Наша Ніва
24.2K subscribers
70.1K photos
10.3K videos
2 files
56.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Вялікі затор утварыўся на трасе М1 каля расійскай мяжы

Як паведамляе чытач @zerkalo_io, прыкладна за 19 кіламетраў ад мяжы з Расіяй фура завалілася і перакрыла дарогу ў кірунку Мінска.

Затор расцягнуўся больш, чым на два кіламетры.

Калі вы стаіце ў гэтым заторы, напішыце ў @nasa_niva_bot.
У Курапатах вандалы размалявалі шыльды на крыжах

Пра гэта паведаміла пісьменніца і настаўніца Ганна Севярынец. Гэта не першы акт вандалізму ў Курапатах. Аднак пакуль ні аднаго вандала не знайшлі.

«Нейкі чалавек размаляваў таблічкі на крыжах у Курапатах. Панапісваў рознага. Адзін надпіс рэзануў мяне моцна. На шыльдах па Дудару і Кавалю гэты чалавек напісаў, нібыта крыкнуў: «Тут их нет!» Тут іх і сапраўды — нет. Мо, дзе пад гаражным кааператывам у Лошыцы, пад бетоннай пляцоўкай. Мо, дзе пад новабудамі Каменнай Горкі. Пад кінатэатрам «Арбіта». А можа, наогул на сметніку, куды звозілі косці пры будаўніцтве кальцавой», — адзначыла Ганна Севярынец.

«Я сёння з дапамогай пачала рыхтаваць Дударовы вершы для «Беларускай палічкі», а то там няшмат ягоных вершаў і ўсё не самыя лепшыя. А цяпер я іх пакрысе перавяду ў патрэбны фармат, і яны там будуць. І Таўбіна перавяду, і Чарота, і Кульбака. Яны тут ёсць. А ў чалавека таго адсохне рука", — напісала Севярынец.
Паглядзіце, якая прыгажосць!

Аб'явілі пераможцаў фотаконкурсу «Underwater Photographer of the Year 2022»

Лепшым падводным фатографам стаў Рафаэль Фернандэс Кабальера з Іспаніі. Гэта яго першы здымак, на якім пяць кітовых акул.
Як выглядае зараз будоўля СІЗА ў прамзоне «Калядзічы», што ідзе больш за 10 год

Комплекс, у які ўваходзіць СІЗА, шпіталь і інтэрнат для супрацоўнікаў, зараз выглядае так, паведамляе @belsat.

Дабудаваць яго плануюць у наступным годзе. Такая дата стаіць ва ўказе Лукашэнкі. Аднак тэрміны пераносіліся ўжо не аднойчы: само будаўніцтва вядзецца з 2010 года.
МЗС Расіі пракаментавала інфармацыю пра эвакуацыю сваіх дыпламатаў

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Марыя Захарава заявіла, што «амерыканскія і брытанскія калегі, відаць, ведаюць пра нейкія сілавыя акцыі, што рыхтуюцца ва Украіне».

Па яе словах, расійскія ўлады прынялі рашэнне аб некаторай аптымізацыі штатаў расійскіх замежных устаноў ва Украіне.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=284627

Без VPN – па спасылцы
🦠 Новы рэкорд па афіцыйнай колькасці захварэлых на каранавірус за суткі – 8 783