Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Вакцыны не дапамагаюць? Ізраіль, што быў лідарам вакцынацыі, сутыкнуўся з новай хваляй кавіду

Доўгі час Ізраіль быў у авангардзе барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй: дзяржава знаходзілася сярод лідараў вакцынацыі, а таксама задавала трэнды ў антыкавідных захадах. У красавіку здавалася, што краіна цалкам перамагла каранавірус, але пачынаючы з сярэдзіны лета Ізраіль сутыкнуўся з ашаламляльным ростам новых выпадкаў кавіду, а ў пачатку верасня ў краіне ўвогуле быў пабіты кавідны рэкорд.

Разбіраемся, ці ўсё так кепска ў Ізраілі і ці сведчыць новая хваля пра неэфектыўнасць вакцыны.

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Рэперу з Добруша Яўгену Пятрову далі год калоніі за радок з песні "Лукашенко, уходи". Яўген — грамадзянін Расіі, праз год яго мусяць дэпартаваць на радзіму.

За рэпост гэтай жа песні ўжо адбывае пакаранне гамяльчук Сяргей Балахонаў: 23 жніўня ён таксама атрымаў год калоніі.
Вераніцы Драбышэўскай з Добруша прысудзілі 2900 рублёў штрафу за стыкер з "Пагоняй", які яна даслала ў мясцовы тэлеграм-чат.

Суддзя палічыла гэта адзіночным пікетам, а саму жанчыну — яго арганізатарам.

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Аказваецца, шэрагі заслужаных артыстаў папоўніла не толькі мастацкая кіраўніца Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава, але і поп-выканаўца Руслан Аляхно.

Спявак заўважна павысіў сваю творчую актыўнасць з пачаткам выбарчай кампаніі мінулага года: зняўся ў кліпе на песню "Любимую не отдают", выступаў на Усебеларускім народным сходзе, асуджаў артыстаў, якія адмовіліся ехаць на "Славянскі базар", стаў настаўнікам беларускага "Х-фактара" на БТ.
Да выбараў у Германіі, найбольшай краіне Еўрасаюза, застаецца два тыдні. Высокая імавернасць, што новым канцлерам стане Олаф Шольц.

Чаго нам чакаць ад такога выбару немцаў? Ці будзе ўрад на чале з сацыял-дэмакратам больш прарасійскім, чым урад Меркель? Ці можна чакаць зрухаў у лукашэнкаўска-нямецкіх адносінах пасля выбараў?

Паспрабавалі разабрацца.

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Сёння Мінск адзначае Дзень горада. Атмасфера свята — у фотаздымках ад нашых чытачоў і агенцтва БелТА. Як бачна па фота, людзей на святочныя пляцоўкі ў цэнтры горада прыйшло не так шмат, як у мінулыя гады.
Памёр самы тоўсты кот Беларусі — Пёрка. Пра гэта ў Instagram напісала яго гаспадыня.

Кот важыў ажно 20 кілаграм. Але апошнім часам стаў худнець, адмаўляўся есці, стала ясна, што ён захварэў. У ветклініцы ката, на жаль, не змаглі ўратаваць.
Давыдзька пра блогераў: Усе павінны знаходзіцца пад жорсткім кантролем, атрымліваць ліцэнзію

Старшыня "Белай Русі" выступіў з прапановамі па рэгуляванні інтэрнэту.

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Меркель заклікала беларускі бок «апамятацца»

На сустрэчы ў Варшаве 11 верасня кіраўнікі Польшчы і Германіі ахарактарызавалі сітуацыю на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза як «гібрыдную атаку».

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Паўтара года таму шведы вырашылі не закрываць краіну праз кавід. Вось што з гэтага атрымалася

29 верасня ў Швецыі здымуць апошнія антыкавідныя абмежаванні. Самы час узгадаць той шлях, які прайшла гэтая краіна за час пандэміі.

Чытайце па спасылцы на nashaniva.com. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На футбольным матчы ў ЗША заўзятары выратавалі ката, які павіс на верхнім ярусе стадыёна

Здарэнне адбылося 12 верасня падчас гульні «Інтэр Маямі» і «Каламбус Кру». Заўзятары заўважылі ката, які павіс на другім ярусе стадыёна.

Кот трымаўся за тонкі дрот і рызыкаваў у любую секунду сарвацца. Людзі паспелі расцягнуць некалькі сцягоў у выглядзе тэнта ратавальнікаў.

Праз некалькі секунд кот сарваўся і ўпаў на расцягнуты сцяг, пасля пераскочыў на яшчэ адзін тэнт, а з яго ўжо на падлогу. Ката злавіў адзін з заўзятараў.

З катом усё ў парадку — ён толькі напалохаўся і паспеў ад стрэсу падрапаць некалькіх заўзятараў.
«Цябе прадалі, як барана». Гісторыя жыцця беларуса Андрэя Купрэенкі, які 11 гадоў прабыў у рабстве на Каўказе

Праект «База» распавёў гісторыю беларуса Андрэя Купрэенкі — чалавека, які больш як 10 гадоў таму паехаў у Маскву, каб зарабіць грошай, і з тых часоў сям'я яго не бачыла. Андрэя чымсьці накачалі і вывезлі з Масквы на Каўказ.

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
На экс-кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктара Фенчука завялі крымінальную справу.

Яго вінавацяць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), паведамляюць праваабаронцы.

Віктар Фянчук быў затрыманы 31 жніўня, калі адбыўся ператрус у «Ахове птушак Бацькаўшчыны». Паведамлялася, што ён атрымаў 12 сутак арышту.
Лукашэнка: Беларусь не будзе размаўляць з Захадам, пакуль не будуць знятыя санкцыі

Пра гэта ён заявіў сёння журналістам на Абуз-Лясноўскім палігоне падчас наведвання вучэнняў «Захад-2021».

Каментуючы міграцыйны крызіс на еўрапейскай мяжы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым пытанні мяч на баку заходніх партнёраў.

«Хочаце жыць бяспечна — прыязджайце. Вызначым месца, будзем сустракацца, абмяркоўваць гэтыя пытанні. Але пакуль не будуць знятыя гэтыя бязмозглыя санкцыі і прыніжэнне нашых патрыятычных людзей, з імі размаўляць ніхто не будзе, на калені мы не станем», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён дадаў, што заходнія санкцыі апынуліся бяздзейнымі, таму ў Беларусі не перажываюць з нагоды новых магчымых абмежаванняў.
Пад Кіевам знайшлі мёртвым суддзю, які вёў справу Паўла Шарамета

Паводле звестак паліцыі, цела знайшлі 11 верасня. Імя суддзі не паведамляецца, але як сцвярджае УНІАН, гаворка ідзе пра суддзю Пячэрскага суда Кіева Віталя Пісанца.

Віталь Пісанец быў адным з суддзяў у рэзананснай справе аб забойстве ў ліпені 2016 года беларускага журналіста Паўла Шарамета.

Ён неаднаразова падаўжаў меры ўтрымання падазраваным па справе Юліі Кузьменка, Андрэю Антоненку і Яне Дугар.
«Ніякай яснасці». Як расійская прэса адрэагавала на сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, пасля якой было заяўлена аб узгадненні ўсіх 28 саюзных праграм інтэграцыі (раней гаварылася пра больш чым 30 дарожных карт), пакінула больш пытанняў, чым адказаў як у беларусаў, так і ў расіян.

Паглядзелі, як на яе адрэагавалі расійскія СМІ.

Чытайце на nashaniva.com. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.