Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Гэта ўсё ГУБАЗ зрабіла. А мы ні**я, аказваецца». З'явіліся запісы, дзе галасы, падобныя да міліцэйскіх чыноўнікаў, скардзяцца на калег

На запісе, апублікаваным аб’яднаннем былых сілавікоў, голас, падобны да намесніка начальніка крымінальнай міліцыі Мінскай вобласці Ігара Качалава, кажа пра тое, што заслугі простых супрацоўнікаў прысвойвае абласны ГУБАЗіК. Адказвае яму голас, падобны да начальніка крымінальнай міліцыі Мінскага РУУС Валерыя Валасюка.

Мужчыны абмяркоўваюць загад прапускаць праз ІЧУ ўсіх, да каго прыйшлі з ператрусам. Калі ў кватэры ёсць сцягі — афармляць пратаколы за «пікетаванне», у іншых выпадках — за непадпарадкаванне.

Голас, падобны да Валерыя Валасюка, скардзіцца, што яго супрацоўнікі павінны не проста пісаць рапарты, у якіх адлюстроўваецца ўсё не так, як было насамрэч, а яшчэ і сведчыць у судзе.

«Наша роля такая, яна ім вельмі зручная, што тыпу ГУБАЗ выконвае функцыю (…), — кажа голас, падобны да Валасюка. — Мы робім усю тэхнічную работу, чарнавую. Мала таго, што чарнавую, дык яшчэ і нязручную. А карыстаюцца неяк яе вынікамі зусім іншыя людзі. Мала таго, што карыстаюцца (мы ж нічога не просім узамен), так яшчэ і карыстаюцца так, што «гэта мы зрабілі».

«Уладзіміравіч, ведаеш, я тое ж самае, мне вось, б***зь, як мужыку, як афіцэру гэта зусім незразумела, калі па-бабску за спінай там, б***зь, сказаць: «Я, гэта я зрабіў, больш ніхто!» — кажа голас, падобны да Ігара Качалава. — Пра нас ніхто не ўспомніў. Ні пра нас, ні пра дзяржынскіх супрацоўнікаў і ўчастковых, б***зь. Ні пра тое, што там паўсюль вобшукі выносіліся дзяржынскімі. Што аналагічна выступаюць у судах, асуджаюць дзяржынскія. А гэта ўсё зрабіў ГУБАЗ. А мы ні**я, аказваецца, не зрабілі. На жаль, гэта выгадная пазіцыя. Але гэта пазіцыя такая, скоцкая. Так ніхто не робіць, гэта не па-мужчынску».

Таксама на запісе галасы абмяркоўваюць і выпадак з супрацоўнікам ГУБАЗіК, які жыве ў Бараўлянах. Да яго пагрукалі ў дзверы, і ён патэлефанаваў у міліцыю. Выглядае, што нарад ехаў не так хутка.

«Тут неяк гэта сказілі, перадалі на ўзроўні ГУБАЗ міністру. Той сказаў прызначыць службовую праверку і пакараць дзяжурнага, паходу. Што доўга ехалі, паходу, да супрацоўніка ГУБАЗіК», — кажа голас, падобны да Валерыя Валасюка.

«Ах**ць», — рэзюмуе другі голас.
«І чаго раскрычаліся?». Аўтар карыкатуры на каталіцкіх святароў у «Мінскай праўдзе» не разумее, чаму разгарэўся скандал

Антон Астроўскі, аўтар карыкатуры з ксяндзамі са свастыкай, якая выйшла ў «Мінскай праўдзе», у фэйсбуку падзяліўся меркаваннем пра карыкатуру:

«Тая самая нібы рэзанансная вокладка газеты з маёй карыкатурай. У пэўных колах там ды сям крычалі ва ўсе галасы, што іх нібыта абразіў гэты малюнак. Прадстаўнікі касцёла нават афіцыйную заяву пра нібыта абразу іх царквы зрабілі, суправадзіўшы яе тэзісамі без якой-небудзь выразнай канкрэтыкі. Абураныя грамадзяне пісалі мне ў сацыяльныя сеткі. Аднак і яны пакуль толкам не сказалі, чым канкрэтна я іх абразіў. Я прыходжу да высновы, што ні абразы, ні тым больш распальвання варожасці ў адносінах да ўсёй канфесіі ў гэтым малюначку, як і на вокладцы ў цэлым, ні з майго боку, ні з боку рэдакцыі зусім няма. Так, уласна, я і не планаваў нікога абражаць наогул. І чаго раскрычаліся?»
Мінінфарм заблакаваў тры сайты

Карыстальнікі з Беларусі сёння не змаглі трапіць на сайт «Беларускі партызан». Гэта другая блакіроўка партала, першая была ў 2017 годзе.

