Наша Ніва
68.1K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
У Івацэвіцкім раёне з’явіўся партызанскі Дзед Мароз

У мемарыяльным комплексе партызанскай славы «Хаваншчына» на ўсю зіму пасяліўся партызанскі Дзед Мароз, піша БелТА.

Знешне партызанскі Дзед Мароз выглядае інакш, чым звыклы навагодні персанаж. Па-першае, барада — з пакулля. Па-другое, апрануты ў кажух і падперазаны рамянём з кабурой. Па-трэцяе, на яго галаве альбо шапка-вушанка з зоркай, альбо папаха з чырвонай паласой. У руцэ ён трымае увянчаны чырвонай зоркай посах.

Ёлка ў комплексе таксама незвычайная — яна ўпрыгожаная гірляндамі з гільзаў, сцяжкоў і кавалачкаў чырвонай тканіны.
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна

Жыхар вёскі Сасноўка Віцебскага раёна Сяргей Ражноў стварыў спецыяльную майстэрню, у якой працуе ў вольны час з рознымі матэрыяламі, пішуць «Віцьбічы».

Казачныя персанажы з’явіліся на чароўным дубе, на плоце, а таксама і за брамай участка майстра.
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае

Мяркуючы па справаздачы Паўднёваафрыканскай рады па медыцынскіх даследаваннях, штам у асноўным выклікае лёгкую форму захворвання. А ў бальніцу праз амікрон паступае больш маладых людзей.

У дакуменце падрабязна апісваецца сітуацыя за апошнія два тыдні ў бальнічным комплексе ў правінцыі, дзе ўпершыню быў знойдзены амікрон.

Большасць пацыентаў не патрабуе дадатковага кіслароду. Працэнт людзей, якія маюць патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі, таксама значна меншы за папярэднія хвалі.

Аналіз 166 пацыентаў паказаў, што ў бальніцу паступала значна больш маладых дарослых і дзяцей.

Яшчэ адна асаблівасць новага штаму — працягласць знаходжання ў бальніцы. Цяпер сярэдняя працягласць шпіталізацыі — 2,8 дня, што значна ніжэй, чым 8,5 дня за папярэднія 18 месяцаў.

Хоць гэтыя раннія даныя абнадзейваюць, яны заснаваныя на папярэдніх высновах, з даследаваннем невялікай колькасці людзей.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Малінаўцы нецвярозы кіроўца тараніў тралейбус

Здарэнне адбылося раніцай у нядзелю. 41-гадовы кіроўца «Фольксвагена» ехаў па вуліцы Ясеніна і ўрэзаўся ў тралейбус, які рухаўся наперадзе. Пасля гэтага легкавік з’ехаў з месца аварыі, паведамляе ДАІ.

Неўзабаве кіроўцу затрымалі. Медагляд выявіў у ягоным арганізме 1,69 праміле алкаголю. Раней кіроўцу ўжо пакідалі без правоў за кіраванне ў нецвярозым выглядзе.
Менш чым праз месяц пасля запуску расійская авіякампанія адмяніла рэйсы з Гомеля ў Маскву

10 лістапада расійская авіякампанія Nordwind выканала першы рэйс з Масквы ў Гомель. Планавалася, што самалёты будуць лятаць тройчы на тыдзень.

Цяпер жа ў раскладзе кампаніі рэйсаў паміж Гомелем і Масквой няма, як і рэйсаў з Гродна, якія анансаваліся з 2 снежня.

Прычына — нізкая напаўняльнасць рэйсаў.
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў

Яшчэ каля 3 тысяч ужо адпраўленыя назад у Сірыю і Ірак, пра гэта заявіў прадстаўнік міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.

Жарын таксама адзначыў, што назіраецца зніжэнне колькасці спробаў нелегальнага пранікнення мігрантаў у Польшчу, «аднак з гэтага не варта рабіць паспешных высноў аб заканчэнні крызісу».

Паводле яго ацэнкі, варта чакаць «вяртання да тактыкі адпраўкі невялікіх груп» для пошуку недастаткова добра абсталяваных месцаў на мяжы, што палегчыць яе незаконнае перасячэнне.
Нарвежскі футбольны клуб зрабіў форму з QR-кодам. Ён вядзе на артыкул пра парушэнне праў чалавека ў Катары, дзе пройдзе чэмпіянат свету

У стварэнні формы разам з клубам «Тромсё» ўдзельнічаў былы мігрант Малкольм Бідаль: яго арыштавалі ў Катары, калі ён для свайго блога асвятляў умовы працы ў краіне, паведамляецца на сайце клуба.

