Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Трыумфальную арку ў Парыжы ўхутваюць тканінай. Гэта было марай мастака, які памёр год таму

Такі сімвал Францыі вы яшчэ не бачылі.

У Парыжы завяршаецца мантаж работы мастака Хрысто «Трыумфальная арка. У абгортцы». Амерыканскі творца вядомы ва ўсім свеце манументальнымі праектамі: у 1995 годзе ён абгарнуў тканінай Рэйхстаг, у 1972-м зрабіў заслону ў даліне Каларада, у 2014-м стварыў плывучыя пірсы ў Італіі. Праектам мары Хрысто была абгорнутая Трыумфальная арка ў Парыжы - разам з жонкай ён яшчэ ў 1960-х распрацаваў падрабязныя чарцяжы і інструкцыі да гэтай працы.

У маі 2020 года Хрысто памёр, праз год пасля яго смерці арку ўсё ж ухутваюць серабрыста-сіняй тканінай. Афіцыйна абгорнутая арка будзе адкрыта з 18 верасня па 3 кастрычніка.
У Тарасаве пад Мінскам затрымалі ўласніка друкарні, якая друкавала нацыянальныя сцягі

ГУБАЗіК затрымаў 47-гадовага жыхара пасёлка Тарасава, які вырабляў у сваёй друкарні БЧБ-сцягі і іншую атрыбутыку. На яго склалі пратакол за непадпарадкаванне, тэхніку і «пратэсную сімволіку» канфіскавалі.

Адметна, што на кадры міліцэйскай хронікі ў якасці «забароненых» трапілі афіцыйныя шалікі федэрацыі футбола са слоганам «Белыя крылы», лагатып «Крумкачоў», а таксама банэр з дзяржаўным гербам.
Барысаўчанка публічна паскардзілася кіраўніку раёна, што не можа знайсці сваю другую палову. Вось што ён адказаў

Кіраўнік Барысаўскага райвыканкама Генадзь Дзенгалёў сустрэўся з маладымі спецыялістамі-медыкамі.

На сустрэчы адна дзяўчына была абураная тым, што ў горадзе немагчыма знайсці другую палову. Пры гэтым яна назвала жыхароў Барысава «кантынгентам», панаракала на тое, што страшна хадзіць па вуліцах.

«Наша грамадства — гэта мы самі», — заявіў у адказ Дзенгалёў.
У Грузіі хваля абурэння: Лідзію Ярмошыну зарэгістравалі незалежным назіральнікам на муніцыпальных выбарах

Муніцыпальныя выбары ў Грузіі, якія павінны адбыцца 2 кастрычніка, негалосна называюць рэферэндумам і ўскладаюць на іх вынікі велізарныя спадзяванні з разраду «незалежнасць ці рабства».

І вось на днях стала вядома, што сярод незалежных назіральнікаў — кіраўнк беларускага Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Гэты факт выклікаў шмат абурэнняў сярод грузінаў і прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

Чытайце па спасылцы.
Палітолаг: Еўрасаюз не гаворыць з Лукашэнкам, бо засумняваўся ў яго рацыянальнасці

На думку Андрэя Казакевіча, галоўная пагроза суверэнітэту — у тым, што людзі расчараваныя ў беларускай дзяржаўнасці лукашэнкаўскага ўзору.

Зянон Пазняк заклікаў Еўрасаюз адмяніць санкцыі супраць лукашэнкаўцаў, бо яны, на думку гэтага палітыка, контрпрадуктыўныя. Доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч мяркуе, што ЕС не зробіць гэтага, пакуль не выкананыя тры мінімальныя ўмовы.

Якія — чытайце па спасылцы.
Перад настаўнікам паўстае маральны выбар: альбо ён прытрымліваецца гістарычнай праўды, альбо плюе на любую праўду — Ганна Севярынец пра новыя падручнікі

У падручніку па гісторыі Беларусі для 11-х класаў бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» згадваюцца ў негатыўным кантэксце, а таксама там не знайшлося месца для нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры Святланы Алексіевіч і кіраўніка Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча — аднаго з падпісантаў Белавежскіх пагадненняў.

Настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец выказалася пра перапісаны падручнік па гісторыі Беларусі, а таксама як у цяперашніх умовах працаваць настаўнікам.

Чытайце па спасылцы
Наша Ніва
«Міс Беларусь» Дар'я Ганчарэвіч атрымала 14 500 рублёў і аўтамабіль Geely У снежні яна прадставіць краіну на міжнародным конкурсе «Міс свету» ў Пуэрта-Рыка.
Міс Беларусь — 2021: Мяне выкарысталі ў разгар беларускіх пратэстаў у радыкальных намерах

Міс Беларусь Дар'я Ганчарэвіч распавяла ў інтэрв'ю «Мінскай праўдзе», што ў разгар беларускіх пратэстаў у верасні 2020 года яе выкарысталі «ў радыкальных намерах». На гэта звярнула ўвагу @euroradio.

Нібыта яна «выпадкова» ўзяла ўдзел у «апазіцыйнай фотасесіі», дзе дзяўчаты фатаграфаліся перавязанымі чырвонымі стужкамі «па схеме БЧБ»: «Мне тады ледзь споўнілася 17 гадоў. Мая знаёмая, дызайнер, з якой я супрацоўнічала ўжо на працягу некалькіх гадоў, запрасіла мяне ў чарговы праект. Я ёй цалкам давярала, але, мабыць, дарма. Гэта не было праявай маёй грамадзянскай пазіцыі, а было выкарыстаннем мяне ў сваіх радыкальных намерах».

