Наша Ніва
24.2K subscribers
70K photos
10.3K videos
2 files
56.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Улады ўсё ж узяліся за жудасныя газеты, якія раскідваюць мінчукам

Справай займаюцца сілавікі.

https://nashaniva.com/344773

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Германіі пасля тыдня пошукаў знайшлі забітай 9-гадовую ўкраінку

Маленькая Валерыя жыла з маці ў невялікім горадзе Саксоніі. Дзяўчынка выйшла з дому раніцай 3 чэрвеня. Ёй трэба было прайсці толькі 450 метраў да аўтавакзала, адкуль адпраўляецца школьны аўтобус. Яна выдатна ведала гэты шлях і не магла заблудзіцца. У школе яна так і не зʼявілася.

https://nashaniva.com/344776

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Інстытут гісторыі праводзіць падводныя археалагічныя даследаванні на Бярэзіне

Шукаюць скарб Напалеона.

https://nashaniva.com/344762

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Арменія выйдзе з АДКБ

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Нікол Пашынян. Канкрэтных тэрмінаў ён не назваў.

Раней ён заяўляў, што дзве краіны Арганізацыі ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны ў Карабаху супраць Арменіі, але не назваў іх.

У АДКБ, акрамя Арменіі, уваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.
У мінскай кавярні ежу кліентам прыносяць на лапаце

1,5 кілаграма за 75 рублёў.

https://nashaniva.com/344785

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Кірыл Руды знайшоў сабе новую працу ў Дубаі, але зусім не па статусе

Выглядае, што былы дарадца Лукашэнкі нарэшце знайшоў работу, але не зусім тую, якой можна было б ганарыцца з ягоным рэзюмэ.

https://nashaniva.com/344726

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Дэпартаваны з Польшчы Дзмітрый Смактуновіч выступіў па тэлебачанні

Бабруйчанін патлумачыў прапагандзе, чаму не хацеў вяртацца на радзіму.

https://nashaniva.com/344792

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Расія здзейсніла ракетны ўдар па жылым сектары Крывога Рога

АБНОЎЛЕНА. На гэты момант вядома пра 9 загінулых і 29 пацярпелых.
Жонка загінулага ва Украіне беларуса-добраахвотніка Васіля Парфянкова пайшла на вайсковую службу

Алена Гергель расказала @radiosvaboda пра свае планы.

https://nashaniva.com/344780

Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Ірына Абельская зладзіла разнос / Беларусаў кормяць хворым мясам / Трагедыя пад Мінскам

Што здарылася пасля нечаканага прыезду Ірыны Абельскай і чаму Лукашэнка крычыць на чыноўнікаў. Каханне беларускіх міліцыянераў: нечаканае развіццё падзей. Новая дзіўная мода прыйшла ў Беларусь. Бяда на дарозе пад Мінскам. Незвычайны партрэт Лукашэнкі. Беларускія настаўнікі ў палях. Чым кормяць беларускіх дзяцей і дарослых? Вучоныя шукаюць скарб. «Беларусьфільм»: так сабе кіно. Каму і чаму тэлефануе Аляксандр Лукашэнка?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://youtu.be/GMVmzKBsLw8?si=GjcbmfcnM1a9o045
Польскі банк даў беларусам два тыдні, каб прынесці ДНЖ

Многія беларусы, якія з'яўляюцца кліентамі банка Santander у Польшчы, атрымалі ад яго эсэмэскі на рускай мове, піша @devby. Да 26 чэрвеня яны мусяць прынесці польскі ДНЖ — часовы або пастаянны, інакш будуць наступствы.

https://nashaniva.com/344798

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Расійскі рубель імкліва падае да долара пасля ўвядзення новых санкцый ЗША

Заўтра следам можа ўпасці і беларускі рубель, які фактычна прывязаны да расійскага.

Міністэрства фінансаў ЗША ў сераду аб'явіла аб увядзенні санкцый супраць Маскоўскай біржы і яе ключавых структур — Нацыянальнага клірынгавага цэнтра і Нацыянальнага разліковага дэпазітарыя.

https://nashaniva.com/344800

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пасля праверкі Абельскай у віцебскай бальніцы звольнілі галоўнага доктара

Яна інспектавала бальніцу хуткай дапамогі ў Віцебску.

https://nashaniva.com/344801

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 12 чэрвеня

З Польшчы дэпартавалі беларуса, які не хацеў на радзіму. Ён доўга быў на нейтральнай паласе пад Брэстам, пасля перайшоў на тэрыторыю РБ і выступіў па тэлебачанні

Кірыл Руды знайшоў сабе новую працу ў Дубаі, але зусім не па статусе

Транспартнікі пачалі змагацца з перасадкамі ў першыя аўтобусы на беларуска-польскай мяжы

Кіраўнік Акадэміі навук прыдумаў паняцце «беларускі свет» і патлумачыў, што гэта такое

«Кіроўцы няма». На трасе каля Мар’інай Горкі адбылася жудасная аварыя, дарога перакрытая

Што адбылося з эканомікай Аргенціны за шэсць месяцаў працы новага прэзідэнта

На кінафестывалі ў Нью-Ёрку паказалі мастацкі фільм пра Кацярыну Андрэеву. Дзелімся ўражаннямі ад прагляду

У Германіі пасля тыдня пошукаў знайшлі забітай 9-гадовую ўкраінку

Улады ўсё ж узяліся за жудасныя газеты, якія раскідваюць мінчукам. Справай займаюцца сілавікі

Алкаголь, мікракрэдыты, Стамбул. Польскія спецслужбы накапалі новае пра ўцеклага суддзю Шміта
На кінафестывалі ў Нью-Ёрку паказалі мастацкі фільм пра Кацярыну Андрэеву. Дзелімся ўражаннямі ад прагляду

7 чэрвеня прайшла прэм’ера стужкі «Пад шэрым небам» ад беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч. Фільм, які паказалі на кінафестывалі Tribeca ў Нью-Ёрку, натхнёны лёсам зняволенай журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай і яе мужа Ігара Ільяша. @NashaNiva паглядзела гэтую кранальную стужку.

https://nashaniva.com/344787

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларусь апусцілася ў дзясятку краін, найгоршых для працоўнага люду

Міжнародная канфедэрацыі прафсаюзаў апублікавала новы рэйтынг захавання правоў рабочых у свеце.

https://nashaniva.com/344795

Без VPN — па гэтай спасылцы.
На гарадзішчы на Менцы разбіраюць фантастычна захаваныя дубовыя зрубы X стагоддзя

Абарончыя канструкцыі старажытнага горада перададуць кампаніі, якая гандлюе мораным дубам. 

https://nashaniva.com/344774

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мінкульт наляцеў з рэйдам на незарэгістраваны вечар афрыканскай музыкі

На кіраўнікоў установы складзены пратакол, піша @reformby.

https://nashaniva.com/344805

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ці можна вярнуць грошы за квіток на аўтобус з Польшчы ў Беларусь, калі адмовіўся ад паездкі з-за вялікага спазнення?

@mostmediaio сабраў гісторыі беларусаў, якія спрабавалі гэта зрабіць, і задаў пытанні білетнаму агрэгатару.

https://nashaniva.com/344807

Без VPN — па гэтай спасылцы.