пра завадчан, якія зараз у СІЗА КДБ?