Наша Ніва
24K subscribers
70.9K photos
10.4K videos
2 files
57.4K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
У Маскве прайшла акцыя «Буча-Масква»

Падчас перформансу актывіст ляжаў у розных месцах у цэнтры Масквы на зямлі з завязанымі за спінай рукамі — у такіх позах у прыгарадзе Кіева знайшлі некалькі забітых мірных жыхароў, паведамляе «Холод».

Акцыя прайшла ў Аляксандраўскім садзе, на Патрыяршым мосце каля Храма Хрыста Збавіцеля, на Нікольскай вуліцы і Старым Арбаце.
У Беларусі стварылі месенджар для бюджэтнікаў і дзяржарганізацый

Кампанія beCloud запускае беларускі месенджар Depesha. Як сцвярджаецца, праграма мае высокі ўзровень бяспекі і прызначаная для выкарыстання найперш дзяржаўнымі органамі і прадпрыемствамі. Асобна адзначаецца, што праца Depesha выконвае ўсе патрабаванні па абароне інфармацыі, вызначаныя ўказам Лукашэнкі, і з’яўляецца поўнасцю беларускай распрацоўкай.

Карыстальнікі могуць абменьвацца тэкставымі і галасавымі паведамленнямі, здзяйсняць аўдыязванкі, перадаваць фота і відэа, ствараць і карыстацца групавымі чатамі.
Паглядзіце, якія «сацыяльна значныя» яблыкі прадаюцца па 6 рублёў за кіло

Пасля забароны на імпарт танных еўрапейскіх яблык у беларускіх крамах з’явіліся «расійскія», цэны на якія не стрымлівае нават дзяржрэгуляванне.
Наша Ніва
25 сакавіка расійскае Мінабароны паведамляла, што знішчыла 35 украінскіх Байрактараў з 36. Але на гэтым расійская армія не спынілася. Сёння яна адрапартавала пра знішчэнне 37-га ўдарнага беспілотніка 31 сакавіка Мінабароны Расіі паведаміла пра знішчэнне Байрактара…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінабароны Расіі апублікавала відэа «знішчэння ўкраінскага Байрактара». У ім вайсковец расказвае, што расійскі комплекс «Тор» з’яўляецца самым сучасным і ўніверсальным, а бесплілотнікі Байрактар, маўляў, перахваленыя.

Але ў відэа няма ніводнага кадра са збітым беспілотнікам.

Нагадаем, што раней расійскае вайсковае ведамства справаздачылася аб 37 збітых украінскіх Байрактараў з 36 наяўных ва УС Украіны.
Ва Украіне пачынаюць называць дзяцей у гонар зброі

Як паведаміла Міністэрства юстыцыі, на выбар імені для нованароджаных вырашальны ўплыў пачынае мець вайна. Так, у Вінніцкай вобласці і Кіеве хлопчык і дзяўчынка атрымалі імёны Ян Джавелін і Джавеліна адпаведна.

«Джавелін» — амерыканскі пераносны супрацьтанкавы комплекс.
Ці адновяць цягнікі ў Вільню і Варшаву? 

Патэлефанавалі ў касы на чыгуначным вакзале і пацікавіліся, ці будуць хадзіць цягнікі ў Еўропу.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=287697

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Вікіпедыя стала новай лініяй інфармацыйных атак». Ад электроннай энцыклапедыі патрабуюць выдаліць матэрыялы, але якія канкрэтна — невядома

«У апошні час на Вікіпедыі сталі масава размяшчацца матэрыялы, якія распаўсюджваюць недакладную інфармацыю па тэматыцы спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне і дзеяннях Узброеных сіл РФ. Вікіпедыя стала новай лініяй пастаянных інфармацыйных атак на расіян», — заявілі ў Раскамнаглядзе.

У панядзелак прадстаўнікі рэсурса заявілі, што Раскамнагляд запатрабаваў выдаліць інфармацыю з пяці артыкулаў аб вайне: «Бітва за Кіеў (2022)», «Ваенныя злачынствы ў перыяд уварвання Расіі ва Украіну», «Абстрэл бальніцы ў Марыупалі», «Разбурэнне Марыупальскага тэатра (2022)» і «Разня ў Бучы».

Якую менавіта інфармацыю неабходна выдаліць, ведамства не ўдакладняла. Раней Раскамнагляд ужо двойчы патрабаваў ад Вікіпедыі выдаліць матэрыялы аб расійскім уварванні з-за выкарыстання слоў «вайна», «уварванне», «агрэсія».
Наша Ніва
«Што Расія павінна зрабіць з Украінай». Расійскае дзяржагенцтва апублікавала праграмны артыкул «Бандэраўская вярхушка павінна быць ліквідаваная, яе перавыхаванне немагчымае. Сацыяльнае «балота», якое актыўна і пасіўна яе падтрымала дзеяннем і бяздзейнасцю…
Мядзведзеў: Глыбіннае ўкраінства, якое падсілкоўваецца антырасійскай атрутай і ўсёпаглынальнай хлуснёй з нагоды сваёй ідэнтычнасці, — гэта і ёсць адзін вялікі фэйк

Экс-прэзідэнт Расіі апублікаваў артыкул «Аб фэйках і сапраўднай гісторыі», у якім дзеліцца сваім бачаннем сітуацыі ва Украіне.

