Наша Ніва
26.3K subscribers
62.4K photos
9.52K videos
2 files
48.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Доўнар, Мажэйка, Корбут, Рагойша. Якія прозвішчы маюць балцкае паходжанне?

Сярод беларускіх прозвішчаў нямала такіх. 

Праверце сваё.

https://nashaniva.com/338019

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Патрыярх Кірыл не знайшоў сувязі паміж паяданнем бліноў і ўратаваннем душы

Кіраўнік РПЦ паразважаў пра традыцыі. 

https://nashaniva.com/338162

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Шпілеўская расказала, калі ў Беларусі з'явіцца жаночая партыя

Кіраўніца праўладнага Беларускага саюза жанчын пракаментавала заявы Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасць стварэння жаночай палітычнай сілы. 

https://nashaniva.com/338163

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Хусіты «дапамаглі» Беларусі і Расіі з транзітам грузаў у Еўропу

З-за рэгулярных атак еменскіх хусітаў на гандлёвыя судны ў Чырвоным моры «рэзка ўзрос» попыт на чыгуначны транзіт грузаў у Еўропу праз Расію, Казахстан і Беларусь.

Праз апошнюю за месяц стала праязджаць больш за 10 тысяч кітайскіх кантэйнераў.

https://nashaniva.com/338153

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
Папа згадаў пра «белы сцяг» для Украіны і гатовы быць пасярэднікам «Я думаю, што самы моцны той, хто глядзіць на сітуацыю, думае пра людзей і мае адвагу белага сцяга, вядзе перамовы». https://nashaniva.com/338123 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Зяленскі адказаў Папу на словы пра «белы сцяг»

«Не за дзве з паловай тысячы кіламетраў — недзе там займацца віртуальным пасрэдніцтвам паміж тымі, хто хоча жыць, і тымі, хто хоча цябе знішчыць».

https://nashaniva.com/338165

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Пухавіцкім раёне зніклі двое малых дзяцей

Дарына і Валерыя Багдзевіч (4 і 2 гады) 10 сакавіка былі дома ў бабулі ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Каля 17:30 пайшлі ў бок дома і зніклі. 

Дагэтуль іх месцазнаходжанне невядомае, гаворыцца ў абвестцы ПВА «Анёл».
Роўна 52 гады таму, 10 сакавіка 1972 года, у футлярным цэху Мінскага радыёзавода адбыўся страшны выбух, які забраў жыцці больш чым ста чалавек.

Гэта была адна з найжахлівейшых тэхнагенных катастроф у гісторыі Беларусі.

Калі вы ніколі пра яе не чулі, прапануем вам увечары паглядзець наш сюжэт.

https://youtu.be/scJszrKGDdA
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Украінскія пагранічнікі злавілі Валдэморта-парушальніка

40-гадовы адэсіт збіраўся пераплыць дзве ракі, каб трапіць у Малдову. Пры сабе ў яго была латэксная маска, плашч-мантыя і гідракасцюм.

https://nashaniva.com/338167

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Апенгеймер» — найлепшы фільм, Кіліян Мёрфі — найлепшы акцёр, Эма Стоўн — найлепшая актрыса 

У ЗША прайшла 96-я цырымонія ўручэння прэміі «Оскар». Фільм Крыстафера Нолана атрымаў сем прызоў. Фільм пра Марыупаль — найлепшы дакументальны.

https://nashaniva.com/338169

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Кот-блогер Сцяпан зноў вымушана з'ехаў з Украіны

Пасля абстрэлаў Харкава ў канцы студзеня стан ягонага здароўя пагоршыўся.

https://nashaniva.com/338168

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Аляксандр Лукашэнка заўсёды ставіўся да жанчын з асаблівай увагай. Яны прыглядваюць за яго здароўем і шпіцам, ахоўваюць галоўныя сакрэты яго палітыкі, і нават у выпадку ягонай смерці кіраваць Беларуссю таксама будзе жанчына.

Расказваем пра самых уплывовых жанчын з атачэння Аляксандра Лукашэнкі.

https://youtu.be/qkQ3mbnzYq0?si=uv7WpcWRa8bbqCmJ
Наша Ніва
«Апенгеймер» — найлепшы фільм, Кіліян Мёрфі — найлепшы акцёр, Эма Стоўн — найлепшая актрыса  У ЗША прайшла 96-я цырымонія ўручэння прэміі «Оскар». Фільм Крыстафера Нолана атрымаў сем прызоў. Фільм пра Марыупаль — найлепшы дакументальны. https://nashaniva.com/338169…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дакументальны фільм «20 дзён у Марыупалі» прынёс першы «Оскар» у гісторыі Украіны

Рэжысёр карціны Мсціслаў Чарноў сказаў са сцэны, што ён, верагодна, першы рэжысёр, які хацеў бы ніколі не зняць свой фільм. І хацеў бы абмяняць атрыманае прызнанне на магчымасць таго, каб «Расія ніколі не атакавала Украіну».

Паводле яго слоў, ён не можа змяніць мінулае, але ўсе людзі ў зале могуць зрабіць так, каб праўда была ўстаноўлена дакладна, а «людзі Марыупаля ніколі не былі забытыя».
Пачынаецца суд над Вольгай Брыцікавай з «Нафтана»

Былую старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтана» будуць судзіць у закрытым рэжыме.

https://nashaniva.com/338175

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Орбан расказаў, як Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне

Прэмʼер-міністр Венгрыі сцвярджае, што ведае падрабязнасці стратэгіі экс-прэзідэнта ЗША ў дачыненні да Украіны.

https://nashaniva.com/338180

Без VPN па гэтай спасылцы.
Быў першым прафесійным беларускім эканамістам і спойваў палітычных праціўнікаў

Сёння — дзень памяці першага рэдактара «Нашай Нівы» Аляксандра Уласава.

https://nashaniva.com/236252

Без VPN па гэтай спасылцы.
Песня пра вымушаную міграцыю стала гімнам коцікаў: завірусіўся трэк беларускага спевака AP$ENT

«Стой, можно я с тобой? С тобой, постой!».

Унутры яшчэ больш ролікаў.

https://nashaniva.com/338149

Без VPN — па гэтай спасылцы.