Таксама заблакаваныя freesmi.by і магілёўскі сайт 6tv.by.
Палітзняволенай маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар выставілі яшчэ два абвінавачванні

Сёння ў Мінгарсудзе на закрытым пасяджэнні разглядзелі скаргу на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай палітзняволенай Вольгі Залатар: піша @viasna96. З раскладу суда стала вядома, што акрамя арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) яе таксама абвінавачваюць па ч. 1 і 2 арт. 342 КК (Арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 6 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК (Пасобніцтва да арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Маці пяцярых непаўналетніх дзяцей за кратамі амаль паўгода — Залатар затрымалі 18 сакавіка.
Пад Масквой затрымалі беларуса, якога падазраюць у жорсткім забойстве. Раней ён ваяваў на Данбасе ў батальёне «Матаролы»

10 верасня ў падмаскоўных Кацельніках быў знойдзены труп з нажавымі раненнямі і слядамі ад збіцця 24-гадовага астраханца, які прыехаў на заробкі ў Маскву. Хутка затрымалі і падазраваных, адным з іх — ураджэнец Бабруйска Дзмітрый Макарэвіч.

Раней прыхільнік «рускага свету» Макарэвіч служыў у спецназе, а пасля ваяваў у батальёне «Матаролы».

Што яшчэ вядома, чытайце па спасылцы
Міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі пракаментаваў затрыманне беларуса Макара Малахоўскага

Па словах міністра, арышт — гэта вынік чарговай спробы палітычнага выкарыстання так званай «чырвонай ноты» Інтэрпала, на гэты раз беларускім рэжымам. У ліпені ён ужо звяртаўся да кіраўніцтва міжнароднай паліцыі, указваючы на неабходнасць зменаў па гэтым пытанні.

«Чырвоная нота» азначае найвышэйшы ўзровень міжнароднага вышуку і сведчыць пра тое, што чалавек, якога шукаюць, з’яўляецца небяспечным злачынцам.
Трыумфальную арку ў Парыжы ўхутваюць тканінай. Гэта было марай мастака, які памёр год таму

Такі сімвал Францыі вы яшчэ не бачылі.

У Парыжы завяршаецца мантаж работы мастака Хрысто «Трыумфальная арка. У абгортцы». Амерыканскі творца вядомы ва ўсім свеце манументальнымі праектамі: у 1995 годзе ён абгарнуў тканінай Рэйхстаг, у 1972-м зрабіў заслону ў даліне Каларада, у 2014-м стварыў плывучыя пірсы ў Італіі. Праектам мары Хрысто была абгорнутая Трыумфальная арка ў Парыжы - разам з жонкай ён яшчэ ў 1960-х распрацаваў падрабязныя чарцяжы і інструкцыі да гэтай працы.

У маі 2020 года Хрысто памёр, праз год пасля яго смерці арку ўсё ж ухутваюць серабрыста-сіняй тканінай. Афіцыйна абгорнутая арка будзе адкрыта з 18 верасня па 3 кастрычніка.
У Тарасаве пад Мінскам затрымалі ўласніка друкарні, якая друкавала нацыянальныя сцягі

ГУБАЗіК затрымаў 47-гадовага жыхара пасёлка Тарасава, які вырабляў у сваёй друкарні БЧБ-сцягі і іншую атрыбутыку. На яго склалі пратакол за непадпарадкаванне, тэхніку і «пратэсную сімволіку» канфіскавалі.

