Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Генпракуратура Беларусі склала карту спаленых вёсак. Але на ёй няма Хатыні

На сайце Нацыянальнага кадастравага агенцтва з'явілася карта спаленых вёсак. Інфармацыю для яе прадаставіла Генпракуратура, якая расследуе справу аб «генацыдзе беларускага народу».

Чытачы @the_village_me знайшлі на карце шмат памылак і недакладнасцей. Найбольш грубыя — адсутнасць на карце Хатыні і Дальвы, самых вядомых спаленых беларускіх вёсак. Замест іх на карце — пустое месца.

Таксама не адзначаныя і іншыя спаленыя вёскі, некаторыя адзначаныя не на тым месцы, а ў некаторых месцах колькасць спаленых дамоў перавышае іх колькасць да вайны. У іншых вёсках адзначана, што разбурана 0 дамоў, але месца адзначана спаленым.
Паглядзіце на найлепшыя фота, зробленыя дронамі

Міжнародны конкурс аэрафатаграфіі Drone Photo Awards 2021 назваў пераможцаў. Журы абрала найлепшыя з дзясяткаў тысяч здымкаў, дасланыя з 102 краін.

Сёлета конкурс быў падзелены на 10 намінацый: «Горад», «Дзікая прырода», «Спорт», «Людзі», «Прырода», «Абстракцыя», «Вяселле», «Серыі», асобная катэгорыя для відэа і галоўны прыз — фатаграфія года. У ёй перамог нарвежац Тэр'е Колас з фота кароткаклювых гуменнікаў, які сустракаюць зіму.
На сайце расійскага ўрада з’віўся змест усіх 28 саюзных праграм, узгодненых учора Пуціным і Лукашэнкам

Сёння іх узгаднілі таксама на пасяджэнні саветаў міністраў Расіі і Беларусі.

Сярод гэтых праграм: збліжэнне макраэканамічнай палітыкі, фарміраванне адзіных энергетычных рынкаў і адзінай прамысловай палітыкі, адзіныя правілы канкурэнцыі, гарманізацыя адкрыцця банкаўскіх рахункаў у банках-нерэзідэнтах і правядзення валютных аперацый і іншыя.
Наша Ніва
На сайце расійскага ўрада з’віўся змест усіх 28 саюзных праграм, узгодненых учора Пуціным і Лукашэнкам Сёння іх узгаднілі таксама на пасяджэнні саветаў міністраў Расіі і Беларусі. Сярод гэтых праграм: збліжэнне макраэканамічнай палітыкі, фарміраванне адзіных…
Што кажуць эксперты пра сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі?

Учора Лукашэнка і Пуцін адсправаздачыліся аб узгадненні ўсіх 28 саюзных праграм інтэграцыі. Але ўсяго таго асноўнага, што Лукашэнка просіць у Расіі, здабыта не было: ні кампенсацыі падатковага манёўра, ні газу па цане як для Смаленскай вобласці.

«Наша Ніва» пагаварыла з прадстаўнікамі бізнэсу, дыпламатамі, палітыкамі і эканамістамі. Як варта ацэньваць вынікі сустрэчы? 

Адны суразмоўцы лічаць, што Лукашэнка адцягвае рашэнне сапраўды значных для беларускага грамадства праблем. Іншыя — што рэальныя наступствы «інтэграцыі» пакуль што не перагукаюцца з «дарожнымі картамі»: за год Лукашэнка пагадзіўся на размяшчэнне ў Беларусі расійскіх вайсковых аб’ектаў і ўзбраення, перанакіроўку экспарту з літоўскіх партоў на расійскія і выкарыстоўцанне Расгвардыі для падаўлення пратэстаў.

Чытайце больш па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
🥇Аргазм як сродак ад насмарку і вывучэнне прыліплых гумак. За што далі сёлета Шнобелеўскую прэмію, двухразовым лаурэатам якой з’яўляецца Лукашэнка?

У Гарвардскім універсітэце прайшла цырымонія ўручэння прэміі, якую даюць за самыя абсурдныя дасягненні. Мерапрыемства прайшло ў анлайн-фармаце. Пераможцам уручаюць «грашовую прэмію» ў выглядзе банкноты ў 10 мільярдаў зімбабвійскіх даляраў.

Так, прэмію па экалогіі атрымалі навукоўцы, якія збіралі прыліплую да тратуараў жавальную гумку і на працягу трох месяцаў вывучалі, як змяняецца яе хімічны склад і якія бактэрыі з'яўляюцца на яе паверхні. 

Лаўрэатам прэміі па эканоміцы стаў Паўло Блавацкі, які высветліў, што ўзровень успрымання карупцыі ў той ці іншай краіне моцна залежыць ад узроўню атлусцення мясцовых чыноўнікаў.

Прэмію па медыцыне атрымалі чацвёра навукоўцаў, якія даказалі, што аргазм можа прачышчаць нос не горш, чым кроплі ад насмарку.

«Шнобеля» міру заваявалі амерыканскія вучоныя, якія праверылі, што бароды і вусы ў мужчын абараняюць скуру і косці ад удараў у бойцы. Як паказалі эксперыменты, валасы паглынаюць да 37% энергіі ўдару.

Нарэшце, прэмію ў галіне транспарту атрымалі адразу трынаццаць навукоўцаў за даследаванне, ці бяспечна пераносіць чорных насарогаў па паветры ўверх нагамі.

