Наша Ніва
68K subscribers
21.8K photos
4.07K videos
2 files
12.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot
Пытанні па рэкламе: @nnads_bot
Download Telegram
to view and join the conversation
Выхоўваў кулакамі. На Століншчыне 23-гадовы айчым атрымаў 21 год калоніі за забойства дзіцяці

Трагедыя здарылася ў лютым 2020 года ў вёсцы Вялікія Арлы. 26-гадовая жанчына паведаміла медыкам, што яе малодшы сын, якому быў год і тры месяцы, памёр. Яго збіў 23-гадовы сужыцель жанчыны. Па яго словах, такім чынам ён спрабаваў выхоўваць дзіця. Маці ж паведаміла суду, што каханак неаднаразова казаў, што заб’е яе сына, бо адчуваў да яго нянавісць.

Суд вынес пакаранне мужчыну — 21 год зняволення.

Чытайце далей
Галоўную ёлку Беларусі ўпрыгожваюць белымі, чырвонымі і залатымі шарамі

Такіх шароў будзе 4 тысячы, пішуць «Мінск-Навіны». Плануецца, што навагодняя ілюмінацыя запрацуе 15 снежня.

Культавы ўніверсам «Цэнтральны» ўпрыгожылі да святаў чырвона-зялёнымі шарамі
Колькі грошай улады трацяць на мігрантаў і колькі на беларусаў. Лічбы ўражваюць

Аляксандр Лукашэнка ацаніў выдаткі Беларусі на дапамогу мігрантам на мяжы ў $25 млн. Паглядзелі, ці можа беларус за МКАДам, шараговы падаткаплатнік, парадавацца за мігрантаў, ці значныя гэта грошы для бюджэтаў беларускіх райцэнтраў.

Чытайце далей
Фонд спартыўнай салідарнасці: кіраўніка АБФФ Базанава з жонкай выслалі з Чэхіі.

Нагадаем, што іх затрымалі ўчора за парушэнне антыкавідных правіл. Базанаў збіраўся наведаць гульню жаночых зборных Чэхіі і Беларусі.
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая

Лукашэнка ўчора заявіў, што ў выпадку размяшчэння ядзернай зброі ў Польшчы ён прапануе Пуціну вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь. Гэтыя словы пракаментаваў вайсковы аналітык.

▫️«Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі робіць нашу тэрыторыю адной з асноўных цэляў для нанясення ўдару рознымі сіламі і сродкамі ў выпадку вайны з Расіяй».
▫️«Заяву «Я як руплівы гаспадар нічога не разбурыў [інфраструктуру для ядзернай зброі часоў СССР], усе хлявы стаяць на месцы» кожны можа праверыць асабіста, прагуляўшыся па рамонтна-тэхнічных базах былога СССР, каб убачыць, наколькі яны адрозніваюцца ад хлявоў».

Чытайце па спасылцы
«Суцэльная пакута». Японцы рады новай хвалі кавіду, бо не трэба ісці на карпаратыў з босам

У снежні пачынаецца баненкаі, сезон вечарынак у Японіі, традыцыя, якой ужо больш васьмі стагоддзяў. Але людзі не гараць жаданнем ісці на працоўныя карпаратывы сёлета. І гэта звязана не толькі з пандэміяй.

Чаму старая традыцыя выклікае трывожнасць у японцаў?

Чытайце па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дождж з буракоў

Сотні кілаграмаў буракоў высыпаліся на дарогу ў Баранавічах.

Відэа @intexpress
У пятніцу Лукашэнка паабяцаў мігрантам, што выканае ўсё, што яны хочуць і не будзе сілком прымушаць іх вяртацца дадому. А ў аўторак у інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву палітык сказаў іншае: мігрантаў будуць прасіць вярнуцца назад, бо гуманітарнага калідора не будзе.

Як мяняліся выказванні Лукашэнкі — на нашай выяве.
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы

Выданне Denikn апублікавала падрабязнасці затрымання кіраўніка беларускага футбола ў Чэхіі. Нагадаем, Уладзімір Базанаў разам з жонкай быў затрыманы ў Чэхіі, калі прыляцеў разам з жаночай зборнай на гульню. Чэшская паліцыя абвінавачвала чыноўніка ў парушэнні супрацькавідных правіл і заяўляла, што ў Базанава не было права ўезду на тэрыторыю краіны.

