Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Меркель заклікала беларускі бок «апамятацца»

На сустрэчы ў Варшаве 11 верасня кіраўнікі Польшчы і Германіі ахарактарызавалі сітуацыю на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза як «гібрыдную атаку».

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Паўтара года таму шведы вырашылі не закрываць краіну праз кавід. Вось што з гэтага атрымалася

29 верасня ў Швецыі здымуць апошнія антыкавідныя абмежаванні. Самы час узгадаць той шлях, які прайшла гэтая краіна за час пандэміі.

Чытайце па спасылцы на nashaniva.com. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На футбольным матчы ў ЗША заўзятары выратавалі ката, які павіс на верхнім ярусе стадыёна

Здарэнне адбылося 12 верасня падчас гульні «Інтэр Маямі» і «Каламбус Кру». Заўзятары заўважылі ката, які павіс на другім ярусе стадыёна.

Кот трымаўся за тонкі дрот і рызыкаваў у любую секунду сарвацца. Людзі паспелі расцягнуць некалькі сцягоў у выглядзе тэнта ратавальнікаў.

Праз некалькі секунд кот сарваўся і ўпаў на расцягнуты сцяг, пасля пераскочыў на яшчэ адзін тэнт, а з яго ўжо на падлогу. Ката злавіў адзін з заўзятараў.

З катом усё ў парадку — ён толькі напалохаўся і паспеў ад стрэсу падрапаць некалькіх заўзятараў.
«Цябе прадалі, як барана». Гісторыя жыцця беларуса Андрэя Купрэенкі, які 11 гадоў прабыў у рабстве на Каўказе

Праект «База» распавёў гісторыю беларуса Андрэя Купрэенкі — чалавека, які больш як 10 гадоў таму паехаў у Маскву, каб зарабіць грошай, і з тых часоў сям'я яго не бачыла. Андрэя чымсьці накачалі і вывезлі з Масквы на Каўказ.

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
На экс-кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктара Фенчука завялі крымінальную справу.

Яго вінавацяць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), паведамляюць праваабаронцы.

Віктар Фянчук быў затрыманы 31 жніўня, калі адбыўся ператрус у «Ахове птушак Бацькаўшчыны». Паведамлялася, што ён атрымаў 12 сутак арышту.
Лукашэнка: Беларусь не будзе размаўляць з Захадам, пакуль не будуць знятыя санкцыі

Пра гэта ён заявіў сёння журналістам на Абуз-Лясноўскім палігоне падчас наведвання вучэнняў «Захад-2021».

Каментуючы міграцыйны крызіс на еўрапейскай мяжы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым пытанні мяч на баку заходніх партнёраў.

«Хочаце жыць бяспечна — прыязджайце. Вызначым месца, будзем сустракацца, абмяркоўваць гэтыя пытанні. Але пакуль не будуць знятыя гэтыя бязмозглыя санкцыі і прыніжэнне нашых патрыятычных людзей, з імі размаўляць ніхто не будзе, на калені мы не станем», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён дадаў, што заходнія санкцыі апынуліся бяздзейнымі, таму ў Беларусі не перажываюць з нагоды новых магчымых абмежаванняў.
Пад Кіевам знайшлі мёртвым суддзю, які вёў справу Паўла Шарамета

Паводле звестак паліцыі, цела знайшлі 11 верасня. Імя суддзі не паведамляецца, але як сцвярджае УНІАН, гаворка ідзе пра суддзю Пячэрскага суда Кіева Віталя Пісанца.

Віталь Пісанец быў адным з суддзяў у рэзананснай справе аб забойстве ў ліпені 2016 года беларускага журналіста Паўла Шарамета.

Ён неаднаразова падаўжаў меры ўтрымання падазраваным па справе Юліі Кузьменка, Андрэю Антоненку і Яне Дугар.
«Ніякай яснасці». Як расійская прэса адрэагавала на сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, пасля якой было заяўлена аб узгадненні ўсіх 28 саюзных праграм інтэграцыі (раней гаварылася пра больш чым 30 дарожных карт), пакінула больш пытанняў, чым адказаў як у беларусаў, так і ў расіян.

