Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Леаніды вяртаюцца…»

Алесь Дзянісаў з гурта Dzieciuki заўтра выпусціць альбом на вершы Караткевіча.

https://nn.by/?c=ar&i=272388
"Укрыжаванне" — новая праца беларускага мастака Сяргея Грыневіча

Крыніца: фэйсбук мастака.

Беларусь сустракае Вялікдзень пасля года цяжкіх выпрабаванняў. Насельніцтва краіны за каранавірусны 2020-ы скарацілася на 60 тысяч чалавек. У краіне з пачатку прэзідэнцкай кампаніі адбылося больш за 34 800 палітычна матываваных затрыманняў. Праваабаронцы задакументавалі больш за 450 выпадкаў катаванняў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сённяшні марш жыхароў Серабранкі і іншых раёнаў Мінска.
Хрыстос уваскрос! Вялікдзень — дзень, калі хрысціяне святкуюць перамогу Жыцця над Смерцю.

...Нам балюча, а значыць — мы ёсць, мы расцём, мы калоссе,
Гэта з нас найдыхтоўнейшы хлеб сабе Госпад пячэ.
Наша Ніва pinned «Даслаць навіну, падзяліцца інфармацыяй: @NashaNivaBot Пытанні па рэкламе: @nnads_bot»
Як ежа ўплывае на наш сон і што з гэтым рабіць

Шмат рэчаў уплываюць на якасць нашага сну. Сярод іх наш рэжым дня, колькасць стрэсу, фізічнай нагрузкі і сонечнага святла, што мы атрымліваем, а таксама тое, што мы ямо. Вось як асаблівасці рацыёну могуць пагоршыць сон.

https://nn.by/?c=ar&i=272398
ГУБАЗіК: Падпіска на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы цягне адміністрацыйную адказнасць.

Адвакаты рашуча пярэчаць:
https://nn.by/?c=ar&i=272360
Індыйскія ўлады ігнаравалі папярэджанні аб небяспечнай мутацыі кавіду — Reuters

Крыніцы агенцтва сцвярджаюць, што навукоўцы загадзя папярэджвалі пра асаблівую заразнасць новага штаму віруса:
https://nn.by/?c=ar&i=272400
У Мінску будуць ствараць усё больш вось такіх канструкцый для збору смецця — на пляцоўцы, закрытай металапрофілем, стаяць адразу некалькі відаў кантэйнераў.

Пакуль іх каля 400, але гарадскія ўлады вызначылі новыя месцы ўстаноўкі.
Дзявяты «змоўшчык», сябра Сойма Партыі БНФ Віталь Макаранка выехаў ва Украіну і папрасіў палітычны прытулак: Я чалавек, які проста міма праходзіў

https://nn.by/?c=ar&i=272402
У Маскве паліцыя сарвала паказ спектакля пра падзеі жніўня ў Беларусі, заявіўшы, што паступіў сігнал пра закладзеную выбухоўку.

Людзі зрэагавалі на словы супрацоўніка паліцыі смехам і апладысментамі, але былі вымушаныя пакінуць залу.

ВІДЭА:
https://nn.by/?c=ar&i=272403
«Вельмі падобныя абрады — кветкі і месца збора сваякоў». Выйшлі кнігі вясельнай і пахавальнай беларускай фатаграфіі

Расказваем пра ўнікальныя выданні:
https://nn.by/?c=ar&i=272353
Паскі-2021.
Севярынец даслаў другі ліст-зварот да мітрапаліта Веніяміна:

А калі сёння хтосьці выкарыстоўвае ў палітычных мэтах, скажам, мантыю архіерэя? Мы што, і яе забаронім? Ці наогул забаронім Самога Хрыста, як спрабавалі зрабіць камуністы ў Савецкім Саюзе?

https://nn.by/?c=ar&i=272410
«Зразумеў, як трапіў у пастку». З СІЗА КДБ прыйшоў першы ліст ад Аляксандра Фядуты, яго атрымала жонка Марына Шыбко

«Ліст пра каханне, гэта першы ліст, які я атрымала за ўвесь гэты час, хоць адправіла яму ўжо тры, — кажа Марына Шыбко. — Усё разумее, усё зразумеў, куды трапіў, якая пастка. Зразумеў, як трапіў у пастку. Астатняе — асабістае, шле прывітанні».

https://nn.by/?c=ar&i=272411
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зірніце, як блізкія сустракаюць пасля 25 сутак Юлію Міхайлаву, якую затрымалі за шпацыр з бела-чырвона-белым парасонам на праспекце Пераможцаў.

Увечары 7 красавіка да яе ў Прылуцкую Слабаду прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Разам з Юляй у той дзень затрымалі яе маці і брата — іх асудзілі за непадпарадкаванне на 5 і 6 сутак адпаведна. Сястру Лілію таксама забіралі ў РУУС на тры гадзіны. Пасля адпусцілі, бо яна мае непаўнагадовых дзяцей.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Плошча Перамен віншуе ўсіх з Вялікаднем і зычыць міру і дабрыні!