Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Затрыманых на фэсце «Аршанская бітва» пакаралі 10-сутачнымі арыштамі, паведамляюць праваабаронцы

У ноч з 4 на 5 верасня на фэсце «Аршанская бітва» былі затрыманыя адзін з арганізатараў фэста — Юрка Копцік, а таксама Ігар Уласенка і Васіль Мірановіч. Сёння стала вядома, што іх усіх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і арыштавалі на 10 сутак.
19-гадовую палітзняволеную Сафію Малашэвіч тройчы за тры месяцы змяшчалі ў ШІЗА

Таксама дзяўчыну пазбавілі доўгатэрміновага спаткання з маці, а кароткачасовае не дазваляюць ужо цягам чатырох месяцаў.

У гомельскай калоніі Соня працуе і вучыцца на курсах цырульніка. Яе таксама паставілі на прафілактычны ўлік.

Чытайце таксама маналог мамы Сафіі Малашэвіч: «Я веру, што хутка Зося будзе на волі» З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Нацбанк залічыў у рэзервы мільярд ад МВФ. Ці гэта рэальныя грошы?

Рэгулятар сёння адчытаўся аб павелічэнні золата-валютных рэзерваў на суму, большую, чым мільярд даляраў. Такім чынам ЗВР ужо перавышаюць $8 мільярдаў. Ці магчыма выкарыстаць гэтыя грошы проста цяпер? Разбіраемся па-просту.

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Пазняк прапанаваў адмяніць санкцыі і ўступіць у перамовы. А што ён казаў цягам мінулага года

У мінулую пятніцу Зянон Пазняк апублікаваў артыкул «Развагі ў пачатку гібрыднай вайны». Паводле яго, у змаганні з ЕС Масква дасягае вынікаў: мігранцкі крызіс ізалявалі беларускі рэжым ад суседзяў і Еўропы.

Чытайце па спасылцы, што яшчэ палітык казаў цягам года.

З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Адкуль у кошак на шэрсці плямы? Навукоўцы знайшлі адказ

Узоры на шэрсці накшталт плямаў леапарда ці палос тыгра — гэта адна з характарыстык, што адрозніваюць прадстаўнікоў сямейства каціных ад іншых жывёл. Цяпер вучоныя ідэнтыфікавалі ген, адказны за гэтыя ўзоры.

Эксперты з Інстытута біятэхналогіі ў амерыканскім Хантсвіле прааналізавалі ўзоры скуры нежыццяздольных эмбрыёнаў сямейства каціных на розных стадыях развіцця. Аказалася, што ўзоры на шэрсці з’яўляюцца падчас развіцця эмбрыёна. Больш за тое, пасля нараджэння кацяняты маюць той жа ўзор на скуры, які застанецца з імі на ўсё жыццё, піша Daily Mail.

Навукоўцы таксама знайшлі сігнальную малекулу, якую кадзіруе ген Dkk4. Яны лічаць, што менавіта гэтая малекула адказная за ўзоры на шэрсці жывёл накшталт леапардаў, тыграў і гепардаў. Малекула па-рознаму праяўляе сябе падчас развіцця эмбрыёна, што і выклікае розныя тыпы ўзораў на шэрсці жывёл.
Дзяржава падарыла прыватнай ахоўнай структуры тры гектары зямлі і 2200 «квадратаў»

Як стала вядома @nashaniva, нядаўна таямнічая прыватная ахоўная арганізацыя «ГардСервіс» атрымала ад дзяржавы шчодры падарунак — на безаплатнай аснове фірме падораны вялікі комплекс, які раней належаў БФСА «Дынама». 

Што гэта за арганізацыя і як такі падарунак аказаўся магчымым?

Чытайце па спасылцы. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Біскуп Касабуцкі пра вокладку і публікацыі «Мінскай праўды»: Падобныя артыкулы не спрыяюць згодзе ў грамадcтве. Прабач ім, Божа, бо не ведаюць, што робяць…

Пракаментаваў правакацыйную вокладку «Мінскай праўды» біскуп Юрый Касабуцкі.

Прыводзім ягоныя словы са скарачэннямі.

«Я заўсёды выступаў супраць гвалту, катаванняў, нясправядлівасці, хлусні, рэпрэсій. Я не змяню гэтага свайго погляду, нягледзячы на пагрозы, шантаж і таму падобныя рэчы, з якімі мне прыходзіцца сутыкацца.

Бел-чырвона-белы сцяг — гэта ў хрысціянскай сімволіцы знак і сімвал уваскрослага Хрыста, і гэта НЕ залежыць ад ідэолагаў, якія сёння шукаюць «аргументаў» супраць…

Гімн Магутны Божа даўно стаў часткай нашай літургіі, таму што гэта малітва за нашу краіну і наш народ, а калі гэта не падабаецца сучасным ідэолагам, гэта НЕ праблема Касцёла…

Мы сёння не ўжываем гэту малітву толькі таму, каб гэтым не раздражняць нікога. Падобныя артыкулы не спрыяюць супакою і згодзе ў нашым грамадстве.

