Каласальная мабілізацыя выбарцаў у Мінску і раёне, чэргі на ўчастках, шматлікія белыя стужкі.
На ўсіх участках Мінска і Мінскага раёна, якія наведалі карэспандэнты «Нашай Нівы», назіраецца вельмі высокая, не звычайная актыўнасць выбарцаў. У некаторых участках стаяць чэргі на вуліцы
Па ацэнцы карэспандэнтаў, у Мінску і Мінскім раёне ў першай палове дня ад 5 да 30, у асобныя моманты да 80 працэнтаў людзей мелі на руках белыя стужкі.
Нагадаем, што Святлана Ціханоўская заклікала сваіх прыхільнікаў галасаваць у другой палове дня. Частка яе прыхільнікаў у знак салідарнасці адзяваюць на руку белыя стужкі.
Па ацэнцы карэспандэнтаў, у Мінску і Мінскім раёне ў першай палове дня ад 5 да 30, у асобныя моманты да 80 працэнтаў людзей мелі на руках белыя стужкі.
Нагадаем, што Святлана Ціханоўская заклікала сваіх прыхільнікаў галасаваць у другой палове дня. Частка яе прыхільнікаў у знак салідарнасці адзяваюць на руку белыя стужкі.
Мінскі раён, Заслаўе, 45 участак, чарга чалавек 20. Назіральнікі, якія сядзяць на вуліцы, кажуць, што іх не запусцілі, нават з акрэдытацыяй, спадзяюцца, што на падлік дапусцяць. 815 прайшло людзей за сёння, з іх амаль 200 са стужкамі. (на 13:36).
Карэспандэнт Нашай Нівы: Незалежным назіральнікам каля гімназіі 61 Мінска забаранілі размаўляць з выбарцамі.
ЗВАРОТ ДА ЧЫТАЧОЎ. Сябры, хто бачыць паведамленні, калі вы стаіце ў чарзе на ўчастку, то зрабіце фота чаргі і дашліце ў наш @NashaNivaBot указаўшы таксама што гэта за ўчастак і дзе. Мы зробім і апублікуем падборку.
У чэргах да ўчастках у Мінску - абурэнне, змяшанае з энтузіязмам. Людзі лічаць, што марудны працэс галасавання створаны наўмысна, каб людзі не паспелі прагаласаваць.
У Мінску затрыманыя тры журналісты расійскага тэлеканала Дождь. Гэта здарылася на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Затрымлівалі асобы ў цывільным.
У Тарасаве Мінскага раёна на ўчастак стаіць чарга 170 чалавек, з белай стужкай недзе 20% — карэспандэнт Нашай Нівы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось так выглядае чарга на 32 участак у Мінску
Фэйсбук, Твітар, Інстаграм недаступныя, паведамляюць карэспандэнты НН, якія падключаныя да інтэрнэту праз розных правайдараў. Мабільны інтэрнэт недаступны.
Вось такія фоты з розных участкаў прысылаюць нам нашы чытачы. Паглядзіце, колькі людзей у чэргах, і колькі людзей са стужкамі.