Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Нестабільнасць на Балканах: Рэспубліка Сербская пачала працэс выхаду з дзяржаўных інстытутаў Босніі і Герцагавіны

Парламент Рэспублікі Сербскай (не варта блытаць з Сербіяй), дзяржаўнага ўтварэння ў складзе Босніі і Герцагавіны, прагаласаваў за шэраг крокаў, накіраваных на выхад з дзяржаўных інстытутаў гэтай балканскай краіны.

Боснія і Герцагавіна ў яе цяперашнім выглядзе — тварэнне Дэйтанскіх мірных пагадненняў 1995 года. У рамках пагаднення ў складзе шматнацыянальнай Босніі і Герцагавіны, населенай баснійцам, сербамі і харватамі, стварылі два аўтаномныя дзяржаўныя ўтварэнні: Рэспубліку Сербскую і Баснійска-харвацкую Федэрацыю.

Міжнародная супольнасць асцерагаецца, што калі мірнае пагадненне, якое завяршыла вайну 1992-95 гадоў, будзе разбурана, то гэта паставіць пад пагрозу рэгіянальную стабільнасць.

Чаму Боснія застаецца праблемнай краінай і ў чым прычыны сепаратызму з боку сербаў, чытайце па спасылцы.
«Страцілі тое, што напрацоўвалася тысячу гадоў». Пуцін назваў распад СССР «распадам гістарычнай Расіі»

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у фільме, паказаным на канале «Россия-1», заявіў, што для яго распад СССР стаў трагедыяй і «распадам гістарычнай Расіі».

Са слоў Пуціна, дзяржава страціла 40% тэрыторыі, вытворчых магутнасцяў і насельніцтва, а таксама тое, «што напрацоўвалася цягам тысячы гадоў», ацаніў Пуцін. Такім чынам ён цалкам атаясамлівае расійскую дзяржаву з СССР.

«Мы ператварыліся ў іншую краіну зусім. І тое, што напрацоўвалася на працягу тысячы гадоў, у значнай ступені было страчана», — сказаў прэзідэнт Расіі.

Пуцін таксама заявіў пра расіян, якія ў выніку развалу Саюза «раптоўна апынуліся за мяжой» без магчымасці вярнуцца на радзіму. «Ім немагчыма было вярнуцца, уз'яднацца са сваімі сваякамі. Не было ні месца працы, ні месца жыхарства. Гэта вялікая гуманітарная трагедыя, без усялякага перабольшання», — дадаў ён.
Памёр кот народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна Рысік, пражыўшы 18 гадоў. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў Глеб Лабадзенка.

Рысіка Барадулін узяў кацяняткам ва Ушачах у 2003 годзе — у год смерці Быкава. Перад гэтым не стала папярэдняга Барадулінскага ката Мірона, што і стала нагодай узяць з радзімы новага ката.

Рысіку паэт дазваляў абсалютна ўсё, размаўляў з ім як з чалавекам, прысвяціў нямала вершаў.
Памёр былы міністр адукацыі і сумленны гісторык Пётр Брыгадзін

Яму было 72 гады.

Пётр Іванавіч Брыгадзін нарадзіўся 24 жніўня 1949 года ў в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Ён быў гісторыкам, міністрам адукацыі (2001—2003), рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001).

У бытнасць міністрам адукацыі ён паспрабаваў правесці шэраг прагрэсіўных рэформ. А з пасады ён сышоў, бо не хацеў закрываць флагман беларускамоўнай адукацыі — Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

У 1971 скончыў гістарычны факультэт БДУ, навучаўся ў аспірантуры БДУ (1975—1978). У 1995 абараніў доктарскую дысертацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917)». Прафесар (1996).

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Прэзідыума НАН Беларусі, ВАК Рэспублікі Беларусь. Узначальваў Раду па абароне доктарскіх дысертацый.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маці Рамана Бандарэнкі запісала відэа, у якім тлумачыць, чаму нельга здавацца.

