Наша Ніва
24K subscribers
71K photos
10.4K videos
2 files
57.5K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Новая амбасадарка Швейцарыі ў Беларусі Крысцін Хонэгер-Залатухін уручыла Уладзіміру Макею копіі даверчых грамат

Неўзабавае дыпламатка збіраецца ўручыць даверчыя граматы Лукашэнку.

Швейцарскае МЗС не лічыць гэты жэст прызнаннем легітымнасці Лукашэнкі. Сваімі прыярытэтамі Хонэгер-Залатухін назвала працу па пытаннях палітвязняў і пошук шляхоў для дыялогу ва ўмовах напружанай палітычнай абстаноўкі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ідэолагі прыдумалі флэшмоб «мынебоимся»: так званыя валанцёры і члены выбарчых камісій часам з паперкі расказваюць на камеру пра спробы «экстрэмістаў» іх запужаць і сарваць рэферэндум.

Нагадаем, што гэта адбываецца ў краіне, якая не публікуе спісы ўчастковых камісій і забараніла галасаваць за мяжой і дзе ўладзе, згодна з апытаннямі «незалежных» сацыёлагаў, нібыта давярае большая частка насельніцтва краіны.
NBC даведаўся, як Байдэн жартаўліва называў Пуціна ў прыватных размовах

У Радзе нацбяспекі ЗША заявілі, што гэтыя «ананімныя чуткі ніякім чынам не адлюстроўваюць таго, што прэзідэнт кажа ці думае пра сваіх калег, якіх ён паважае і шануе».

https://nashaniva.com/?c=ar&i=284441

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Набліжаныя адчуваюць любоў не да канкрэтнай асобы, а да пасады». Прафесар псіхалогіі Уладзімір Янчук аб цяперашнім стане ўлады і грамадства

Часцяком аб унутраным адчуванні публічных персон можна толькі здагадвацца, а некаторыя матывы ўвогуле невідавочныя. Прафесіянал жа прыкмячае не толькі перажыванні аб’екта аналізу, аднак і можа спрагназаваць яго будучыя дзеянні. Прафесар, доктар псіхалагічных навук Уладзімір Янчук дзеліцца ўражаннямі аб палітычным стане грамадства і ўлады.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=284388

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Браславе лось гуляў па горадзе і зазіраў ў дамы

Лася празвалі ў сацсетках «хатнім». Карыстальнікі распавядаюць, што з'яўленне ў дварах пасёлкаў і горада ласёў — звычайная справа. Браслаўскі запаведнік — побач, паведамляе «Браслаўская зорка».

— Па вуліцы Касцюшкі гэты хлопец заходзіць у госці амаль кожны дзень, — напісаў у інстаграме выдання адзін з чытачоў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Саакашвілі сёння на судзе заявіў, што таемна сустракаўся з Лукашэнкам у Лондане, каб той не прызнаваў Абхазію, а таксама праспяваў гімн Украіны

«У мяне былі чатыры таемныя сустрэчы ў Лондане з Лукашэнкам. Гэта была таемная дыпламатыя. Тое, што Паўднёвая Асеція і Абхазія да гэтага часу не прызнаныя Лукашэнкам, з'яўляецца вынікам маіх паездак у Лондан», — сказаў Саакашвілі ў Тбіліскім гарадскім судзе, дзе праходзіць пасяджэнне па справе аб растраце дзяржсродкаў да $3 млн, піша ТАСС.

Разам з тым, былы прэзідэнт не стаў называць дакладную дату, калі ён праводзіў сустрэчы з Лукашэнкам, спасылаючыся на сакрэтнасць звестак аб яго пералёце ў брытанскую сталіцу.

