Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Чытачка @nashaniva заўважыла ў Ціндары, папулярным дадатку для знаёмстваў, акаўнт палітвязня Яўгена Бабака. Вось што напісана ў апісанні профіля:

"Я — былы памочнік пракурора Першамайскага раёна г. Мінска, у жніўні 2020 звольніўся з органаў.

10 чэрвеня быў затрыманы, адседзеў 30 сутак на Акрэсціна, але на волю так і не выйшаў.

Цяпер я ў СІЗА на "Валадарцы" як падазраваны па 342 арт. КК РБ.

Буду рады вашым лістам па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага 2 (СІЗА №1), Бабаку Яўгену Ігаравічу".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску – залева з моцным ветрам

Скідайце фота і відэа нам у бот @nasa_niva_bot
Наша Ніва
Супраць дзяўчыны Віталя Шышова ў Беларусі завялі крымінальную справу Па звестках СК, Бажэна Жолудзь каля пасольства Беларусі ва Украіне заклікала да масавых беспарадкаў, што азначае прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. Відэа выступу разышлося ў…
Дзяўчына Шышова пракаментавала крыміналку, якую на яе завялі ў Беларусі: Па маёй інфармацыі, там не адна справа

@nashaniva звязалася з Бажэнай Жолудзь. Яна пракаментавала абвінавачванні супраць сябе і распавяла, на якім этапе расследаванне смерці Віталя Шышова.

Чытаць па спасылцы
Наша Ніва
У Мінску – залева з моцным ветрам Скідайце фота і відэа нам у бот @nasa_niva_bot
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як дзяўчынка на роліках змагаецца з моцным ветрам

Таксама непагаддзю выносіць смецце з кантэйнераў.

Відэа: @timb_minsk
МНС па Тульскай вобласці Расіі зрабіла сваім маскотам пернік. На службе ён будзе вучыць дзяцей правілам пажарнай бяспекі.

На спецыяльнай цырымоніі Перніку ўручылі пасведчанне і медаль. Паглядзіце, наколькі дзіўна гэта ўсё выглядала.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На рынку ў Ждановічах непагадзь абваліла металічны дах над павільёнамі.
Мінюст ліквідуе Саюз беларускіх пісьменнікаў. Ведамства даслала пазоў у Вярхоўны суд.
Міжнародны гандаль стане немагчымым. Ці могуць Беларусь адключыць ад SWIFT?

Айчынныя бізнэсоўцы ўжо сігналізуюць аб праблемах з рухам сродкаў з-за мяжы.

Прэзідэнт Літоўскай прамысловай канфедэрацыі Відмантас Янулявічус заявіў, што адключэнне Беларусі ад міжнароднай банкаўскай сістэмы SWIFT – толькі пытанне часу. Па яго звестках, гэта адбудзецца напачатку верасня. Гэта можа выклікаць калапс эканомікі.

Што кажуць пра верагоднасць такога развіцця падзей эксперты?

Чытаць па спасылцы
Наша Ніва
Актывісты, якія называюць сябе «кіберпартызанамі», заявілі пра ўзлом сістэмы МУС. На працягу некалькіх тыдняў яны перыядычна выкладваюць матэрыялы з базы пашпартоў, ДАІ і ўнутраных звестак сілавікоў. На «Нашай Ніве» выйшла некалькі матэрыялаў, прысвечаных…
«Калі не можаце абараніць у сваіх камп'ютарах інфармацыю, пішыце ад рукі». Лукашэнка пракаментаваў узломы «Кіберпартызанаў»?

Сёння на нарадзе з міністрамі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў старанна прапрацаваць пытанні абароны інфармацыі:

— Вельмі актуальна. Калі не можаце, як я часта кажу, абараніць у сваіх камп'ютарах інфармацыю, тады вяртайцеся да папяровых носьбітаў. Пішыце ад рукі і складайце ў сябе ў шуфляду. Адначасова праваахоўным органам трэба актывізаваць дзейнасць па спыненні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Праблема архіважная.

Група людзей, што называюць сябе «кіберпартызанамі» заявіла пра маштабны ўзлом баз дадзеных сістэмы МУС. На працягу некалькіх тыдняў актывісты публікуюць закрытую аб кадравых перамяшчэннях сілавікоў, інфармацыю з баз ДАІ, пашпартных баз, аўдыя тэлефонных размоў міліцыянераў.

Сілавікі ніяк не каментуюць узлом, інфармацыі пра крымінальную справу за хакерскую атаку таксама няма.
У Мінску па-беларуску вучацца толькі чатыры тысячы школьнікаў

Такія звесткі агучыла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ірына Чарняўская.

У пяці гімназіях увесь працэс навучання цалкам арганізаваны на беларускай мове. У дзесяці сярэдніх школах такое навучанне арганізавана ў асобных класах.

«Усяго такіх класаў 171. Гэта каля чатырох тысяч дзяцей», — удакладніла Чарняўская.

Чатыры тысячы — гэта прыкладна 2% ад усёй колькасці школьнікаў сталіцы. Усяго ў Мінску 244 гімназіі і школы.