Наша Ніва
24.2K subscribers
70K photos
10.3K videos
2 files
56.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Якім будзе квартал Depo ў цэнтры Мінска і чым натхняліся яго аўтары

На галоўным расійскім архітэктурным партале выйшаў вялікі агляд мінскага праекта. Што адметнага пабачылі спецыялісты ў прэміяльным квартале ад А-100, які сёння будуецца на месцы трамвайнага дэпо? 

https://nashaniva.com/340013

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як у Вязынцы сустракалі вясну

Каля дома, у якім нарадзіўся Янка Купала, вадзілі карагоды і спявалі народныя песні.

Глядзіце фота:
https://nashaniva.com/340206

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Загінулі два ваяры батальёна «Волат»

Полк Каліноўскага паведаміў, што добраахвотнікі загінулі пры выкананні адной з баявых задач. Больш дэталяў не прыводзіцца з мэтаў бяспекі.
Баскаў расказаў пра трэніроўкі Лукашэнкі

У сенатара, які запомніўся відэа з гарэлкай у машыне, спыталі таксама пра здаровы лад жыцця.

https://nashaniva.com/340209

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 7 красавіка

Галоўны інвестар і забудоўшчык «Паўночнага берага» пакідае Беларусь з-за санкцый. Для Лукашэнкі гэта «стала навіной»

Загінулі два ваяры батальёна "Волат"

ПРАЎДА ПРА ТУРМУ ў Беларусі: крымінальныя аўтарытэты і блатныя, нізкі статус, оргіі і адзіночка – новы ТОК

ГУБАЗіК вырашыў стварыць фэйкавыя скрыншоты перапісак, але пракалоўся на фактуры

Паплечнік Фіца выйграў прэзідэнцкія выбары ў Славакіі. Ён супраць вайсковай дапамогі Украіне

Як Трамп збіраецца спыніць вайну Расіі ва Украіне?

Як савецкі дыпламат распаўсюджваў «Пагоню» за мяжой

Самы дзёрзкі міністр: за што Лукашэнка звольніў Ігара Шуневіча

Што супольнага ў Колі Лукашэнкі і першай беларускі ў космасе

Якім будзе квартал Depo ў цэнтры Мінска і чым натхняліся яго аўтары

«Вітаю вас на першых галодных гульнях». Найлепшыя твіты тыдня
Як падчас паўстання 1863 года спрабавалі разбудзіць Расію

Паўстанне 1863 года ў Польшчы, Беларусі і Літве не было чыста антырасійскім — інсургенты найперш выступалі супраць «подлага, рабаўнічага ўрада» Расійскай імперыі. Планавалася, што ў шэрагах паўстанцаў з’явіцца і «рускі легіён». Што выйшла з гэтай рамантычнай ідэі?

https://nashaniva.com/282275

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Польскі генерал: Армія Лукашэнкі не нясе пагрозы. Пуцін пакінуў ім непрыдатныя танкі

Вальдэмар Скшыпчак, былы намеснік міністра абароны Польшчы, патлумачыў @belsat, чаму лічыць, што польскаму войску спатрэбіцца 2-3 гадзіны, каб знішчыць беларускае.

https://nashaniva.com/340211

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чыноўніца заўважыла, што беларусы ядуць зашмат мяса. У тыктоку ёй адказалі

«А што есці трэба? Сёмгу і фарэль? Так у людзей ЗП такіх няма».

https://nashaniva.com/340214

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Падмаскоўі забілі паліцэйскага, яго напарнік у рэанімацыі 

Нападнік змог уцячы з месца злачынства на матацыкле.

https://nashaniva.com/340215

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Сьера-Леонэ абвясцілі надзвычайнае становішча з-за «зомбі-наркотыка», зробленага з чалавечых костак

Прэзідэнт краіны ўжо параўнаў сітуацыю з эпідэміяй Эболы і загадаў узмацніць ахову могілак.

https://nashaniva.com/340204

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Генерал-маёр Ігар Шуневіч узначальваў беларускую міліцыю аж 7 гадоў і запомніўся шмат чым. Ён і раздражняў сваімі ідэямі Лукашэнку, і катаўся на матацыклах з яго старэйшым сынам Віктарам, і загадваў даішнікам праходзіць дэтэктар хлусні, і прымушаў беларусаў выбачацца перад помнікам гарадавому.

Мы вырашылі згадаць, чаму і калі Шуневіча звольнілі з пасады міністра ўнутраных спраў, дзе ён сёння і чым вядомая яго жонка. А таксама расказаць, да чаго тут Сцяпан Пуціла і блог Nexta, перад кім патрабаваў выбачыцца Лукашэнка і што адказаў на гэта Шуневіч.

Усе падрабязнасці — у новым сюжэце «Нашай Нівы».

https://youtu.be/KGJ709FSVYs
Ля берагоў Мазамбіка затануў паром. Загінулі 90 чалавек

Людзі ратаваліся ад успышкі халеры. На пароме было шмат дзяцей.

https://nashaniva.com/340219

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларусь мае пакуль усяго 16 алімпійскіх ліцэнзій

І хоць адбор працягваецца, гэта пакуль вельмі мала. У Алімпіядзе ў Токіа ўдзельнічалі 108 беларусаў.

https://nashaniva.com/340218

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як скакуха стала дэпутаткай. Гісторыя Настассі Мірончык-Івановай

Сярод праўладных спартоўцаў мала такіх адданых, як яна. Расказваем гісторыю скакухі-прапагандысткі: як складалася яе кар'ера і за што яна патрабавала 250 даляраў ад Крысціны Ціманоўскай.

https://nashaniva.com/339918

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Мне прапаноўвалі за пачак цыгарэт уступіць у інтымную сувязь з іншым асуджаным»

Былы палітвязень кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны ў новым выпуску ТОК расказаў, як яго правакавалі ў зняволенні, каб перавесці ў «нізкі статус».

https://nashaniva.com/340184

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Беларусі забаранілі гарбаты «Прынцэса Кандзі» і «Прынцэса Нуры», «Tess» і каву «Жакей»

Кампаніі «Арымі», вядомай сваімі папулярнымі гарбатамі і кавай, забаранілі ўвозіць, прадаваць і нават захоўваць сваю прадукцыю ў Беларусі.

https://nashaniva.com/340221

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Італіі знайшлі мёртвым беларускага дальнабойшчыка

https://nashaniva.com/340223

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Мінску па чатырох артыкулах будуць судзіць былога ўчастковага

Цяпер Яўген Ціханаў працуе айцішнікам. Яго затрымалі на мяжы — ехаў на народзіны маці.

https://nashaniva.com/340224

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Не толькі замяніць пакрышкі. Пра што варта паклапаціцца аўтамабілістам з надыходам цяпла

Падрыхтавалі гайд, што зрабіць аўтамабілістам на цёплы сезон.

https://nashaniva.com/339998

Без VPN — па гэтай спасылцы.