«Страцілі тое, што напрацоўвалася тысячу гадоў». Пуцін назваў распад СССР «распадам гістарычнай Расіі»
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у фільме, паказаным на канале «Россия-1», заявіў, што для яго распад СССР стаў трагедыяй і «распадам гістарычнай Расіі».
Са слоў Пуціна, дзяржава страціла 40% тэрыторыі, вытворчых магутнасцяў і насельніцтва, а таксама тое, «што напрацоўвалася цягам тысячы гадоў», ацаніў Пуцін. Такім чынам ён цалкам атаясамлівае расійскую дзяржаву з СССР.
«Мы ператварыліся ў іншую краіну зусім. І тое, што напрацоўвалася на працягу тысячы гадоў, у значнай ступені было страчана», — сказаў прэзідэнт Расіі.
Пуцін таксама заявіў пра расіян, якія ў выніку развалу Саюза «раптоўна апынуліся за мяжой» без магчымасці вярнуцца на радзіму. «Ім немагчыма было вярнуцца, уз'яднацца са сваімі сваякамі. Не было ні месца працы, ні месца жыхарства. Гэта вялікая гуманітарная трагедыя, без усялякага перабольшання», — дадаў ён.

Памёр кот народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна Рысік, пражыўшы 18 гадоў. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў Глеб Лабадзенка.
Рысіка Барадулін узяў кацяняткам ва Ушачах у 2003 годзе — у год смерці Быкава. Перад гэтым не стала папярэдняга Барадулінскага ката Мірона, што і стала нагодай узяць з радзімы новага ката.
Рысіку паэт дазваляў абсалютна ўсё, размаўляў з ім як з чалавекам, прысвяціў нямала вершаў.

Памёр былы міністр адукацыі і сумленны гісторык Пётр Брыгадзін
Яму было 72 гады.
Пётр Іванавіч Брыгадзін нарадзіўся 24 жніўня 1949 года ў в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Ён быў гісторыкам, міністрам адукацыі (2001—2003), рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001).
У бытнасць міністрам адукацыі ён паспрабаваў правесці шэраг прагрэсіўных рэформ. А з пасады ён сышоў, бо не хацеў закрываць флагман беларускамоўнай адукацыі — Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.
У 1971 скончыў гістарычны факультэт БДУ, навучаўся ў аспірантуры БДУ (1975—1978). У 1995 абараніў доктарскую дысертацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917)». Прафесар (1996).
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Прэзідыума НАН Беларусі, ВАК Рэспублікі Беларусь. Узначальваў Раду па абароне доктарскіх дысертацый.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маці Рамана Бандарэнкі запісала відэа, у якім тлумачыць, чаму нельга здавацца.
“Гэта відэа я запісала для тых, каму цяпер вельмі цяжка і ў памяць пра майго сына Рамана Бандарэнку”.

Палітзняволенай Вользе Гарбуновай выставілі абвінавачванне па двух артыкулах
Праваабаронцам стала вядома, што актывістку Вольгу Гарбунову абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1, 2 і 3 арт. 293 і ч.1 і 2 арт. 342. Справу супраць актывісткі вядзе маёр следчай групы УСК па Мінску Кудрэйка.
Нагадаем, 9 лістапада экс-кіраўніцу арганізацыі «Радзіслава» затрымалі па падазрэнні ў арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе. З моманту затрымання яна трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля дзесяці дзён яе перавялі ў СІЗА-1.

«Мы перажываем смерць надзей і сталеем як нацыя». Псіхолагі пра тое, што цяпер адбываецца з беларусамі і як з гэтым справіцца
Страх, шок і пачуццё бездапаможнасці — усё тое, што ў апошні час адчувалі многія беларусы, нярэдка выцякае ў дыягназы.
Пра тое, як распазнаць трывожныя сімптомы, калі звяртацца па дапамогу да спецыялістаў і як дапамагчы сабе самастойна, на сустрэчы, арганізаванай Беларускім фондам медыцынскай салідарнасці, Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) і аб’яднаннем дактароў «Белыя халаты», расказалі псіхолагі і валанцёры.
Чытайце па спасылцы.

Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен
28 мая фон дэр Ляен абвясціла Ціханоўскай аб зацвярджэнні Плана дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі ў памеры 3 мільярды еўра.
Святлана Ціханоўская на сустрэчы расказала аб планах дэмакратычных сіл на найбліжэйшы час і транзітны перыяд. Пасля асабістай сустрэчы з Ціханоўскай кіраўнік Еўракамісіі заявіла аб усебаковай падтрымцы беларусаў і выдзяленні дадатковых 30 мільёнаў еўра на дапамогу грамадзянскай супольнасці.

A1 Telekom Austria Group не атрымлівала афіцыйных абвінавачванняў ад уладаў Беларусі
Прадстаўнік A1 Telekom Austria Group распавёў, што кампаніі нічога невядома пра ніякія судовыя разгляды, а пра абвінавачванні ведаюць толькі па неафіцыйных каналах.
Доступ да даных кліентаў строга рэгулюецца і рэгіструецца індывідуальна, і пасада прэс-сакратара кампаніі Мікалая Брэдзелева не прадугледжвае наяўнасці тэхнічнага доступу да такой інфармацыі. Пачалася пашыраная праверка ўнутры кампаніі.
Улады Беларусі пакуль што не змаглі паказаць тып і маштабы ўцечак даных.
Нагадаем, у пятніцу, 10 снежня, затрымалі прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева.

Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі на выхадных, 11-12 снежня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
«Пуцін — гэта маг, які дапамагае ўтрымліваць уладу». Як беларусы падселі на палітычныя расклады таро
Рэцэпт на выходныя: запечаная індычка з лімонам і часныком
«Доктар пацвердзіў рак». Якія навіны ў справе затрыманых па «замаху» на Лукашэнку?
За апошнія дні мігранткі нарадзілі ўжо траіх дзецей. Ім дадуць беларускае грамадзянства?
Паглядзіце, якія шыкоўныя выцінанкі робіць беларуская мастачка
«Мы перажываем смерць надзей і сталеем як нацыя». Псіхолагі пра тое, што цяпер адбываецца з беларусамі і як з гэтым справіцца
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot

Падборка акцый беларусаў, якія адбыліся на выхадных
Фота з Каўнаса, Батумі, Уроцлава, Стакгольма, Свіслачы і іншых кропак Зямлі, дзе беларусы падтрымліваюць сваіх землякоў.

Што не так з апошнімі «тэрарыстычнымі» справамі аб камяні ў акне пракурора і аблітай фарбай машыне суддзі? Разбіраемся з былымі сілавікамі
Днямі з'явілася інфармацыя пра дзве новыя тэрарыстычныя справы. Першая — па кінутым камяні ў акно аднаго з пракурораў. Другая — аблітая фарбай машына суддзі. Цікава, што яшчэ пару год таму гэтыя дзеянні кваліфікавалі б як хуліганства. А цяпер за гэтыя дзеянні фігурантам пагражае расстрэльны артыкул.
Прааналізавалі з былымі сілавікамі дзве гэтыя справы.
Чытайце па спасылцы

У мінскім інтэрнаце паставілі новыя вокны, а праз паўгода падчас капрамонту іх знялі. Дваіх супрацоўнікаў будуць судзіць
Супраць дваіх прадстаўнікоў адміністрацыі сталічнай ВНУ завялі крымінальную справу за халатнасць, якая па неасцярожнасці прычыніла ўстанове шкоду ў асабліва буйным памеры.
Летась у адным з інтэрнатаў усталявалі новыя шклопакеты, якія знялі праз паўгода падчас капрамонту. На думку следства, падазраваныя павінны былі ўлічыць пераўстаноўку акон пры праектаванні рамонтных работ. У выніку ўніверсітэту была нанесена шкода ў памеры 34 тысяч рублёў.
Падазраваным пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў ці арышт на той жа тэрмін.

У жаночым манастыры пад Масквой адбыўся выбух
У горадзе Серпухаў у Маскоўскай вобласці на тэрыторыю жаночага манастыра мясцовы жыхар прынёс самаробную выбуховую прыладу ў манастыр і прывёў у дзеянне.
Па папярэдняй інфармацыі, выбухоўку прынёс 18-гадовы выхаванец прыходскай школы. Ён загінуў. Пацярпелі сем чалавек.