Адметна, што на кадры міліцэйскай хронікі ў якасці «забароненых» трапілі афіцыйныя шалікі федэрацыі футбола са слоганам «Белыя крылы», лагатып «Крумкачоў», а таксама банэр з дзяржаўным гербам.
Барысаўчанка публічна паскардзілася кіраўніку раёна, што не можа знайсці сваю другую палову. Вось што ён адказаў

Кіраўнік Барысаўскага райвыканкама Генадзь Дзенгалёў сустрэўся з маладымі спецыялістамі-медыкамі.

На сустрэчы адна дзяўчына была абураная тым, што ў горадзе немагчыма знайсці другую палову. Пры гэтым яна назвала жыхароў Барысава «кантынгентам», панаракала на тое, што страшна хадзіць па вуліцах.

«Наша грамадства — гэта мы самі», — заявіў у адказ Дзенгалёў.
У Грузіі хваля абурэння: Лідзію Ярмошыну зарэгістравалі незалежным назіральнікам на муніцыпальных выбарах

Муніцыпальныя выбары ў Грузіі, якія павінны адбыцца 2 кастрычніка, негалосна называюць рэферэндумам і ўскладаюць на іх вынікі велізарныя спадзяванні з разраду «незалежнасць ці рабства».

І вось на днях стала вядома, што сярод незалежных назіральнікаў — кіраўнк беларускага Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Гэты факт выклікаў шмат абурэнняў сярод грузінаў і прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

Чытайце па спасылцы.
Палітолаг: Еўрасаюз не гаворыць з Лукашэнкам, бо засумняваўся ў яго рацыянальнасці

На думку Андрэя Казакевіча, галоўная пагроза суверэнітэту — у тым, што людзі расчараваныя ў беларускай дзяржаўнасці лукашэнкаўскага ўзору.

Зянон Пазняк заклікаў Еўрасаюз адмяніць санкцыі супраць лукашэнкаўцаў, бо яны, на думку гэтага палітыка, контрпрадуктыўныя. Доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч мяркуе, што ЕС не зробіць гэтага, пакуль не выкананыя тры мінімальныя ўмовы.

Якія — чытайце па спасылцы.
Перад настаўнікам паўстае маральны выбар: альбо ён прытрымліваецца гістарычнай праўды, альбо плюе на любую праўду — Ганна Севярынец пра новыя падручнікі

У падручніку па гісторыі Беларусі для 11-х класаў бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» згадваюцца ў негатыўным кантэксце, а таксама там не знайшлося месца для нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры Святланы Алексіевіч і кіраўніка Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча — аднаго з падпісантаў Белавежскіх пагадненняў.

Настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец выказалася пра перапісаны падручнік па гісторыі Беларусі, а таксама як у цяперашніх умовах працаваць настаўнікам.

Чытайце па спасылцы
Наша Ніва
«Міс Беларусь» Дар'я Ганчарэвіч атрымала 14 500 рублёў і аўтамабіль Geely У снежні яна прадставіць краіну на міжнародным конкурсе «Міс свету» ў Пуэрта-Рыка.
Міс Беларусь — 2021: Мяне выкарысталі ў разгар беларускіх пратэстаў у радыкальных намерах

Міс Беларусь Дар'я Ганчарэвіч распавяла ў інтэрв'ю «Мінскай праўдзе», што ў разгар беларускіх пратэстаў у верасні 2020 года яе выкарысталі «ў радыкальных намерах». На гэта звярнула ўвагу @euroradio.

Нібыта яна «выпадкова» ўзяла ўдзел у «апазіцыйнай фотасесіі», дзе дзяўчаты фатаграфаліся перавязанымі чырвонымі стужкамі «па схеме БЧБ»: «Мне тады ледзь споўнілася 17 гадоў. Мая знаёмая, дызайнер, з якой я супрацоўнічала ўжо на працягу некалькіх гадоў, запрасіла мяне ў чарговы праект. Я ёй цалкам давярала, але, мабыць, дарма. Гэта не было праявай маёй грамадзянскай пазіцыі, а было выкарыстаннем мяне ў сваіх радыкальных намерах».

Ганчарэвіч заявіла, што шкадуе аб тым, што ўдзельнічала ў «палітычнай фотасесіі»: «Мне трэба было загадзя пацікавіцца тэматыкай і быць асцярожней».