Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў

Адкрыты музей лістоў беларускіх палітвязняў сабраў у сябе на старонцы ўжо больш за 200 вестачак з-за кратаў. Абралі адтуль адны з самых моцных і натхняльных выказванняў.

Чытайце па спасылцы
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі

Сусветнавядомая плыўчыха Аляксандра Герасіменя пасля выбараў адкрыта асудзіла гвалт з боку сілавікоў. Яна, як і многія беларускія спартсмены, пасля гэтага была вымушаная з'ехаць. На «залатую рыбку», якой нядаўна ўручалі дзяржаўныя ўзнагароды, завялі крымінальную справу і сталі патрабаваць вярнуць участкак у Драздах.

Кіраўніца Фонду спартыўнай салідарнасці расказала «Нашай Ніве», чым скончылася гісторыя з домам, што яна думае пра Домрачаву і цяперашнюю сітуацыю. 

Чытайце па спасылцы
У Бранскай вобласці перакуліўся мікрааўтобус з беларусамі: адзін чалавек загінуў

Аварыя адбылася ў сераду раніцай на 105-м кіламетры аўтадарогі Бранск — Навазыбкаў — мяжа з Беларуссю каля Унечы. Кіроўца мікраўтобуса «Фальксваген» не даў рады кіраванню, выехаў на абочыну дарогі і ўрэзаўся ў слуп.

Аўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся, адзін пасажыр загінуў і яшчэ дваіх даставілі ў бальніцу з рознымі траўмамі.

«Загінулы і пацярпелыя — грамадзяне Беларусі, вярталіся дадому з Масквы. Аўтобус не рэйсавы, гэта прыватны транспарт», — паведамілі ТАСС у прэс-службе пракуратуры Бранскай вобласці.
Дом з фільма «Адзін дома» каля Чыкага размясцілі для браніравання на Airbnb

Дом сям'і Маккалістэраў з фільма «Адзін дома» выклалі на сайце арэнды жылля Airbnb. Маёнтак, размешчаны ў наваколлях Чыкага, здымаўся ў арыгінальнай франшызе і сіквеле карціны.

У доме чатыры гасцявыя пакоі, дзве спальні, якія ўжо ўпрыгожылі да Калядаў. Апісанне на сайце складзена ад імя старэйшага брата галоўнага героя фільма Кевіна — База Маккалістэра.

Гасцям прапануюць паесці піцу і макароны з сырам, а таксама сабраць набор Lego па матывах «Адзін дома», які можна будзе забраць з сабой.

Дом пакуль што можна забраніраваць на адзін дзень, 12 снежня. Цана на сайце яшчэ не пазначаная. Браніраванне адкрыецца 7 снежня ў 22:00.
Лукашэнка зноў дапусціў правядзенне датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, але не наступным летам

«Яны могуць максімум адбыцца ў тэрмін, але, магчыма, будуць і датэрміновыя выбары … на падставе, што прэзідэнт так вырашыць, ці ў пераходных палажэннях Канстытуцыі будуць замацаваныя іншыя тэрміны выбараў», — сказаў Лукашэнка ў інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву.

Пры гэтым ён мае сумневы адносна таго, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца ўжо наступным летам. «Не. Не, гэта будзе бачна. Нам да прэзідэнцкіх выбараў тры гады прыкладна-чатыры», — заўважыў Лукашэнка.
Памёр журналіст Генадзь Кеснер

Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Кеснеру было 50 гадоў.

Многія гады Генадзь працаваў у недзяржаўных медыя, быў адным з першапраходцаў незалежнай радыёжурналістыкі ў Беларусі, станавіўся лаўрэатам журналісцкіх конкурсаў і ўзнагарод.
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі

Высланы з Чэхіі кіраўнік беларускага футбола Уладзімір Базанаў у інтэрв'ю «Беларусь-1» распавёў сваю версію інцыдэнту. Ён сказаў, што на яго з жонкай аказваўся псіхалагічны ціск.

Чытайце на сайце
Увага, пошук

Перыядычна нам паведамляюць, што ў дзяржаўных установах і на прадпрыемствах шмат людзей звальняюць па палітычных матывах.

Калі з гэтым сутыкнуліся вы ці вашы знаёмыя, напішыце нам у @nasa_niva_bot (пры неабходнасці ананімнасць гарантуецца).
У Гамбіі галасуюць за прэзідэнта не бюлетэнем, а шклянымі шарыкамі. У гэтым ёсць свая прычына і свой сэнс

За апошнія пяць год у афрыканскай краіне Гамбія адбылося шмат дэмакратычных зменаў. Але спосаб абіраць прэзідэнта застаўся старым і дзіўным.

Як і чаму людзі галасуюць за прэзідэнта шклянымі шарыкамі, чытайце па спасылцы.
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў

Тры месяцы таму ў сям'і Валерыя і Людмілы Дубіцкіх са Смаргоні з'явіўся незвычайны гадаванец — янот-паласкун па мянушцы Бублік. Яны расказалі журналістам, як жывецца разам з Бублікам.

Чытайце па спасылцы
Тэлеграм-канал аналітыка Арцёма Шрайбмана прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім

Экстрэмісцкімі ў Беларусі прызнаныя больш за 300 каналаў і суполак: ад лакальных да каналаў з сотнямі тысяч падпісчыкаў. 7 з 10 найбольш папулярных беларускіх тэлеграм-каналаў прызнаныя экстрэмісцкімі.
Паглядзіце, якая Беларусь вялікая — у Езярышчы 15 хвілін таму было амаль 4 градусы марозу, а ў Брэсце — амаль 8 градусаў цяпла.

Розніца тэмператур паміж паўднёвым захадам і паўночным усходам складае 11,5 градусаў!
У ЕС прапаноўваюць зрабіць вакцынацыю ад каранавіруса абавязковай. Грэцыя ўвяла штрафы для грамадзян пасля 60 год без прышчэпак

Прэзідэнт Еўракамісіі лічыць, што абавязковую вакцынацыю трэба разгледзець у краінах ЕС у сувязі з распаўсюджваннем новага штама каранавіруса «амікрон».

Чытайце па спасылцы