Паглядзелі, як на яе адрэагавалі расійскія СМІ.

Чытайце на nashaniva.com. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Ва Уздзенскім раёне паставілі помнік бульбе

У вёсцы Дзешчанка, што ва Уздзенскім раёне, адкрылі сімвалічны знак бульбе.

Месца выбрана не выпадкова: кожную восень тут праходзяць бульбяныя кірмашы і фестывалі. На адным з іх і прэзентавалі скульптуру, паведамляе mlyn.by.

11 год таму ў мясцовай вясковай школе з’явіўся першы ў Беларусі музей бульбы.

Раней на месцы школы была эксперыментальная база, дзе спецыялісты вырошчвалі новыя беларускія гатункі бульбы.
Сіноптыкі паабяцалі на панядзелак навальніцы

Удзень 13 верасня ў асобных раёнах чакаюцца навальніцы, абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі, папярэджвае Белгідрамет.

У Мінску будзе +19-21°С, з раніцы магчымы дождж.

Паводле папярэдняга прагнозу, з аўторка стане халадней.
Колькасць рэпрэсаваных праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі набліжаецца да 50 тысяч

Усяго за жнівень праваабаронцы налічылі 395 палітычна матываваных затрыманняў.

У ліпені іх было 327, у чэрвені — 246, у маі —332, у красавіку — 304.

У лютым затрымалі не менш за 511 чалавек, у сакавіку — 1139 чалавек.

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
У тайзе пад расійскім Іркуцкам упаў самалёт L-410. 11 чалавек аказаліся заціснутыя ў салоне

Самалёт L-410 пацярпеў катастрофу, упаўшы з нізкай вышыні, чатыры чалавекі выжылі, адзін — у крытычным стане, 11 — заціснутыя ў салоне.

Усяго на борце было 16 чалавек.

Борт разбурыўся пры жорсткай пасадцы, а пасажыры спрабавалі выратавацца, выскокваючы з вокнаў.

Самалёт не даляцеў да аэрапорта прызначэння ў Казачынскае. Што менавіта здарылася на борце пакуль не паведамляецца.
Начальнік УСК па Мінску заявіў пра крымінальную справу супраць «Белсата», хаця меў на ўвазе БелаПАН

У эфіры тэлеканала СТБ начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргей Паско заявіў, што СК распачаў крымінальную справу па факце ўхілення ад выплаты падаткаў службовымі асобамі польскага тэлеканала «Белсат».

«Мы літаральна напярэдадні распачалі крымінальную справу па факце ўхілення ад выплаты падаткаў службовымі асобамі «Белсата». Гэта чыста эканамічны артыкул, нічога з палітыкай тут не звязана», – адзначыў ён.

UPD. Пасля ў сваім тэлеграм-канале Рыгор Азаронак напісаў, што Паско агаварыўся і меў на ўвазе не «Белсат», а БелаПАН. 7 верасня стала вядома, што Ірыне Леўшынай і Дзмітрыю Наважылаву выставілі абвінавачванне ва ўхіленні ад сплаты падаткаў.
Нечаканыя факты пра Вольгу Няфёдаву і Руслана Аляхно, якія сталі заслужанымі артыстамі Беларусі

Аляксандр Лукашэнка зрабіў заслужанымі артыстамі Беларусі мастацкага кіраўніка Купалаўскага Вольгу Няфёдаву і спевака Руслана Аляхно. Сабралі некаторыя нечаканыя факты пра іх.

Вы ведалі, што акторка 10 гадоў спускала грошы ў казіно, а вядомая беларуская кампанія бялізны выпускала рэчы з імем і ініцыяламі спевака?

