Вясковец адзначаў продаж кватэры і адпраўляў знаёмых «за дабаўкай». У выніку застаўся без 7200 рублёў
У Пружанскую міліцыю звярнуўся 53-гадовы жыхар раёна, які паведаміў, што з яго рахунку зніклі грошы, якія засталіся ад продажу кватэры.
Вясковец распавёў, што некалькі дзён запар прымаў гасцей і піў з імі алкаголь. Калі напоі канчаліся, ён даваў картку і адпраўляў гасцей у краму. Праз некаторы час мужчына выявіў прапажу 7200 рублёў.
Аказалася, што 35-гадовы знаёмы пацярпелага здымаў у банкамаце грошы. Частку ён згубіў, а астатнія патраціў на асабістыя патрэбы.

Прыйшоў час транспартнага падатку. Хто будзе яго зараз плаціць?
Некаторыя беларускія кіроўцы ўжо пабачылі выстаўленыя падатковай рахункі за валоданне аўтамабілямі. Нагадваем асноўныя нюансы выплаты новага падатку, якія неабходна ведаць аўтаўладальнікам.
Чытайце па спасылцы
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Хапун на «Гродна Азоце» — затрыманыя некалькі рабочых і членаў страйкама
На прадпрыемстве працягваецца ціск на незалежныя прафсаюзы, людзей затрымліваюць і арыштоўваюць.
«Учора затрымалі майго намесніка Валянціна Цераневіча, а сёння яго жонку вырвалі з працы для нейкіх следчых дзеянняў, — паведаміў «Салідарнасці» старшыня першаснай арганізацыі незалежнага прафсаюзу «Гродна Азоту» Андрэй Ханевіч.
Таксама напярэдадні затрымалі двух членаў страйкама Андрэя Пагерылу і Уладзіміра Жураўку. Яны застаюцца пад вартай.
22 верасня ў страйкаме пацвердзілі інфармацыю аб затрыманні яшчэ некалькіх азотаўцаў. Гэта майстры цэха «Аміяк-3» Рыгор Рубан ды Дзмітрый Ілюшчанка і машыніст цэха «Карбамід-2» Аляксей Сідар, ён пайшоў у стачку.
Вядома, што на прадпрыемстве няпростая сітуацыя з кадрамі. Супрацоўнікі працягваюць звальняцца. Некаторым кіраўніцтва катэгарычна адмаўляе падпісваць звальненне па пагадненні бакоў, настойваючы на тым, каб людзі не сыходзілі.

У Мінску прадаецца аднапакаёўка. Усё б нічога, але там паўсюль гадзіннікі, нават на кухні
У Мінску на вуліцы Някрасава прадаецца аднапакаёвая кватэра. Там паўсюль стаяць і вісяць гадзіннікі. Іх дзясяткі — у пакоі, на кухні, у калідоры. Як патлумачыў у каментары для Onliner агент, які прадае кватэры, гадзіннікі — гэта хобі гаспадара. У ягонай другой кватэры яшчэ больш гадзіннікаў.
Новым гаспадарам абяцаюць, што пасля пакупкі ўсе гадзіннікі прыбяруць.

Затрыманаму 9 верасня на маршы ў Кунцаўшчыне Дзмітрыю Палякову прысудзілі новыя суткі
Сёння прайшоў суд над Дзмітрыем Паляковым, якому 10 верасня прысудзілі 13 сутак арышту за ўдзел у лакальным маршы. Гэта вынікае з інфармацыі валанцёраў.
Мужчыну зноў асудзілі на 13 сутак па артыкуле 19.1 КаАП РБ (Дробнае хуліганства). Прысуд вынесла суддзя Алла Скуратовіч.

