Францыя развіталася з Жанам-Полем Бельмандо. Пад музыку з «Прафесіянала»
9 верасня ў Доме інвалідаў у Парыжы прайшла цырымонія развітання з Жанам-Полем Бельмандо. Труну артыста, накрытую сцягам Францыі, пранёс ганаровы караул пад гукі аркестра. Музыкі гралі знакамітую мелодыю Эніа Марыконэ з фільма «Прафесіянал».
Гэты фільм выйшаў на экраны ў 1981 годзе. Бельмандо ў ім сыграў галоўную ролю маёра Бамона, якому французскія спецслужбы здрадзілі проста падчас выканання задання. У канцы стужкі яго героя забіваюць стрэламі ў спіну свае ж — у гэты час гучыць музыка Эніа Марыконэ.

Вынікі перамоваў у Маскве: захоўваецца статус-кво. Цэны на газ не мяняюцца, стварэнне адзінага рынку газу адкладаецца на 2023 год
Што стала вядома па выніках візіта Лукашэнкі да Пуціна?
▫️Пуцін заявіў, што ўзгодненыя ўсе 28 праграм па Саюзнай дзяржаве. Да канца года яны будуць падпісаныя.
▫️Прадугледжваецца падпісанне дамовы аб агульных прынцыпах збору ўскосных падаткаў. Самыя распаўсюджаныя ўскосныя падаткі – гэта акцызы і падатак на дададзеную вартасць.
▫️Цана на газ у 2022 годзе для Беларусі захаваецца на ўзроўні 2021 года, а да снежня 2023 года краіны падпішуць дакумент па стварэнні адзіных энергетычных рынкаў.
▫️Расія да канца 2022 года дасць Беларусі крэдыт у аб'ёме 630—640 млн даляраў.
▫️Краіны чакае адзіная грашова-крэдытная палітыка: валютнае рэгуляванне і інтэграцыя плацежных сістэм. Пытанне агульнай валюты не абмяркоўвалася.
▫️Пуцін заявіў аб аднаўленні дакавіднай колькасці авіярэйсаў паміж краінамі.
▫️Да канца года Лукашэнка і Пуцін правядуць яшчэ адну сустрэчу.

Каб нашкодзіць канкурэнтам, сын маршрутчыка з Паставаў браніраваў у іх квіткі, але не аплочваў
Фірма, якая ездзіць па маршруце Паставы — Мінск, паскардзілася ў міністэрства гандлю на тое, што з нумара, які належыць іх канкурэнту-іпэшніку, сістэматычна замаўляюцца, але не аплочваюцца квіткі на праезд.
Справа ў тым, што пры набыцці квіткоў праз анлайн-сістэму карыстальніку даецца адна гадзіна для аплаты. На гэты час месцы рэзервуюцца, і ніхто іншы не можа іх набыць.
Паводле інфармацыі МАРГ, толькі за тры месяцы 2020 года было «набыта» 147 квіткоў на 1314 рублёў, але ніводны не быў аплочаны. Пасажыры былі вымушаныя шукаць іншыя варыянты, у тым ліку карыстаючыся транспартам прадпрымальніка.
Падчас расследавання высветлілася, што нумар тэлефона, з якога рабіліся замовы, належаў сыну ІП. МАРГ выявіў факт нядобрасумленнай канкурэнцыі і падставы для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Як канкрэтна пакараюць бацьку і сына, пакуль невядома.

Паглядзіце, як у Кітаі перасоўваюць гіганцкую статую, якая не спадабалася гараджанам
Улады кітайскага горада Цзінчжоу выдзелілі 24 мільёны даляраў, каб прыбраць 58-метровую бронзавую статую военачальніка Гуань Юя.
Помнік паставілі ў 2016 годзе, на яго патрацілі каля 26 мільёнаў даляраў. Аднак манумент не спадабаўся гараджанам: на іх думку, ён псуе аблічча горада. Яны падзяліліся, што перасталі хадзіць у раён, дзе размешчана статуя, толькі б не глядзець на яе.
Урад вырашыў дэмантаваць і перамясціць манумент: яго перасунуць на 8 км ад ранейшага месца, у менш папулярны ў турыстаў і мясцовых жыхароў раён.