Ганчарэвіч заявіла, што шкадуе аб тым, што ўдзельнічала ў «палітычнай фотасесіі»: «Мне трэба было загадзя пацікавіцца тэматыкай і быць асцярожней».
Попыт на арэндныя кватэры моцна падае, а на новабуды ажыятаж. Што адбываецца на рынку нерухомасці ў Мінску?

Прааналізавалі, што адбываецца з нерухомасцю ў сталіцы. З чаканага — колькасць кватэр, якія здаюцца ў арэнду, за год вырасла ўтрая. З нечаканага — ажыятаж на пакупку жылля ў Мінску. Попытам карыстаюцца і элітныя кварталы.

Падрабязнасці — у нашым матэрыяле па спасылцы.
Упраўленне справамі прэзідэнта заснавала новую латарэю

Мэта «То! Лото» — атрыманне дадатковых сродкаў на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных прыродаахоўчых устаноў і санаторыяў, размешчаных на іх тэрыторыі, якія належаць УСП.

Прадугледжваецца, што латарэя будзе праводзіцца не радзей за адзін раз на тыдзень.

Гульнявы білет будзе мець два гульнявыя палі, у кожным будзе камбінацыя з 15 лічбаў, што не паўтараюцца. Розыгрыш будзе праводзіцца ў некалькі тураў.
Наша Ніва
На волю выйшаў бізнэсмэн Аляксандр Кныровіч. У ліпені 2018 года яму прысудзілі шэсць гадоў калоніі Кныровіч адбываў пакаранне ў Віцебскай калоніі, куды адпраўляюць асуджаных бізнэсмэнаў, былых чыноўнікаў і сілавікоў. У чэрвені з гэтай калоніі датэрмінова…
Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч, які месяц таму выйшаў з турмы, з’ехаў з краіны

Пра гэта ён напісаў у фэйсбуку.

«Няма і не можа быць ніякай больш важнай каштоўнасці ў жыцці чалавека, чым свабода. Свабода думаць, гаварыць, рабіць.
Не азіраючыся... І гэта штодзённае адчуванне важнейшае за грошы, здароўе, сэкс і сацыяльны статус.

Адзін мой знаёмы, беларускі прадпрымальнік, днямі сказаў мне: «Я жыву, засунуўшы пачуццё ўласнай годнасці сабе ў ...». Я так не змагу. Я проста не змагу сябе ўгаварыць.

Таму — я паехаў. Вельмі спадзяюся, што не назаўсёды... Усё ж я вельмі люблю свой горад і ганаруся пераважнай большасцю людзей, якія яго атачаюць. Трымайцеся, дарагія мае героі!» — напісаў Кныровіч.

Нагадаем, што Кныровіч быў затрыманы ў 2017 годзе і атрымаў шэсць гадоў калоніі. У жніўні 2021 года ён выйшаў на волю.
Захварэлі на кавід бацькі Паўла і Ганны Севярынцаў. Канстанцін Севярынец у бальніцы на кіслародзе

«Тата зараз у інфекцыйнай бальніцы Віцебска з кавідам, падключылі кісларод. Мама пакуль дома, але таксама моцна захварэўшы», — напісала ў сваім фэйсбуку Ганна Севярынец.

«Цяпер толькі калі кожнаму з нас будзе трапляцца добры чалавек — толькі тады будзем жыць. … Мы ніколі не ўмелі заводзіць знаёмствы ў патрэбных сферах, няма нам на каго разлічваць, што прыйдзе і неяк па-асабліваму паставіцца, толькі надзея на добрых людзей. Віцебск, дарагі, хай у вас там усё яшчэ трымаюцца адно аднаго добрыя дактары і медсястрычкі», — напісала яна.

Ганна Севярынец просіць не пісаць і не тэлефанаваць бацьку, бо яму цяжка размаўляць, чытаць і пісаць.

Таццяна Севярынец — вядомая грамадская дзяячка, актывістка ТБМ. Канстанцін Севярынец — журналіст, пісьменнік, аўтар кніг для дзяцей.
Затрыманая хірург Магілёўскай абласной бальніцы. Яна мела дачыненне да тэлеграм-канала «Медики с Народом Могилев»

Доктар Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Марыя Ляпёшкіна была затрыманая 13 верасня, на волю яна не выйшла.

Прычыны затрымання дакладна невядомыя. Аднак у праўладным канале з’явілася паведамленне пра захоп ГУБАЗіКам чата «Медики с Народом Могилев».

Першапачаткова ў апісанні чату было сярод іншага напісана: «Нашы патрабаванні: спыніць катаванні, збіццё і забойствы мірных грамадзян», а таксама «Ніякай палітыкі». Пасля захопу чату сілавікі пакінулі паведамленне «Да хуткай сустрэчы з кожным».

Чат «Медики с Народом Могилев» не знаходзіцца ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў Міністэрства інфармацыі.

Марыя Ляпёшкіна — сківічны хірург, у лютым яна прамільгнула ў сюжэце АНТ пра тое, што магілёўская бальніца атрымала новае абсталяванне, а лекары асвойваюць новыя методыкі.

UPD 13:54. Марыю Ляпёшкіну аштрафавалі на 870 рублёў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.