Дом з фільма «Адзін дома» каля Чыкага размясцілі для браніравання на Airbnb
Дом сям'і Маккалістэраў з фільма «Адзін дома» выклалі на сайце арэнды жылля Airbnb. Маёнтак, размешчаны ў наваколлях Чыкага, здымаўся ў арыгінальнай франшызе і сіквеле карціны.
У доме чатыры гасцявыя пакоі, дзве спальні, якія ўжо ўпрыгожылі да Калядаў. Апісанне на сайце складзена ад імя старэйшага брата галоўнага героя фільма Кевіна — База Маккалістэра.
Гасцям прапануюць паесці піцу і макароны з сырам, а таксама сабраць набор Lego па матывах «Адзін дома», які можна будзе забраць з сабой.
Дом пакуль што можна забраніраваць на адзін дзень, 12 снежня. Цана на сайце яшчэ не пазначаная. Браніраванне адкрыецца 7 снежня ў 22:00.

Лукашэнка зноў дапусціў правядзенне датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, але не наступным летам
«Яны могуць максімум адбыцца ў тэрмін, але, магчыма, будуць і датэрміновыя выбары … на падставе, што прэзідэнт так вырашыць, ці ў пераходных палажэннях Канстытуцыі будуць замацаваныя іншыя тэрміны выбараў», — сказаў Лукашэнка ў інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву.
Пры гэтым ён мае сумневы адносна таго, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца ўжо наступным летам. «Не. Не, гэта будзе бачна. Нам да прэзідэнцкіх выбараў тры гады прыкладна-чатыры», — заўважыў Лукашэнка.

Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Высланы з Чэхіі кіраўнік беларускага футбола Уладзімір Базанаў у інтэрв'ю «Беларусь-1» распавёў сваю версію інцыдэнту. Ён сказаў, што на яго з жонкай аказваўся псіхалагічны ціск.
Чытайце на сайце

❕Увага, пошук
Перыядычна нам паведамляюць, што ў дзяржаўных установах і на прадпрыемствах шмат людзей звальняюць па палітычных матывах.
Калі з гэтым сутыкнуліся вы ці вашы знаёмыя, напішыце нам у @nasa_niva_bot (пры неабходнасці ананімнасць гарантуецца).

У Гамбіі галасуюць за прэзідэнта не бюлетэнем, а шклянымі шарыкамі. У гэтым ёсць свая прычына і свой сэнс
За апошнія пяць год у афрыканскай краіне Гамбія адбылося шмат дэмакратычных зменаў. Але спосаб абіраць прэзідэнта застаўся старым і дзіўным.
Як і чаму людзі галасуюць за прэзідэнта шклянымі шарыкамі, чытайце па спасылцы.

У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў
Тры месяцы таму ў сям'і Валерыя і Людмілы Дубіцкіх са Смаргоні з'явіўся незвычайны гадаванец — янот-паласкун па мянушцы Бублік. Яны расказалі журналістам, як жывецца разам з Бублікам.
Чытайце па спасылцы

Тэлеграм-канал аналітыка Арцёма Шрайбмана прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім
Экстрэмісцкімі ў Беларусі прызнаныя больш за 300 каналаў і суполак: ад лакальных да каналаў з сотнямі тысяч падпісчыкаў. 7 з 10 найбольш папулярных беларускіх тэлеграм-каналаў прызнаныя экстрэмісцкімі.

У ЕС прапаноўваюць зрабіць вакцынацыю ад каранавіруса абавязковай. Грэцыя ўвяла штрафы для грамадзян пасля 60 год без прышчэпак
Прэзідэнт Еўракамісіі лічыць, што абавязковую вакцынацыю трэба разгледзець у краінах ЕС у сувязі з распаўсюджваннем новага штама каранавіруса «амікрон».

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Літоўцы паказалі перавозку кантрабандных цыгарэт на цягніку з Беларусі
Запіс апублікавала прэс-служба літоўскай Дзяржпагранаховы. Відэа таварнага цягніка, на даху аднаго з вагонаў якога бачныя каробкі і чалавек, зроблена з верталёта.
Сёлета літоўскія памежгнікі раскрылі 379 выпадкаў кантрабанды і затрымалі 2,4 мільёна пачкаў кантрабандных цыгарэт.
Каля 41% усіх канфіскаваных сёлета ў Літве кантрабандных цыгарэт перавозіліся цягнікамі.

Пяць чалавек пацярпелі ў ДТЗ пад Мінскам. Легкавік разарвала напалам
Сёння раніцай на 30 км трасы «Мінск-Маладзечна-Нарач» у Мінскім раёне «Опель» занесла, пасля чаго легкавік выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў грузавы «ГАЗ». Пасля ў іх ўрэзаліся яшчэ дзве машыны.
У аварыі пацярпелі 5 чалавек.
ДАІ паведамляе, што на «Опелі», які у выніку ДТЗ разарвала напалам, стаялі ўсесезонныя шыны рознага рысунку пратэктара, які сцёрся.