❓Сціплы размах і расійская квазі-база. Што трэба ведаць пра ваенныя вучэнні «Захад-2021»
Ад сёння пачынаюцца ваенныя вучэнні «Захад-2021», частка з якіх пройдзе на тэрыторыі Беларусі з асобнай легендай.
Згодна з беларускай часткай легенды, знешнія сілы пасля няўдалай спробы змяніць палітычнае кіраўніцтва рэспублікі «Палессе», за якой хаваецца Беларусь, прынялі рашэнне дабіцца мэты ваенным чынам. У абароне «Палессю» дапамаге «Паўночная Федэрацыя» — Расія.
Што яшчэ вядома пра «Захад-2021», глядзіце на картках, а таксама чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Трох затрыманых на маршы ў Кунцаўшчыне пакаралі суткамі і штрафам
У судзе Фрунзенскага раёна разгледзелі справы Уладзіслава Кубіцкага, Дзмітрыя Палякова і Аляксандры Дончанка, якіх затрымалі на маршы ў Кунцаўшчыне, піша @viasnanazirae.
24-гадовы Уладзіслаў Кубіцкі сваю віну не адмаўляў, але адзначыў, што словы, растыражыраваныя праўладнымі тэлеграм-каналамі, яго прымусілі прачытаць у РУУСе. Вынік ад суддзі Блізнюк — 15 сутак арышту.
41-гадовы Дзмітрый Палякоў на пасяджэнні адзначыў, што раніцай 9 верасня яны з дзяўчынай падыйшлі да 26-й паліклінікі і чакалі пачатку шэсця. Туды пачалі падыходзіць невядомыя людзі у чорным адзенні. Потым да іх падбегла невядомая дзяўчына і раздала БЧБ-сцягі. Праз некалькі хвілін у метрах дзесяці ад сябе ён заўважыў некалькі людзей, якія шлі ўжо са сцягамі. Яны з дзяўчынай пачалі ісці да групы людзей, але праз два метра іх ужо затрымалі. Суддзя Бугук арыштавала Палякова на 13 сутак.
37-гадовая Аляксандра Дончанка распавяла, што была з Паляковым, але яны нават не паспелі прыняць удзел у шэсці, бо іх затрымалі амаль адразу. У выніку суддзя Блізнюк прызнала Аляксандру вінаватай і аштрафавала яе на 2610 рублёў.
Таксама вядома, што на маршы былі затрыманыя Таццяна Бусел і яе сын Аляксей, а пасля ператрусу ў іх кватэры быў таксама затрыманы муж і бацька — Сяргей Бусел. Іх лёс на дадзены момант невядомы.

Знаёмыя загінулага ў Магілёве міліцыянта не вераць у версію суіцыду
Супрацоўнік Ленінскага РАУС Магілёва памёр 9 верасня ў Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ад ранення ў галаву.
Паводле 6tv.by, 24-гадовы міліцыянер здзейсніў спробу суіцыду 2 верасня. У прыбіральні будынку Ленінскага РАУС Магілёва ён стрэліў сабе ў галаву з табельнага пісталета. Быў дастаўлены ў рэанімацыю са скразным раненнем. Увесь гэты час ён знаходзіўся на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Суразмоўцы «Магілёўскага рэгіёна» выказалі сумневы ў тым, што гэта была спроба самагубства, нібыта ў маладога чалавека не было сур'ёзных праблем, да трагедыі ён знаходзіўся ў сваім звычайным настроі.
Але таксама з'явілася інфармацыя, што міліцыянер не прайшоў пераатэстацыю, і з крымінальнага вышуку яго перавялі ва ўчастковыя інспектары.
Прадстаўнікі МУС ніяк не пракаментавалі здарэнне.