Базанавы атрымалі загад пакінуць тэрыторыю Чэхіі да 1 снежня, а таксама ім анулявалі шэнгенскія візы, выдадзеныя іншай краінай.

Футбольная федэрацыя Чэхіі адхрысцілася ад сітуацыі, заявіўшы, што Базанаў не атрымліваў запрашэння ад афіцыйных асоб.
Двух іракцаў знайшлі пад прычэпам грузавіка ў порце Хельсінкі. Мяркуецца, што яны дабраліся з Беларусі

Памежны патруль 30 лістапада выявіў у порце Хельсінкі двух іракцаў, якія хаваліся на восях паўпрычэпа грузавіка, які прыбыў на пароме з Таліна, паведамляе Yle.fi. Мужчыны змерзлі, але ніякіх траўмаў у іх не было выяўлена.

Фінскія памежнікі зазначаюць, што хованка была небяспечнай для жыцця, асабліва калі б грузавік разагнаўся да максімальнай хуткасці.

У мужчын не было дакументаў, якія дазваляюць ім уезд у краіну. Мяркуецца, што яны патрапілі ў шэнгенскую зону з Беларусі.

Па словах старшага следчага Пагранслужбы Юха Сіланпяя, гэты выпадак з'яўляецца унікальным для Фінляндыі. Ён адзначае, што падобных спробаў раней не было выяўлена.
Супрацоўніка EPAM за каментар пра загінулых дэсантнікаў затрымліваў САХР са шчытамі і зброяй

Праўладныя каналы апублікавалі відэа затрымання супрацоўніка EPAM Андрэя Швыдрыка. Айцішніка, які, па папярэдняй інфармацыі, напісаў абразлівы каментар пра загінулых расійскіх дэсантнікаў, прыехаў затрымліваць САХР са шчытамі і зброяй. Пасля з ім апублікавалі «пакаяльнае» відэа, дзе Швыдрык расказвае пра высокі заробак і што нібыта ўдзельнічаў у беспарадках.

МУС паведаміла, што за аналагічныя каментары затрымалі 11 чалавек.

За апошнія месяцы гэта не першы вядомы выпадак прыходу сілавікоў да супрацоўнікаў EPAM. Найбольш рэзанансны адбыўся 28 верасня, калі айцішнік Андрэй Зельцэр застрэліў супрацоўніка КДБ, які ламіўся ў ягоную кватэру. У перастрэлцы Зельцэр загінуў.

Як паведамляе dev.by, у кастрычніку да супрацоўнікаў ІТ-кампаніі прыходзілі ў сувязі з падпіскамі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы. Былі затрыманыя двое айцішнікаў, аднаму з іх далі 5 сутак, але за дробнае хуліганства.
Беларусь будзе атрымліваць у 2022 годзе газ па старых цэнах

Сёння міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сустрэліся з кіраўніком «Газпрама» Аляксеем Мілерам.

Вынікам сустрэчы стала падпісанне пратакола аб цэнах на расійскі газ для Беларусі на 2022 год. Цэны застануцца на ўмовах бягучага года — 128,52 даляра за тысячу кубаметраў.
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень Зміцер Шыманскі, якому @by_culture дапамагла выехаць з краіны, распавёў @nashaniva пра Валадарку, прысуд і пабег

Дудар Зміцер Шыманскі быў асуджаны на тры гады «хіміі» за тое, што граў на маршы 16 жніўня 2020 года. Але музыка змог пакінуць Беларусь, сёння ён знаходзіцца ў Варшаве.

Ён расказаў «Нашай Ніве» пра тое, як вырабіў дуду ў камеры, што адчуваў за кратамі і чаму вырашыў бегчы з-пад «хіміі».

▫️«Сукамернікі табе тлумачаць: няма ніякіх законаў, ёсць толькі жаданне сілавікоў. І калі гэта разумееш, то паціху неяк пачынаеш асімілявацца, разумець турэмнае жыццё, неяк выжываць».
▫️«Калі мне прысудзілі 3 гады «хіміі», з аднаго боку, я быў рады, што адразу адпусцілі. Але ж «хімія» — гэта зусім не крута. Па сутнасці, гэта сучасны варыянт катаржных работ».
▫️«Вера ў перамены нікуды не знікла — яны будуць, проста, можа, не так хутка. Але нікуды ад гэтага не падзецца».