Чытайце больш па спасылцы
Наша Ніва
У Маскве два чалавекі памерлі, з’еўшы кавун Следчы камітэт Расіі завёў крымінальную справу па факце смерці пажылой жанчыны і дзіцяці. Як паведаміла «База», трое членаў адной сям'і патрапілі ў рэанімацыю пасля таго, як пасля вячэры з'елі кавун. Недамаганне…
Прычынай смерці бабулі і ўнучкі ў Маскве хутчэй за ўсё быў не кавун. З суседніх дамоў шпіталізавалі 10 чалавек

9 верасня ў Маскве шпіталізавалі трох членаў адной сям’і з атручэннем. Пазней бабуля і ўнучка памерлі. Першапачатковай прычынай смерці ў СМІ назвалі кавун з найбліжэйшай крамы.

З кватэры на экспертызу адправілі ўсе прадукты, а краму апячаталі. Пастаўшчык кавуноў у гандлёвую сетку адмаўляў, што іх тавар мог стаць прычынай смерці людзей.

У доме, дзе жылі памерлыя, зладзілі праверку. Спецыялісты ўзялі пробы вады і паветра, а жыхароў праверылі на кавід і забаранілі карыстацца вадой.

У наступныя дні з суседніх дамоў шпіталізавалі 10 чалавек з падобнымі сімптомамі: высокай тэмпературай, сутаргамі і прыкметамі кішэчнай інфекцыі. Ніхто з новых пацярпелых кавун не еў.

Афіцыйнай версіі масавага атручэння пакуль няма. Па адной з неафіцыйных, прычынай маглі стаць таксічныя рэчывы ў будматэрыялах — у доме ідзе капрамонт. Жыхары ж мяркуюць, што людзей шпіталізавалі з-за хімікатаў, якімі труцілі насякомых.
Мутная дабрыня: задаём пытанні дабрачыннаму фонду «Рух душы», а нас палохаюць міліцыяй

Мінчукі могуць сустрэць каля ЦУМа маладых людзей са скрыначкамі, якія збіраюць грошы на дабрачыннасць, — гэта хутчэй за ўсё валанцёры фонду «Рух душы». Ад яго імя ў кампаніі, СМІ і нават дзяржустановы прыходзяць лісты з заклікам дапамагчы хворым дзецям. Як правіла, райвыканкамы і газеты публікуюць інфармацыю ад фонду на сваіх сайтах, кампаніі арганізуюць нейкі мінімальны збор грошай.

Але ў некаторых дзейнасць «Руху душы» выклікае справядлівыя пытанні. Мы паспрабавалі знайсці адказы на іх — і ўражанне засталося неадназначнае: кіраўнік фонду паабяцаў звярнуцца ў праваахоўныя органы.

Чытайце па спасылцы
Галоўчанка: Беларусь збіраецца стварыць уласны флот

Для зніжэння выдаткаў пры перавозцы грузаў Беларусь плануе набыць ці стварыць свой грузавы флот. Пра гэта распавёў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў эфіры Беларусь-1.

«Аналізуем перспектывы набыцця або стварэння ўласнага грузавога флоту для таго, каб мінімізаваць выдаткі на фрахт», — цытуе кіраўніка беларускага ўрада РБК.

Галоўчанка дадаў, што ўлады Беларусь таксама прапрацоўваюць пытанне аб стварэнні ўласнага марскога порта. Найбольш эфектыўным беларускі ўрад лічыць яго размяшчэнне на тэрыторыі Ленінградскай вобласці, дадаў ён.

«У гэтым кірунку працуем вельмі сур'ёзна», — адзначыў прэм'ер-міністр.
«Хіт продажаў — пячоначнае печыва». Як мінчанка адкрыла хатнюю пякарню для сабак

Мінчанка Юлія Мальцава паўгады таму адкрыла хатнюю пякарню для сабак — «Morda.dog». Ёй хацелася, каб гаспадары маглі частаваць сваіх любімцаў карыснымі прысмакамі. Асартымент узгадняла Фібі — залацісты рэтрывер, а рэцэпты для распрацоўваў шэф-кухар.

Расказваем гісторыю гэтай маленькай незвычайнай пякарні.

Чытайце па спасылцы