❗️Мама Рамана Пратасевіча: «Мой сын не здраднік!»
Ужо чатыры месяцы Раман Пратасевіч знаходзіцца пад вартай. За гэты час ён паспеў даць некалькі інтэрв’ю, аднавіць свой твітар і нават запусціць тэлеграм-канал (які, праўда, маўчыць з 9 верасня).
Бацькі Рамана адмаўляюцца ад інтэрв’ю. Але Наталля Пратасевіч, мама вязня, дала @nashaniva кароткі камент пра сына:
«Мы звязваемся з Раманам праз тэлеграм, недзе раз на два дні. Я магу напісаць яму нейкія агульныя побытавыя пытанні. На пытанні, пра якія яму нельга гаварыць, ён проста не адказвае.
Часам Раман просіць перадаць нешта з ежы, цыгарэты, нядаўна прастыў, передавалі лекі. Перадавалі і кнігі. Мая дачка, сястра Ромы, перадае яму рэчы і ежу. Перадачы аддаюцца ў пэўным месцы пэўным людзям, якія яго ахоўваюць на той кватэры, дзе жыве Раман. Сястра не мае магчымасці ўбачыць яго пры гэтым. Дзе жыве сын, нам невядома. Рома жыве з Сафіяй разам, прынамсі так кажа нам».
Па інфармацыі @nashaniva, следчыя дзеянні з Раманам Пратасевічам апошнія два месяцы не праводзяцца. Наталля Пратасевіч кажа, што яе сына нікуды не выпускаюць, прагулкі забароненыя.
«Я ведаю, што мой сын не здраднік. Ён ніколі здраднікам не быў і ім не з’яўляецца. Я не думаю, што сын выдае нейкія сакрэты ці кагосьці раскрывае і падстаўляе. Мой сын па прыродзе сваёй чалавек не такі. Гэта і раней пацвярджалі людзі: Раман агучваў тое, што адпаведныя беларускія ворганы і так ведалі», — упэўненая маці Рамана.
Чытайце больш па спасылцы

У Беларусі новы рэкорд па афіцыйна зафіксаваных выпадках каранавіруса за суткі — 1989
Усяго, па статыстыцы Мінздароўя, у Беларусі 522575 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Памерлі за ўвесь час — 4041 чалавек, за суткі — 13.
Нягледзячы на афіцыйна агучаную новую хвалю кавіду і перапоўненыя бальніцы, у краіне амаль цалкам ігнаруецца масачны рэжым.
«За два тыдні верасня прыняла столькі ж пацыентаў, колькі ў студзені. І гэта яшчэ не пік». Медыкі і пацыенты пра чацвёртую хвалю кавіду
У Беларусь прыйшла новая хваля кавіду. Але ўлады працягваюць ладзіць масавыя мерапрыемствы без масак
Карона наступае на Мінск: людзі гадзінамі чакаюць хуткую, дактары кажуць, што маштаб абяцае быць большым, чым летась
«Маці 75 год, вакцынавалася, лёгка перанесла, а я не паспеў». Беларусы, што цяпер лечацца ад «кароны», пра сітуацыю ў бальніцах

Як на Беларусі адаб'ецца скарачэнне транзіту расійскага газу? Разбіраемся з экспертам
Днямі «Газпрам» адмовіўся браніраваць дадатковыя транзітныя магутнасці праз Украіну, а таксама выкупіў толькі трэцюю частку ад прапанаванай магутнасці газаправода «Ямал-Еўропа», які праходзіць праз Беларусь.
Якім чынам гэта паўплывае на нашу эканоміку? Спыталі ў эксперта

Пасля скандальнай карыкатуры «Мінская праўда» засталася без галоўнай рэдактаркі
Як заўважыла гомельскае выданне flagstok.info, пасля скандалу з карыкатурай «Мінская Праўда» засталася без галоўнага рэдактара. У тым самым нумары ад 7 верасня ў выходных звестках на гэтай пасадзе была пазначаная Вольга Селязнёва, а наступны нумар ад 10 верасня выйшаў без пазнакі галоўнага рэдактара. А ад імя Селязнёвай публікуюцца толькі шараговыя публікацыі.
Журналісты звязаліся з рэдакцыяй, дзе ім адказалі, што галоўны рэдактар пакуль не ўзгоднены.
Сёлязнева раней працавала на Гомельшчыне, была галоўным рэдактарам Добрушскай раёнкі і газеты «Гомельскія Ведамасці». Гомельская епархія праваслаўнай царквы ўзнагароджвала яе за фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей.

За суткі мінскія даішнікі выявілі 16 нецвярозых, якія знаходзіліся проста на праезнай частцы
Інспектары штодня фіксуюць гараджан, якія знаходзяцца на праезнай частцы ў стане алкагольнага ап'янення. Так, па звесткай тэлеграм-канала Мінскай ДАІ, за мінулыя суткі супрацоўнікі выявілі ажно 16 нецвярозых пешаходаў. Якое пакаранне свеціць ім за «блакаванне дарог», не паведамляецца.
Падобныя парушэнні часам прыводзяць да незваротных наступстваў. Толькі з пачатку года ў Мінску па віне нецвярозых пешаходаў зарэгістраваныя 20 ДТЗ, у якіх 16 чалавек атрымалі траўмы, а шасцёра загінулі.