“Гэта відэа я запісала для тых, каму цяпер вельмі цяжка і ў памяць пра майго сына Рамана Бандарэнку”.
Палітзняволенай Вользе Гарбуновай выставілі абвінавачванне па двух артыкулах

Праваабаронцам стала вядома, што актывістку Вольгу Гарбунову абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1, 2 і 3 арт. 293 і ч.1 і 2 арт. 342. Справу супраць актывісткі вядзе маёр следчай групы УСК па Мінску Кудрэйка.

Нагадаем, 9 лістапада экс-кіраўніцу арганізацыі «Радзіслава» затрымалі па падазрэнні ў арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе. З моманту затрымання яна трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля дзесяці дзён яе перавялі ў СІЗА-1.
«Мы перажываем смерць надзей і сталеем як нацыя». Псіхолагі пра тое, што цяпер адбываецца з беларусамі і як з гэтым справіцца

Страх, шок і пачуццё бездапаможнасці — усё тое, што ў апошні час адчувалі многія беларусы, нярэдка выцякае ў дыягназы.

Пра тое, як распазнаць трывожныя сімптомы, калі звяртацца па дапамогу да спецыялістаў і як дапамагчы сабе самастойна, на сустрэчы, арганізаванай Беларускім фондам медыцынскай салідарнасці, Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) і аб’яднаннем дактароў «Белыя халаты», расказалі псіхолагі і валанцёры.

Чытайце па спасылцы.
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен

28 мая фон дэр Ляен абвясціла Ціханоўскай аб зацвярджэнні Плана дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі ў памеры 3 мільярды еўра.

Святлана Ціханоўская на сустрэчы расказала аб планах дэмакратычных сіл на найбліжэйшы час і транзітны перыяд. Пасля асабістай сустрэчы з Ціханоўскай кіраўнік Еўракамісіі заявіла аб усебаковай падтрымцы беларусаў і выдзяленні дадатковых 30 мільёнаў еўра на дапамогу грамадзянскай супольнасці.
A1 Telekom Austria Group не атрымлівала афіцыйных абвінавачванняў ад уладаў Беларусі

Прадстаўнік A1 Telekom Austria Group распавёў, што кампаніі нічога невядома пра ніякія судовыя разгляды, а пра абвінавачванні ведаюць толькі па неафіцыйных каналах.

Доступ да даных кліентаў строга рэгулюецца і рэгіструецца індывідуальна, і пасада прэс-сакратара кампаніі Мікалая Брэдзелева не прадугледжвае наяўнасці тэхнічнага доступу да такой інфармацыі. Пачалася пашыраная праверка ўнутры кампаніі.

Улады Беларусі пакуль што не змаглі паказаць тып і маштабы ўцечак даных.

Нагадаем, у пятніцу, 10 снежня, затрымалі прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева.
Падборка акцый беларусаў, якія адбыліся на выхадных

Фота з Каўнаса, Батумі, Уроцлава, Стакгольма, Свіслачы і іншых кропак Зямлі, дзе беларусы падтрымліваюць сваіх землякоў.
Што не так з апошнімі «тэрарыстычнымі» справамі аб камяні ў акне пракурора і аблітай фарбай машынай суддзі? Разбіраемся з былымі сілавікамі

Днямі з'явілася інфармацыя пра дзве новыя тэрарыстычныя справы. Першая — па кінутым камяні ў акно аднаго з пракурораў. Другая — аблітая фарбай машына суддзі. Цікава, што яшчэ пару год таму гэтыя дзеянні кваліфікавалі б як хуліганства. А цяпер за гэтыя дзеянні фігурантам пагражае расстрэльны артыкул.

Прааналізавалі з былымі сілавікамі дзве гэтыя справы.

Чытайце па спасылцы
Конкурс «Міс Сусвет» выйграла прадстаўніца Індыі

ндыйская актрыса і мадэль Харнааз Сандху стала Міс Сусвету. Другое і трэцяе месцы занялі Лалеле Мцванэ з ПАР і Надзія Ферэйра з Парагвая.

Фінал 70-га конкурсу праходзіў у ізраільскім Эйлаце. Беларусь у конкурсе не ўдзельнічала.