Чытайце цалкам
Ва Украіне прапануюць увесці дзень баршчу. Таму што гэта маркер нацыянальнай ідэнтычнасці

У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны праект пастановы аб увядзенні нацыянальнага свята — Дня ўкраінскага баршчу. Яго плануецца адзначаць кожную другую суботу верасня.

Ініцыятары праекта заяўляюць, што прыняцце гэтай пастановы павысіць турыстычны патэнцыял Украіны, а таксама ўзмоцніць яе пазіцыі ў ЮНЕСКА, дзе Кіеў дамагаецца прызнання баршчу аб'ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Украіны.

Яшчэ адна прычына — гэта стварэнне турыстычнага магніта: у Дзень баршчу плануюць праводзіць разнастайныя фестывалі, майстар-класы па гатаванні і гэтак далей.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Wargaming выпусцілі рэкламу са Шварцнэгерам

Апублікаваны трэйлер з анонсам падзеі «Навагодні наступ» у World of Tanks.
Лукашэнка пра Украіну: Валодзя Зяленскі выпадковы чалавек, украінскія вайскоўцы самі папрасілі Расію выратаваць Крым, ва ўкраінскай арміі фашызм

Лукашэнка ў інтэрв'ю прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву выказаўся пра Украіну.

▫️«Некаторыя падраздзяленні, часткі і кіраўнікі даходзяць да фашызму».
▫️«Яны выйшлі на расейцаў, гэта было не на самым высокім узроўні… Вайскоўцы. Была размова (як звычайна… і завязалася размова, малайцы, вядома, украінцы), яны папярэдзілі расейцаў, што Крым будзе расійскім, калі мы не прымем пэўныя дзеянні. Ён не будзе і ўкраінскім. А чыім? Натаўскім».
▫️Са слоў беларускага палітыка, Уладзімір Пуцін прапаноўваў Пятру Парашэнку дапамогу ў аднаўленні Данбаса. «Пуцін мне проста пра гэта сказаў. Я гэта падкрэсліваў. І вы ведаеце, Парашэнка ўрэшце пагадзіўся. Але на працягу месяца ён пачаў усё рабіць наадварот. Чаму? Таму што хлопец знаходзіўся пад знешнім кіраваннем», — запэўнівае Лукашэнка.

Чытайце цалкам
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу

33-гадовы мінчук ехаў у транспарце без квітка. На адным з прыпынкаў у салон увайшлі кантралёры, якія запатрабавалі ад мужчыны выйсці. У адказ той пачаў лаяцца, некалькі разоў штурхнуў кантралёрку і ўдарыў кулаком у сківіцу.

Была заведзеная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да асобы, што выконвае службовыя абавязкі. Суд прызнаў мінчука вінаватым і прысудзіў яму штраф у памеры 100 базавых велічынь (2900 рублёў), яшчэ 700 рублёў мужчына сплаціць у рамках маральнай кампенсацыі.

Для параўнання: палітвязня Сяргея Верашчагіна за ўдар нагой міліцыянера пры затрыманні асудзілі на 5 гадоў калоніі. А барда Анатоля Кудласевіча аштрафавалі на 100 базавых велічынь за сцяг на балконе.

Самы гуманны суд у свеце: маладзечанец, які засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам, атрымаў 1,5 года хатняй хіміі
Наша Ніва
Лукашэнка пра Украіну: Валодзя Зяленскі выпадковы чалавек, украінскія вайскоўцы самі папрасілі Расію выратаваць Крым, ва ўкраінскай арміі фашызм Лукашэнка ў інтэрв'ю прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву выказаўся пра Украіну. ▫️«Некаторыя падраздзяленні, часткі…
«Ціск Масквы» і «гандляр савецкім паветрам». Што пішуць украінскія СМІ пасля таго, як Лукашэнка прызнаў Крым?

«Крым дэ-факта — гэта расійскі Крым, пасля рэферэндуму і дэ-юрэ ён стаў расійскім», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Кісялёву. Гэта адразу выклікала бурную рэакцыю і ў Беларусі, і ў Расіі. А як адрэагавалі ўкраінскія медыя?

▪️«Гаворка ідзе аб прызнанні часова акупаванага Крыма «расійскім» прыватнай асобай».
▪️«З 1994 года Лукашэнка прадае Крамлю байку аб хуткай інтэграцыі Расіі і Беларусі».
▪️«Масква правакуе канчатковы разрыў эканамічных адносін паміж Украінай і Беларуссю».

Чытайце цалкам па спасылцы