«Па дарожных знаках зразумеў, што ў Літве». Як мінчук уцёк за мяжу на параплане з маторам
Каб пазбегнуць крымінальнага пераследу, некаторыя беларусы рашаюцца на рызыкоўныя маршруты. Мінчук Андрэй Суша перасёк мяжу па паветры — на параматоры. Праляцеў на ім 60 кіламетраў і здаўся літоўскай паліцыі.
Літоўскія следчыя рабілі запыт у беларускі памежны камітэт па факце перасячэння мяжы. Там адказалі: «Усё нармальна, у нас нічога не зафіксавана».
«Наша Ніва» запісала гісторыю мужчыны.
Чытайце па спасылцы

Праваабаронцу Human Constanta Насту Лойка адпусцілі пасля допыту, піша @viasna96.
Яе затрымалі ў пятніцу, тры дні яна правяла на Акрэсціна.
Яна знаходзіцца ў статусе падазраванай. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні ў нявыплаце падаткаў» па справе супраць кіраўніцтва «Вясны». Лойка пад падпіскай аб нявыездзе і абавязацельствам аб яўцы.

Мінздароўя: Першую дозу вакцыны атрымалі 1,5 млн чалавек. А якія вынікі ў суседзяў?
Ведамства паведаміла, што ў Беларусі больш за 1,5 млн чалавек ужо атрымалі першую дозу вакцыны супраць кавіду, а больш за 1,2 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Але гэта 16,04% і 12,8% насельніцтва адпаведна. Каб зразумець, шмат гэта ці не, параўнаем лічбы з краінамі-суседкамі.
🇱🇹 У Літве першую дозу атрымалі 1,55 млн чалавек, а дзве дозы — 1,36 млн, што складае 55,62% і 48,79% насельніцтва адпаведна.
🇵🇱 У Польшчы першую дозу атрымалі 18,84 млн чалавек, а дзве дозы — 16,59 млн, што складае 49,85% і 48,08% насельніцтва.
🇱🇻 У Латвіі хаця б адну прышчэпку атрымалі 811,48 тысяч чалавек, дзве — 720,19 тысяч, што складае 43,56% і 38,66% насельніцтва.
🇷🇺 У Расіі першую дозу атрымалі 40,99 млн чалавек, дзве — 32,66 млн. Гэта 27,90% і 22,21% насельніцтва.
🇺🇦А вось ва Украіне тэмпы вакцынацыі слабейшыя за Беларусь. Там адну прышчэпку атрымалі 4,72 млн (11,41%), а цалкам вакцынаваліся 2,74 млн (6,61%).

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Дапамажы, Божа». З’явілася расшыфроўка, што казалі пілоты перад крушэннем самалёта пад Баранавічамі
За год у Мінску на 65% вырасла колькасць махлярстваў у інтэрнэце
За сем месяцаў бягучага года заведзена 2 754 крымінальныя справы па арт. 212 КК (раскраданне маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі). Летась за гэты перыяд следчыя завялі 1 660 справаў, паведамляе СК.
Найбольш распаўсюджаныя выпадкі:
🔴выкраданне рэквізітаў банкаўскіх картак на сайтах, якія імітуюць папулярныя пляцоўкі з абвесткамі;
🔴 прапановы аформіць дастаўку тавара поштай;
🔴 просьбы ў сацсетках аб дапамозе ад ілжэсябраў;
🔴 выкраданне рэквізітаў банкаўскіх картах ілжэработнікамі банкаў.
Колькі справаў аб кібермахлярстве было раскрыта? Гэту інфармацыю СК не публікуе.

Канфлікт у паўстагоддзя. Чаму афганская вайна рызыкуе ніколі не скончыцца
Апошнія 50 гадоў ў гісторыі Афганістана — час бясконцых пераваротаў і змен улады. На дадзены момант канфлікт у гэтай краіне — адзін з самых працяглых у сусветнай гісторыі.
Згадваем асноўныя падзеі і тлумачым, чаму талібы так хутка занялі краіну і якія праблемы стаяць перад імі.
Чытаць па спасылцы

Днямі ў інтэрнэце з’явілася аўдыя праслушак з ізалятара — на ім мужчыны ва ўсю моц спяваюць «Воіны святла» Ляпісаў. Сцвярджалася, што гэта адбывалася ў адной з камер Валадаркі ў жніўні 2020 года. Але насамрэч запіс быў зроблены ў ІЧУ ў Любані.
@nashaniva пагаварыла з мужчынам, які спявае на роліку. Ім аказаўся Уладзімір Шыла — вядомы салігорскі актывіст.
Ён распавёў пра ўмовы ў Любанскім ІЧУ і пра тое, як вязні ладзілі канцэрты.

Сёння павінны былі запусціць першы энергаблок АЭС, але гэтага не адбылося. Што адбываецца на станцыі, інфармацыі няма
12 ліпеня Міністэрства энергетыкі паведаміла, што першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі аўтаматычнай абаронай генератара, «прычыны высвятляюцца, пасля іх вырашэння энергаблок будзе ўключаны ў работу». 23 ліпеня Мінэнерга заявіла, што на першым энергаблоку «праводзіцца рэвізія і дыягностыка абсталявання турбагенератара».
БелТА са спасылкай на Міністэрства энергетыкі паведамляла, што першы энергаблок БелАЭС плануюць уключыць у сетку да сярэдзіны жніўня. Але вось ужо 16-га, а ніякіх навін на сайце Мінэнерга і ў афіцыйных каналах няма, апошняе паведамленне ў тэлеграм-канале датавана 12 жніўня — запуск відэа-чэленджа па ахове працы «Застацца ў жывых».
Пра тое, што стала прычынай спынення станцыі, мы ўжо пісалі, чытайце па спасылцы.

