Наша Ніва
24.3K subscribers
69.8K photos
10.3K videos
2 files
56.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
МЗС Польшчы звольніла ўсіх выпускнікоў МГІМО

«Вельмі важны працэс, які з'яўляецца часткай дэкамунізацыі ў шырокім разуменні».

https://nashaniva.com/310389

Без VPN — па гэтай спасылцы.
На сённяшняй нарадзе Аляксандр Лукашэнка з нейкіх прычын быў у кашулі з кароткім рукавом пад пінжак

Такая форма адзення супярэчыць правілам этыкету.

Мяркуючы па відэа з нарады, Лукашэнка быў раздражнёны і прыдзіраўся да дакладаў па ўсіх пытаннях.
Чаму мог падвіснуць пакет санкцый супраць Беларусі?

Учора стала вядома, што новы пакет санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі не прыняты, бо абмяркоўваюцца саступкі па калію. Павел Латушка патлумачыў, з чым гэта можа быць звязана.

«Мы ведаем, што генеральны дырэктар «Беларуськалія» з’яўляецца хросным Колі Лукашэнкі».

https://nashaniva.com/310388

Без VPN — па гэтай спасылцы.
На Зыбіцкай закрыліся некалькі ўстаноў

Нядзеля 12 лютага стала апошнім днём працы паба Malt&Hops на вул. Зыбіцкай у Мінску. Але гэта не адзіная ўстанова, якая закрываецца або ўжо закрылася на некалі самай тусовачнай вуліцы сталіцы.

https://nashaniva.com/310395

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Уласнасць, грошы і ўлада — гэта тры кіты». Упершыню за доўгі час чыноўнік публічна пярэчыў Лукашэнку даволі горача

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло адстойваў пазіцыю пра неабходнасць надання ўраду права даваць ільготы прамысловым кампаніям, на якія вешаюць стратныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.

https://nashaniva.com/310398

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Прадукцыю з падсанкцыйнага «Гродна Азота» везлі ў Сербію. Падрабязнасці акцыі «Рабочага руху»

Актывісты «Рабочага руху» перашкодзілі вывезці ў Еўрасаюз прадукцыю «Гродна Азота», які знаходзіцца пад санкцыямі. Машыны з ёй яны спынілі ў Літве.

https://nashaniva.com/310405

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Свіння і парася. Вось чаму пры любых перамовах Захаду з Масквой пытанне нелегітымнасці мінскага кіраўніцтва будзе пастаўлена рубам

Неўзабаве спаўняецца год ад пачатку развязанай Крамлём расійска-ўкраінскай вайны. За гэты час адбылося і адбываецца шмат чаго, але ў цэлым ход ваенных дзеянняў і міжнародная сітуацыя, якая вакол іх склалася, даюць падставы для аптымізму, што заканчэнне гэтай вайны — не такая ўжо далёкая перспектыва, а вынік яе будзе на карысць не пуцінскага рэжыму, а змагарнай Украіны, піша Алесь Сантоцкі.

https://nashaniva.com/310404

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Даганяліся алкаголем. Сказалі раздзецца»

Беларусы-фермеры, муж і жонка, ледзь уратаваліся ад расійскіх вайскоўцаў на ўкраінскай мяжы.

https://nashaniva.com/309015

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Чаму Літва закрывае рух цягнікоў праз памежны пераход Стасілас-Беняконі?

Сёння прайшла інфармацыя, што з 16 лютага праз чыгуначны пераход Стасілас-Беняконі ўводзіцца забарона на прыём да перавозкі ўсіх грузаў на ўсе станцыі Літоўскай чыгункі. @motolkohelp даведаўся, з чым гэта звязана.

https://nashaniva.com/310411

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Арыштавалі генеральнага дырэктара «Белшыны»

Пра тое, што генеральны дырэктар ААТ «Белшына» Андрэй Бунакоў знаходзіцца ў следчым ізалятары, стала вядома падчас нарады Лукашэнкі з кіраўніцтвам урада.

https://nashaniva.com/310413

Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Прэс-канферэнцыя Кабінета Святланы Ціханоўскай. Лукашэнка зноў зладзіў разнос чыноўнікаў. Міністр сельскай гаспадаркі Ігар Брыло нясмела, але спрачаецца. Беларускія сілавікі атрымаюць бясплатнае жыллё — але не адразу. Трагічныя смерці на беларускіх дарогах. Забойства ў Пінску раскрылі праз 17 гадоў. Спецвакзалы і сакрэтная чыгунка для пуцінскага бронецягніка. Што святкуюць у Беларусі замест Дня святога Валянціна.

