З усёй краіны даходзіць інфармацыя аб перабоях у працы інтэрнэта — як праз Белтэлекам, так і праз А1.
Недаступны сайт незалежнага назірання Zubr.in. Платформа назірання распаўсюдзіла наступную абвестку: В связи с вмешательством в функционирование платформы ZUBR со стороны спецслужб Беларуси предлагаем всем гражданам и наблюдателям направлять сообщения об инцидентах через телеграм-бот @zubr_assist_bot
Нам паведамляюць, што на некаторых участках для людзей з белымі бранзалетамі выдавалі бюлетэні для галасавання, дзе ў квадраце за аднаго з кандыдатаў стаяла кропка, намаляваная ручкай. Калі вы возьмеце такі бюлетэнь і прагаласуеце, яго прызнаюць несапраўдным: маўляў, дзве адзнакі за дваіх кандыдатаў. Калі вам такое далі, патрабуйце ад камісіі складання акта несапраўднасці бюлетэня, паведамляйце аб парушэнні міліцыі і прасіце новы чысты бюлетэнь.
Каб паскорыць працу Тэлеграма: існуе канал з проксі
t.me/ProxyMTProto
Заходзім, выбіраем у спісе сервер (або некалькі), у якіх порт 443 (пажадана) і націскаем кнопку Connect.
Тэлеграм пачне працаваць паўнавартасна, з загрузкай медыяфайлаў. Таксама з'явіцца значок са шчытом уверсе, а калі на яго націснуць — можна ўбачыць стан сервераў. Калі пінг большы за 100мс -- лепш выбраць іншыя, а гэтыя потым выдаліць доўгім націсканнем на экран.

Telegram
Proxy MTProto
FAST MTPROTO PROXIES FOR TELEGRAM
Desktop v1.2.18+
macOS v3.8.3+
Android v4.8.8+
X Android v0.20.10.931+
iOS v4.8.2+
Send proxy:
@ProxyMTProtoRobot
#DigitalResistance
Build your own MTProxy:
https://github.com/TelegramMessenger/MTProxy
Desktop v1.2.18+
macOS v3.8.3+
Android v4.8.8+
X Android v0.20.10.931+
iOS v4.8.2+
Send proxy:
@ProxyMTProtoRobot
#DigitalResistance
Build your own MTProxy:
https://github.com/TelegramMessenger/MTProxy
Чытачы паведамляюць, што на трасах у кірунку Мінска каля рэгіянальных гарадоў спыняюць машыны, правяраюць дакументы. Пасля праверкі дакументаў прапускаюць. Пільнуйцеся, калі ў вас на машыне - нацыянальная ці апазіцыйная сімволіка.
"На ўчастку чарга чалавек 15. 80 працэнтаў са стужкамі. Чарга рухаецца марудна, бо ўсе фатаграфуюць бюлетэні", паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы з участка 18 у Мінску, які месціцца ў Маскоўскім раёне, на Хмялеўскага, школа 105.
«Адлічыў 100 чалавек. 24 з сотні — са стужкамі», — перадаў а 12-й карэспандэнт «Нашай Нівы» з-пад участкаў 4—5 Фрунзенскага раёна, гэта гімназія 37.
Карэспандэнты «Нашай Нівы» пабывалі на ўчастках у Ждановічах і Стайках Мінскага раёна. Агромны паток людзей на ўчастках, ад 15 да 30 % з белымі стужкамі ў першай палове дня.
Назіральнікі ў Стайках налічылі зранку стужкі ў 26 са 175 выбарцаў, якія прайшлі міма іх.
У Ждановічах стужкі былі ў 31 выбарца са 100 падчас прысутнасці карэспандэнта НН.
Назіральнікі ў Стайках налічылі зранку стужкі ў 26 са 175 выбарцаў, якія прайшлі міма іх.
У Ждановічах стужкі былі ў 31 выбарца са 100 падчас прысутнасці карэспандэнта НН.