За вечар пасля тайнай інаўгурацыі Лукашэнкі хлопца асудзілі двойчы: год таму далі штраф, сёння — 3 гады хіміі
Але па законе нельга прыцягваць і да адміністрацыйнай, і да крымінальнай адказнасці за адно і тое ж дзеянне. Справу 19-гадовага Іллі Камкова разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.
Як прайшло пасяджэнне, чытайце па спасылцы.

Ці можа вакцына ад кавіду абараніць ад хваробы Альцгеймера?
З’яўляецца ўсё больш доказаў, што прышчэпкі супраць розных інфекцыйных захворванняў забяспечваюць значную ахову ад хваробы Альцгеймера. У тым ліку прышчэпкі ад каранавіруса? Так, бо фарміруюць моцны імунны адказ.
Што кажуць навуковыя даследаванні на гэты конт, чытайце тут.

Амерыканскі ваенна-транспартны самалёт C-17 вывез з Кабула ў Катар 640 афганцаў. Пра гэта ў панядзелак увечары стала вядома карэспандэнтам выдання DefenceOne, якія атрымалі фота бітком набітага грузавога салона ад вайскоўцаў.
Усе гэтыя людзі здолелі забегчы ў самалёт па адкрытай рампе.
640 чалавек — гэта больш бяспечнай нагрузкі, але экіпаж самалёта вырашыў усё ж ляцець.
Усе гэтыя людзі здолелі забегчы ў самалёт па адкрытай рампе.
640 чалавек — гэта больш бяспечнай нагрузкі, але экіпаж самалёта вырашыў усё ж ляцець.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Сыходзь! Сыходзь!» Як рабочыя МЗКЦ паўсталі супраць Лукашэнкі
Год таму, 17 жніўня, калі па Беларусі працягваліся пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту, Лукашэнка прыляцеў на верталёце на завод МЗКЦ.
Сустрэча выйшла нервовая: можа быць, упершыню за сваю прэзідэнцкую кар’еру Лукашэнка пачуў у вочы асуджальны свіст і крыкі «Сыходзь». Гэта тады ён заявіў: «Пакуль вы мяне не заб'яце, іншых выбараў не будзе».
Як адбывалася тая сустрэча, мы спыталі ў двух яе ўдзельнікаў.

Як цяпер выглядаюць замежныя журналісткі ў Афганістане
На фота — журналістка CNN Кларыса Уорд пасля і да захопу талібамі афганскай сталіцы. Захопнікі спыталі ў яе аператара, навошта ён узяў з сабой жанчыну. Цяпер хіджаб ёй жыццёва неабходны.
UPD. Журналістка пасля ў твітары пракаментавала рэзанансныя кадры. Яна адзначыла, што кадры з непакрытай галавой былі знятыя на прыватнай тэрыторыі, а ў публічных месцах яна заўсёды хадзіла з пакрытай галавой і ў традыцыйным жаночым строі.

Дзвюх дзяўчын затрымалі каля суда, дзе разглядаюць справу Калеснікавай і Знака. Ім прысудзілі суткі
У пятніцу каля суда Мінскага раёна былі затрыманыя 18-гадовая Аляксандра Мішчанка і выкладчыца МДЛУ Валерыя Крамянеўская, піша @dumkame.
Мішчанка прысудзілі 30 сутак арышту, Крамянеўскай — 14 сутак.

Прэм'ер Латвіі пра іракскіх мігрантаў: Хай просяць прытулку ў Беларусі, куды прыляцелі
Крыш'яніс Карыньш заклікаў разглядаць сітуацыю на мяжы Беларусі ў кантэксце гібрыднай вайны, арганізаванай уладамі Беларусі, піша Delfi.
«У нас, як у краіны — удзельніцы ЕС, як у дэмакратычнага грамадства ёсць абавязак абараніць і сваіх жыхароў ад гэтай пагрозы гібрыднай вайны. І таму я згодны з усімі размовамі аб правах чалавека ў свеце, але дэмакратычнай дзяржаве трэба быць у стане абараніць сябе ў выпадку нападу.
Калі ў гэтых грамадзян ёсць скаргі на жыццё ў сваёй краіне, калі ім цяжка ці немагчыма там жыць, то ў іх ёсць усе правы папрасіць прытулак у краіне, куды яны прыляцелі — гэта значыць у Беларусі», — заявіў Карыньш.

Супраць дзяўчыны Віталя Шышова ў Беларусі завялі крымінальную справу
Па звестках СК, Бажэна Жолудзь каля пасольства Беларусі ва Украіне заклікала да масавых беспарадкаў, што азначае прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. Відэа выступу разышлося ў інтэрнэце. Супраць яе завялі крымінальную справу па ч. 3 арт. 361 КК РБ («Заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі»). Ёй можа пагражаць да сямі гадоў зняволення.
Слядоў бойкі на месцы не было. Што вядома пра таямнічую смерць Шышова, якога знайшлі ў Кіеве павешаным