"Мы не дадим вам, пидарасы, разорвать нашу страну". Карэспандэнт расійскага агенцтва ТАСС расказаў, як яго затрымалі і білі 11 жніўня.
https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=636945800283979&id=100019056942159
https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=636945800283979&id=100019056942159
Forwarded from МотолькоПомоги
«Очередь на въезд в Минск по гродненской трассе. Снято в р-не Таборов»
На ўездзе ў Мінск з боку Гродна - агромная колькасць транспарту, затор у кірунку Мінска. Гэта звязана з тым, што ДАІ перакрыла адну паласу, выбарачна спыняе машыны і правярае. @nashaniva Гэта, верагодна, звязана з Маршам Новай Беларусі, які мае адбыцца сёння ў Мінску.
Плошча Незалежнасці і праспект Незалежнасці не перакрытыя, праезд па іх свабодны, на вуліцах атмасфера спакойная, паведамляе карэспандэнт @nashaniva. Машыны з сілавікамі, якія ад 9 жніўня штодзень прыязджаюць на дзяжурства ў цэнтр, сёння стаяць на вуліцах Савецкай, Камсамольскай, Валадарская, Берсана, Свярдлова, каля стадыёна "Дынама". Гэта, верагодна, звязана з Маршам Новай Беларусі
Група рабочых Мінскага завода колавых цягачоў рушыла па Партызанскім праспекце ў бок цэнтра Мінска Фота @nashaniva
У Мінску адменены пралукашэнкаўскі аўтапрабег, паведаміла АТН. Гэта звязана з тым, што сёння ў горадзе чакаецца агульнанацыянальны Марш Новай Беларусі.
Зачыненыя станцыі метро Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская і плошча Перамогі - метрапалітэн.
На Трактарным заводзе сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек са стылізаванымі бел-чырвона-белымі сцягамі МТЗ @nashaniva. Гэта сёння ў Мінску чакаецца агульнанацыянальны Марш новай Беларусі.
Да МТЗ прыехала група шахцёраў Беларуськалія, каб далучыцца да трактаразаводцаў на Маршы за новую Беларусь. Фота @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калона рабочых ад МТЗ рухаецца ў цэнтр на Марш новай Беларусі. Відэа @nashaniva
На трасах Маладзечна - Мінск, Гродна - Мінск рух запаволены. ДАІ перакрыла адну з палос, правяряюць машыны выбарачна — чытачы @nashaniva.
Жонка Мікіты Крыўцова расказала Нашай Ніве: Цяпер я, а таксама мама і тата Мікіты — у Мінску ў Следчым камітэце. Нас апытваюць. Апазнанне цела адбудзецца толькі заўтра. Мне сказалі, што на апазнанне не пусцяць нават адваката. Пахаваюць Мікіту ў Маладзечне, дата развітання пакуль невядомая.
На фота: Мікіта са сваёй дачкой на адной з выбарчых акцый. Фота з яго сацсетак
На фота: Мікіта са сваёй дачкой на адной з выбарчых акцый. Фота з яго сацсетак
"На трасе Магілёў-Мінск стаіць два пасты. Адзін у Прывольным, адзін — каля запраўкі А-100. Таксама адна паласа закрытая, але нікога не спынялі пры мне" — чытач @nashaniva
Ручаінка людзей цячэ ў цэнтр каля Мотавела на Партызанскім праспекце. Фота @nashaniva
Ручаінкі людзей на плошчы Якуба Коласа зліваюцца ў суцэльны паток — карэспандэнт @nashaniva. Нагадаем, што метро Плошча Перамогі, Кастрычніцкая, Купалаўская, Плошча Леніна закрытыя сёння
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паток людзей у цэнтр са сцягамі на вуліцы Кальварыйскай па стане на 13:30. Відэа чытача @nashaniva
На праспекце Незалежнасці, асноўных праспектах горада, плошчы Незалежнасці і вуліцах атмасфера мірная і святочная. Усюды ідуць калоны ці цякуць ручаінкі людзей са сцягамі і плакатамі. А вось каля Стэлы на праспекце Пераможцаў выстаўленае ачапленне, паведамляюць чытачы @nashaniva