Наша Ніва
26.8K subscribers
61.4K photos
9.4K videos
2 files
47.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
«Я моцна пасталеў». Як 16-гадовы сын украінскага чыноўніка перажыў 90 дзён у расійскім палоне

7 ліпеня вызвалілі з палону Уладзіслава Бурака — 16-гадовага сына кіраўніка Запарожскай раённай вайсковай адміністрацыі Алега Бурака. Падлетак правёў у палоне тры месяцы. Па яго словах, амаль увесь час яго трымалі ў адзіночнай камеры, а з суседніх памяшканняў часта даносіліся гукі катаванняў.

https://nashaniva.com/295249

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як 21-гадовы тэхнік тралейбуснага парка працуе мадэллю

На працы ён перспектыўны тэхнік-электроншчык, за яе межамі — маладая зорка подыумаў.

https://nashaniva.com/295251

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У жніўні адновіцца чэмпіянат Украіны па футболе

Пра гэта паведаміў міністр моладзі і спорту Украіны Вадзім Гутцайт. Турнір пачнецца 23 жніўня, у дзень дзяржаўнага сцяга.

Па ягоных словах, сумесна з федэрацыяй футбола, абласнымі ваеннымі адміністрацыямі і іншымі структурамі быў распрацаваны парадак арганізацыі матчаў ва ўмовах ваеннага часу.

Пакуль правілы будуць наступныя: гульні будуць праводзіць на тэрыторыі Украіны з дазволу ваенных арганізацый і без гледачоў.

Падчас паветраных трывог матчы будуць прыпыняцца, і ўсе ўдзельнікі будуць хавацца ва ўкрыццях.
Расійскія тэлеграм-каналы публікуюць фота таго, што засталося ад склада боепрыпасаў у акупаванай Новай Кахоўцы, які ўчора ўвечары быў атакаваны УСУ.
Курс еўра апускаўся ніжэй за даляр і складаў 0,9999

Потым еўрапейская валюта крыху вярнула пазіцыі — 1,0017.

Апошні раз парытэт даляра і еўра назіраўся ўвосень 2002 года. Да гэтага еўра каштаваў танней за даляр (да 0,83), аднак, у 2003-м еўрапейская валюта пачала расці і з тых часоў была даражэйшая за даляр, дасягаючы часам 1,6 даляра.

Зніжэнне еўра звязваецца з некалькімі фактарамі, у тым ліку павышэннем ставак Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША, а таксама рэцэсіяй у Еўропе і праблемай з пастаўкамі энергарэсурсаў.
Ад мадэлі з вокладкі Playboy да пікапера. ТОП-10 папулярных інстаграм-акаўнтаў Беларусі

Паглядзелі, колькі падпісчыкаў у самых папулярных блогераў з Беларусі, што яны посцяць і хто складае іх аўдыторыю.

https://nashaniva.com/294777

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Самы багаты чалавек Украіны выйшаў з медыябізнэсу. Праз гэта перасталі абнаўляцца некаторыя сайты і тэлеграм-каналы

Рынат Ахметаў з-за закона аб алігархах вырашыў перадаць дзяржаве ўсе ліцэнзіі сваіх тэлеканалаў і друкаваных медыя ва Украіне.

«Як найбуйнейшы прыватны інвестар у эканоміку Украіны я неаднаразова казаў, што не быў, не ёсць і не буду алігархам», — заявіў бізнэсовец.

Сёння тэлеканалы, у тым ліку забаўляльныя, якія належалі Ахметаву, пачалі трансляваць агульнанацыянальны марафон, а сайты «Сегодня» і «Украіна 24», а таксама іх тэлеграм-каналы з сотнямі тысяч падпісчыкаў перасталі абнаўляцца.
Украінскія ўлады сцвярджаюць, што ў Новай Кахоўцы былі забітыя расійскі генерал і афіцэры

Прадстаўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук заявіў аб гібелі 150 расійскіх вайскоўцаў, у тым ліку генерала і пяці афіцэраў, у выніку ўдару Узброеных сіл Украіны па іх базе ў акупаванай частцы Херсонскай вобласці ў нядзелю.

«Пасля пападання ракет HIMARS па штабе ў Херсонскай вобласці загінуў начальнік штаба 22-га вайсковага корпуса УС РФ генерал-маёр Насбулін. Палкоўнік Кенс, аб гібелі якога мы паведамлялі ўчора, загінуў там жа. А акрамя яго — камандзір 20 мотастралковай дывізіі палкоўнік Андрэй Гарабец, начальнік аператыўнага аддзялення штаба 20 МСД палкоўнік Коваль, начальнік артылерыі 20 МСД палкоўнік Гардзееў. Усяго загінулых больш за 150», — напісаў Братчук.

Раней Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны паведамляла аб 12 загінулых расійскіх вайскоўцах высокага рангу ў выніку ўдару па складзе боепрыпасаў у Новай Кахоўцы побач з Херсонам.