У лютым клубы «Тромсё», «Стромсгодсэт» і «Будзё-Клімт» заклікалі да байкоту чэмпіянату свету ў Катары.

Па звестках праваабаронцаў і СМІ, падчас будаўніцтва стадыёнаў і спартовых аб'ектаў да ЧС у Катары загінулі больш за 6,5 тысячы працоўных-мігрантаў з Індыі, Пакістана, Непала і іншых краін. Акрамя таго, ФІФА і ўрад Катара падазравалі ў змове — перамогу заяўкі краіны на правядзенне турніру палічылі вынікам карупцыйных дзеянняў.
35-гадовы вайсковец загінуў у турме ў Івацэвічах

СК паведаміў, што старшына ўнутранай службы загінуў сёння ноччу ад агнястрэльнага ранення падчас нясення службы ў выпраўленчай калоніі ў Івацэвічах.

Абставіны высвятляюцца.
Ад хрушчоўкі ў спальніку да новабудоўлі каля метро. Якія кватэры можна купіць да 40 тысяч даляраў

Долі ў кватэрах і зусім дабітыя хрушчоўкі ў спіс не ўключалі. Абралі аднапакаёўкі, у якіх не страшна жыць.

Чытайце і глядзіце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Некалі папулярны сэрвіс зацыкленных відэа Coub збіраюцца прадаваць

Кампанія «Камітэт» плануе ў найбліжэйшы час адшукаць новага ўладальніка для сэрвіса Coub. Хостынг з кароткімі зацыкленнымі відэа працуе з 2012 года, а пад кантроль «Камітэта» перайшоў летась, калі ў Coub скончыліся грошы на развіццё.

Штомесяц на хостынг запампоўваюць 65 тысяч ролікаў, а аўдыторыя Coub складае каля 3 мільёнаў чалавек.
Карыч распавёў пра актывацыю запаснога рухавіка ў галаве з-за санкцый

Драгамір Карыч, які з братам Багалюбам і іншымі членамі сям’і валодае забудоўшчыкам Dana Holdings, што сёлета трапіў пад санкцыі ЗША, сустрэўся з Лукашэнкам і распавёў пра эфект ад санкцый:

«Санкцыі даюць кожнай дзяржаве магчымасць актываваць запасны рухавік у галаве, каб паглядзець, дзе вы памыляліся, каб, выкарыстоўваючы вашы рэсурсы, выйсці са становішча, каб з’явілася больш магчымасцяў», — прыводзіць словы Карыча БелТА.

Карыч таксама заявіў, што Лукашэнка стварыў ідэальныя ўмовы для бізнэсу, але сёння даводзіцца працаваць не наўпрост, а праз розныя краіны.
Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Няўжо настаўнікаў разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?

Педагогі ў школе перыядычна скардзяцца на павышаную нагрузку: акрамя падрыхтоўкі ўрокаў і праверкі сшыткаў, яны вымушаныя рабіць разнастайныя справаздачы, якія не тычацца справы. Але напрыканцы лістапада ўступіла ў сілу распараджэнне віцэ-прэм'ера Мікалая Снапкова. Яно вызваляе педагогаў ад працы, не звязанай з іх непасрэднай прафесійнай дзейнасцю.

Аднак, як кажуць настаўнікі, яно пакуль чамусьці не працуе.

Чытайце па спасылцы
⛄️У ноч на сераду месцамі да мінус 23

Снег, калі і пройдзе, то толькі па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці. 

Уначы будзе 11-17 градусаў марозу, пры праясненнях — мінус 18-23. Напрыклад, у Езярышчы чакаецца да мінус 21.
Па Гомельшчыне будзе мінус 5-10.

Днём будзе ад мінус 4 па поўдні да 14 градусаў ніжэй за нуль па поўначы.

У Мінску ўначы чакаецца да мінус 14, столькі ж у Гродне. У Брэсце ўначы да мінус 10. Удзень у сталіцы чакаецца да мінус 11, у Гродне да мінус 9, у Брэсце да мінус 7.
❗️Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі

Святлана Ціханоўская распавяла, як выязджала з краіны пасля выбараў 2020 года. Дэталі тых падзей апублікаваў часопіс The New Yorker.

Нагадаем, што 10 жніўня 2020 года Ціханоўская прыехала ў ЦВК, дзе яе сустрэлі высокапастаўленыя сілавікі. Пасля кандыдатку ў прэзідэнты адвезлі на літоўскую мяжу.

Чытайце далей