Каля метро Пушкінскай чуваць выбухі святлашумавых гранат, цэлая кананада.
Дэманстранты ад метро Пушкінская рухаліся ў бок Каменнай Горкі. Іх разагналі ў раёне метро Спартыўная.
Нягледзячы на абстрэл святлошумавымі гранатамі, агромны паток людзей рухаецца з цэнтра Мінска ў бок метро Пушкінская па вуліцы Кальварыйскай.
Яшчэ тры аўтобусы з АМАПам рухаюцца па Кальварыйскай у бок метро Пушкінская. На вуліцы - гіганцкі затор, аўтамабілісты сігналяць.
Каля 5000 дэманстрантаў + аўтамабілісты перакрылі скрыжаванне Сурганава і Куйбышава ў Мінску, гэта каля "Рыгі", перадае карэспандэнт Нашай Нівы з месца падзеі. Людзей шмат, яны будуюць барыкады.
Праспект Прытыцкага заблакаваны аўтамабілямі ад метро Пушкінская да Каменнай Горкі. Тысячы дэманстрантаў вакол.
Байцы Альфы занялі скрыжаванне праспекта Пушкіна і Прытыцкага - кола. Яны трымаюць у руках траўматычную зброю, паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы з месца. Вакол іх па коле плошчы - дэманстранты. Асобныя дэманстранты кідаюць камяні.
Выбухі ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць), ідзе супрацьстаянне сілавікоў з дэманстрантамі, паведамляе Нехта.
У Кобрыне дэманстранты рухаюцца па вуліцы Пушкіна нягледзячы на абстрэл святлошумавымі гранатамі.
У Мінску тысячы дэманстрантаў і сотні аўтамабілістаў застаюцца на вуліцы Кальварыйскай. Супраць іх толькі што зноў быў распылены слезацечны газ, паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы з месца падзей. Людзі пераходзяць у іншае месца, але застаюцца на вуліцы. "Гэта штосьці незвычайнае", дадаў карэспандэнт. Нагадаем, што гэта тут недалёка абстрэльвалі дэманстрантаў з траўматычнай зброі, была параненая журналістка Нашай Нівы Наталля Лубнеўская.
АМАПаўцы напалі на дэманстрантаў, затрымліваюць у раёнах Парка Горкага, плошчы Якуба Коласа.
У Віцебску вялікая колькасць дэманстрантаў і аўтамабілістаў застаецца на вуліцах. Ідуць сутычкі.
Параненая сёння журналістка Нашай Нівы Наталля Лубнеўская шпіталізаваная ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. Усё нармальна, костка не перабітая.
Журналісты ўпэўненыя, што ў іх цэлілі спецыяльна. Журналісты стаялі групкай. Іншаму журналісту, з партала Тутбай, куляй зрэзала шлейку ад бэджа. Журналісты былі ў камізэльках журналіст, іх не маглі не бачыць, было светла. Стралялі з высокага пункта - моста каля Кароны.
З такіх правакацый і пачалася сённяшняя спіраль насілля.
Журналісты ўпэўненыя, што ў іх цэлілі спецыяльна. Журналісты стаялі групкай. Іншаму журналісту, з партала Тутбай, куляй зрэзала шлейку ад бэджа. Журналісты былі ў камізэльках журналіст, іх не маглі не бачыць, было светла. Стралялі з высокага пункта - моста каля Кароны.
З такіх правакацый і пачалася сённяшняя спіраль насілля.
У раёне Кальварыйскай-Берута ў мужчыну трапіла граната са слезацечным газам. Яго стан нармальны, ён у прытомнасці, яна ўдарыла яму ў бок, паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы, які быў сведкам гэтага.
У раёне метро Пушкінская людзі перагароджваюць тратуары міні-барыкадамі, баяцца атакі па тратуарах.