Нагадаем, што ў 2013 і 2020 годзе Шнобелеўнскую прэмію атрымліваў Аляксандр Лукашэнка. У 2013 годзе — за забарону публічных апладысментаў (разам з мінскай міліцыяй), а ў 2020 — за палітыку барацьбы з каранавірусам (разам з іншымі кіраўнікамі краін, дзе адмаўлялі кавід).
Андрэю Пачобуту прыйшоў ужо трэці ліст ад Васкрасенскага

У апошнім лісце палітвязню Васкрасенскі піша, што мае намер прадстаўляць ягоныя інтарэсы і прасіць аб вызваленні, паведамляе @radiosvaboda. Пачобут раней адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Ён адзначыў, што нікому не даваў паўнамоцтваў прадстаўляць свае інтарэсы ў пытанні памілавання.

Гродзенскі журналіст, актывіст не прызнанага ўладамі Саюза палякаў Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка. Яго вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці (ч.3 арт. 130 КК), яму пагражае ад 5 да 12 год зняволення.

Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут
Трох пенсіянерак пакаралі суткамі за акцыю ў падтрымку Знака і Калеснікавай

9 верасня адбыўся ператрус у некалькіх пенсіянерак. Пасля затрымалі 60-гадовую Ірыну Новік, 61-гадовую Наталлю Агейчык і Алу Буянкову. Сёння над пенсіянеркамі адбыўся суд. Справы ўсіх жанчын разглядзеў суддзя Дзмітрый Карсюк, піша @viasna96.

Жанчын абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 6 верасня на вуліцы Старажоўскай у Мінску. Міліцыянт «Аляксандровіч» на судзе сцвярджаў, што бачыў дзесяць чалавек у белых цішотках з надпісам «23.34», але запомніў толькі Ірыну, Наталлю і Алу.

Наталля Агейчык
сваю віну не прызнала. Вядома, што ператрус у яе кватэры праводзілі супрацоўнікі КДБ. Жанчына звярнула ўвагу суддзі, што яны так і не знайшлі цішотку, у якой яна нібыта была на акцыі. Суддзя адхіліў яе хадайніцтва аб праглядзе відэа з камер назірання, на якіх бачна, што ў час «правапарушэння» яна размаўляла з суседкай. Вынік — 30 сутак арышту.

Ірына Новік распавяла, што 6 верасня была ў парку з дачкой. Суддзя таксама адхіліў яе хадайніцтва аб праглядзе відэа з камер назірання банку, у які Ірына заходзіла. Карсюк прызнаў вінаватай Новік і арыштаваў яе на 15 сутак.

Ала Буянкова адмовілася даваць паказанні, бо не бачыць у гэтым сэнсу. Суддзя пакараў яе 15-сутачным арыштам.
У Маскве два чалавекі памерлі, з’еўшы кавун

Следчы камітэт Расіі завёў крымінальную справу па факце смерці пажылой жанчыны і дзіцяці.

Як паведаміла «База», трое членаў адной сям'і патрапілі ў рэанімацыю пасля таго, як пасля вячэры з'елі кавун. Недамаганне адчулі пажылая жанчына, яе 38-гадовая дачка і 15-гадовая ўнучка.

Першапачаткова супрацоўнікі «хуткай» адмовіліся везці пацярпелых у бальніцу, але, калі іх стан пагоршыўся, шпіталізавалі ўсіх траіх.

Вечарам 9 верасня памерла бабуля, раніцай 10 верасня — яе ўнучка.
Новае кіраўніцтва Вялікага тэатра Беларусі адхіліла ад працы маладога дырыжора Дзмітрыя Матвіенку

Пра гэта ён паведаміў у фэйсбуку.

У ліпені 30-гадовы Матвіенка стаў абсалютным пераможцам міжнароднага конкурсу маладых дырыжораў.

З мая тэатрам кіруе Вячаслаў Гарбузаў, які сем гадоў працаваў у БРСМ, а да прызначэння ў Мінск кіраваў брэсцкім драмтэатрам. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Вялікім тэатры адбыліся масавыя звальненні артыстаў і дырыжораў, якія выступілі супраць гвалту.
Стала вядома, колькі субсідый ад Расіі атрымала за апошнія гады Беларусь

Расія ўлівае ў Беларусь мільярды даляраў па розных каналах. Журналісты палічылі агульны аб'ём датацый за апошнія гады.

Гэта дзясяткі мільярдаў даляраў.

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Здарыўся масавы збой мабільнага дадатку Альфа-Банка

Прыкладна з гадзіны дня кліенты Альфа-Банка не могуць атрымаць доступ у свой мабільны дадатак InSync. Пры спробе ўвайсці ў дадатак з’яўляецца паведамленне пра тое, што адсутнічае падключэнне да сеткі.

«Сёння прыйшла зарплата, а я ніяк не магу яе праглядзець. Невядома, што адбываецца. Ужо працоўны дзень скончыўся, а дадатак не адкрываецца», — кажа чытачка @nashaniva.

«Падчас запуску дадатка многія кліенты сутыкаюцца з бясконцым працэсам загрузкі ці памылкай «не ўдалося падключыцца да сервера». Спецыялісты ўжо займаюцца гэтай праблемай», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Альфа-Банка.

У тэхпадтрымцы ўдакладняюць, што пакуль няма дакладных тэрмінаў, калі дадатак запрацуе. Банк раіць скарыстацца інтэрнэт-дадаткам «Альфа-Клік».

Аднак, як пішуць карыстальнікі форума Onliner, ёсць збоі і ў працы інтэрнэт-дадатку. Калі ўсё наладзіцца, пакуль інфармацыі няма.