Таксама падчас пасяджэння Саакашвілі разгарнуў сцяг Украіны і праспяваў гімн гэтай краіны.
Мінюст падаў у Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі «Аховы птушак Бацькаўшчыны»

«У сваіх інфармацыйных матэрыялах дадзенае грамадскае аб'яднанне публічна выказвае ідэю па падтрыманні сярод людзей пратэснай актыўнасці, выкарыстоўваючы пры гэтым выказванне "Птушкі з народам"», — значыцца ў пазове ведамства, піша тэлеграм-канал АПБ.
У Беларусі больш не будуць будаваць новыя дарогі

Таксама адзначаецца, што якасць беларускіх дарог зніжаецца.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=284463

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Шмат людзей хварэе, не паспяваюць фізічна». У камісіях расказалі, чаму не вывешваюць спісы чальцоў

Раней склад участковых камісій публікавалі на сайтах адміністрацый раёнаў. А сёлета спісаў няма. Паспрабавалі разабрацца чаму.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=284465

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Каб абысці санкцыі, МАЗ і БелАЗ выйшлі з заснавальнікаў сваіх украінскіх «дачок»

Што робяць беларускія кампаніі, каб абысці еўрапейскі і амерыканскі бан?

https://nashaniva.com/?c=ar&i=284459

Без VPN — па гэтай спасылцы.
❗️«Хай не разумнічаюць». Як кіраўнікі міліцыі ў 2020-м ставілі суддзяў на месца

У сеціве з’явіўся чарговы зліў размоваў міліцэйскіх начальнікаў. На запісах размоваў міліцэйскіх начальнікаў, якія меркавана адбыліся ў верасні 2020 года, ідзе абмеркаванне таго, што суддзі ў Мінскай вобласці даюць занадта мяккае пакаранне затрыманым на пратэстах. Сілавікі нават не хаваюць, што будуць вырашаць пытанне праз старшыню Вярхоўнага суда.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=284469

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Наша Ніва
Ідэолагі прыдумалі флэшмоб «мынебоимся»: так званыя валанцёры і члены выбарчых камісій часам з паперкі расказваюць на камеру пра спробы «экстрэмістаў» іх запужаць і сарваць рэферэндум. Нагадаем, што гэта адбываецца ў краіне, якая не публікуе спісы ўчастковых…
Сёння Наталля Качанава прыязджала да курсантак універсітэта грамадзянскай абароны МНС. На сустрэчы яна закранула тэму недакладнай інфармацыі і фэйкаў:

Каб ведаць праўду, трэба чытаць і глядзець дзяржаўныя СМІ. У інтэрнэце вы праўду не знойдзеце, — адзначыла спікер.
Наша Ніва
Ва ўкраінскім Дняпры беларускі сцяг насупраць мэрыі замянілі на бел-чырвона-белы Пра гэта паведаміў мэр горада Барыс Філатаў. Беларускі сцяг разам са сцягамі іншых краін быў усталяваны ў 2019 годзе ў рамках народнай ініцыятывы «Алея шматнацыянальнага горада».…
Пасольства Беларусі ў Украіне: Беларусы ставяцца да чырвона-зялёнага сцяга з трымценнем

Дыппрадстаўніцтва адрэагавала на замену чырвона-зялёнага сцяга насупраць мэрыі Дняпра на беларускі нацыянальны.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=284473

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Фільм тыдня: «Першы сустрэчны». Рамантычная камедыя з Джэніфер Лопез — ідэальны варыянт, каб проста расслабіцца

Карціна выходзіць у мінскі пракат 10 лютага, якраз напярэдадні Дня святога Валянціна.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=284374

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як выглядае мост на Нямізе напярэдадні адкрыцця

Да адкрыцця моста на Нямізе застаюцца лічаныя гадзіны. Нагадаем, яго пабудавалі ў рэкордныя тэрміны, крыху больш за месяц. Сёння мост, ці правільней пуцеправод, прайшоў выпрабаванні: праз яго праехалі шэсць грузавікоў са шчэбенем. Як выглядае мост напярэдадні запуску, глядзіце на фота.

Яшчэ больш фотаhttps://nashaniva.com/?c=ar&i=284472

Без VPN — па гэтай спасылцы.