Наша Ніва
24K subscribers
70.8K photos
10.4K videos
2 files
57.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Узарвалі аўтамабіль з пісьменнікам, дэпутатам Дзяржаўнай думы і прапагандыстам-шавіністам Захарам Прылепіным

Раскошны Audi Q7 Прылепіна ўзарваўся па дарозе з Масквы ў Ніжні Ноўгарад. Мяркуецца, што спрацавала выбуховае прыстасаванне пад капотам машыны. На месцы выбуху ўтварылася варонка глыбінёю паўтара метра, машыну перакуліла.

Мяркуючы па ўсім, выканаўца тэракта прывёў выбуховую прыладу ў дзеянне ў момант, калі машыну каля вёскі Піянерскае пакінула дачка Прылепіна, што ехала з ім усю дарогу.

Прылепін паранены, паведамляюць расійскія СМІ. Яго ахоўнік, які таксама актыўнічаў у прапагандысцкіх рэсурсах пад псеўданімам «Злы», загінуў.

Прылепін меў доступ да расійскіх тэлеканалаў — знак асаблівага даверу Крамля. Ëн выступаў з радыкальных пазіцый, выступаў за ліквідацыю ўкраінскай і беларускай нацый, захоп краін Балтыі і апяваў імперыялістычную вайну. Ëн выступаў таксама за рэпрэсіі супраць пацыфістаў. Ëн — адна з самых адыёзных фігур расійскай, фактычна, нацысцкай прапаганды.
У Лондане пачалася каранацыя Карла ІІІ

У цэнтры горада сабраліся дзясяткі тысяч брытанцаў, якія з нецярпеннем чакалі пачатку цырымоніі.

https://nashaniva.com/316102

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
Узарвалі аўтамабіль з пісьменнікам, дэпутатам Дзяржаўнай думы і прапагандыстам-шавіністам Захарам Прылепіным Раскошны Audi Q7 Прылепіна ўзарваўся па дарозе з Масквы ў Ніжні Ноўгарад. Мяркуецца, што спрацавала выбуховае прыстасаванне пад капотам машыны. На…
Мяркуючы па ўсім, выканаўца тэракта прывёў выбуховую прыладу ў дзеянне ў момант, калі машыну каля вёскі Піянерскае пакінула дачка Прылепіна, што ехала з ім усю дарогу

Прылепін паранены, паведамляюць расійскія СМІ. Яго ахоўнік, які таксама актыўнічаў у прапагандысцкіх рэсурсах пад псеўданімам «Злы», загінуў.
Алена Зяленская на каранацыі Карла ІІІ сядзіць побач з жонкай прэзідэнта ЗША Джыл Байдэн і з яе ўнучкай.

За каранацыяй можна сачыць анлайн.

https://www.youtube.com/watch?v=nWmPw8dok3Q
Наша Ніва
Мяркуючы па ўсім, выканаўца тэракта прывёў выбуховую прыладу ў дзеянне ў момант, калі машыну каля вёскі Піянерскае пакінула дачка Прылепіна, што ехала з ім усю дарогу Прылепін паранены, паведамляюць расійскія СМІ. Яго ахоўнік, які таксама актыўнічаў у прапагандысцкіх…
Адказнасць за замах на Захара Прылепіна ўзяў на сябе партызанскі рух «Атэш», створаны ўкраінцамі і крымскімі татарамі і які дзейнічаў пераважна на акупаваных тэрыторыях Украіны

«Атэш» па-крымскататарску азначае «агонь».
Вязням, якія ўтрымліваюцца пад вартай у СІЗА, па новым указанні забаронена перадаваць і дасылаць медыкаменты

Некалькі дзён таму сваякі зняволеных, якіх утрымліваюць у розных следчых ізалятарах і турмах, былі занепакоеныя тым, што ў іх не прымаюць медыцынскія перадачы, а медыцынскія бандэролі вяртаюцца назад. Цяпер сітуацыя праяснілася.

https://nashaniva.com/316107

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
Узарвалі аўтамабіль з пісьменнікам, дэпутатам Дзяржаўнай думы і прапагандыстам-шавіністам Захарам Прылепіным Раскошны Audi Q7 Прылепіна ўзарваўся па дарозе з Масквы ў Ніжні Ноўгарад. Мяркуецца, што спрацавала выбуховае прыстасаванне пад капотам машыны. На…
«Права на экспансію — гэта наша гістарычная традыцыя. Таму Данбас — гэта частка рускага свету», — заявіў Прылепін у апошнім выпуску сваёй праграмы «Уроки русского» на пуцінскім тэлеканале НТВ

Раней Прылепін заяўляў:

«Уся Украіна павінна ўвайсці ў склад Расіі».

«Я кіраваў баявым падраздзяленнем, якое забівала людзей. У вялікіх колькасцях. Усё, што мы рабілі, — гэта галімае бязмежжа, што мы вытваралі».

«Я не адчуваю ніякіх згрызотаў сумлення з нагоды ўсяго таго, што адбываецца. Так склалася, і трэба разграбаць гэта цяпер да канца».

«Я назваў Пуціна імператарам з крымскай гісторыі, і называю яго так па гэты дзень».
Тым часам у Лондане працягваецца цырымонія каранацыі Карла ІІІ

Вось некалькі фотаздымкаў каралеўскай сям’і

Жывы эфір тут.
Яўген Прыгожын звязаўся з прадстаўнікамі Кадырава для перадачы пазіцый у Бахмуце

На яго думку, байцы спецназа «Ахмат» «абавязкова возьмуць» Бахмут.

https://nashaniva.com/316110

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Адбыліся затрыманні і суды над супрацоўнікамі гомельскага радыё

Учора на працоўным месцы затрымалі чатырох чалавек. Профілі супрацоўнікаў ужо выдаленыя з сайта дзяржаўнага радыё, паведамляюць праваабаронцы.

https://nashaniva.com/316111

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кароль Вялікабрытаніі Карл III афіцыйна каранаваны ў Вестмінстэрскім абацтве Лондана.
Тэолаг пракаментавала прапанову Качанавай арганізоўваць прытулкі для дзяцей пры манастырах

Учора на нарадзе старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прапанавала арганізоўваць прытулкі для дзяцей пры манастырах.

Тэолаг Наталля Васілевіч патлумачыла @NashaNiva, якую небяспеку гэта можа несці і чаму раптам у Качанавай магла ўзнікнуць такая ідэя.

https://nashaniva.com/316108

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Экс-кіраўніку творчай суполкі «Пагоня» мастаку Генадзю Драздову прысудзілі 3 гады калоніі

Сярод іншага, яго вінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

https://nashaniva.com/316115

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галендры: народ Беларусі, ад якога засталіся толькі кветкі і камяні

Загадкавыя галендры пражылі пад Брэстам тры з паловай стагоддзі. Што яны пакінулі нам і дзе шукаць іх сляды? Архіўны артыкул з часопіса «Наша гісторыя».

https://nashaniva.com/218318

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ірландскае кафэ Grangecon Kitchen назвала страву ў гонар свайго самага адданага кліента Джона

Мужчына амаль кожны дзень замаўляе адно і тое ж на сняданак: яечню з сасіскамі, беконам і смажанай гароднінай. Цяпер страва атрымала назву «Сняданак Джона» і даступная ў меню для ўсіх наведвальнікаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пад Магілёвам па полі бегаў мядзведзь

«Сюды ж бягіць, бачыце, не ў лес жа пабег, а сюды», — каментуюць на сакавітай мове аўтары відэа.