«Путин твёрдо поставил цель демилитаризации и денацификации Украины. Эти сложные задачи не исполняются одномоментно. И они будут решаться не только на полях сражений. Изменить кровавое и полное лживых мифов сознание части нынешних украинцев – важнейшая цель. Цель во имя спокойствия будущих поколений самих украинцев и возможности наконец построить открытую Евразию – от Лиссабона до Владивостока».

https://nashaniva.com/?c=ar&i=287700

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мінчук пасля 13 сутак на Акрэсціна і ў Жодзіне: «Без матрацаў, без паветра, без лістоў, без інфармацыі, без якаснай меддапамогі»

Мінчук, які нядаўна адбыў суткі за антываенны пікет, расказвае, што рыхтаваўся да арышту загадзя, пытанне было толькі ў тэрміне ці памеры штрафу. Таксама мужчына расказвае пра сёняшнiя асаблiвасцi Акрэсцiна i фірмовыя стравы ад мясцовага шэф-кухара Жодзiна.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=287706

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Знялі трохпакаёўку за 550 даляраў». Беларусы, якія пераехалі ва Узбекістан, расказваюць пра жыццё там

Узбекістан становіцца другой Грузіяй для беларусаў. Пасля пачатку вайны многія пераязджаюць туды, бо віза не патрэбная і ёсць прамыя авіярэйсы. «Наша Ніва» паразмаўляла з беларусамі, якія пераехалі ў Ташкент, і даведалася, які там узровень жыцця.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=287631

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Італія аб'явіла аб высылцы 30 расійскіх дыпламатаў, Данія вышле 15

З пачатку вайны ва Украіне многія краіны Еўрасаюза і ЗША выслалі дзясяткі расійскіх дыпламатаў, многіх з якіх падазравалі ў разведвальнай дзейнасці.

Расія паабяцала адпаведны адказ.
«Мы прыйшлі па сваё, Расія — моц». Як жыхары расійскага Рубцоўска рэагуюць на факт марадзёрства землякоў

Дзякуючы запісам з анлайн-камеры кур'ерскай службы СДЭК у Мазыры, увесь свет даведаўся пра рускіх салдат-марадзёраў, якія не цураюцца адпраўляць сабе дадому нарабаванае ва ўкраінцаў падчас вайны тонамі. Большасць з іх былі з Рубцоўска Алтайскага края.

Расказваем, што гэта за горад і што цяпер пішуць у мясцовых пабліках.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=287709

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Народны дэпутат Аляксандр Фельдман, ледзь стрымліваючы слёзы, распавёў, што расійскімі абстрэламі быў знішчаны экапарк у Харкаве

«Разбураныя вальеры, разбураная ўся інфраструктура, цудам засталіся жывыя тыгры і львы. Вельмі моцна пацярпелі іх клеткі, яны ў любы момант могуць выйсці на вуліцу, у цяжкім стане збудаванне, дзе знаходзяцца мядзведзі.

Сёння прымаецца рашэнне, у нас часу да вечара, або ўсіх усыпіць, або прыняць нейкі варыянт іх перавозкі. Ніякіх шанцаў, ідэй, каб іх перанакіраваць, няма…»
Адыёзны генерал Белаконеў: «Спецаперацыя ва Украіне» скончыцца перамогай Расіі

Былы начальнік Генштаба, які прапаноўваў «мачыць у сарціры» праціўнікаў улады і пазбаўляць іх грамадзянства, лічыць, што Кіеў множыць марныя ахвяры, бо перамога Расіі відавочная.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=287710

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Ледзь не загубіў кар'еру праз прапаршчыка, што скраў танк. Хто такі генерал Белаконеў, які прапанаваў дзейнічаць метадамі вермахта
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У расійскай Кастраме ноччу зламалі вялікую літару Z, якую ўсталявалі ў гонар расійскай «спецаперацыі» ва Украіне.
Дзяржпагранкамітэт Беларусі абверг інфармацыю аб гібелі беларускіх пагранічнікаў у Нараўлянскім раёне на мяжы з Украінай

У ведамстве заявілі, што інцыдэнтаў, звязаных з раненнямі або гібеллю вайскоўцаў пагранічных войскаў, не было.

Сёння раніцай у некаторых тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя, што аўтамабіль беларускіх пагранічнікаў, якія патрулявалі прыгранічную зону ў раёне закінутай вёскі Даўляды Нараўлянскага раёна, падарваўся на міне.