Расійскі бок гэту інфармацыю не каментаваў.
Сем падкастаў па-беларуску для тых, хто хоча слухаць сваё

Калі вы засумавалі па беларускамоўным аўдыякантэнце, прапануем вам на выбар сем падкастаў. Мы стараліся выбіраць незакінутыя праекты, якія яшчэ могуць парадаваць новымі выпускамі.

https://nashaniva.com/295179

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Украінскі генерал Крыванос: Варта наносіць удары па аэрадромах на тэрыторыі Беларусі

«Я б знішчыў тэхніку на беларускіх аэрадромах, таму што яны не беларускія — гэтыя аэрадромы цалкам аддадзеныя расейцам, персанал там расейскі, ахоўваюць гэтыя аэрадромы расейцы і перыметр 5 кіламетраў вакол аэрадрома ўжо расейскі — ніводнага беларуса, ні вайскоўца, ні цывільнага».

https://nashaniva.com/295262

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лукашэнка раскрытыкаваў саюзнікаў па АДКБ і СНД

Ëн сёння зладзіў прыём для выпускнікоў вайсковых ВНУ і найвышэйшага афіцэрскага складу. Таксама зрабіў некалькі заяў.

https://nashaniva.com/295259

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Індыі затрымалі махляроў, якія стварылі фэйкавую лігу па крыкеце, каб падманваць расійскіх гульцоў на стаўках

Махляры арганізавалі неіснуючую Індыйскую лігу па крыкеце — ролі гульцоў розных каманд выконвалі пераапранутыя фермеры. Кожнаму такому «гульцу» плацілі па 400 рупій (прыкладна 5 даляраў) за гульню.

Фэйкавыя гульні трансляваліся на ютуб-канале арганізатараў. На гэтых матчаў была нават графіка, дзе адлюстроўваўся лік і склады каманд.

Для стварэння атмасферы выкарыстоўваліся аўдыязапісы заўзятараў з рэальных гульняў па крыкеце, а таксама запісы голасу рэальнага індыйскага каментатара. Аднак стадыён (якога насамрэч не было) ніколі не паказвалі, здымаючы толькі гульнявую пляцоўку і гульцоў буйным планам.

Расейскія гульцы паспелі перавесці злачынцам каля 300 тысяч рупій ($3800). Паведамляецца, што ўся гэтая «ліга», хутчэй за ўсё, кіравалася з Расіі.
Немаўля таксама будзе ў калоніі? Што чакае чатырох непаўналетніх дзяцей Дашкевічаў, калі пару адправяць за краты?

Для Змітра і Насты Дашкевічаў пракурор запрасіў па 1,5 года калоніі кожнаму. Але ў пары — чацвёра непаўнагадовых дзяцей, малодшы сын Данііл увогуле нарадзіўся месяц таму.

Праваабаронцы ўжо загаварылі пра магчымасць з’яўлення ў Беларусі першага палітвязня-немаўляці. Ці могуць Насту, якая толькі нарадзіла, адправіць за краты, і што тады будзе з дзецьмі?

https://nashaniva.com/295263

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Назад да класікі: Nokia прадставіла кнопачныя тэлефоны, у тым ліку і «раскладушку»

Галоўным анонсам стаў фічарфон (тэлефон з меншым наборам функцый, чым у смартфоне) Nokia 5710 XpressAudio, які падтрымлівае сувязь 4G, а ў камплект уваходзяць бесправадныя слухаўкі. Іх можна зараджаць з дапамогай убудаванага кейса, які схаваны за задняй часткай корпуса, піша TJ.

Nokia 5710 не падтрымлівае сучасныя стрымінгавыя сэрвісы кшталту Spotify і Apple Music. Замест гэтага вытворца прапануе загружаць аўдыё ўручную ці слухаць радыё.

Матчына кампанія HMD таксама прадставіла фічарфон Nokia 8210 4G, які заснаваны на класічнай Nokia 8210, якая выйшла ў 1999 годзе. Кампанія таксама выпусціць тэлефон-раскладушку Nokia 2660 Flip.

Таксама быў прэзентаваны планшэт на Android пад назвай Nokia T10.
«Казачна пуста, як у кніжках Кінга». Які цяпер адпачынак у Крыме

Самае галоўнае ў Крыме-2022 — гэта тое, што ён стаў бязлюдным. Прычын некалькі — забарона авіяспалучэння і страх расіян перад абвастрэннем «спецаперацыі».

https://nashaniva.com/295264

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Аляксандр Фядута: «Магчыма, будзе крыху весялей…»

11 ліпеня споўнілася роўна 15 месяцаў, як у Маскве быў схоплены вядомы журналіст, паліттэхнолаг, пісьменнік, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута. «Народная Воля» атрымала ад яго чарговы ліст.

https://nashaniva.com/295269

Без VPN — па гэтай спасылцы.