Што за загадкавы самалёт прылятаў сёння ў Мінск?
Карыстальнікі інтэрнэту звярнулі ўвагу на самалёт швейцарскіх ВПС, які з Жэневы праз Вільню прыляцеў днём у Мінск. Праз 35 хвілін ён выляцеў назад. Ва ўмовах забароны на палёты над Беларуссю еўрапейскім авіякампаніям гэта падалося вельмі дзіўным.
Людзі выказалі думку, што самалёт прылятаў па палітзняволеную грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ, але ў МЗС краіны на запыт @euroradio праяснілі сапраўдную прычыну прылёту:
— Гэты самалёт быў задзейнічаны швейцарскімі ўладамі для правядзення аперацыі па рэадмісіі асоб, якія былі абавязаныя пакінуць тэрыторыю Швейцарыі. Па меркаваннях абароны дадзеных швейцарскія ўлады не маюць права прадастаўляць якія-небудзь іншыя звесткі.

«Пфайзер» да нас не звяртаўся». Калі ў Беларусі будуць даступныя еўрапейскія вакцыны?
Чаму ў Беларусі дагэтуль няма еўрапейскіх вакцын, нават на платнай аснове? На гэта пытанне падчас стрыму адказаў былы міністр аховы здароўя, а сёння кіраўнік Гродзеншчыны Уладзімір Каранік.
«Прымяняем тыя вакцыны, якія зарэгістраваныя і даступныя ў Беларусі, — пракаментаваў Каранік. — Наконт разнастайнасці. Для рэгістрацыі вакцыны патрэбны зварот вытворцы. «Пфайзер» не звяртаўся, бо яны адчуваюць сур’ёзную праблему задаволіць попыт, які ёсць у свеце».
Вакцынацыя ў нас выкарыстоўваецца, перш за ўсё каб аслабіць цячэнне хваробы і не даводзіць яе да цяжкай формы.
«Эфектыўнасць «Спутніка V» супраць развіцця хваробы па розных звестках ад 88 да 97%, ад цяжкіх формаў захворвання — ад 95 да 99%. У нас яшчэ не татальная вакцынацыя, таму людзі хварэюць, як вакцынаваныя, так і не. А калі параўнальную статыстыку прывесці, то сярод тых, хто знаходзіцца ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, вакцынаваных 3%, а на ШВЛ — ніводнага», — агучыў лічбы Каранік.
Па яго словах, цяпер нагрузка на сістэму аховы здароўя ў тры разы ніжэйшая, чым была ў пікавыя значэнні папярэдніх хваляў.
Гледачы трансляцыі задавалі ў тым ліку нязручныя пытанні: калі будуць адкрыты наземныя межы, чаму чыноўнікі з’яўляюцца на мерапрыемствах без масах, ці будуць адменены масавыя мерапрыемствы, які прагноз па чацвёртай хвалі. Але адказу на іх не прагучала.

Сёння стала вядома, што кампанія PandaDoc ацэньваецца як мінімум у 1 млрд даляраў. А гэта значыць, яна стала кампаніяй-аднарогам. Такіх вышыняў дасягае толькі 0,7% усіх кампаній.
Радасную навіну аб прыцягненні інфестыцый пракаментаваў заснавальнік PandaDoc Сяргей Барысюк:
— Сёння вялікі дзень для PandaDoc.
Мы пачалі працаваць яшчэ ў 2011 годзе. Невялікая каманда з Беларусі без досведу працы з B2B SaaS. На самай справе практычна без досведу. Мы змяшалі запал, бачанне і прадпрымальніцкія здольнасці Мікіты з маёй цікавасцю да інжынірынгу і дызайну.
Нам вельмі пашанцавала дадаць новага аднарога, створанага беларусамі, у спіс 0,7% кампаній, якія выйшлі на гэты ўзровень.
Нагадаем, пасля сілавога ціску на PandaDoc пасля жнівеньскіх падзей 2020 года, арышту яго супрацоўнікаў менеджмент кампаніі вырашыў закрыць офіс у Мінску.