Наша Ніва
25.8K subscribers
63.6K photos
9.65K videos
2 files
49.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
«Народная воля» заявіла, што МУС распаўсюдзіла неправераную інфармацыю, і патрабуе абвяржэння

https://nn.by/?c=ar&i=274094
У Мазыры мужчына пырснуў вадкасць для распальвання ў мангал, трымаючы на руках маленькую дачку

Дзяўчынка ў рэанімацыі.

https://nn.by/?c=ar&i=274095
З просьбамі і без просьбаў: як палітвязняў вызвалялі ў 2011-м

Учора прайшла інфармацыя, што ў шэрагу калоній палітвязням прапануюць напісаць лісты пакаяння, пасля чаго іх могуць вызваліць у рамках амністыі. Здарыцца гэта ці не, упэўнена сцвярджаць цяжка. Тым не менш, варта нагадаць, што ў нашай найноўшай гісторыі падобнае ўжо было 10 гадоў таму.

https://nn.by/?c=ar&i=274097
Ведаў 20 моў, а даследаваў беларускую

Пятро Бузук, паліглот з малдаўска-яўрэйска-ўкраінска-сербскімі каранямі. Ëн стаў класікам беларускага мовазнаўства — усяго за 9 гадоў ад запрашэння працаваць у БДУ да арышту. І нават стаў пісаць вершы па-беларуску. Распыталі пра дзеда яго ўнучку Кацярына Шашытайшвілі, якая свята беражэ яго памяць.

https://nn.by/?c=ar&i=265371
Сёння стала вядома пра шэраг дыпламатычных дэмаршаў — Славенія пазбавіла Янэза Шкрабеца права быць ганаровым консулам Беларусі ў Любляне.

Шкрабец вядомы сваімі цеснымі бізнэс-сувязямі з беларускімі дзяржаўнымі структурамі.

Раней славенскія ўлады прапанавалі яму або асудзіць парушэнні правоў чалавека і фальсіфікацыі ў Беларусі, або дазвол на дзейнасць ганаровага консульства будзе адкліканы, піша славенскае выданне.

Янэз Шкрабец быў Ганаровым консулам Беларусі ў Славеніі з 2014 года. Яго кампанія Riko заключыла больш за 40 кантрактаў з найбуйнейшымі беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі на агульную суму больш за 310 млн еўра. Некаторыя звязвалі славенскае вета на абмежавальныя меры ЕС супраць лукашэнкаўцаў у сярэдзіне 2010-га менавіта з лабіраваннем Шкрабца.
«З Беларусі без сораму»

Італьянскае выданне патлумачыла, чаму Рым не хоча прымаць пасла Анатоля Глаза.

https://nn.by/?c=ar&i=274102
Страшная аварыя на чавускай трасе: чацвёра загінулых, сярод іх — дзіця

https://nn.by/?c=ar&i=274103
Іншы Мінск: як змяніўся наш горад і людзі ў ім за апошні год

ФОТАПРАЕКТ @nashaniva:
https://nn.by/?c=ar&i=273417
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Заўзятары “Крумкачоў” перфомансам падтрымалі футбаліста і блогера Аляксандра Івуліна, арыштаванага на 30 сутак.

25 – гэта нумар Івуліна ў камандзе. Ён узяў яго ў гонар Дня Волі.
Кіеўскі мэр распавёў, чаму горад не адмаўляецца ад куплі беларускіх аўтобусаў

https://nn.by/?c=ar&i=274091
Незалежных СМІ ў Беларусі застаецца ўсё менш. Але мы працягваем працаваць, ствараючы гісторыю разам з вамі. Памятайце, што «Наша Ніва» залежыць толькі ад чытачоў. Мае значэнне нават дробная дапамога.

Дапамагчы «Нашай Ніве» можна двума спосабамі:

👉🏻 Пералічыць грошы праз АРІП з любой беларускай карткі: Благотворительность, общественные объединения — Просветительские, культурно-досуговые — Сородичи. Ці нумар паслугі 4346851.

👉🏻 Праз Клуб Нашай НівыClub.nn.by. Трэба ўвайсці праз сацсеткі ці гмэйл, выбраць Гібкі план і любую суму.

Падзяліцца інфармацыяй: @NashaNivaBot. Рэклама: @nnads_bot
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У англійскім горадзе Раглі кантралявана ўзарвалі градзірні старой ТЭЦ. Адбылося гэта проста падчас футбольнага матчу недалёка ад месца выбуху. Праз нестандартнасць сітуацыі гульню давялося часова перарваць.
СААЗ: З каранавірусам прыйдзецца жыць

Поўнае выкараненне каронавіруса не выглядае як асэнсаваная перспектыва.

https://nn.by/?c=ar&i=274110
Сербія не закрые сваю паветраную прастору для Беларусі, бо не з'яўляецца сябрам Еўрасаюза, паведаміў старшыня Народнай скупшчыны (парламента) Сербіі Івіца Дачыч.

«Не думаю. Наколькі я ведаю, Сербія не прымала такога рашэння, бо мы не з'яўляемся сябрам Еўрапейскага саюза», – сказаў Дачыч, адказваючы на пытанне, ці закрые Сербія сваё неба для беларускіх авіяперавозчыкаў пасля таго, як такое рашэнне прыняў Брусель у сувязі з інцыдэнтам з самалётам Ryanair.

Краіна мае статус кандыдата на ўступленне ў ЕС, перамовы пра гэта пачаліся ў 2014 годзе.

Жэст Сербіі хутчэй сімвалічны: трапіць у яе паветраную прастору з Беларусі ў аблёт краін ЕС практычна немагчыма.
Блогер Лапшын у Ерэване сустрэўся з паслом Беларусі Канюком, які раней выдаў яго Азербайджану

https://nn.by/?c=ar&i=274115
УЕФА ўзгадніў форму зборнай Украіны на Еўра-2021 з контурам карты краіны разам з Крымам

https://nn.by/?c=ar&i=274117
«Белпошта» выключыла газету «Новы Час» з падпіснога каталогу на другое паўгоддзе. Усім, хто падпісаўся, вернуць грошы.
У Крупскім раёне 14-гадовая дзяўчынка паслізнулася на прагулцы і патанула ў возеры

https://nn.by/?c=ar&i=274121
У Брэсце пачаўся суд ад Палінай Шарэнда-Панасюк

Яе вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 368 («Абраза прэзідэнта»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 364 («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў»).

Дзяржаўны тэлеканал настойліва і беспаспяхова намагаўся ўзяць у мужа актывісткі Андрэя Шарэнды інтэрв’ю.
Пасля бойкі з міліцыянерам памёр вайсковы камісар Рэчыцы

Што вядома на гэты момант?

https://nn.by/?c=ar&i=274127