Прабач ім, Божа, бо не ведаюць, што робяць….»
У Гомелі пройдзе фестываль кавуна

Незвычайнае мерапрыемства пройдзе 11 верасня падчас святкавання Дня горада.

Падчас фестывалю адбудзецца выстава гібрыдных гатункаў, дэманстрацыя буйных пладоў кавуноў і гарбузоў, а таксама мастацкай разьбы па кавунах. Таксама пройдуць кансультацыі па вырошчванні нетыповых для Беларусі культур, а таксама дэгустацыя кавуноў, якія выраслі ў нашай краіне.
Сур’ёзнае ДТЗ на трасе Р-53 каля Гарадзішча ў бок Мінска

На фота бачна моцна пабіты легкавік і фургон, што ляжыць на баку.

Калі вам вядомыя абставіны аварыі, напішыце нам у @nasa_niva_bot
У Падмаскоўі выбухам газу знішчыла тры паверхі жылога дома

Здарэнне адбылося сёння раніцай у Нагінску. У выніку выбуху бытавога газу ў жылым доме два чалавекі загінулі, яшчэ пяцёра пацярпелі.

Выбух быў настолькі моцны, што знішчыў тры паверхі.
8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы. У чым унікальнасць беларускай перамогі ў бітве пад Оршай

507 гадоў таму, 8 верасня 1514 года, нашы продкі перамаглі ў адной з самых значных бітваў таго часу. Войскі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага разбілі пад Оршай маскоўскіх інтэрвентаў.

Гэта была вялікая перамога над намнога большым маскоўскім войскам, здабытая ў абарончай вайне, на сваіх землях і сваёй жа арміяй, кіраванай сваім, праваслаўным гетманам.

Пачынальнікі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі бачылі ў ёй найлепшы доказ гістарычнай нятоеснасці беларусаў і вялікарусаў. А для гісторыкаў расейскіх, наадварот, яна была ці не самай «нязручнай» падзеяй, што ніяк не ўпісвалася ў канцэпцыю «адзінага славянарасійскага народу».

Чытаць больш. З Беларусі — праз VPN. Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Латвія пасля Літвы таксама адмовіла Беларусі ў прававой дапамозе па «крымінальнай справе аб генацыдзе»

Раней Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу аб генацыдзе насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і накіравала даручэнні ў шэраг краін: Літву, Латвію, ЗША, Вялікабрытанію, Канаду, Аўстралію — з просьбай аб аказанні прававой дапамогі.

Асаблівая ўвага звярталася на дзейнасць латышскіх батальёнаў па знішчэнні мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Генпракуратура Латвіі са спасылкай на дамову паміж Беларуссю і Латвіяй аб прававой дапамозе адмовіла ў задавальненні запыта беларускага боку.

Раней у такой дапамозе адмовіла Літва.

«Навошта вы праз столькі год гэта варушыце?» — «Так цяпер трэба». Як працуюць сілавікі па справе аб «генацыдзе беларускага народа»?
Просім чытачоў адгукнуцца!

Хочам даведацца, што цяпер з заробкамі медыкаў, якія працуюць з каранавірусам. Наколькі скараціліся надбаўкі па новых правілах, ці істотна змяніліся заробкі?

Ананімна падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхар Капыля разграміў будынак лясніцтва

57-гадовы жыхар Капыля пракраўся ў будынак аднаго з лясніцтваў Салігорскага раёна і зладзіў пагром. Ён разбіваў вокны, пераварочваў мэблю і разбураў усё, што траплялася ў яго на шляху.

Па папярэдніх падліках, шкода — 7 тысяч рублёў.
У Санкт-Пецярбургу з’явілася графіці з выявай Марыі Калеснікавай і подпісам «за нашу і вашу свабоду».

Пазаўчора Калеснікавай прысудзілі 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У Беларусі будуць выпускаць больш алкаголю для ўнутранага спажывання. У тым ліку і «чарніл»

Урад павялічыў вытворчасць алкаголю для ўнутранага продажу. Пастанова аб павелічэнні квот апублікаваная 8 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Вырашана павялічыць вытворчасць фруктова-ягадных він — на 2645 л — да больш за 49 тысяч літраў. А вось квоты на пладовыя мацаваныя віны зніжаныя — на 2195 л. Вінаградных вінаў вырашылі вырабіць менш на 60 л, але квоты на каньяк павялічылі — на 400 л — да больш за 6,6 тысячы літраў.

Квоты на вытворчасць віскі павялічылі на 30 л да 2,3 тысяч літраў, «напояў спіртных моцных» — на 500 літраў да 5,5 тысяч літраў. Квоты на дэзінфікуючыя сродкі паднялі на 70 л — да 5,5 тысячы літраў.