У галоўным офісе банка «Дабрабыт» адкрыўся музей грошай
На стэндах прадстаўленыя як старадаўнія банкноты і манеты, так і сучасныя грошы. Напрыклад, тут можна ўбачыць рымскія дынары 2-3 стагоддзя н.э., грошы перыяду ВКЛ і Рэчы Паспалітай, талеры патагоны пачатку 17 стагоддзя, манеты Савецкага Саюза і памятныя манеты Нацбанка.
Акрамя таго, экспазіцыя ўключае таксама ўсе беларускія банкноты, пачынаючы з «зайчыкаў».
Экспанаты прадстаўленыя першым прыватным беларускім музеем грошай Groshi.
Галоўны офіс «Дабрабыта» знаходзіцца ў Мінску па адрасе Камуністычная, 49.

Палітзняволеная Наталля Хершэ тройчы адмаўлялася пісаць «прашэнне аб памілаванні». Магчыма, пра гэта яе прасіла Наталля Качанава
Ад палітзняволенай Наталлі Хершэ прыйшоў першы ліст за апошнія чатыры месяцы, пра гэта @radiosvaboda паведаміў брат Наталлі Генадзь Касьян. Ліст датаваны 3 верасня.
Грамадзянка Швейцарыі Хершэ, асуджаная на два з паловай гады за сарваную з сілавіка балаклаву, амаль два месяцы правяла ў штрафным ізалятары ў калоніі. Так яе пакаралі за адмову шыць форму сілавікам і іншыя ўчынкі. З ШІЗА яе перавялі ў памяшканне камернага тыпу, дзе яна сядзіць адна.
Паводле Генадзя, Наталлю ўжо тройчы ўгаворвалі напісаць на імя Лукашэнкі «прашэнне аб памілаванні». Але жанчына лічыць сябе невінаватай, таму адмаўляецца гэта рабіць.
Генадзь мяркуе, што пытанне аб «прашэнні» таксама падымала і Наталля Качанава, якая ў жніўні наведвала жаночую калонію ў Гомелі, дзе адбывае пакаранне Наталля Хершэ і іншыя палітвязні.

❕Увага, пошук!
Калі ў вас захаваліся чэкі з прадуктовых крам за люты 2021 года ці акцыйныя лістоўкі за гэты ж час, калі ласка, напішыце нам ці дашліце фота ў @nasa_niva_bot.

«Газпрам» абвясціў пра завяршэнне будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2»
На ранішняй нарадзе старшыня праўлення Аляксей Мілер паведаміў, што будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2» цалкам завершана.
Паводле звестак Bloomberg, пастаўкі газу па трубаправодзе могуць пачацца з 1 кастрычніка, а абедзве ніткі запрацуюць з 1 снежня 2021 года.
Раней мы паведамлялі, што з запускам «Паўночнага патоку — 2» транзіт газу праз Беларусь найхутчэй што спыніцца. Беларускі бюджэт можа недалічыцца як мінімум каля 250—300 млн даляраў у год.
Пакуль ні беларускія, ні расійскія ўлады не прагаворвалі, ці мае Масква намер кампенсаваць Мінску гэтыя страты ў выпадку, калі скарачэнне транзіту сапраўды адбудзецца.

«Каб мы ведалі, што гэта зацягнецца надоўга». Ужо год, як бацька і сын Кузнечыкі жывуць у шведскай амбасадзе ў Мінску
6 верасня 2020 года ў Віцебску міліцыя жорстка затрымлівала ўдзельнікаў мірных пратэстаў. Віталя Кузнечыка тады збілі, а Уладзіслаў разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі заступіўся за бацьку і адабраў яго ў міліцыянтаў. Пасля акцыі на Кузнечыкаў завялі крымінальную справу паводле артыкула «Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі».
11 верасня 2020 года мужчыны прыехалі ў амбасаду Швецыі ў Мінску, каб папрасіць палітычнага прытулку, патэлефанавалі ў дамафон, але ім адказалі, што нічым дапамагчы не могуць. Тады Кузнечыкі пералезлі цераз плот і адмовіліся пакідаць тэрыторыю амбасады.
Віталь і Уладзіслаў распавялі, як яны жывуць.
Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.