Падрабязнасці гэтых і іншых навін аўторка — у новым выпуску ад «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=27CIVMA7dzE
Затрыманы музыка, які пераклаў песні Scorpions на беларускую

Прычынай затрымання маглі стаць каментарыі ў тэлеграме.

https://nashaniva.com/310408

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Да «жэсту добрай волі» на востраве Змяіным расіян прымусіла «Багдана» — уласная ўкраінская САУ

Яна можа стаць адной з найлепшых у свеце.

https://nashaniva.com/310412

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 14 лютага

«Уласнасць, грошы і ўлада — гэта тры кіты». Упершыню за доўгі час чыноўнік даволі горача публічна пярэчыў Лукашэнку

«Даганяліся алкаголем. Сказалі раздзецца». Беларусы-фермеры, муж і жонка, ледзь уратаваліся ад расійскіх вайскоўцаў на ўкраінскай мяжы

Прадукцыю з падсанкцыйнага «Гродна Азота» везлі ў Сербію. Падрабязнасці акцыі «Рабочага руху»

«Вялікую размову» з Лукашэнкам ці адклалі, ці адмянілі. Афіцыйна пакуль нічога не паведамлялася

Свіння і парася. Вось чаму пры любых перамовах Захаду з Масквой пытанне нелегітымнасці мінскага кіраўніцтва будзе пастаўлена рубам

Ціханоўская ў адказ на крытыку Падаляка: Мы будзем падтрымліваць Украіну незалежна ад таго, як будзе развівацца дыялог з Кіевам

Прывезлі нават бээрсээмаўца з Зэльвы. Хто пікетаваў учора пад польскім генконсульствам у Гродне

Змены ў рэкамендацыях МЗС Германіі, Канады і Італіі нязначныя, грамадзян не просяць пакінуць Беларусь

Як змяніліся цэны на шоп-туры ў Беласток і колькі цяпер стаяць на мяжы

Аляксей Кудзін пра калонію: Падцягваўся на кратах, адціскаўся ад падлогі…
Лукашэнка зняў кіраўніка Следчага камітэта па Мінску

Сяргей Паско быў вядомы сваімі адыёзнымі выказваннямі і дзеяннямі. Так, у лютым 2021 года ён выказваўся пра тое, што штрафы, заплачаныя пакараныя па палітычных меркаваннях фондамі салідарнасці, не павінны залічвацца.

https://nashaniva.com/310417

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Былы кіраўнік сусветнага хакея і сябар Лукашэнкі Рэнэ Фазэль стаў грамадзянінам Расіі

А таксама не хаваючыся заняўся вытворчасцю яблык.

https://nashaniva.com/310415

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Павел Церашковіч: Цяжка ўявіць сябе нацыю з лозунгам «Рурытанія па-за ўсім»

Вядомы беларускі этнолаг Павел Церашковіч, даследчык гісторыі фармавання беларускай нацыі выказаў некалькі думак адносна месца слогана «Беларусь перадусім». Нядаўна адносна яго прайшла палкая дыскусія ў сувязі з выкарыстаннем гэтага слогана на медалі, заснаваным Аб'яднаным пераходным кабінетам.

https://nashaniva.com/310420

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
«Муж сам папаўняе калекцыю». Беларускі расказалі, як у іх ложку з’явіліся сэкс-цацкі і якія

«Ніякага сораму не адчуваю, у маім разуменні дзіўна сэксам не займацца і не хацець», — кажа адна з дзяўчат, якая любіць сэкс-цацкі.

Беларускі падзяліліся, як вырашылі разнастаіць інтымнае жыццё і чым карыстаюцца.

Чытаць далей
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Феерычны феерверк — гэта гарыць расійскі «Сонцапёк»

72-я брыгада Узброеных сілаў Украіны павіншавала з Днём усіх закаханых знішчэннем расійскай цяжкай агнямётнай сістэмы ТОС-1 пад Вуглядарам, паведамляе @serhiyprytula.
У Лідзе хочуць правесці археалагічныя раскопкі, каб горад стаў старэйшым

З ініцыятывай правесці ў год святкавання 700-годдзя Ліды археалагічныя раскопкі выступіў старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложачнік. Ён не адзіны сярод вертыкальшчыкаў, хто марыць зрабіць свой горад больш старажытным.

https://nashaniva.com/310423

Без VPN — па гэтай спасылцы.