Што робіцца на Бангалоры, дзе замест Ціханоўскай адзначаюць Дзень чыгуначных войскаў
ФОТЫ:
https://nn.by/?c=ar&i=256664
ФОТЫ:
https://nn.by/?c=ar&i=256664
Людзі сцякаюцца ў Кіеўскі сквер. Цяпер тут ужо каля 2000 чалавек. Чакаюць Ціханоўскай.
Звычайныя работнікі Палаца моладзі Кірыл Галанаў і Улад Сакалоўскі ўключылі на афіцыйным мерапрыемстве песню «Перамен». Яны стаялі, узняўшы кулакі. На руках у іх былі белыя стужкі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, колькі людзей стаіць вакол Кіеўскага сквера.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Святлана Ціханоўская, мы за цябе!" - дзяўчынка ў натоўпе зрабіла фурор
Інфармацыя пра тое, што Ціханоўская, Цапкала і Калеснікава не прыедуць у Кіеўскі сквер з-за магчымых правакацый, не пацвердзілася.
Марыю Калеснікаву не прапусцілі праз КПП. Яна спрабуе прайсці праз іншы ўваход, але і там яе спыніў мужчына ў цывільным і штосьці тлумачыць. Праз іншы КПП яе таксама не пусцілі, яна пайшла да КПП каля ўваходу ў кінатэатр. Марыя Калеснікава сыходзіць са скверу, людзі ідуць за ёй.
Святлана Ціханоўская літаральна 100 метраў не дайшла да Кіеўскага скверу. Яе ахоўнікі пераканалі яе вярнуцца.
На пляцоўцы ў Кіеўскім скверы яшчэ застаецца пару сотняў чалавек. Людзі ўключылі ліхтарыкі на сваіх мабільных тэлефонах і скандуюць «Верым! Можам! Пераможам!». Людзі паступова разыходзяцца, пасля таго, як яны правялі Марыю Калеснікаву.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Сыходзь!" - скандавалі людзі ў Мінску.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Удзельнікі акцыі скандуюць "Наша возьме" — такую крычалку выкарыстоўваюць заўзятары хакейнага "Дынама".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А вось такая сцэна адбываецца на вуліцы Арлоўскай. Сігналяць машыны, а людзі ў адказ вітаюць кіроўцаў.
Артысты масава адмовіліся ад удзелу ў перадвыбарчых канцэртах Аляксандра Лукашэнкі. Канцэрты адмяняюцца
https://nn.by/?c=ar&i=256691
https://nn.by/?c=ar&i=256691
Гістарычныя кадры. Кіраўнік Цэнтральнага раёна Пятруша нервова спрабуе спыніць «Перамен»
ВІДЭА: https://nn.by/?c=ar&i=256692
ВІДЭА: https://nn.by/?c=ar&i=256692
«Людзей было!» Баяніст Віталь Варанко расказаў пра свае ўражанні ад шматтысячнага скандавання «Перамен»
https://nn.by/?c=ar&i=256693
https://nn.by/?c=ar&i=256693
Адзін з дыджэяў, што ўключыў «Перамен!», знайшоўся. Ён у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў
https://nn.by/?c=ar&i=256696
https://nn.by/?c=ar&i=256696
ЦВК сцвярджае, што за тры дні датэрміновага «прагаласавалі» ўжо 22,47%. Прычым у Гомельскай вобласці 30,22%, у Магілёўскай — 26,14%, у Мінску — 18,89%.