Наша Ніва
26.3K subscribers
62.4K photos
9.52K videos
2 files
48.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Мінтранс пра бан «Белавіі»: Гэтыя санкцыі — фактычна рэйдарскі захоп рынку

https://nn.by/?c=ar&i=274079
Раман Галоўчанка заявіў, што Беларусь збіраецца ў судзе адстойваць патрабаванне аб кампенсацыі страт пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair.
Тут адзін да аднаго звярталіся на «вы», а жанчынам цалавалі руку. Нацыянальная геаграфія: надбярэзінская шляхта

Пра лёс усходнебеларускай засцянковай шляхты на прыкладзе сваёй сям’і распавядае Юры Тамковіч.

https://nn.by/?c=ar&i=272438
Эстэтыка беларускага футбола ў адным фота

Такі стадыён у каманды другой лігі “Ніва” з Доўбізна. Гэта на Камянеччыне.

Фота: @bubnoff_live
"За ўсю Беларусь". Сёння, у нядзелю, усе пратэстанцкія цэрквы Беларусі будуць маліцца за грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне.
Даследаванне: у большасці выпадкаў кавід уплывае на псіхічнае здароўе

https://nn.by/?c=ar&i=274087
«Калі ішоў кіроўцам, баяўся, што будзе шмат негатыву»

Беларускамоўны таксіст — пра сябе, пасажыраў і размовы ў салоне.

https://nn.by/?c=ar&i=273555
«Гатовыя ўстаць на абарону саюзніка»

НАТА перасцерагае прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку ад дэстабілізацыі на ўсходнім флангу альянсу.

https://nn.by/?c=ar&i=274089
"Колькі пасылак можа атрымліваць зняволены на хіміі?" — пытаецца чытач @nashaniva.

Зняволеныя ў папраўчых установах адкрытага тыпу могуць атрымліваць пасылкі неабмежавана, а таксама могуць сустракацца з наведнікамі ў вызначаны для гэтага час дня.

Паводле інфармацыі spring96.org і dissidentby.com, на хіміі з накіраваннем цяпер — 58 палітзняволеных.
Ва Уроцлаве — гэта самы вялікі горад захаду Польшчы — адкрылі беларускі мурал. Яго стварыла беларуская мастачка Ганна Радзько. На ім — беларуска, загорнутая ў нацыянальны сцяг.

На адкрыццё мурала гарадскія ўлады запрасілі Святлану Ціханоўскую, Таццяну Хоміч (прадстаўніцу Марыі Калеснікавай) і Вольгу Кавалькову. На адкрыццё таксама сабралася сотня мясцовых беларусаў. Ва Уроцлаве адкрылася таксама выстава самаробных плакатаў з 2020 года і фота падзей.
Нігерыйскі футбаліст “Віцебска” Кельвін Адэнігба патануў у возеры

Яму было 20 гадоў.
«Народная воля» заявіла, што МУС распаўсюдзіла неправераную інфармацыю, і патрабуе абвяржэння

https://nn.by/?c=ar&i=274094
У Мазыры мужчына пырснуў вадкасць для распальвання ў мангал, трымаючы на руках маленькую дачку

Дзяўчынка ў рэанімацыі.

https://nn.by/?c=ar&i=274095
З просьбамі і без просьбаў: як палітвязняў вызвалялі ў 2011-м

Учора прайшла інфармацыя, што ў шэрагу калоній палітвязням прапануюць напісаць лісты пакаяння, пасля чаго іх могуць вызваліць у рамках амністыі. Здарыцца гэта ці не, упэўнена сцвярджаць цяжка. Тым не менш, варта нагадаць, што ў нашай найноўшай гісторыі падобнае ўжо было 10 гадоў таму.

https://nn.by/?c=ar&i=274097
Ведаў 20 моў, а даследаваў беларускую

Пятро Бузук, паліглот з малдаўска-яўрэйска-ўкраінска-сербскімі каранямі. Ëн стаў класікам беларускага мовазнаўства — усяго за 9 гадоў ад запрашэння працаваць у БДУ да арышту. І нават стаў пісаць вершы па-беларуску. Распыталі пра дзеда яго ўнучку Кацярына Шашытайшвілі, якая свята беражэ яго памяць.

https://nn.by/?c=ar&i=265371
Сёння стала вядома пра шэраг дыпламатычных дэмаршаў — Славенія пазбавіла Янэза Шкрабеца права быць ганаровым консулам Беларусі ў Любляне.

Шкрабец вядомы сваімі цеснымі бізнэс-сувязямі з беларускімі дзяржаўнымі структурамі.

Раней славенскія ўлады прапанавалі яму або асудзіць парушэнні правоў чалавека і фальсіфікацыі ў Беларусі, або дазвол на дзейнасць ганаровага консульства будзе адкліканы, піша славенскае выданне.

Янэз Шкрабец быў Ганаровым консулам Беларусі ў Славеніі з 2014 года. Яго кампанія Riko заключыла больш за 40 кантрактаў з найбуйнейшымі беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі на агульную суму больш за 310 млн еўра. Некаторыя звязвалі славенскае вета на абмежавальныя меры ЕС супраць лукашэнкаўцаў у сярэдзіне 2010-га менавіта з лабіраваннем Шкрабца.
«З Беларусі без сораму»

Італьянскае выданне патлумачыла, чаму Рым не хоча прымаць пасла Анатоля Глаза.

https://nn.by/?c=ar&i=274102
Страшная аварыя на чавускай трасе: чацвёра загінулых, сярод іх — дзіця

https://nn.by/?c=ar&i=274103
Іншы Мінск: як змяніўся наш горад і людзі ў ім за апошні год

ФОТАПРАЕКТ @nashaniva:
https://nn.by/?c=ar&i=273417